Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Алесь Гарун/Матчын дар/Навакол

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Восень Навакол
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1927 год
Думкі-дыямэнты
Іншыя публікацыі гэтага твора: Навакол…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Навакол[1].

Сьнягі, ляды,
Абрус жуды,
Назаўсягды,
На вечны час
ляглі.

Гара, скала
Наўкол лягла
І узрасла
Па ўскрайны пас
зямлі.

Узрос на ёй
Вялізаў хвой,
Туману з мглой
Прытулак, — лес
стары.

Прадзіўны мур
Нярушных хмур,
Як той каптур,
На бор узьлез
з гары.

І сонца сьвет,
Здалёка, з гэт’!...
Нябёс прывет
Ня здужыць[2] к нам
дайсьці.

Адны вятры
Праз хмар муры
Лятуць з гары,
Праз лес той сам,
гусьці.

І разам з ім
На жах благім
І добрым, ўсім,
Тужлівы сьпеў
вядуць:

„Засьні, засьні,
У ноч ўсе дні
Перамяні
І нас ня гнеў[3],
ня гудзь.

„Скалей, як лёд.
На сотні год
І сэрца лёт
Спыні. Вярні
да сну.

„А сонца сьвет,
З далёка, з гэт’…
З нябёс прывет —
Мана. Гані
ману.

„Гані. Раі
Тых дум спыні
І жаль стаі,
І кінь з пяшчот
у цьмы[4].

„На сьвет адны
Твае паны
І вартаўны
Табе пачот —
то-ж мы“…



  1. Гэта абразок прыроды Сыбіру.
  2. Здужае.
  3. Не гняві.
  4. Ужываецца болей — цемры.