Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/474

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(80—87) i „Калядны вечар“ (88—91). — Стары Ўлас — гл. заўвагу вышэй (да 10 стар.).

Да 32 стар. Трэба адмеціць яшчэ Я. Журбу, К. Арла і Янука Д. Журба Янук — заўпраўднае прозьвішча яго Івашын, — у тыя часы надрукаваў ужо некалькі вершаў у „Н. Н.“ за 1909—1913 г. і ў „Маладой Беларусі“ (1, 3, стар. 64—68). — Што да К. Арла і Янука Д., то трэба адзначыць, што ў слоўніку Карскага (Белорусы, т. III, вып. 3, стар. 377) значыцца Арол М. i Янук Д., як псэўдонімы пісьменьніка, настаўніка з Чарнігаўшчыны, запраўднае прозьвішча якога Пяцельскі і якому належыць каля двух дзесяткаў вершаў, зьмешчаных у „Н. Н.“ (1909—1913 г.).

Да 33 стар. Пераходзячы да апавяданьняў, пачнём наш агляд з твораў Ядвігіна Ш. Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі), радз. ў 1869 г., памёр у 1922 г. Галоўныя яго творы: „Дзед Завала“ (Вільня, 1910 г. 16º, стар. 14), „Бярозка“ (В. 1912, 16, стар. 32), „Васiлькi“ (В. 1914, 16, стар. 119).

Да 34 стар. Власт надрукаваў усяго 3-4 рэчы… Асабліва хораша напiсаны апавяданьні „Сож і Няпро“… i „Дзень рожавай кветкі“… Власт — В. Ю. Ластоўскі (гл. увагу да 11 стар.) Апавяданьне Сож і Няпро надрукавана ў „Беларускім Календары Н. Н.“ на 1914 г.“ (Вільня, стар. 96—97), „Дзень рожавай кветкі“ — у „Н. Н.“ 1912 г., № 12-13. — …добра напісаны Властам і жарцік, памешчаны ў № 2 „Маладой Беларусі“. У даным № „Маладой Беларусі“ (I сэр. 2 сшыт.) надрукованы 2 апавяданьнi Власта: „Прывiд“ (стар. 120-124) і „ххСябра з каўбасой|Сябра з каўбасай]]“ (стар. 125—128).

Да 34 стар. Галубок, як і раньш, пісаў бойкія і вясёлыя апавяданьні. За пэрыод 1911—1913 г. Галубок зьмясьціў два вершы ў „Н. Н.“ (1912, № 12; 1913 г. № 14), тры апавяданьні ў „Маладой Беларусі“ (I, 3), і, апроч таго, за гэты час вышаў яго зборнічак Апавяданьні (П. 1913, 80, стар. 24). — …вызначаецца Новіч, каторы першы папрабаваў напісаць вялікшую рэч прозай пабеларуску… Новіч — псэўдонім доктара Цехановіча, які напісаў апавяданьне „Амэрыканец“ („Маладая Беларусь“, I, 2). У друкаваным паасобніку („Калядная Пісанка“) у месцы, якое цытуецца, было, як відаць, памылкова выдрукавана, „перш“ замест „першы“, камісія памылку выправіла і прыняла „першы“. — Жывіца хораша і цікава намаляваў постаць свайго пана Шабуневіча. Жывіца — псэўдонім Алеся Прушынскага; маецца на ўвазе апавяданьне яго „Пан Шабуневіч“. — („Н. Н.“ 1913, № 6) — Два апавяданьні надрукавала Цётка ў № 1 „Маладой Беларусі“. Тут маюцца на ўвазе апавяданьні „Асеньнія лісты“ (стар. 141—144), „Лішняя“ (стар. 145—148). — М. Кепскага. Прозьвішча перадрукавана нязьменна з „Каляднае Пісанкі“ 1913 г. стар. 11.

7. Булгарин в Белорусской Шуточной Поэме. Друкуецца з аўтографу (1, 16).

Артыкул перапісаны пісьменьнікам чытэльна, ма‘быць для адсылкі ў рэдакцыю. У канцы яго рукою аўтара прыпісаны адрас: „Яраслаўль“, рэдакцыя газ. „Голос“. — Часам супрацоўніцтва М. Б-ча ў рэдакцыі памянёнае газэты і вызначаецца дата напісаньня данага артыкулу. Першыя рэцэнзіі і нататкі М. Багдановіча пачалі зьяўляцца ў „Голосе“ ў 1913-м годзе, а таму і гэты артыкул мог быць напісаны не раней 1913-га году; характарам пісьма ён нагадвае аўтографы 1914-га году.

Да 37 стар. …для нас, впрочем, эти страницы не интересны — „не интересны“, трэба думаць з погляду абранае аўтарам тэмы.

Да 38 стар. Што ў семінарнях абучаюць. У некаторых сьпісах „Тараса на Парнасе“, (напр., у рукапісным экзэмпляры, які захоўваецца ў зборы рукапісаў пры катэдры гісторыі літаратуры БК) адпаведны радок чытаецца іначай: „Што семінарыстаў абучаюць“; у выданьнях 1896-га году, Витебск, і „Вольнае Беларусі“ 1917 г., Менск — „семінарнях“.