Перайсці да зместу

Дзед Завала (1910)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзед Завала
Паэма
Аўтар: Ядвігін Ш.
1910 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзед Завала.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




№ 3.

ВЫДАНЬНЕ „НАШАЕ ХАТЫ“

№ 3.




Ядвігін Ш.

ДЗЄД
ЗАВАЛА

ВІЛЬНЯ.

1910 г.

Друкарня Марціна Кухты, Дварцовая, д. № 4.

№ 3.

ВЫДАНЬНЕ „НАШАЕ ХАТЫ“

№ 3.


Ядвігін Ш.

ДЗЕД ЗАВАЛА

ВІЛЬНЯ.


Друкарня Марціна Кухты, Дварцовая, д. № 4.


1910.

ДЗЕД ЗАВАЛА.


Жоўтаго пясочку —
Дый і того мала
Меў наш дзед па бацьку;
Зваўся ён Завала,
Ліхая хацінка,
Саломаю крыта,
Ліхая адрынка,
Ды адно карыта:
С крадзенаго лесу
Лава, стол у хаце,
Міска і дзьве лыжкі —
Вось, і ўсё багацьце!
Праўда, у аборы
Як каза — кароўка
З голаду рыкала,
Звалася Чарноўка.
Сваей гагпадаркі
Не любіў Завала,
Так і з ёй карысьці
Меў саўсім ён мала.
С стэльбачкай на плечах,
Ды у зубах з люлькай
Кожны дзень спаткацца
Маглі-б вы з дзядулькай.
Саўсім ешчэ цёмна, —
Так не раз, бывала,
Дзед ужо у лесе
Ешчэ пушча спала…
Гэтакога лесу
Нам ужо не бачыць,
Бо каморнік што-дня
З жыдам яго значаць;
На шнуры лес рэжуць,
Нумэры стаўляць…
Колькі пнёў у лесе
Яны пасчытаюць?!
І от, с таго часу,
Як лічыць пачалі,
Зьвер і птушкі нават —
Тые замаўчалі…
І ня дзіва, брацьця:
Цяпер наш Рыгорка
Кожны пень аблічэ
З любаго прыгорка.
… Казаў: спала — пушча.
Толькі дзед Эавала
Як у сад знаёмы,
Цягне там, бывала.
Пакуль пройдзе выган,
Ды шнурамі поле,
Моліцца і Боскай
Аддаецца волі;
А як толькі ступіць
На край лесу цёмны, —
Гоц праз пні, калоды,
Як той непрытомны!
Бо у пушчы сьцежак,
Ні дарог ня будзе:
Хто не знае лесу,
Той, як бач, заблудзе!
Ні Завале сьцежак,
Ні дарог ня трэба:
Стрэльбачку на плечы,
Люльку, кусок хлеба…
Тут сосна-таўстуха,
Дуб зараз пузаты,
Там чэсаў с павалы
Упорку да хаты;
Скора будуць ёлкі
Тры зараз зламаны,
Далей корч рагаты,
Добра дзеду знаны:
Дзесяць год мінула
Пахаваў старуху,
Калядамі потым
Тут забіў маруху.
За карчом-жа скора
Будзе там палянка, —
Некалі стаяла
Тут чыясь землянка;
Драбняк за палянкай
Цягне ешчэ з гоні,
Тут, загнаўшы летась,
З‘елі ваўкі коні.
Потым бор высокі —
Сосна у сасонку!..
Слухае дзед вухам
У адну старонку:
Нібы нехта шэпчэ,
Нібы хтось сьмяецца,
Нібы сціха плачэ —
Так усё здаецца…
Дзед на гэты шэпты,
Крадучыся ціха,
Стаў бліжэй падходзіць —
Не баіцца ліха!
Выйшоў на паляну
Стары дзед Завала,
Туды-сюды глянуў —
Чуць тады сьвітала;
Праз палянку рэчка
Бяжыць, шуміць, плачэ;
Дзед па пнёх праз рэчку
На другі бок скачэ;
А там пень дубовы
Ростам с чэлавека
Выпалено сэрцэ,
Стаіць, як калека.
У дзюпле разсееўшысь,
Як у сваей хаце,
Стаў выймаць дзядуля
Тут свае багацьце:
Порах, шрот, пістоны
І кавалак хлеба,
Стрэльбачку паставіў,
Глянуў ён на неба:
Там — высока нейдзе —
Хмаркі, як каточкі,
То як вол лабаты,
Або нібы бочкі…
Зьменяюцца хмаркі:
То з іх лось рагаты,
То з іх птах вялікі,
То шнурамі хаты…
А ужо і пушча
Стала прабуджацца, —
Некамусь ды трэба
Першым адазвацца.
Аж тут калі плёхне
У віры пры рэчцы;
Шчупаку пасьнедаць
Нехта пападзецца!
Потым на балоце
На сосне-старушцэ
Глушэц заіграўся,
Як смалой на пужцэ.
Хіба, што глухі ён,
Бо, каб прыслухаўся,
Сваей песьні пэўне
Сам бы застыдаўся!
Гэтакую песьню
Першы дрозд-сьпевака,
Прыняў за зьневагу
Свайго брата-птака:
На шчыт елкі сеўшы,
Стаў сьвістаць, сьмеяцца,
Што той песьняй можэ
С салаўём раўняцца.
Цецярук, хоць сватам
Глушцовым лічыўся,
Але з стыду, злосьці
І ён расхадзіўся:
Шыкнуў, ды стаў лаяць
Як мага ён свата, —
Ня меў ён лепшога
Да, лаянкі хвата.
Гаспадар у лесе —
Дзяцел наш насаты —
Не любіў, каб сварка
Выхадзіла с хаты:
Як абухам грукнуў
У сухую елку,
Каб уцішыць сварку,
Каб ня было згелку,
Памачніцы-жоўны
Тут-жэ затрашчэлі, —
Дзятлаву каманду,
Відаць, зразумелі.
І, як макам сеяў,
Так прыціхла пушча,
Толькі эхам нейдзе
Адазвалась гушча…
Доўга дзяцел слухаў,
Наставіўшы вуха, —
Зляцеў пасьля ў кузьню
І стаў каваць глуха.
Як бы на каманду
Пушча заіграла:
Песьні, шум і гоман, —
Слухаў дзед Завала.
Павіднела лепей
Ужо на паляне, —
Зьмерыўся дзед вокам,
Стрэльба дзе дастане;
Рука затраслася,
Як у цэль ён змерыў,
Але-б ешчэ трапіў
У добраго зьвера.
Сядзіць і чэкае,
Ў сьвет гледзіць далёкі;
Бач, ляціць і заяц
Белы-касавокі:
Толькі што займацца
Гэтакай скацінай,
Чалавек раз знаўся
З лепшаю зьвярынай?
Зморшчыўся і плюнуў
Знехаця Завала:
Непрывычны біць ён
Што бы ні папала!
І стаў зноў чэкаць ён…
Сонцэ паднялося…
Выстрэліць сягоньня
Дзеду не прыйшлося! —
Але і сьпешацца
Не было да кога:
Ў хаце не пакінуў
Нічога мілога…

І з дзюпла дзед вылез,
Лёг на сонцы грэцца,
Уздыхнуў, успомніў,
Як яму жывецца…
Слезіна па твары
Скацілася з вока, —
Ой, бо тые думкі
Ляцелі далёка…
Вельмі, ох, любіў ён
Думачкі думаці,
Праўду ад непраўды
Дзяліць, разбіраці…
Любіў з дзікай пушчай
Гэтым падзяліцца, —
Са сваймі, з людзямі,
Ня мог неяк зжыцца.
.........
Зашумеў бор цёмны…
Хто шум той пазнае?
Чы ветрык павеяў,
Чы хтось паклікае?..
Іосць у гэтым шуме
Доля і нядоля,
Енкі ёсць, што кажуць,
Злая дзе няволя…
Іосць у гэтым шуме
Плач як-бы сіроткі
І крык нейкі ціхі,
Страшны, і кароткі…
.........
Даўно было гэта.
Хадзіць чуткі сталі,
Аб вялікай волі
Ўсе заталкавалі,
Многа гаварылі,
Што загляне сонцэ
(Толькі памажэце!)
У вашэ ваконцэ.
Народ йшоў у пушчу
Па долю другую, —
Пайшоў і Завала,
Шукаць яснасць тую.
І пайшла ўзрастаці
Магіла к магіле…
Ваўкі з груганамі
Костачкі дзялілі.
Свайго свой пужаўся
У сваей старонцэ…
І, хоць паднялося,
Не прыгрэло сонцэ!
.........
Калі там вярнуўся
Дзядуля да дому?
І як там дабраўся?
Не знама нікому.
Адно с таго часу,
Калі хто пытаўся,
Дзе гэта дзядуля
Так доўга бадзяўся? —
„А, сачыў магілкі,“ —
Так ім дзед гаворэ, —
„Дзе касьцей зьвярыных,
„Як пяску у моры,
„Пятая дзе пушча,
„Сем балот як пройдзеш, —
„Калі справедлівы, —
„Там іх тады знойдзеш.
„Кожны зьвер, чы птушка,
„Калі сьмерць пачуе
„Цягнецца і там жэ
„Днюе і пачуе.
„Там ёсць і бальніцы,
„Калі хвор каторы,
„Гнёзды пухам сланы
„І выгодны норы.
„Бацяны за бабак,
„Фэльчарам — ласіца,
„Дохтарам — сам вожык,
„Служкаю — сініца;
Пястуны[1] за няняк,
„Лось — дзеля парадку,
„Бабры пры будове,
„А дьзік каля статку;
„Мядзьведзь за сядзелку,
„Крукі за сьпевакоў;
„Сьвірна воўк пілнуе,
„Каб не было браку:
„Сьвежаго ліс мяса
„Туды дастаўляе;
„Рысамаха млекам
„Бублы налівае,
„Зерне носяць птушкі,
„Чаплі цягнуць рыбу,
„Галубкі — вадзіцу —
„У сваю сялібу;
„Удод у засекі
„Насыпае бобу,
„А сарока зельля
„На кожну хваробу;
„З барсукамі выдры
„У стог сена носяць,
„Казлы на хаўтурах
„З жонкамі галосяць.
„Старшынёю — ястрэб;
„Пасланцы — вавёркі
„Лётаюць, пільнуюць
„Ад зоркі да зоркі,
„Кожны зьвер, ці птушка —
„Там яны пры чыне; —
„Мусіць працаваці,
„Аж пакуль ня згіне.
„Аднэй не прыймаюць
„Толькі там зязюлькі,
„Што сірот кідае,
„Зарэклася люлькі.
„Іосць ешчэ будынак
„Там зусім асобны,
„Добра збудаваны,
„Цёплы і аздобны;
„Стыдна і прызнацца,
„Каго там хаваюць
„Ў такой выгодзе
„І бяды ня знаюць:
„Без зубоў сабаку
„І каня-калеку!
„За век службы людзям
„Тут знайшлі апеку“…
Гэтак любіў баяць
Стары дзед Завала; —
Можа многа праўды,
Можэ зусім мала?..
.........
.........
Ішоў год за годам,
Ішоў чэрадою, —
Дзед што-дзень у лесе
Летняю парою.
Завале без пушчы
Пушчы без Завалы —
Як бы ня ўсе дома
Як-бы чагось мала!
Адны песьні пелі,
Адны думкі мелі,
Друг дружка бяз слова,
Добра разумелі:
Аж так і дапелісь
Да канца пустога;
Ой, ня строіць жарт:
Пушча, знаць, з нікога!
Аднэй штось нядзелькі
(Была, помню, бура:
Па высокім небе
Хмура йшла за хмурай),
Як пабрыў дзядуля
У свой лес знаёмы,
Так больш не папаўся
На вочы нікому.
Што з ім, бедным, стало?
Трудна адгадаці:
Ў беларускай пушчы
Гэта, брат, не ў хаце!
Мо пярун агністы
Яго абязвечыў,
Можэ зьвер пашчупаў
Косткі чэлавечай?! —
А можэ дастаўся
Ў той будынак з байкі,
Дзе коні-калекі,
Без зубоў сабак?…

Карпілоука.



  1. Вядома, што мядзьведзіца астаўляе пры сабе сына, за няньку для малых дзетак з другога прыплоду, і такіх няней завуць пястунамі.

Год
выданьня

V Прыймаецца падпіска V

Год
выданьня

НА 1910 ГОД

На першую беларускую газэту з рысункамі

„Наша Ніва“ паставіла сабе мэту будзіць у беларусоў пачуцьцё чэлавека і грамадзяніна, голасна гаварыць аб яго патрэбах і правох.

„Наша Ніва“ ўсе новые думскіе законы, каторые датыкаюць Беларусі, разьбірае і ацэнівае жывымі прыкладамі з жыцьця Беларускаго краю.

„Наша Ніва“ тлумачыць сваім чытацелём усё, што робіцца на цэлым сьвеце і ў Расеі.

„Наша Ніва“ друкуе практычные гутаркі аб гаспадарцы, тлумачыць, як нарыхтаваць розные культурные справы (коопэраціі, сельскіе банчкі, бібліотэкі і інш.).

„Наша Ніва“ ў „Пачтовай Скрынцы“ дае атказы на ўсе пытаньня, тлумачыць законы, паказывае добрые кніжкі.

„Наша Ніва“ каштуе с перэсылкай і дастаўкай да хаты на 1 год — 2 руб. 50 кап.; на ½ года — 1 руб. 25 кап.; на 3 мес. — 65 кап., на 1 мес. — 25 кап. За граніцу на 1 год — 4 р., на ½ года — 2 р.

Гадавые падпішчыкі, каторые заплацяць грошы адразу за год атрымаюць дарма Календар „Нашае Нівы“ на 1910 год, а за прыплату 20 капеек Зборнік беларускіх народных песень з нотамі, сабраных А. Грыневічэм.

Рэдактар-Выдавец А. ЎЛАСОЎ.

Адрэс Рэдакцыі і Канторы: Вільня, Віленская № 20.

ВЫДАНЬНЯ

НАШАЕ НІВЫ

№ 1 і 2. Зямельная справа ў Новай Зэляндыі цэна 3 кап.

№ 3 і 4. Ожэшко. Гэдалі, з рысункамі — цэна 6 кап.

№ 5 і 6. Бэльлямі. Казка аб вадзе — цэна 3 к.

№ 7 і 8. Вацюк Тройца. Цукер — цэна 9 к.

№ 9 1 10. Гутаркі аб гаспадарцы — цэна 9 к.

№ 11 і 12. А. Гр. Як бараніцца ад халеры — цэна 1 кап.

№ 13 і 14 Першы Беларускі Календар „Нашае Нівы“ на 1910 г. Цэна 15 к. с перэвыл. 20 к.

№ 15 А хто там ідзе? Беларуская песьня з нотамі Словы Янука Купалы. Музыка Л. М. Рогоўскаго цэна 10 кап.

Склад пры канторы газэты „Наша Ніва“ у Вільні, Віленская вуліца д. № 20.

ВЫДАУНІЦКАЯ СУПОЛКА

„НАША ХАТА“

у ВІЛЬНІ

выдала пакуль што такіе кніжкі:

№ 1 М. Конопніцка ДЫМ, з рысункамі — цэна 4 кап.

№ 2. ТАРАС на ПАРНАСЕ — цэна 5 кап.

№ 3 Ядвігін Ш. Дзед Завала цэна 9 кап.

Цэна 5 кап.

Глаўны склад: Георгіеўскі праспэкт, 4 кв. 10
кантора „НАШАЕ ХАТЫ“

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.