Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/471

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скага В. Ю. У „Н. Н.“ за 1910 г. зьмешчаны яго творы „Лебядзіная песьня“ (№ 32), „Панас гуляе“ (№ 34), , „Краскі“ (№ 36); апроч таго, у „Календары Н. Н.“ за той-жа год — твор „Ёсьць боль“ (стар. 67). — Ядвігін Ш. — псэўдонім Лявіцкага; у 1910 г. надрукаваны яго твор „Дзед Завала“ (В. 16º, стар. 14). — Ахвяра“ Гурло. Гурло — поэта родам з Копыля; пачаў друкаваць свае творы ў „Н. Н.“ у 1910 г.

Да 12 стар. З розных драм, напісаных у беларускай мове, летась прадстаўлялі „Моднага Шляхцюка“ К. Каганца і перакладную „Па рэвізіі“ і „Ня розумам паняў, а сэрцам“.Модны Шляхцюк“ — бытавая комэдыя ў 1 дзеі. П. 1910 80. — „Па рэвізіі“. Комэдыя ў 1 дзеі. Перароблена з украінскай мовы. Напісаў па-украінску М. Крапіўніцкі. П. 1911. (8º. стар. 34). Абедзьве п‘есы выдадзены Суполкай „Загляне сонца і ў наша ваконца“ літографскім спосабам, толькі вокладкі друкаваныя. Комэдыя „Па рэвізіі“ першы раз пастаўлена была у Вільні 12 лютага 1910 г. Што да пресы „Ня розумам паняў, а сэрцам“, то яна была надрукавана ў часопісе „Крестьянин“ (Вільня, 1909 г.); аўтар яе Аўдзей Вікенці, які выступіў пад псэўдонімам Касьян Вясёлы.

Да 12 стар. …абдаленьня — новатвор М. Багдановіча, утвораны, мабыць, ад дзеяслова „абдолець“.

3. Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да ХVІ сталецьця. Друкуецца з аўтографу (1,10).

У лісьце да рэдакцыі „Нашае Нівы“ (IX, 5) М. Багдановіч піша „Пішу нарыс даўнейшай беларускай пісьменнасьці па Карскаму, як рэфэрат да нашага будучага яраслаўскага гуртка, можа ў сакрашчэньні падыйдзе і для „Нашае Нівы“. — Калі прыпусьціць, што ў лісьце гаворыцца аб гэтым артыкуле, дык тады яго можна задатаваць годам напісаньня ліста, г. зн. — 1911-м годам. Падзел данага артыкулу на разьдзелы дае падставу думаць, што аўтар меў намер укласьці нарыс, ці, мабыць, і падручнік гісторыі беларускае літаратуры.

Да 13 стар. „Трыедзінае“ дрэва расійскага народу. Тэрмін „расійскі“ М. Б. ужывае ў больш пашыраным сэнсе, які прыблізна адпавядае тэрміну „ўсходня-славянскі“, што можна бачыць з наступнага выразу: „мы (беларусы) трэці народ рускага кораню“ (гл. арт. № 21 — „Хто мы такія“). Погляды М. Б. на еднасьць пахаджэньня беларусаў, украінцаў і вялікарусаў, відаць, склаліся пад уплывам тых лінгвістых, якіх ён чытаў у студэнцкія гады (гл. „Крытыка-біографічны нарыс, разьдзел IV-ты).

Да 15 стар. …як цьвяткі якогась гэрбарыя … — Параўнаньне, якое сустракаецца ў вершах М. Б-ча. Гл., напрыклад, т. 1, № 90 — эпіграф да „Вянка“.

У аўтографе поэтам было закасована некалькі радкоў, пачынаючы з слоў „а яна“… і да „І доўга“… Уведзенае ў тэкст закасаванае месца адзначана простымі дужкамі.

Да 17-й стар. …дагавор, зроблены між Рыгай і смаленскім князем у 1229-м г. — першы даволі доўгай чаргі (дагавораў)… Як зазначана ў „Гісторыі беларускае кнігіЛастоўскага, адбываліся дагаворы беларускіх гарадоў з немцамі і раней, напрыклад, „Умова Полацку з Рыгай“ 1210-га году „(В. Ластоўскі)“, „Гісторыя беларускае (крыўскае) кнігі“. Коўна. 1926 г. стар. 63-я). — …усяго твораў …зьявіўшыхся на працягу двух сталецьцяў (XIII-XIV), мецца цяпер каля 40. У „Гісторыі беларускае (крыўскае) кнігі“ В. Ластоўскага за гэтыя стагодзьдзі (XIII-VIV) налічваецца ўсяго беларускіх пісаных помнікаў больш за 80.

Да 18 стар. За ХV-ае стагодзьдзе ў памянёнай кнізе В. Ластоўскага налічваецца больш за 140 помнікаў.

Закрэсьленыя аўтарам у аўтографе месцы ўведзены камісіяй у прос-