Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/470

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да 8 стар. Доля… расійскага поэмы С. Гарадзецкага. — Гарадзецкі нарадзіўся ў 1894 г.; яму належаць зборнікі „Ярь“, „Перун“ і інш. — „Кніжка твораў Якуба Коласа „Песьні жальбы“. Зборнік „Песьні жальбы“ выдадзены быў у Вільні (1910 г.).

Да 9 стар. Руху ўперад няма і ў жартах А. Паўловіча. Паўловіч А. Ф. беларускі пісьменьнік, нарадз. ў 1875 г.; у 1910 г. ён надрукаваў у „Н. Н.“ жарты „Лыкі не каўбасы“ (№ 35), „З падслуханага“ (№ 39), „Лепей заўтра зрана“ (№ 49) і інш. творы (гл. №№ 26, 29, 38)… — Зборнічак „Снапок — ён вышаў першы раз у Вільні (1910 г.).

Да 10 стар. Што да Багдановіча, то ў ім няпрыкметна шпаркага разьвіцьця, хоць асобнасьці яго таленту выступаюць ужо даволі ясна. Цяжка устанавіць, ці дае тут Багдановіч аўтохарактарыстыку, ці прыведзеныя радкі былі ўнесены рэдакцыяй „Нашае Нівы“, як гэта было зроблена ёю ў адносінах да С. Палуяна, што бачна з наступнага ліста С. Палуяна да Багдановіча: „Паслаў сваю стацьцю аб нашай літаратуры ў 1909 г. [у Нашую Ніву], а яе… перайначылі… і ўрэшце пахвалілі мяне“. (Ліст ад 14-га лютага 1910 г Захоўваецца ў схове рукапісаў катэдры гісторыі беларускае літаратуры

Да 10 стар. Ёсьць тут і даўныя знаёмыя (А. Гарун, Г. Леўчык, Стары Ўлас, Ц. Гартны). А. Гарун (запраўднае прозьвішча яго А. Прушынскі) нарадз. ў Менску ў 1887 г., памёр у Кракаве ў 1920 г.: пачаў друкаваць свае вершы ў „Н. Н.“ яшчэ ў 1906 г. (гл. напр. верш „Маці Баларусі“, № 23 і інш.). У 1910 г. зьмешчаны ў „Н. Н.“ вершы „Мае думкі“ (№ 4), „Беларусам у чатырохлецьце Н. Н.“ (№ 49) і інш. — Г. Леўчык запраўднае прозьвішча якога І. Ляўковіч, поэта родам з Слонімшчыны. — Стары Улас (запраўднае прозьвішча яго Ўладзіслаў Сівы) лясьнік з Валошына; пачаў друкаваць свае вершы ў „Нашай Ніве“ ў 1909 г. (гл. №№ 22, 23, 27, 45), 1910 г. (№№ 21, 28). Цішка Гартны (запраўднае прозьвішча яго З. Жылуновіч) нарадз. ў 1887 г.; пачаў друкаваць свае творы ў „Н. Н.“ з 1909 г. (першы верш „Бяздольны“ надр. у № 2); 1910 г. (гл. №№ 30, 39 і інш.).

Да 10 стар. Ёсьць і некалькі новых імён (Чарнышэвіч і Піліпаў) Чарнышэвіч Ф. — пісьменьнік родам з Капыля, профэсіяй кравец, пачаў друкаваць свае творы ў „Н. Н.“ ў 1910 г. (гл. №№ 10. 20, 32, 41 і інш.). — Піліпаў (запраўднае прозьвішча яго Нялепка Іван, з Горадзеншчыны) пачаў друкаваць свае творы ў „Н. Н.“ ў 1909 г. (№ 48), 1910 г. (гл. №№ 16-17, 19, 32, 35, 38). — Лепшыя вершы Гартнага і Леўчыка ў „Календары“. Леўчык зьмясьціў у „Беларускім Календары Нашай Нівы“ на 1911 г. два вершы — „На параходзе, у далі зьнікае“ і „Як чайка слабая і тонка“ (стар. 82), Цішка Гартны — „Песьню Гарбара“ (ст. 82-83).

Да 10 стар. Адна толькі Канстацыя Буйла абяцае разьвіцца ў праўдзівы асабісты талент. К. Буйла поэтэса, родам з Ашмяншчыны, ёй належыць зборнік твораў „Курганная кветка“ (Вільня, 1914 г. 80 мал, стар. 88). — Каганец, Крапіўка, Будзька і інш. Каганец — псэўдонім Казіміра Кастравіцкага, які памёр у 1918 г.; за 1910 г. у „Н. Н.“ надрукаваны яго творы: „Прамова“ (№ 7, напісаны яшчэ ў 1893 г.), „Кабзар“ (№ 3); апроч таго „Малітва“ („Календар Н. Н.“ на 1910 г., 59). — Крапіўка — псэўдонім Пашкевіч-Кэйрыс (Цёткі), якая пачала друкаваць свае творы яшчэ ў „Нашай долі“ і „Н. Н.“ за 1906 г. Пад псэўдонімам Крапіўка гл. таксама творы у „Календары“ на 1910 г. стар. 59. — Будзька Эдзюк пачаў друкаваць свае творы ў „Н. Н.“ з 1906 г. (гл. № 5); 1910 г. № 4, а таксама „Календар Н. Н.“ за 1910 г. стар. 61. — Зборнік народных песьняў (сабраў Грыневіч). Маецца на ўвазе зборнік „Biełaruskije pieśni z notami. Sabrau i wydau A. Hrymiewicz T I. Pieciarburch 1910. (8º. стар. 31.).

Да 11 стар. Пераходзячы да апавяданьняў, адзначым перш за ўсё двух пісьменьнікаў: Власта і Ядвігіна Ш. — Власт — псэўдонім Ластоў-