бібліятэцы і рэдакцыі „Наша Ніва“. Пераехаў у Ленінград і слухаў лекцыі на агульна-адукацыйных курсах Чарняева. Потым зноў жыве ў Вільні, рэдагуе „Нашу Ніву“ і працуе ў Выдавецкім Т-ве. У 1915 г. ад’ехаў[1] у Маскву, дзе ў 1916 г. ажаніўся. Потым жыў на чарзе ў Менску, Полацку, Смаленску, і зноў у Менску, дзе жыве і да апошніх дзён.[2]
Апроч поданых вышэй зборнікаў вершаў, Купала пісаў амаль не ўва ўсіх беларускіх пэрыядычных выданьнях і выпусьціў асобна:
1. „Адвечная песьня“ — Пецярбург, 1910. Сцэнічны абразок у 12 праявах, дзе праходзіць усё жыцьцё селяніна ад нараджэньня да сьмерці.
2. „Паўлінка“, 1912 г., — (літаграфована), сцэна з шляхоцкага жыцьця ў 2 актах.
3. „Раскіданае гняздо“, 1913, драма з сялянскага жыцьця ў 5 актах.
4. „Сон на Кургане“ — у зборн. „Маладая Беларусь“, Ленінград, 1912 г. фантастычная сцэнічная рэч у 4 абразох.
Мужык. Што я музык, усе тут знаюць, |
З зборніка: „Жалейка“.
Я мужык беларус, — |