Перайсці да зместу

У дому лепей (1911)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У дому лепей
Апавяданьне
Аўтар: А. Новіч
1911 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„Загляне сонцэ
и ў нашэ ваконцэ“.

У ДОМУ ЛЕПЕЙ.

АПАВЕДАНЬНЕ.

А НОВІЧА.




Цэна 4 кап.

ПЕЦЯРБУРГ.

Друкарня К. Пенткоўскаго Больш. Подъяческ. 22.

1911 год.

У выдавецтве „Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ“ (б.-Петербургъ, В. О., 4-я л., № 45, кв. 16) можна купляць такіе выданьня:
(Азначэнные зоркай — выданьня нашы, без зоркі — чужые, азначэнные bis — выйшлі і польскімі і рускімі літерамі).

Выданьня беларускіе:

I. ДА НАВУЧАНЬНЯ.

* bis Беларускі лемэнтар цэна 6 кап.
* bis Першае чытаньне, Цёткі
»
6
»
* Другое чытаньне, Коласа
»
25
»
Karotki katechizm
»
5
»

II. Навуковые, даступные для ўсих.

* Гутаркі аб небі і зямлі з рысункамі цэна 15 кап.
bis Цукер, В. Тройцы
»
3
»
bis Гутаркі аб гаспадарцы
»
3
»
* bis Як ратаваць уздутую жывёлу
»
3
»
bis Як бараніцца ад халеры
»
1
»
bis Pčalina—žywiołka małaja a karyści daje mnoha
»
30
»
bis Як рабіць добрые рамовые вульлі
»
5
»
bis Зямельная справа у Новай Зэляндыі
»
3
»
bis Аб гаспадарцы на хутарох і шнурох
»
5
»
bis Кароткая гісторыя Беларусі
»
60
»
bis Беларусы і іх національнае адраджэньне
»
5
»
bis Bł Andrej Babola mučynik
»
5
»
bis Як ужываць штучны навоз
»
2
»

III. Повесьці і апаведаньня прозай.

Дым, Конопницкай цэна 4 кап.
Казкі
»
6
»
bis Гэдалі, Э. Оржэшко
»
6
»
bis Казка аб вадзе
»
3
»
Архіп і Лявонка. Горкаго
»
8
»

„Загляне сонцэ
и ў нашэ ваконцэ“.

У ДОМУ ЛЕПЕЙ.

АПАВЕДАНЬНЕ.

А НОВІЧА.




Цэна 4 кап.

ПЕЦЯРБУРГ.

Друкарня К. Пенткоўскаго Больш. Подъяческ. 22.

1911 год.

У дому лепей.

А. Новіча.

У тыдня два па Петры пад вечар па дарозе з Мінска у маёнтак пана Зарэмбы ішоў чэлавек гадоў за шэсьдзесят, але ешчэ моцны; на ім была парусіновая шапка, с чорнаго сукна сурдут і камізэлька; зграбна зробленые боты і хустка на шыі паказывалі, што падарожны, хаця не пан і не шляхціц, але ня быў просты, шэры хлебароб.

Ішоў ён паволі, паглядаючы па старонах. Мінуўшы цэркву, што стаяла злева ад дарогі на ўзгорку, пайшоў меж прысадаў: маёнтак быў блізкі і да нашаго падарожнаго пачалі далетаць галасы.

— Дзеткі, завіхайцеся! раздаваўся голас ва ўсе староны и рэхам адбіваўся ат суседняга бора — сонцэ ўжо нізка, ня кончым стога!

Голас старому быў здаўна знаёмы і пад яго сівымі вусамі зьявілася усмешка.

І пан тут падумаў сабе, не змяніўся, відаць, за гэтые колькі гадоў, крычыць, прынаймней, так сама, як калісь ешчэ за паншчыны!

Дарога звярнулася направа і разам перад падарожным аткрылася лучка, пасярод каторай уздымаўся больш як на дзьве часьці складзены стог; навакол яго працавалі челавек двадцать парабкаў и баб; аподаль, пад бярозай, стаяў самавар, шклянкі и тут жэ з газэтой у руках на сене сядзеў жвавы стары праве одных гадоў з нашым, адзеты, у белую жакетку и штаны, у саломенным капалюшы.

Гэта быў пан Міханович, арэндар пана Зарэмбы.

Сабакі першые заўважылі новаго чэлавека і, брэшучы на розные галасы, сунулися да яго.

Міханович палажыў газэту і поглядзеў у тую старану.

— Эгэ! сказаў ён, каго ж гэта Бог дае? Ці ня ты гэта, Тодар?

Наш падарожны зняў шапку і блізка падышоў да пана.

— Нех бэндзе пахвалёны Езус Хрыстус, зачаў ён па старасьвецку, цалуючы пана ў руку.

— На векі! атказаў той, моцно сціснуўшы руку Тодара, і цалуючы яго ў твар. Вось ня спадзеваўся каго бачыць! Чуў я, што ты вярнуўся са сваей Сыбіры — навіны у нас, сам ведаеш, скарэй як у газэтах расходзяцца, — але ня верыў! Аж ты тут і сам!

Ну, садзіся! Вось тут пад бярозкай, на сене!.. У вас там, мусі быць, і бярозак нема, ды і сена справаджаеце зза мора. Можэ гэрбаты хочэшь? Вось тут ёсць троху вяндлины, сметанка, сухаркі… гаворыў Міхановіч, відаць надто рад з госця.

Ну, як ж табе там паводзілася? раскажы! Памаладзеў ты там за морэм, Тодар!

— Якая там, пане, моладасць! атказаў той. Спужаўся я, што памру там ат паганой трасцы, прыехаў да дому, каб у роднай зямлі злажыць старые косці пад хвоей, або вось такой, як гэта, бярозкай…

— Што так? спытаў Міхановіч.

— Так, пане! Паветра там шкаданвае, асаблива для нашых…

Тым часам грабцы, увідзеўшы новаго чэлавека, зацекавіліся; той-другі селі пад кустамі круціць цыгаркі і пріслухіваліся да таго, аб чым гаварылі пан с Тодарам; дзеўчата пересталі грабсьці и так сама подыйшлі бліжэй.

Міхановіч апамятоваўся.

— Гэй-гэй! закрычаў ён, дзеткі! штож гэта? Гаспадар адвярнуўся, дык і вы сталі! Трэба канчаць, відзіце, як сонцэ нізка. А заўтра сьвята.

Потым ізноў зьвярнуўся да Тодара.

— Вось што, мой прыяцелю, рад я, надта рад, што віджу цябэ і цікава мне паслухаць, як табе паводзілася на чужой старане, але відзіш — і ён показаў рукой на сваю сенажаць — трэба спяшыць!

А вечарам буду прасіць цябе расказаць ўсё, як было: ніхто тады нам перэшкаджаць ня будзе. Пакуль што — хочэш з намі пасядзі, хочэш — ідзі у двор, з гаспадыняй паґавэндзіш.

— Э, пане! кажэ Тодар, штож гэта, ці я не знаю пані? Такая гаспадыня без работы не сядзіць, а я, стары бадзяка, прыду перэшкаджаць! Пабуду тут с панам, памагу стог канчаць; калісь і касіць, і грабці і я умеў ня горш за людзей!

І выпіўші шклянку гэрбаты, што наліў яму пан Міхановіч‘ Тодар зняў сурдут, гальштук, закасаў рукавы кашулі і ўзяў граблі.

З усмехам глядзеў на гэта Міхановіч.

— Вось госць, дык госць! Такіх бы гасцей ды больш! Зух Тодар!

Так з жартамі, вясёлые, двое нашых старых з граблямі ў руках далучіліся да работнікоў…

А сонцэ ўсё ніжэй апушчалася, ласкава асьвечаючы ўвесь гэты абраз ціхай сельскай працы…

Як ро́днаго прывітала Тодара пані Міхановічыха, пачала распытывацца, гдзе ён быў, як яму паводзілося, якіе там людзі жывуць.

Па вячэры ніхто не хацеў ісці спаць, нават меншые хлопчыкі не крануліся з мейсца.

І тут жэ на ганку зачаў Тодар гаварыць.

Ня ведаю, мае паночкі, с чаго пачынаць, ды і казка даўгая! Ну, але, калі ужо на тое пайшло, дык зачну с самаго пачатку.

Але перш-на-перш, паночку, я тут з радасці, што увідзеў пана, паню, дзетак — усіх жывымі, здаровымі, вясёлымі, ня сказаў пану аб інтэрэс, а інтэрэс, ведама, на першым мейсцы.

С просьбай я да пана: будзь ласкаў — Тодар з гэтымі славамі устаў і хацеў пацаловаць Міхановіча ў руку, але той не пазволіў — дай мне, пан, колькі хвой паправіць кузьню, трэба брацца за старое рамясло. Што будзе належыць — аддам або адраблю!

— Добра, Тодар, трапіў ты як раз ў пару; кавалак кліна — ведаеш там каля чыгунки, тлумачыў Міхановіч, — па запустах высеклі, ещэ ня ўвесь попілавалі на шуркі, можна будзе табе выбраць. Больш як дзесяць пнёў ня трэба?

— Будзе, паночку! Якая там кузьня! толькі каб стары не сядзеў, злажыўшы рукі.

— Заўтра сьвята, сказаў далей Міхановіч — прыходзь! пойдзем у лес: выбярэш сабе, а аб цану пасля пагаворым.

Стала ціха.

— Ну што ж кончылі аб інтэрэсе? запытала пані. Дык раскажы ж нам, Тодар, як там у вас за морэм? Многа цікавага відзеў? Кажы, як умееш! відзіш, як мы ўсе і старые, і малые не зважаючы, што за дзень напрацаваліся, нецарпліва чэкаем на цябе!

— Ну, дык мае паночкі, зачаў ізноў Тодар, як майго Янку забрылі у маскалі — панства ведаеце; не памог тут ні Моўша, ніхто! Бо праўду кажучы, як забракаваць такога малайца, як мой Янка. Вось за колькі дзён, як ехаць навабранцам на службу, ім і аб’явілі, хто куды назначаны. Янку назначылі ў Закаспіскі Край. Блізкі сьвет! за морэм! Прапаў, думаю, хлопец: не вярнуцца яму ўжо аттуль:

Іду да воінскаго начальніка (гэта ад яго залежыць, каму куды ехаць), кажу: Вашэ Благородзе, за што ае майму сыну такая кара? С суседаў нашых каторых тут у сваім месце пакінулі, альба гдзе недалёка, іншых ізноў у другую губэрню, а майго гдзесь за Сыбір высылаеце? Будзьце міласцівы, дайце яму службу гдзе бліжэй!

А ён мне: „дурэнь ты, стары! для дабра яго раблю: можэ яго там шчасце чэкае! Ён майстар, граматны, такіх там трэба і добры грош можэ там челавек такі зарабіць, калі не пьяніца, не лайдак“.

Што рабіць, думаю, можэ і па праўдзі там не так дрэнна, як нам атсюль выдаецца.

Пабедаваў-пагарэваў, але нема рады: выправіў Янку.

Па неякім часе прыходзіць ад яго ліст; пішэ, што шэнціць яму нішто сабе; займаецца больш сваім дзелам — слесаркай. Прайшло з год — пішэ, што яму далі мейсца на чыгунцэ, што там плацяць асобную пэнсію, не так як звычайным салдатам: каротка кажучы, хлопцу жыць можна.

Тым часам у мяне ішло ўсё горш ды горш; жонка майго Винцуся, баба зьядлівая і мужу з ей горэ і мне старому неспакойна: у хаці сваркі, крык… Перэпрашаючы паноў — чорт ведае, што зрабілася!

Вінцусь да кузьні ніколі ня меў вялікай ахвоты, а мне аднаму трудна.

І зачаў я думаць, як бы гэта было добра, каб Янка вярнуўся са службы і ізноў мы з ім працавалі б разам.

— Слухай, Тодар — застанавіў яго Міхановіч; усё гэта мы ведаем, начынай с таго, як выехаў ужо ў дарогу.

— Паночку, атказаў Тодар, просты я чэлавек, цёмны, а пан хочэ, каб я так гладка, да рэчы казаў, як які адвакат у судзе. І рад бы я карацей, без мужыцкіх выкрутасаў — але, што рабіць — ня умею.

Міхановіч толькі рукой махнуў. Умешалася пані.

— „Што ж застанавіўся Тодар: кажы, як умееш! А ты, Олесь — звярнулася яна да мужа — не перэшкаджай, бо і праўда: гдзе ж яму так казаць, як ты, альба пан Крыштапоўскі.

Такое пахлебства ды еще раўнаванне з лепшым у месце адвакатам надта падабалася Міхановічу, ён усміхнуўся.

— Ну, выбачай Тодар, сказаў ён, кажы далей.

Тодар здаволены зачаў изноў:

— Добра… Але аб чым же ж гэта я казаў?.. Ага!

Дык вось па гэтых лістах ад Янкі я ўсё думаў, што было б добра, калі б ён вярнуўся.

Вось неяк я пішу — разумеецца не сам, чэлавек я не письменны, пісалі мне ў шынку́ у Элькі на Збаровой вуліцы — што с кузьней у мяне неупраўка, што чэкаю на цябе, сын мой Янка, што ты вернешся скора да дому…

Аж ён і пішэ: наўрад я вярнуся да вас; тут жыцьцё маё куды лепшае, чым у хаці. Што я заціркі і хлеба з мякінай ня відзеў? А тут у мяне што дзень кавалак мяса; сыты, чыста адзеты, прыдзе свята — атпачываю, іду ў госьці.

Засмуціўся я! Толькі і пацешаю сябе тым, што так на ўсім свеце дзеецца: як птушка, набраўшыся сілы, кідае гняздо і бацькоў, так і дзеці нашы, як вырастуць, навучацца, зарабляць на кавалак хлеба — кідаюць бацьку і матку… Калі там лепей — нехай з Богам там і жыве!

Але ўсёж такі, калі б ён вярнуўся — вялікая была бы для мяне карысць і пацеха!

Нарэшце кончылася Янкава служба. Пішэ ён мне, что знайшоў добрае мейсца на чыгунцэ, бяре пэнсію 35 рублёў і мае дармовую кватэру.

О! кажу да сябе — гэта так!

Далей пішэ, што збіраецца жаніцца; бярэ дзяўчыну ня так маладую, але гаспадарную, с пасагам, дачку дарожнага майстра, рускую. Цяпер, сабе думаю, Янка ужо мусі быць ніколі ня вернецца дамоў!

Прайшло з год, прыходзіць ліст і ў тым лісьце Янка пішэ, што інтэрэсы яго ідуць добра, што яму павялічылі пэнсію, ужо ён бярэ 45 рублёў, але разам с тым хочэ ў горадзе аткрыть сваю слесарню; грошы трохі сабраў, рэшту дае цесць.

І ешчэ пішэ, ці не захочу прыехаць да яго я; буду памагаць у рабоце, буду даглядаць работнікоў, а жыць мне будзе там весялей, чым дома у ваднэй хаце са зьядлівай бабай.

Гэтакую даль ехаць? Чужы край? за морэм?

Доўга думаў я: і хочэцца паглядзець, як жывуць людзі па чужых краёх, і грошы зарабіць хочэцца, і ехаць боязна: шкода пакідаць свой кут.

А ешчэ пайшоў я на кірмаш у Слупцы на Петра; вядома на такі хвэст аткуль там людзі ня зьехаліся, тлум народу са ўсіх блізкіх вёсак, навэт з далёку, з-за Мінска. Зайшоў ў цэркву, памаліўся; спаткаў знаёмых; з Язэпам с Патрэбы, ды з Міхалюком, што ўсё рыбу ловіць ды качак стрэляе, пашлі ў лясок каля могілак, сели сабе пад хвоей, вышлі па келішку, зьелі па добраму кавалку сала, разгаварыліся; я і кажу: вось дзела якое: сын мой служыць у дакаспійскім краі, у горадзе Асхабадзе, паводзіцца яму добра і надумаў ён мяне туды перэвесьці.

Ці варта мне яго слухаць? Стары я ўжо, сколькі таго жыцьця засталася?

Што ж, куме, атказывае Язэп, доўга табе жыць, ці не — адзін Бог сьвяты ведае! А паспытаць шчасьця варта! Што тут высідзіш — нэндза, горэ! Зямлі пяць маргоў — тут і сей, і касі, і сам з дружынай карміся, і скаціну кармі, абуйся, адзенься и падаткі заплаці!

А Міхалюк дадае: праўда, ўсё гэта праўда! Каб ня жонка да нічога ды малые дзеці, — паехаў бы і я куды-кольвек.

Спытайся каго хочэшь: бяднейшых людзей ад нашых нема па ўсей Расеі, бо калі ў нас, можэ, ў каго і больш зямлі, чым у рускага, то за тое такая ж і зямля! Або пясок, або балота! Тут і сам жабраком памрэш. і дзеці ўсё сваё жицьцё гарэваць будуць. Едзь, дзядзька! — гэта ён мне кажэ.

Доўгі час я так думаў, і так і гэтак мазгамі перэкідаў; радзіўся і с панам.

— „Помню“, ціха сказаў Міхановіч.

Нарэшце пайшоў да Моўшы. Жыды — гэтые ўсё ведаюць.

А Моўша і кажэ: едзь, Тодар, шкадаваць ня будзеш: там можна мець ґешэфт, там рамясник патрэбен, плацяць за ўсё добра, не так, як у нас.

— А вы бы, пане Моўша, паехалі? пытаю.

— А чаму не? атказывае.

— А што вам перэшкаджае?

— Тодар, Тодар, кажэ Моўша: стары, а гаворыш, як малое дзеця! Куды ж нам, жыдом, можна ехаць? Усюды, гдзе можна троху зарабіць, гдзе можна мець які-такі слемазарны ґешефт — зараз „ня можна!“ Сядзі, гдзе радзіўся! І мне нават так здаецца — гэта ўсё мне Моўша кажэ — што, калі б у пекле можна было мець ґешэфт і аб гэтым даведаліся, дык нас і туды бы ня пусцілі, альбо пусцілі са ста чэлавекаў трох!

Як бы там ні было, зачаў я збірацца, а ад Янкі ліст за лістам: заве! Кузьню аддаў я Винцусю на час, пакуль вярнуся, прадаў карову, каня и ешчэ там таго-сяго, сабраў у такі способ рублёў са сто. Зачаў жэгнацца с суседзямі: не сварыўся я надта ні с кім, з усякім стараўся жыць ў згодзе, дзеля таго усякій да мяне з добрым словам, жычаць мне шчасьця на новым мейсцы.

А мне неяк маркотна: шкода і добрых людзей і сваей старай, цёмнай хаты… Ці вярнуся?

На машыну сеў я ў Мінску. Поезд атходзіў пад вечар. Было гэта дні за 4 перад першай Прачыстай. Быў ціхі, цёплы дзень, так як бы сягоння. Сонцэ ярка асьвячала ўсю аколіцу, я углядаўся на наш горад. Ніколі мне не здарылася езьдзіць у тую старану і пакуль было відна я паглядаў на места, пазнаваў знаёмые дамы, катадру, сабор, губэрнатарскі сад, поезд прыбавіў ходу і дом за домам зачалі знікаць, счэз гошпіталь, бліснуло шчэ штось на сонцы — мусі быць крыж ад якой цэрквы і Мінск прапаў з маіх вачэй.

Адна станція — другая… Усё знаёмае! Ведама, блізка ад нас, ніякой перамены. І зямля такая ж; балота як бы крыху менш; мейсцами добрые, мурожные сенажаці.

Доўга я так глядзеў у вакно або стаяў на плашчадцы; ніяк не хацелася адарвацца ад свайго роднаго.

Заўтра, думаў, можэ нічога гэтаго не забачу, ўсё будзе па іншаму і так надоўга, на сколькі гадоў, можэ на веки!

І праўда! На другі дзень зрана прыехалі у Гомель. Ладнае места, вялікая рэка, на ей і чоўны, і баркі, і плыты, і параходы!

На станціі ўсякаго народу, найбольш, разумеецца, жыдоў, але шмат і нашых: мужыкі і тые, што у нас і ня тые, але ўсеж такі адразу відаць, што нашы.

А як ад’ехалі йшчэ трохі, пачалася Украйна: на мужыках замест белых сьвітак — чорные и порткі чорные шырокіе, такіе шырокіе, што з аднэй пары можна было б зрабіць добрых дзьве! Народ чэрнявы і шмат мацнейшы за нашага. Земля зачалася лепшая: чэрназём.

Чым далей ехалі, тым земля лепшая і народ відаць багацейшы: хаты белые, чыстые, каля кожнае — сад; скаціна ані раўняцца з нашай: вялікая, здаровая, рогі доўгіе, закручэные!

У нас ўжо ўсе на кані робяць, асабліва бяднейше, а там і аруць валамі і езьдзяць на валах! Паўзе гэтакая пара вялізных быкоў, а украінец ляжыць сабе на панарадзе на бруху, люльку курыць і ні аб чым не дбае!

Ехалі мы так Украйнай дзьве пары. Земля зачала меняцца; лес саўсім прапаў, німа ні рэчэк, ні вазёр, нават і травы німа — высахла; вёсак не відаць, а на станціях усюды чорна ад вугальля; усе вагоны насыпаны вугальлем, горы вугальля навалены тут жэ каля дарогі. Гэта тут блізка капаюць вугальле.

Пан мусіць ведае, што гэта такое: з зямлі выкопываюць такое цьвёрдае як камень вугальле; трудна яго распаліць, але затое, калі распаліцца, гарыць лепш за дровы; ідзе яно на хвабрыкі, заводы, гдзе нема лесу і на апал дамоў.

Але неяк нудна у той старане: ўсё у сажы, нігдзе травінкі зялёнай не забачыш! Людзі ж жывуць добра.

Далей паехалі мы церэз казацкую зямлю: стэп ўсюды, ні лесу, ні травы, вады відаць мала, а вецер, не дай Божэ! Земля добрая! Ураджай у гэтым гаду быў вялікі, для таго у той час шчэ ня убраліся, у другіе гады у такую пару на полі чыста, аруць на зіму.

Паглядзеў я на іх гаспадарку: атпусці Божэ цяжкіе грахі!

— Што так? запытаўся Міхановіч.

— А як жэ! трохі плугам (сахі у іх нема, ўсё плуг) пакалышае, пасеіць, забарануе и — ўсё! Земля хоць і добрая, чарназём, але пахадзіць каля яе — што бы гэта вышла!

А малацьба! Тут жэ на полі разлажылі збожэ, прывязалі да каня якуюсь каменную шэсцярню, на кабылу улезла баба — паганяе, шэсцярня коціцца, давіць збожэ, і выціскае зярнё.

Аблічыце, паночку, сколькі тут можэ быць глуму!

На полі больш усё кабеты, бо шмат мужчын у такім вяку, што толькі і працаваць, на службе ў войску.

Вось гдзе саломы! на стэпе, у чыстым полі зложены так званые скірды; гэта калі ўзяць панскі дом, але так доўгі, як да возера — дык вось такіе бываюць скірды! І так проста на стэпе стаяць, ніхто не даглядае!

Далей — вялікае, багатае места — Растоў. Чэкаць трэба было гадзін с чатыры; хацеў разам з людзьмі схадзіць, паглядзець, што такі за горад, бо, як уважаю, павінен быць большы і багацейшы за наш Мінск, але баяўся заставіць рэчы — зладзейства там, не дай Божэ!

Так на вакзале прасядзеў увесь час.

Тут ужо усякага народу: жыды, армяне, чэркесы; каго толькі німа!

Крык, шум, ґвалт!

За Растовам пашоў Каўказ… Горы… Вось горы, паночкі мае! Ніколі ня думаў я, што можэ быць такая гара, што на вярху яе ляжыць снег і хоць сонцэ паліць так, што ад гарачыні ня ведаеш, куды дзецца, снег жэ ляжіць сабе і хоць бы што! Такіх гор шмат.

Увідзеўшы іх, я не зразумеў, што такое. Здалося так, як часам бывае, калі вёску на ўзгорку замяце снегам і сонцэ на яе свеціць.

Пытаю у суседа, а ён і кажэ: гэта каўказскіе горы і відзючі, што я чэлавек просты, зачаў тлумачыць, што і як:

Так Каўказам едучы, даехалі мы да Каспійскага мора.

Але трэба пано́м сказаць, што Каўказ ня ўсюды адна — стайны, ня усюды горы, шмат нізкае, роўнае зямлі, а бліжэй да мора пашоў пясок і камень.

Як пабачыў я морэ — доўга глядзеў, як зачараваны: зялёная вада, усюды кругом вада; так, як у нас земля усюды канчаіцца лесам, альбо на стэпе усюды земля, там вада, а па ёй ходзяць хвалі, уздымаюцца, пеняцца і так без перэстанку. І хо́раша і страшна!

На заўтра а паўдні выежджаць…

Морэ неспакойна, шуміць, а я, што толькі праз (Сьвіслач перэезджаў, цяпер мушу ехаць праз такое вялікае сярдзітае морэ.

Заўтра Прачыстая…

Зазванілі ў цэркву… Пашоў…

Шчыра маліўся я аб тым, каб шчасліва перэехаць, каб на новым мейсцы добра было жыць, каб вярнуцца с часам да дому: а як свяшчэннік зачаў малітву аб тых, што плаваюць па моры, што ў дарозе, я стаў на калені; гляджу, разам са мной стала шмат людзей: і ім відаць у дарогу, і яны да Бога!

Параход атходзіў а другой гадзіне, а яшчэ а дзевятай я са сваімі клумкамі усеўся на сваім мейсцы. Ніколі ня відзеў я парохода, дык мне ўсё гэта дзіўно.

Так, як на чыгунцэ, 3 клясы; бяднейшые едуць у трэцей, у каго кішеня лепшая — едзе у другой, а хто хочэ саўсім панам ехаць, мець асобны пакой — бярэ білет у першай. Алеж за тое і плаціць!

Загудзеў сьвісток, задрыжаў параход, зашумелі калёсы… Наехалі… Знялі шапкі, перахрысціліся…

У каго засталіся знаёмые, зачалі махаць шапкамі, хуст камі… Прыстань і людзі робяцца ўсё меншые, скора ўжо і іх не відаць, толькі горад красуецца на высокім берэзе. Я ўсё аглядаўся, аж тут як таргане… Ледва ўтрымаўся! По такое? пытаю.

А мне атказываюць: вышлі у морэ, дагэтуль былі ў затоцэ; забыўся, як гэта по русску завецца.

Тут, паночку, пачало нас кідаць са стараны ў старану і кідала цэлые суткі (пару́). Параход кідала то на правую старану, то на левую, то ў ніз перадам, то задам; параход сум ужо лёг на бок, раптам устае і зараз жэ кладзецца на другую старану; ўсякая рэч ляціць, бьецца.

Хвалі так і кідаюцца, як шалёные; падбяжыць пад бок парахода, стукнецца аб яго, палецяць брызгі і пашла назад, але тут жэ бяжыць, яшчэ большая, высока ўзлетае, кідаецца на памост, разліваецца па ім, далей новая… Пазамачыла нас усіх, пазалівала рэчы.

А тут яшчэ новая беда: не ўсякі чэлавек можэ знесьці калі морэ пачне яго гойдаць, большая часць хварэе; памерці — не памрэ, а намучыцца ў волю.

Бабы плачуць, думаюць, што карабель не вытрымае, пойдзе на дно, дзеці крычаць, шум кругом… Цэлую ноч так і ня задрымаў, хоць сам. быў здароў — ўсе нават дзівіліся.

Разам са мной ехалі два жыды з Валожына, ехалі далёка, яшчэ далей ад мяне, кудысь у Бухарскае царства.

Чаго пацягнуліся так далёка, не сказалі, але відаць — пільны інтэрэс.

На другі дзень бура супакоілася. Зрабілася так ціха, цішэй, чым тут у панскім возеры; ні аднэй хвалі, вада гладкая, як шкло.

І што мяне здзівіла: вада такая чыстая, што, не зважаючы на глыбіню, — гэта ж морэ, мае паночкі, а не Сьвіслоч! ўсё відаць, што на дне дзеецца, як расце трава, ляжыць жвір, каменьня, як на дне ходзяць рыбы… Тут мне давелося відзець у першы раз на век жывога селедца, як ён сабе весела плавае глыбока у моры па самым дне!

Пад вечар другога дня паказалася земля.

Да берагу яще далёка, але ўжо відаць горы, не высокіе, не такіе, як на Каўказе, якіесь рудые, як бы с цэґлы. Чым далей едзім, тым лепей відзім зямлю, аднакаж не відаць ні травы, ні лесу. Смутны край!

І горача відаць там, калі ад берага дае жарам, як з добра распаленай печы, калі гаспадыня збіраецца пячы хлеб на вялікую дружыну.

Прыехалі. Пясок, пясок, пясок… Перанёс я свае рэчы. Поезд стаяў, чакаў на нас, але яшчэ было рана і нас ў вагоны пе пушчалі.

Зача́ў я аглядацца. Виджу: хатка, так, нават добрая, стаіць бокам, дзьверы расчынены насьцеж; у другім мейсцы відаць як бы катушок саўсім развалены, але не ат старасьці, а так, як бы наўмысьне збурэны.

Гляджу далей: рельсы перакручэны, як бы з іх хто вяроўкі віў.

Пачынаю распытывацца.

І што ж бы паньства думалі? за тыдзень перад тым, як нам прыехаць, было тут землетрасеньне!

Земля трасецца!

Як жэ ж тут жыць на такой зямлі? як будавацца?

Канец нарэшце канцоў — кандуктар (с салдатаў) атчыніў дзьверы і мы паўлазілі у вагоны.

Сеў я кала вакна і гляджу.

На сэрцы смутна.

Прыглядаюся: чалавекаў з дванаццаць-пятнаццаць у аўчынных шапках, у халатах (после я даведаўся, што народ гэты называецца Сарты); адзін стаў спераду, падняў рукі, у гару, штось забарматаў, пастаялі так усе задраўшы галавы ў гару, потым усе разам паваліліся на зямлю, трохі палежалі, ускочылі, і зноў пастаялі і так разы тры-чатыры.

Гэта іх такая вячорная малітва. Вера іх такая самая, як у нашых татараў, але ні разу я ня відзеў, каб нашы калі маліліся, а у тых такі парадак, што гдзе б ён ня быў, а сваей парэ мусіць маліцца. Вылезлі з вагонаў і тут жэ на пяску спаўняюць закон свае веры.

На другі дзень зрана гляджу праз вакно: кругом нічога не відаць: пясок, альбо якаясь шэрая земля, але больш пясок.

І што ж паны думаеце? Што значыць моц Боская! І ў такім мёртвым пяску расце такі дрэва, знаходзіць для сябе якісь пасілак: праўда дрэва не паказнае, крывое, ад зямлі не відаць, толькі корень вялікі, ва ўсе стараны раскінуўся, шукаючы, чым пракарміцца. Так верст двадцаць-трыдцаць і больш пустыняй едзіш — ні лесу, ні травы, ні зьвярыны ніякай, пакуль прыедзіш на станцію. Тут такое-сякое дрэва, жывуць людзі. Далей — ізноў пустыня! Гарачыня — ледзь вытрымаць.

Сяджу на сваей лаўцы, ківаюся, як той жыд стары у школе, драмлю… Толькі прыглядаюся, аж далёка-далёка блішчыць вада, па ей плыве параход, як раз, як той, што прывёз нас сюды.

Чыж ізноў морэ? Як жэ ж гэта я нічога ня ведаю?

Паказываю суседу, а ён усьмехаецца.

Морэ-то гэта морэ, кажэ, але яно за намі засталося, мы цераз яго перэежджалі, гэто — зданьне, тут здараецца.

Я зняў шапку і перэжагнаўся.

Цяпер, як успомню, мне і самому выдаецца смешным; потым відзеў я не раз такіе зданьня, прэдстаўляліся морэ, вёскі, цэлае места.

Выйшаў на аднэй станціі; віджу: стаіць поезд, вагонаў с трыццаць, вагоны асаблівые — адна пляцформа, а на ёй агромная кадзь такая, што у яе вёдзер можэ з дзьвесьці увойдзе.

— Скажы, служывы, які гэта поезд? пытаю у якогась салдата, што ішоў каля вагонаў і стукаў малатком на калёсах, каб даведацца, ці цэлы.

— Вадзяный! отказывае.

— Што за водзяный? допытываюся. Але салдат толькі рукой махнуў.

Бо і праўда: чэлавек заняты службай, а тут вытлумачывай якомусь старцу, які такі поезд.

Аднакаж я зацекавіўся.

Віджу каля званка стаіць другі салдат; званіць прыдзецца ня скора, машына там стаіць на каждай станціі доўга.

Патходжу.

— Абьяені мне, служывенькі, калі ласка, які гэта поезд стаіць там за нашым?

— А маскаль мне на гэта:

— А вы скуль едзіце, з якой стараны?

— С пад Мінска, кажу.

— А я з Ракава:

— Ракаў я знаю, атказываю, не далёка ад нас, ладнае мястэчко. А тут сын мой жыве ў Асхабадзе, цяпер службу скончыў…

Так слова за слова разгаварыліся; я і забыўся аб тым вадзяным поездзе.

Аж тут крычаць: „званок“! Я ў вагон.

Потым я допытаўся такі, што гэто значыцца „вадзяный поезд“.

Ён ваду возіць. Край такі пустынны, што нават не на кожнай станці ёсьць вада; дык вось што дзень пасылаюць цэлы поезд, ён забірае ваду там, гдзе яна ёсьць і вязе па ўсіх чыста станціях, гдзе вады нема і раздае яе, а хто не мае права — купляе.

Божэ ж мой мілы, думаю, што ж гэта за край такі, штож гэта за жыцьцё, калі ваду, як тую гарэлку трэба справаджаць з далёку і вазіць па чыгунцэ.

Нарэшце прыехалі.

Места добрае, вялікае: ёсьць і вада і усякае дрэва, добрые дамы́, храмы́.

Спаткаў мяне Янка… Вырас, набраўся павагі; дома чэкала на мяне жонка яго з абедам; зараз же падалі на стол.

Так…

Зачаў я працаваць с сыном; ён больш на службе, а я з работнікамі. Работы шмат: плата лепшая, чым гдзе. Падабалася мне.

Але па неякім часе зачаў я нудзіцца.

У будніе дні сяк-так: устанешь рана: як напрацуешся за дзень, дык і думаеш, як бы скарэй да ложка, а прыдзе свята — ня ведаеш, куды дзець час. Спачатку хадзілі мы з Янкай па месьце, прыглядаўся я, як тут людзі жывуць; хадзілі ў госьці. У Янкі шмат знаёмых: пачцівые, добрые працавікі, лайдацтва сярод іх не было, але ўсё больш людзі маладые, мне старому кумпаніі нема: гляджу, слухаю — яны ўсё аб сваіх інтэрэсах, сдужбе… кпінкі, жарты…

Адзін раз іду я неяк па рынку — трэба было купіць новую шапку — віджу надпіс шапочніка, маленькая крамка, тут, відаць, і ўся хвамілія жыве. У вакне сядзіць, шыючы шапку стары лет пад семдзесят жыд; застанавіўся я, давай распытывацца: жыд з ахвотай атпаведае, відаць і яму нудна, рад, што, ёсьць с кім пагаварыць.

И трэба ж такі траф: жыд быў калі і не саўсім наш, то недалёка — з Вільні.

З гэтым жыдом мы потым запрыязьніліся, запрашаў ён мяне на шабас, трактаваў рыбай, на свой Велик дзень пасылаў мне гасьцінца мацу. Зусім як у нас! Не раз зваў яго і я да сябе: выпье, бывала, Нохім (так ён празываўся) гарбаты, а калі упросіш выпіць чарку гарэлкі, то закусывае не іначей, як цукрам: трымаўся свайго закону і там. Пачцівы быў чэлавек, хоць і жыд: толькі не даў яму Бог доўгага веку: скора памёр і хварэў нядоўга — ў пяць — ці ў шэсць дзён згінуў ад запаленьня лёгкіх. А як хацелася бедаку вернуцца дамоў!

Я ўжо казаў паном, што скоро зачаў нудзіцца. Бо, як жэ не нудзіцца! Щсё не так, як у нас, нема таго, да чаго челавек прызвычаіўся з дзяцінства.

У дому у свята, калі не паедзешь да Мінска на рынак, або па другіх інтэрэсах, пойдзеш да суседзяў, посядзіш, пагаворыш, летам паходзіш па полі, паглядзіш, як усходзіць збожэ, паспацэруеш каля сенажаці, пойдзеш на рэчку з вудой ці с крыгай, зайдзіш у лёс…

А там куды дзецца? Вышаў за горад — кругом пустыня.

Зімы нема; подыйшлі Каляды — снегу ані званьня.

Папрасіў я нявестку зрабіць куцьцю, расказаў, як ўсё робіцца: напекла яна і наварыла, была і верашчака, і рыба і ламанцы, пад абрус палажылі сена; запрасілі гасцей, усё са сваей староны…

Вось і вялікі пост… Трэба пану сказаць, што там ня толькі касьцёла, але і ксендза нема, а каталікоў шмат і нас, простых людзей і паноў, бо каталіку не пазваляюць служыць у Мінску, ці там у Вільні, а калі ён выедзе да Расеі, даюць ўсякае, хоць самае лепшае мейсца.

Пытаюся я ў Янкі: скажы мне, сынку, вот што; як гэ́та тут будзе? Разумеецца, маліцца я магу у царкве, калі ня хочу дома, ну, а як жэ спаведацца, альбо, калі, ня тут кажучы, памру?

Як тады?

А Янка мне і тлумачыць, што раз ці два на год перад калядамі і ў вялікі пост прыежджае з другога горада ксёндз, усіх спавядае, калі хто памёр — свеньціць магілу. Каму трэба, пільне, а ў кішэні ёсьць — можэ справадзіць ксендза ва ўсякую пару — гэта ужо іх дзела.

Чэкаю.

Чую — прыехаў ксёндз.

У ваднаго з багацейшых паноў была як бы каплічка, там і адбывалася імша.

Іду.

Ксёндз малады, відны такі, але здзівіў мяне: па польску ня ўмее гаварыць, гаворыць па руску і па нямецку.

Паньство разумееце, як гэта дзіка, не па людзку: ксёндз — і па польску ані слова; я да яго, як да пробаща, а ён да мяне па руску!

Аднакаж асабліваго ў гэтым не было нічога: каталікі, ня только нашы — але много каталікоў ёсьць сярод другіх народаў, шмат каталікоў немцаў; вот гэты ксёндз быў немец. Але хто ж яго ведаў!

Прайшоў год — прайшоў другі, зачаў я патрошку прывыкаць. Што рабіць — ня ўсім жыць там, гдзе хочэцца, буду гараваць тут!

І можэ быць завекаваў бы я там, калі б не захварэў; схапіла мяне трасца, а трасца там зласлівая; калі на каго нападзе — трудная рада; з маладога моцнаго ў кароткі час зробіць ні на што не вартаго чэлавека.

Як толькі зрабілася мне крыху лепей дохтар і кажэ — спужаўся Янка, як я захварэў, паслаў па доктара — заежджаў с пачатку што—дзень, потым тры разы на тыдзень — дык доктар і кажэ: калі хочэце яшчэ жыць — выежджайце атсюль скарэй; як станеце падъежджаць да дому, пачуеце, што здаравееце.

Вось так я і вярнуўся да хаты.


IV. Вершы.

Вязанка, Я. Лучыны цэна 4 кап.
bis Тарас на Парнасе
»
5
»
Дзед Завала, Ядвігіна Ш.
»
5
»
Снапок, зборнік вершаў А. Паўловіча
»
15
»
Адвечная песьня, абраз у XII зьявах Я. Купалы
»
20
»
bis А хто там ідзе? Я. Купалы з нотамі
»
10
»
Biełaruskije pieśni z notami, I čaść A. Hryniewič
»
30
»
bis Беларускі песеньнік з нотамі
»
15
»
Песьни жальбы, Якуба Коласа
»
30
»
Huślar, zbornik wieršaŭ J. Kupały
»
50
»
Кацярына, Т. Шэвчэнкі
»
10
»
* Жалейка. Зборнік вершаў Я. Купалы
»
50
»
* Pan Tadeusz, A. Mickiewiča, pierekł. Marcinkiewiča
»
25
»
* Hapon, apowieść Marcinkiewiča
»
15
»
* Wiečarnicy, apowieści Marcinkiewiča
»
15
»
* Šceroŭskije dażynki, Kupałła. Marcinkiewiča
»
20
»
* Dudka biełaruskaja. M. Buračka
»
25
»
* Smyk biełaruski. S. Reŭki
»
20
»

Увага. Пачынаючы ад Жалейкі усё выданьне ёсьць і на дарагой паперы у пекнай з беларускім узорам вокладцы. Цена дарагога выданьня два разы даражэй за звычайнае.

Скора выйдуць:

Ab pčołach, Bierozki.

У дому лепей, Новича.

Аб лубине і сэрадэльлі.

Беларускіе тэатральные творы.

* Модны шляхцюк, камэдыя у I дзеи Каганца цэна 25 кап.
* У зімовы вечэр. Абраз Э. Оржешко у I дзеи
»
35
»
* Пашыліся у дурні. Жарцик Крапіўніцкаго у 3 дзеях
»
35
»
* Сватаньне. Жарцик Чехова
»
25
»
* Михалка. Камэдыя у I дзеи
»
35
»
* Па рэвізіі. Абраз у I дзеи Крапіўніцкаго
»
35
»
„Наша Ніва» за гады:
bis 1906 50
»
bis 1908 2 р. 50
»
bis 1909 2 » 50
»
Беларускіе календары за 1910 — 1911 г. 15
»

Беларусніе пачтовые пісулькі.

Шчарсуны ў летка, Шчарсуны ў зімку, Пранцішэк Богўшэвіч (Мацей Бурачок), Вінцук Марцінкевіч, Мужыкі с пад Пухавіч, Торжышчэ у Пухавічах, Дзеўчаты с пад Слуцка, Парабкава дворная хата, Дудар Беларускі, Янка Лучына, Вясковая баба, Дом Тадеуша Косьцюшкі, Беларускае евангеліе XV в., Апостол. Скорыны, Беларуская библія XVII в., Беларускі псалтыр XVII в., Беларускі жыд, Арба валамі на Палесьсі, Палудзен жэнцоў у Палесьсі, Селянін с пад Мінска, Белавежская пушча, Беларускі тып.

Усе беларускіе выданьня можна купляць:

У Вільні:

у канторы газэты „Наша Ніва“.
у кнігарні „Культура“.
В. Макоўскаго.
М. Пясецкаго-Шлапеліс.
І. Завадзкаго.

У Менску:

у кнігарні В. Макоўскага.
Френкеля.

У Гродні:

у кнігарні Шантыроўны на Соборной вуліцы.

У Вітебску:

у кнігарні Коловрат-Чэрвінской на Замковой вуліцы.

У Коўні:

у канторы газэты „С. З. Телеграф“.

У Гомлі:

у кнігарні І. Г. Сыркіна.

У Слонімі:

у кнігарні Грабоўской.

У Варшаві:

у кнігарні Г. Цэнтнершвера.
М. Арцта.
Карбаснікова.
Сыркіна.

У Пецярбурзе:

у кнігарні Польской на Владзімірскім проепекці.

у глаўным складзі выдавецтва „Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ“. Вас. Остр. 4 лінія 45, кв. 16.

Хто купляе у глаўным складзі за, гатовые грошы нашых выданьняў ня менш як за, поўрубель — той не плаціць за прасланьне почтою. Малые грошы можна высылаць пачтовымі маркамі.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.