Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Алесь Гарун/Матчын дар/Думкі-дыямэнты

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Навакол Думкі-дыямэнты
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1927 год
Вясна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думкі — дыямэнты, краскі жыцьця…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Думкі-дыямэнты[1].

Думкі-дыямэнты, краскі жыцьця,
Песьні — вас гэтак люблю,
З вамі салодкіх гадзін забыцьця
Часам і я пазнаю.

Жыцьцё-няволя ў чужой старане,
Працы надмернай яром[2]
Зараз зьнікаюць, бы ў госьці ка мне
Вы паказаліся ў дом.

Слухайце-ж, думкі: як прыйдзе мой скон,
Ў хатку зьляцеце ка мне;
Хай перадсьмертны ўцішыцца стон,
Сэрца на момант спачне.

Хай засьпяваю, як лебядзь, калі
Прыйдзе гадзіна яму,
Узьнёсшыся ў неба ад маці-зямлі,
Рыне ў адвечную цьму.

Хай засьпяваю аб сьне залатым
Веку людзкога радзтва,
Роўнасьці, вольнасьці, брацтва, — аб тым
Веку красы, хараства.

Можа, пачуўшы прад’згонны мой сьпеў,
Сьціхла-б на сьвеце вайна…
З радасным духам-бы я паляцеў
Ў царства каханьня, відна.



  1. Дарагія каменьні: нешта найлепшае.
  2. Рус. — няволя, ярмо.