Маладая Беларусь (альманах)/1/Сон на кургане
← Мой родны край | Сон на кургане Драматычная паэма Аўтар: Янка Купала 1912 год |
Asieńnije listy → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сон на кургане. |
Памяці
Аутор. |
Абразы.
АБРАЗ I. | У пушчы. |
Сам. Русалкі. | |
АБРАЗ II. | На замчышчы. |
Сам. Чорны. Відмы. | |
АБРАЗ III. | Пажарышчэ. |
Сам. Пагарэльцы. Вясельная дружына. Прыстаў. | |
АБРАЗ IV. | У шынкоўні. |
Сам. Шынкар. Дзеўчаты. Госьці. Стражнік. |
Абраз I
[правіць]I.
У Пушчы.
Восень. Ноч. Лес. Глуха шумяць, калыханые ветрам, елкі і сосны; скрыпяць асіны і бярозы; с шэлестам валіцца на зямлю трупя-жоутае лісьце. Паміж трох адвечных дубоу — мохам і гальлём усланы узгорак-курган; над ім, зачапіўшыся валасамі за галіны дубоу, тры вісяць русалкі і калышуцца. З усей мясьціны вее бязлюдзьдзем, чарам і жудою.
Русалкі, (разам). Гу-та-та, гу-ля-ля, Ха-ха-ха! Вось яно, Пушча — сосны, дубы, — Вось і царство усё. Жывём самі сабой, Днём ляжым, днём маўчым, Ад куста да куста… Гу-та-та, гу-ля-ля! Гу-ля-ля, гу-та-та! (Чуваць затрашчэлі сухіе сукі ад нечыіх ног). 1-я русалка. Ці вы чулі, ці не? Штось трашчыць каля нас. 2-я русалка. 3-я русалка. Пэўне воўк, ці мядзьведзь, 1-я русалка. Стукат толькі дзьвюх ног. 2-я русалка. Ну, і што-ж там за дзіў: Усе тры, (разам). Чэлавек, чэлавек! (Атчэпліваюцца і разбегаюцца). Хаджу і блуджу я Дубы ды хваіны, Кругом нейкі шорах, То нешта сьмяецца, Гоп, гоп! Не чуваці!.. Ох, зводзіш здарма ты, (Пашоу далей, разгледаючыся). Русалкі, (выбегшы зза кустоу, разам). Ха-ха-ха, вось так госьць, Ці сюды, ці туды, Гу-та-та, гу-ля-ля! 1-я русалка, (чэпляючыся ізноў за сук валасамі). Як люблю я, люблю Помню гэта было Як бажыўся ён мне, Сон быў гэта, ах, сон. Адна сьцежка была — Ці ў раку, ці ў пятлю… Ну — ў пятлю я пашла. І за тое люблю Усе тры (разам). Гу-та-та, гу-ля-ля, 2-я русалка, (седаючы пад дубам). Я сядзець так люблю, — Прыгажэй за мяне Найвярнейшы адзін Знала мукі яго Як сьмяшыў, ах, сьмяшыў Яко сумны паглёд. Не было, ці было… Княжне меці яго — Не да твару ішло. Князь багаты, стары Вось за то і сяджу — Усе тры, (разам). Гу-та-та, гу-ля-ля, 3-я русалка, (ходзючы па капцы). Я снаваці люблю Мы жылі у дваіх, Як любіліся мы, А пасьля ад мяне Дзіцянётка на сьвет; Хлопчык мілы такі, Як-бы с кветак букет. Стыдна стало ўжо тут Як нябошчык, жуда Ну, пасьля гарадзкі З віном слёзы піла, Сьцюжай выла зіма. Абняла курганок, І за тое сную Усе тры, (разам). Гу-ля-ля, гу-та-та! (Чуваць зноу затрашчэлі сукі). 1-я русалка. Зноў трашчыць у кустох. 2-я русалка. Гэта, знаць, любы мой 1-я русалка. Не, ня твой, але мой 2-я русалка. І ні твой, ні яе, 3-я русалка, (як-бы сама да сябе). Мо’ нябошчык сынок?.. 1-я русалка, (як раней). Мо’ татуля сівы?.. 2-я русалка, (так сама). Мо’ стары князь, мой муж, Усе тры (разам). Ну, ў кусты, хто куды! (разбегаюцца). Сам, (разгледаючыся). Ня сьлеп я, здаецца, І ногі прысталі, Ці кінуў хто ўрокі Так шумы пужаюць, Атказу німа. Ой, пушча, ой, маці, Ты зводзіш здарма́! Жартуеш здарма́ ты, (Ідзе далей). Русалкі, (выбегшы, разам). І не наш, і ні чый, — 1-я русалка. Для спачынку яму 2-я русалка. І мне ведама ўжо. 3-я русалка. Знаю я. Як не знаць? Усе тры, (разам). Вось тут на кургане́ (Чэпляюцца ізноу валасамі за сукі і калышуцца). Ха-ха-ха! Сёньні ўжо 1-я русалка. Ах, успомніла я Ужо сьпелы былі, Ласкаталі так мне Пільнавала іх я; Вочы ўпаўшы ў яе, Як прышла, дый скубель А я шась! а я ў сьмех! Разьвязаўся фартух, Ах, як сьмешна было! Усе тры, (разам). Ах, як сьмешна было! 2-я русалка, (атчэпліваецца і садзіцца пад дзерэвам). Ўжо недаўна было: Абарваны такі, Як да йгрушы дабег, Як да верху далез, А я тут галінкой Лятучы, зачапіў Не зьбераў, паляцеў, — Ах, як сьмешна было! Усе тры, (разам). Ах, як сьмешна было! 3-я русалка, (атчэпліваецца і снуе па кургане). Ах, і здарыўся мне Траўка ладна ужо Меў на воку яе, Ночкай цёмна было, Я ў травіцы сяджу: Сядзіць конна, а ўвесь, Конь прыпаў да травы А конь скок! ды на ўцёк Адну толькі нагу, Усе тры, (разам). Ах, ях сьмешна было! 1-я русалка. Але-ж дзе, але дзе 2-я русалка. Мы тут пелі сабе, 3-я русалка. Не яму пуціну Усе тры, (разам). Пушча наша для нас — 2-я русалка. А каб пэўна было, Усе тры, (разам). Пашукаць, паглядзець (Разбегаюцца). 1-я русалка, (па хвілі варочаючыся). Ха-ха-ха! блудзе ўсё, — 3-я русалка, (выбегаючы). Ха-ха-ха! блудзе ўсё. 2-я русалка, (выбегае). Ха-ха-ха! блудзе ўсё. Усе тры, (разам). Прыдзе, прыдзе сюды, 1-я русалка. Стойце! чую трэск я. 2-я русалка. Ўжо ідзе. 3-я русалка. Ах, як кот! Усе тры, (разам). А цяпер хто куды! Песьні ў ход! чары ў ход! (Разбегаюцца, толькі у паблізасьці чуваць с трох старон іхні хохат і — „гу-ля-ля, гу-та-та“).
Сам, (змучыуся, чуць ідзе). Ўжо змогся саўсім я, Спаткаў і ваўка ўжо — І ў гушчу пабег, — А гэткі быў белы, Як вапна, як сьнег. Лізнула гадзюка Ах, болей хадзіць, так Пара атпачыці, (Садзіцца на кургане). Ах, як тут выгодна! — Ах, ах, як-жэ слаўна (Прыслуховаецца). А ўсё нейкі шорах (Відам салавее). Ох, муцяцца думкі, (Засыпае. Русалкі выходзюць з укрыцьця). 1-я русалка, (нахінаецца і угледаецца на Сама). Ах, прыгожы які! 2-я русалка, (як і першая). І які малады! 3-я русалка, (так сама). І чаго-ж, і на што 1-я русалка. Як ён люба злажыў 2-я русалка. Як снапок, гэтак лёг 3-я русалка. Сам сябе усяго Усе тры, (разам). Ха-ха-ха! як лісток, 2-я русалка. Цяпер сядзем пры ім, 1-я русалка. І навеім яму, 2-я і 3-я русалка, (разам). Што? 1-я русалка. Сон на Кургане́. Усе тры, (разам). Гу-ля-ля, гу-та-та! (Садзяцца: дзьве — на абапал — у галаве, адна — у нагах. Ціха жаласьліва пяюць; шум лесу зліваецца з іх песьняй).
Сьпі, наш міленькі саколік, Госьць наш не званы, не сланы! Дням пагубляў ты даўно лік Мы над табою, мы — цені, Гу-та-та, гу-ля-ля! Гэткаго сну не ссылалі: Будзеш ты дома, за домам, Сокалам вольным па сьвеце Гу-та-та, гу-ля-ля! Сьпі, наш міленькі!.. Далёка Мы цябе тутка атулім Гу-та-та, гу-ля-ля! Сьпі, наш міленькі!.. Вы, сосны, Выгляні, месяц беляны, Гу-та-та, гу-ля-ля! Пад канец песьні падбліжаюцца — з аднаго боку воўк, а з другога — ліс і аподаль, на задніх лапах садзяцца: паміж іх падымаецца да палавіны гадзіна і глядзіць у старану сьпячаго: с-пад лазоваго куста высовываецца заяц і разгледаецца, з апошнімі славамі русалчынай песьні паволі апускаецца
ЗАСЛОНА. |
Абраз II
[правіць]II.
На замчышчы.
Ноч. Старое замчышчэ, ці так сабе палац — калісь знаць важны — сягоньня напоў разваліўшыся. На ґзымсах паўрасталі палыны і крапіва: каля сьцен дзікіе рожы і акаціі памешаліся з лазой і непрыветліва шэлесьцяць. Вокны і дзьверы ўсе наглуха забіты таўстымі яловымі дошкамі. Ґанак (дзе і рэч адбываецца) каменны, на шасьці слупох — па тры с кожнаго боку. Пусткай, гнільлём і зністажэньнем вее з усяго замчышча.
Сам, (патцікаецца к парадным дзьверам с тапаром у руках). Колькі ўжо ночэк, колькі ўжо раз Дзед мой нябошчык, калі уміраў, Трапіць-же можна ў ноч тую на сьлед, Летам, у восень, зімою, вясной (Закладае лязо за дошку і мацуе). Чорны, (паяўляецца ля сьцяны незаметна і хватаецца за сякеру). Ты зноў сюды лезеш, нешчасны! Не дам я да скарбаў дастацца, Хто важыцца з мною змагацца — Помач я крэпкую маю. Ці просьбай, ці грозьбай, ці стонам Сам, (атступае ад дзьвераў, тапор з лоскатам валіцца на ґанкава каменьня). Так ужо ёмка тапор залажыў, — Хаты сваей лягчэй зрушыць звяны, (Закладае тапор так сама, з другога боку дошкі). Ну, адрывайся, пракляты запор, Чорны, (выбіваючы ізноў тапор). Зубамі грызі, війся ў ранах, І с сьвету таго выглянь марай, Сам, (шукаючы тапара). Дома ўжо нельга мне далей так жыць, — Марна пад кроквай ржавее каса, Гадзіны ўюцца вяроўкай ля ног, Людзі!… Што людзі? Ці ёсьць дзе між іх Чорны. Ха-ха-ха! Жыць табе трудна, І долю ўжо як абязвечыў, — Сам, (находзючы тапор). Вось і тапор мой. К рабоце жывей! (Замахіваецца тапаром у самые дзьверы; Чорны ізноў яго выбівае: Чорны. Калі-ж ты спагоніш ахвоту?.. Вясёлкай табе скарб сьмяецца, (Сам мацуецца устаць). Што? Зноў табе, квольнік, здаецца, Каб мяне тут паканаць, адалеці, Пакуль сюды ўвойдзеш не званы. Ха-ха-ха! і там жджы усходу, Сам, (шукае, поўзаючы на каленях, тапара). Мусіць змацуе гэтая глуш. Як-бы тапор ужо толькі найсьці (Дастае з-за пазухі смолку). Маю на ўсякі прыпадак с сабой (Мацае у кішэнях). Ай, Божэ ты мой! (Шукае і знаходзіць абмацкам тапор). Ну, ўжо і так рэзачок свой знайшоў, (Прабуе пальцам лязо). Толькі аб камень зьбіў зубы. Эх, каб ешчэ ды папробаваць з раз (С трудам устае і пагледае на дзьверы). Чорны. Ты ўсё угледаешся ласа Сам. Ціха… Прыпомніў; ёсць мел у мяне. (Находзіць за пазухай крэйду). Ўчора на мысьль мне ўзляцела… (Садзіцца пасярод ганку — бокам к дзьверам — на кучы друзу і мелам абводзе каля сябе круг).
Вось, мо’ цяпер і спазнаю усё, Трэба хоць песьню злегка зацягнуць, — Мыслі благіе далей адлетуць, (пяе). Атуманіла ночэнька цёмная Ва ўсе сьцежкі блізкіе, далёкіе Не заходзе, іду́чы прысадамі, Не заходзе ніхто к нам са сьветычам, Ходзім, блудзім, снуем без прыстанішч, Адно ветрам асіны хістаюцца. Гэй, ты, гэй! наша ночэнька цёмная, Распалі нашу долю заломную, (Перэстаўшы пець). Нейкую кашу, бадай, не з дабромъ Проста рабінава ночка прышла! (Шэпчэ пацеры. Чорны сьвішчэ: паяўляецца чалавек у лекайскім уборы і, падаўшы жалезны саганок, знікае. Чорны запускае у сярэдзіну саганка руку і, падыймаючы аттуль жменю золата, падтрэсае яго на далоні; грошы са звонам — як путаў жалезных — валюцца ізноў у гаршчок; Чорны ізноў аттуль іх бярэ і так усё перэсыпае. Сярод ночнай цемры, золота блішчыць чырвона—смольным жуткім полымем і, як сыпецца, выдае, быццам плыве нейкая крывавая поліўка).
Чорны. Дзын-дзын-дзын, зьвіні, як жалеза, Зьвініце ў звон золата, лозы; (Вецер усіліваецца. Словы Чорнаго зліваюцца у нейкую дзікую музыку з бразганьнем грошы, шэлестам зарасьляў і скрыпам дошак забітых вакон і дзьвераў замчышча. Паяўляюцца — то з адной то з другой стараны ганку — відмы; Чорны кідае кожнаму з іх па колькі чырвонцаў на зямлю, — касьцятрупы хціва іх падбераюць, патходзюць к Саму і цянююць навокала яго — то падбліжаючыся, то аддаляючыся ад абведзенаго мелам круга).
Зноў ты, зноў ты непакоіш Вон адгэтуль, вон с парога! Хто закон наш не ўшануе — 2-е відма. Што тут робіш? Хто асьмеліў Не на сьмешкі, не на жарты Вон адгэтуль на заўсёды! А хто варты не ўшануе, 3-е відма. Зноў на скарб наш вочы лупіш, Сотні лет і сотні плечаў, Вон адгэтуль! Маё дзела Хто граніц мне не ўшануе, — 4-е відма. Скуль ты ўзяўся, чаго хочэш? Псуці хочэш нам машыны Вон адгэтуль! Тут крануці Хто псуць фабрыку спрабуе — 5-е відма. Ці ты блёкату напіўся, Не, не трапіў на пару ты, Вон адгэтуль, покі цэлы! Хто звадзіць шынк наш спрабуе, 6-е відма. Ну, чаго сюды прыпоўз ты? Тут не гандэль, тут не крама: Вон адгэтуль! вон са скурай! Хто гішэфты нам папсуе, 7-е відма. Дужа, дужа так нягодна: Скуль ты маеш пазваленьне Проч ад нашаго ўладарства! Хто наш голас не ўшануе, — Чорны, (звонючы ўсё золатам). Ў права, ў лева, ў лева, ў права Абручамі ў знак, не ў знакі, Відмы, (сплетаюцца за рукі і, як ланцугом, ачэпліваюць і кружацца навокала Сама). Як гадзюкі, як вужакі, Аплетаці шчыльна, жвава Чорны, (падымае і стукае аб саганок абломкам муру). Гэй, на вырай, гэй, на жніва! Ў лева, ў права, ў права, ў лева Відмы, (расплетаючыся і збегаючы з ганку — кожнае у сваю старану). Па насьпелые пасевы — Толькі спрытна, толькі жыва, Сам, (папраўляе ямчэй у руках тапор). Што за дзіва, што за сіла (Відмы па хвілі варочаюцца у тым самым парадку, але кожнае валачэ с сабой — зачапіўшы пятлёй за шыю — таварыша, каторы, астанаўліваючыся каля Чорнаго, кідае яму у саганок колькі медзякоў; пасьля відма садзіць свайго таварыша на кругу каля Сама канцомъ вяроўкі завязываючы рукі).
Товарыш 1-го відма, (кідаючы грошы). Дзед і прадзед пахалі З роднай выгналі хаткі, 1-е відмо, (садзючы таварыша, да Сама). Вось таварыш для хаўруса, Сядзьце ціха, сядзьце зьмірна, Як дамоўкі — так глыбока, Сэрца шэптаў атчурайся, Як не глянь сюды цекава — Таварыш 2-а відма. Як-жэ, як я стараўся Сцьюжа цісьнецца к хаце. 2-е відма. На, і ўчыцеся ахвоты Сядзьце роўна і пакорна: Як у пні клін — так свабодна, Ад граніцы да граніцы Дум згасіце ўсе праявы; Таварыш 3-го відма, (кабета). Ад усходу да ночы А тут платы за многа 3-е відма, (з насьмешкай). Вось табе падмога ў працы Дабівацца ў валадарства Сядзьце квола, асьцярожна; Як пыліны — так забыты, Ажані тапор з неславай, — Таварыш 4-го відма (аднарукі). Як на праўдзе судзіці — Руку рвучы, машына 4-е відма. Ўсё для дружбы, ўсё для большай Сядзьце роўна, жэлязіста, Як дым гутні — так цягуча, Як авечкі — гэтак дружна, Скарб ня будзе тваёй стравай: Таварыш 5-го відма. Так усё аплуцілі — І ў дабавак пусьцілі Ўзялі усё — дам апошкі: 5-е відма. Ўжо с пацехай ды вясёлай Сядзьце шумна, як расохі, Як звон фляшэк — неўгамонна, Як пагібель — так шчасьліва; Каб ня зводзіў скарб ласкавы… Товарыш 6-го відма. Так аплуціў, ачмуціў, Мушу даць, хоць ня штукі: 6-е відма. На, і доўга не таргуйся, Сядзьце ціха, сядзьце скрыней, Як кароўка — гэтак дойна, Гібка так — як валаконцы, І па скарб ня лезь аблавай: Таварышы 7-го відма, (двое — старая кабета і падростак). Кабета. Каб хаця ужо сьвечак На імшу на „задушкі“… Падростак. За памершые душкі 7-е відма. Для навукі, для прымеру, Сядзьце складна і прыкладна, Як фігуркі вырэзаны, Як грыбы ў сьпляснелай глебе: Ўсе жыцьця здушыце зьявы… Чорны, (стукаючы абломкам цэглы па саганку з грашыма). Ў права, ў лева, ў лева, ў права Абручамі ў знак не ў знакі, (Відмы ізноў сплетаюцца між сабой за рукі, ачэпліваючы і кружучыся навокала Сама і пасаджаных пры ім зьвязаных таварышаў. Глуха-шмяліна гудзяць — ні то пяюць; Чорны у тахт ім бразгае абломкам па саганку; скрыпяць дошкі; шэлесьцяць зарасьлі, вецер сьвішчэ у шчэлінах. Усё гэта зліваецца у вадну — нейкую пыкельна-шалёную мэлёдыю; не́ма толькі сядзіць Сам і яго таварышы на грузах замчышча).
Відмы, (у вадзін голас). Як гадзюкі, як вужакі, Аплетаці шчыльна, жвава (Раптам асьвечывае ўсё замчышчэ пажарны блеск. Момэнт, відмы астанаўліваюцца і дзіка, злавестна глядзяць: вочы іх крывёй наліты, зьверскіе, прагавітные).
Чорны, (стукаючы абломкам па саганку). Зноў на вырай, зноў на жніва, Ў лева, ў права, ў права, ў лева — Відмы, (расплетаюцца: кожнае бярэ за вяроўку — між галавой і рукамі — звязанаго свайго таварыша і ў парадку, у якім прышлі, сходзюць з ганку пад звон Чорнаго грашыма). Па наспелые пасевы — Толькі спрытна, толькі жыва, (Чорны сьвішчэ. Паяўляецца і забірае саганок з грашыма той самы чэлавек, што яго і прынёс).
Сам, (усхапіўшыся з мейсца). Што за дзіва, што за сіла Скавытала і сьвістала, Ні то ў яве, ні с спрасоньня… Было цёмна, як у вулі, — А тут відна ў гэтых грудах, (Узіраецца у той бок, скуль бьець большы блеск). Што я бачу?.. Ці-ж быць можэ?.. Жонка… дзіце… матка… (Як шалёны, злетае с тапаром з ганку). Чорны. Ха-ха-ха-ха!.. ЗАСЛОНА. |
Абраз III
[правіць]III.
Пажарышчэ.
Досьвітак. Непадалёку ад пажару. Пасяродку стаіць дзікая груша. Валяецца колькі галавешак. Далей — трохі ў права — пачынаецца палаючая вёска: з некатарых хат асталіся ужо толькі печі ды коміны а па бакох лежыць асмалеўше бярвеньня. Пажар падбіраецца пад другі канец вёскі. Калі-не-калі узрываецца вецер і даносе снапы іскар. Чуваць гул полымя і людзкіх галасоў.
1-ы пагарэлец, (цягнучы лаву). Скуль і як яно ўзялося, Сплю, як толькі сьпяць у ночы, Усхапіўся, пагледаю: Сам не знаю, ў што ўчапіцца… (Ідзе далей). 2-гі пагарэлец, (з андараком і каптаном бабскім). … Мы с сваёй ешчэ не спалі: Раптам — відна… Я у дзьверы, Сяк так выскачыў за хатку… Агонь вёску, як памора; Сам не знаеш, што ўхапіці; Сам хапаю сёе тое… 3-ці пагарэлец, (з матком і шпулькамі). Я так крэпка сплю на печы: Глядзь; аж нехта качаргою Ўжо ўстаю, ужо буджуся, Бух аб землю, як сноп жыта, Хтось крычыць: барджэй-жэ, тата!… Я — хвацель маток і шпулькі… (Глядзіць за пазуху). Ну, а люлька… німа люлькі. Дзяўчынка, (с хлопчыкам — меньшым ад сябе, абое у вадных зрэбных кашулях). Як маланкай, пашла хатка. Хлопчык, (праз слёзы разглядаючыся). А дзе-ж татка? а дзе мама? Дзяўчынка. Ціха, братка: я так сама Вось с табою іх шукаю, Ў гэты бок нясьлі кадушку. Хлопчык. Патсадзі — сарву я грушку; Хочу вельмі піць і есьці. Дзяўчынка. (патсаджываючы хлопчыка, с павагай). Вось уздумаў грушы трэсьці. Тутка гэткае нешчасьце, — Хлопчык, (саскочыў і грызе сарваную дзічку). Пабяжым цяпер затое. Дзяўчынка. Ня лезь толькі ў вочы с плачэм: Хлопчык, (з радасьцяй адбегаючы з дзяўчынкай). Недзе нойдзім, недзе ўбачым! Што за ночка! што за ночка! Як сярпом, зжынае, голе… Галаву саўсім губляе — То у хлеўчык матанецца, Ні прыстаньня, ні куточка… 2-я кабета, (з дзіцянём у калысцэ). Чуць усьпела, чуць з душою Асталася ступа, дзежка Мой паехаў с кума братам — І не бачыў і ня ведаў, Мо-б што больш уратавалі… 3-я кабета, (цягнучы на руках ягнё). … Цягнем с хаты мы ламоцьце: Я у хлеўчык — гнаць кароўку: Ані з мейсца… тут авечка Я ягнятка хваць за воўну, Чуць у дзьверы, чуць папала, Жыд, (з багамольлем і ліхтарамі; за ім жонка яго і чацьвёра дзяцей). І стадола, і камора А сягоньня, як у яму, (Да жонкі). Знаеш, чуў я ад Агаты: Жыдоўка, (с падушкай і халаю). Мне казалі на прыгумні: 1-е жыдзянё, (с блешанымъ пудэлкам цукеркаў). Вото-ж вочы дым кусае. 2-е жыдзянё, (са скруткам пэркалю). Будзе-ж крама зноў такая?… 3-е жыдзянё, (са скрынкай с цьвекамі). Як-жэ гэты агонь страшэ. А як с козачкаю нашай? (Ідуць далей). (Чуваць званкі, пасьля ціхнуць; выходзіць з леваго боку вясельная дружына: маладая у вянку, малады с кветкай на грудзях, сват перэпасаны праз плечо белым ручніком, музыка са скрыпкай, закосьнік, маршалак і дзьве дзяўчыны — дружкі).
Маладая, (асоваецца бяссільна пад грушу, закрываючы рукамі заплаканые вочы). Што тут стала? што тут стала? Дзе-ж мы сонейка сустрэцім? Малады, (садзіцца ля маладой, абнімаючы, прытулівае к сабе і успакаівае). Ціха, міленькая, ціха. Пагаруем, пабядуем, (Горка усьмехаючыся). І вясельле дагуляем. Мачыха маладой, (выбегае задыхаўшыся са стараны пажару). Ах, ах! чым вас прывітаем?… Чула, чула, галубочкі, Каравай прыгатавалі, — А які-ж, ах, быў удачны! Сват, (пьянаваты, панура). Відно, смачны, бо смалілі, Маршалак. Знаць, згуляці захацелі Музы́ка. Але толькі без музыкі —
Войчым маладога, (выходзе са стараны пажару с пустымі — як і мачыха рукамі).
Ну, прыехалі, нарэшце!
Вось чым сэрцайка пацешце, Малады і маладзіца. Мачыха. Мы ў суседавай сьвятліцы Вас ад шлюбу выглядаем: Войчым. Як вам ведама — дзе мелі Закосьнік. Ў вашых можна-б скруціць ногі — Мачыха. А тут раптам у ваконцы Войчым. Тут у лямэнт бабы, дзеці. Мачыха. К сваім хатам мы ляцеці. Войчым. Найперш з нашых занялося. Мачыха. Як-жэ собіла ў час гэткі Сват. (заметна манючы). Мост зламаўся, ну, праждалі, Войчым, (панура). Знаем вашые мы броды: Соцкі, (выбегае с парожнім вядром). А вы што тут сталі ў кучы Не парушыцеся з мейсца? Патпаліў ўсіх нейкі злодзей… (Маладая свой вянок, сват ручнік а музыка скрыпку вешаюць на
грушы, і ўсе ідуць за соцкім у старану пажару).
Стары, (з ім, разам, старая і іх нявестка з грудным дзіцем; нясуць стол, начоўкі і калыску). Я казаў вам, што за блізка — Нявестка. Ах, забыліся дайнічкі! Старая. Стаўма гэтта каля дзічкі. Стары. А, рабі ўжо, як там знаеш. Нявестка. Каго толькі не спытаеш — Адным чынам, што нам хтосьці Старая. Каб звуглеў, як гэта сажа. Стары. Чымся слухаць, што хто кажэ, Лепш папраў дзіцю пялёнкі. (Усе атходзюць). Нявестка, (на выхадзе). Не забыць каб зноў даёнкі. Дзяўчынка, (і хлопчык з ёй — абое ужо заплакаўшыся). Дзе-ж той тата збег сягоньня? Хлопчык. Мамка ёсьць, але вон гоне. Дзяўчынка. Мамку маем і не маем. (Ідуць далей, разгледаючыся). Падростак, (дурнаваты, вядучы сьляпую бабу, каторая баючыся ступае). Зараз, зараз сьвет пазнаем… Сьлепая. Ці ня зьбіўся ты з дарогі? — Падростак. Ціха, бабка, пойдзе гладка; Як ні бойся — не ўбаішся: (Убачыўшы ламацьцё). А!.. начовачкі і столік! Сьлепая. Дзе-ж мы гэта, мой саколік? Падростак. А пад грушай, на узьмежку; І глядзі на дым чырвоны, Сьлепая. А вагонь-жэ не дастане? Ці-ж асьлепла, ясьне пані, — Сьлепая. Падростак. Ну, садзіся; будзь спакойна: Сьлепая. Усё роўна, мае дзеткі, Падростак, (угледаючыся на грушу). А!.. ці бачыце, бабуля, Хвастач, скрыпка і вяночэк? Сьлепая. Кпі сабе, мой галубочэк! Падростак. Даліпан-то, не жартую… (Стано́віцца на стале і хочэ дастаць скрыпку). Вось так зараз запілую. Старая, (выходзіць з ламацьцём; з ёй стары і нявестка). Ты чаго на стол узбіўся? Падростак, (саскаківаючы са стала). Ціха, цётка, не сварыся; — Мірам кончым гэту справу: (Саскаківае са стала і адбегае на бок). Стары. Такі воласьць аборонюць. Нявестка. Дзе-ж? усіх к ратунку гонюць: Старая. З двара с помпай прыляцелі: Людзі ім ваду цягаюць, На закоты, на застрэшкі… Стары. Ну, ідзем, не ўзялі дзежкі. (Атходзюць). Падростак, (выбегшы з укрыцьця). А цяпер мая ўжо скрыпка, (Дастаў скрыпку і прабуе струн). Вось зайграю ва ўсе плечы Ад парога да парога… (Выбегае кабета — вар’ятка, сышоўшая з розуму праз пажар, — у зрэбнай спадніцы і кашулі — без каптана; на левай руцэ у яе — як дзіцянё — апкручана анучкамі галавешка, а ў правай — сьціскае у жмені нож; як выбегла — хлопец атскочыў на старану).
Дай гасьцінец, дай дарогу!.. Жыў ніхто тут не залежэ: Вось так жніва, вось пакоша! Німа мужа — і так дужа: (Угледаецца на сьляпую пад грушай). Ты са мной яго жаніла, Давай горла, бо іначай (Хочэ кінуцца з нажом на кабету). Падростак, (падбегае і хватае з заду за руку). Што ты, цётка, звар’яцела, К сьляпой лезеш без баязьні, Чым людзей тут зарэзаці, Вар’ятка, (с пачатку тузаецца, але пры слове: „дзіцяці“, выпускае з рук нож і туліць к грудзям галавешку). Лю-лі, лю-лі, мой сыночэк! (Дастае грудзі і хочэ карміць). Проста, с поля сышла цётка. Вар’ятка. На, пасьсі, на, дзіцянётка! Ты ня вер, што кажуць людзі, Падростак, (сам да сябе). Жджы к Пятру сырка, матуля. Вар’ятка. Маеш мамку, а татуля?.. (Неўспадзеўкі к падростку). Я с табою ажанюся. (Хочэ абняць яго). Падростак, (сам да сябе). Клепкі ўсе згубіла, мусе. Вар'ятка. Толькі, як вясельле ўстроіць? Падростак, (сам да сябе). Трэба бабу супакоіць. (Да вар'яткі, паказываючы скрыпку). Я пайграю — ты паскачэш. Вар'ятка. А вянок дзе? Падростак, (паказываючы на грушу). Ці-ж не бачыш? А як с сватам і дружынай? Падростак, (сам да сябе). Ну, нявеста! каб лепш згінуў. (Да яе). Я ўсім буду, мая душка, — (Дастае з ігрушы хвастач і — як сват — закручывае сабе праз плячо; адрывае кусок з лісьцямі галінкі і прычэплівае к грудзям). Вар’ятка. І музы́кай, і музы́кай. (Глянула на сьляпую, і кладзе на галаву ёй кусок сухой галінкі, скруціўшы абручом). А ты, імасьць, будзь нам свацяй! Падростак. Час вясельле пачынаці. (Садзіцца на калысцэ і пачынае іграць і прыпеваць; вар’ятка, цянюючы каля ігрушы, патцінае яму на языку). Былі ў бацькі тры сыны, Дзяўчынка і хлопчык, (выбегаюць і с плачэм кідаюцца да вар’яткі). Мама! мама! дзе наш тата? Вар’ятка. Вон, ягнята, вон, шчэнята! (Далей прыпевае пад музыку с падросткам). Адзін коні пасе, (Пачуўся са стараны пажару гоман і крыкі: „дзяржы моцна!“, „бі, колькі ўлезе!“). Падростак, (прыслухаўшыся, ускаківае). Цяпер, жонка, давай драла, І табе, і мне так сама. (Выбегаюць абое). Дзяўчынка і хлопчык, (бягучы за вар’яткай с плачэм). Дзе наш татка? мама, мама! (Уваліваецца гурмам куча людзей, валакучы і тузаючы Сама). Сам. Хоць зарэжце — ўсё мне роўна: Пламя ўзгледзіўшы с папару, Я ня вінен, хоць зарэжце… 1-шы голас, (з грамады). Лжэ сабака, праўду бэсьце: Сам. Хоць павесьце тут на дрэве, 2-гі голас, (перэпыняючы). А с сякерай, Сам. Як і вы, бег ратаваці 3-ці голас, (кабечы). С тапаром і галавешкай. 4-ты голас. Покі што, прывяжем к грушы. 5-ты голас. Хай-жэ тут мазгі пасуша, Сам. Хоць зарэжце, хоць судзіце, 4-ты голас. Ці німа ў каго вяроўкі? 3-ці голас. Ўсе бярвеньня пагарэлі, 4-ты голас. Паяса́ мо хто пазычэ, Колькі галасоў. Хто аб по́ясе тут думаў! Я сяджу сабе у кума… 5-ты голас, (перэпыняючы). Гэта-ж пояс свой ён мае. 4-ты да 5-го. Я с табою прытрымаю, 3-ці голас. На вяроўцэ ўсё раскажэ. (Адвязываюць пояс; пасыпаліся з запазухі кускі смолкі). 1-шы голас. Во, во! гляньце, чым прасьвіста Колькі галасоў. Нават смолка для патпалкі… 3-ці голас. Пэўне мае і запалкі. (Валакуць і прыціскаюць Сама плячыма к ігрушы, закручываюць рукі назад і зьвязываюць іх на другім баку ігрушы). Сам. Ратаваці бег с папару 1-шы голас. Хай да дня тут перастое, — А ты май яго на воку. (Хутка ўсе атходзюць у старану пажару). Сам, (панура). За німа што на вяроўку, Падростак, (выбегае са скрыпкай). Фі! Якога бачу франта… Вось абняў, ак дзеўку, грушу, Я хоць з бабай ажаніўся, Гэты-ж к дрэву прычапіўся. (Да Сама). Дрэнна, дзядзька! Не вялічкі Ну, пушчу цябе на волю, Ўсяго першы дзень жэнаты, Адно ты мяне ня выдай… (Хочэ развязаць пояс, але аглянуўшыся, уцекае). Старая, (за ёй нявестка падбегае, і хмурна ідзе стары, кідаючыся са сьлязьмі к Саму). А!.. сынок мой, ці ж ты збрыдаў Стары, (панура). Ці то праўда, што казалі? Старая. Усё бацьком сказаць павінен. Сам, (з болем). Хоць зарэжце, я ня вінен: На начлезе быў… С папару Стары, (перэпыняючы). Конь быў дома. Старая. Бег са смолкай і саломай Нявестка, (галосючы). Што-ж, міленькі, цяпер будзе? Ў ссылку могуць засудзіці, Стары, (глуха). Не жалеў ты бацькі, маці, Старая, (сьлязліва). Колькі бедненькаму мукі: (Хочэ развязаць). Стары. Не чэпай без часу, маці, — Толькі можа стацца горэй. На верх праўда выйсьць павінна, Нявястка, (уціраючы сьлёзы). Так, ці сяк — ня вернім хаткі… (Уздыхаючы атходзюць). Падростак, (падбліжаючыся). Нудна, дзядзька! Мамка с таткам, Пагасьціўшы, разышліся: Пакуль зноў хто прывандруе, Паясок табе твой, дзядзька, (Развязывае саму рукі, той бяссільна асовываецца ля грушы. Падростак садзіцца на стале і пачынае з увагай строіць скрыпку). Сам, (панура). Усё сгарэла, ўсё, да-званьня — Сьлепа стануць сьведчыць людзі, — З усім родным разлучуся… Уся вёска сходку склічэ, Скажуць: ссыльнаго ня трэба… З дзіцем жонка ў чужых згіне, На пагібель, на скананьне (Гаворучы усё гэта, круце у руках пояс, мацуе і мяркуе яго даўжыню, і жутка усьмехаецца). Падростак, (раптам перестаючы строіць скрыпку і угледаючыся у вадну старану). Зноў сюды пра мая жонка. (Саскаківае са стала і ўцекае). Сам, (як шалёны ускаківае на стол і завязывае за сук ігрушы пояс). Будзь шчасьліваю, старонка! (Укладае галаву ў пятлю і вісьне). Вар’ятка, (ўлетае — так сама — з галавешкай і вянком). Дзе мой нож? усіх парэжу! (Хватае, угледзіўшы, тапор). Ўсіх парэжу, як авечкі, — (Глянуўшы на вісячаго Сама). На пачатак гэту йгрушу (Ускаківае мігам на стол і замахіваецца тапаром у шыю Сама, але пападае толькі ў пояс і перэсекае яго. Сам ешчэ с знакамі жыцьця, валіцца на зямлю. У вар’яткі выпадае з рук сякера; сыходзе са стала і пачынае ізноў галубіць дзіцянё-галавешку. Сам кашляе крывёй і хрыпла стогне).
Вар’ятка,
(снуючы кругом грушы). Лю-лі, лю-лі, мой сыночэк! (Туліць і хочэ карміць грудзёй). Сьлепая, (маўчаўшая дагэтуль). Што тут творуцца за дзівы, Стогнуць, плачуць і рагочуць… Дзяўчынка і хлопчык, (выбегаюць ужо саўсім збедзіўшыся і асалавеўшы, і чэпляюцца за спадніцу вар’яткі). Мама, мама, дзе наш тата? Вар’ятка. Вон, ягнята, вон, шчэнята! (Снуе далей навокала грушы; дзеці ад яе не атстаюць. Выходзюць
нясучы лаву і другое ламацьцё, стары, старая і іх нявестка).
Стары, (садзючыся ля стала на зямлі; панура). Ну, цяпер ужо дажынкі. Старая, (нахінаючыся над Самам). Адвязаўся, бедачынка, Сам атплутаўся, міленькі. Нявестка, (з дзіцем на руках, такжэ нахінаючыся). А як змучыўся усенькі! Сам, (ачуняўшы трохі, стогнучы хрыпла). Ратаваці бег с папару Старая, (садзючыся з нявесткай наабапал яго, заламаўшы на каленях рукі, маркотна). Што рабіці, што чыніці? Нявестка, (нахінаючыся над дзіцем). Німа чым і пакарміці: Як спужалася, заныла Стары, (глуха). Усё скасіла, Сам, (с сумнай жаласьцю угледаючыся на дзіцяне, каторае працягівае да яго ручонкі). Хіба ты, падросшы, дзетка, Маладая, (уходзючы з маладым; горка усьмехаючыся). А цяпер вясельле справім. Малады, (так сама). Ежай, водкай стол заставім. (Садзяцца на старане, абняўшыся, сумные). Сват, (за ім уходзе музыка і дружына). Прыстаў с стражнікамі едзе, Музы́ка і дружына, (разам). Кажуць, едзе на дазнаньне. Стары, (панура). Як згарэла ўсё да званьня! Падростак, (са скрыпкай, разгледаючы ўсіх). Ну, цяпер то ужо вясельле Са сваёю маладухай. (Строе скрыпку). Музы́ка, (усхапіўшыся). Ты, дзе скрыпку ўзяў, псяюха, (Уходзе прыстаў, два стражнікі і куча пагарэльцаў за імі. Ўсе ўстаюць, сядзіць толькі сьлепая, падростак і Сам).
Прыстаў. Что, друзья моі, — нешчасьце? Колькі галасоў. Так, так, барынька, прапасьці Прыстаў. Ну, ну! ласкаў Господзь з неба. Войчым маладога. Гэта пойдзе, барынь, хутка. Прыстаў, (садзючыся на патстаўленай яму лаўцэ і дастаючы торбу с паперамі). Ну кажэце, як было ўсё. Мачыха маладой. Так пашло, як пачалося… Соцкі. Што-ж, пішэце: ўсё згарэла, Прыстаў, (запісываючы). А з людзей? Голос з грамады. Дзіцё ў хаце, (паказываючы на вар’ятку). Гэтай сьпёк агонь. Прыстаў. Прычына? Колькі галасоў. Патпаліў во гэты злодзей. Мачыха маладой. Каб яму дна… Прыстаў. Годзе, годзе! Войчым маладога. Ўжо пад воласьць… Прыстаў. Як завецца? Колькі голасоў. Сам. Прыстаў. Пакуль што разьбярэцца. Колькі галасоў. Ніхай добра суд накажэ! Прыстаў. Дзе бацькі? Колькі галасоў. Ў такога зьвера… Прыстаў. Ё ў мяне для іх папера. Стары і старая, (патходзючы к прыставу). Гэта, барынька, мы будзем. Прыстаў. Вота-ж тут стаіць вам, людзі: Даў на вашае прашэньне І праезд дзяшовы тожэ: Выбіраць зямлю ў Сібіры. Стары і старая. Дзякуй, барынька, вам шчыра. Прыстаў, (складываючы торбу). А цяпер, бывайце жывы! Колькі галасоў. І вам, барынька, шчасьліва! Прыстаў, (да стражніка, паказываючы на Сама). Забіраць яго с сабою! (Стражнікі ўсьцягіваюць Сама за рукі з зямлі). Колькі галасоў, (насьмешліва, гледзючы, як Сам устаючы хістаецца). Баш, на ножэньках ня ўстое. Сам, (стогнучы балесна). Ратаваці бег с папару (Вядуць яго ў лева, за ім з—заду прыстаў і пагарэльцы. Астаюцца: ўся вясельная дружына, войчым, мачыха, старые, іх нявестка, падростак, вар’ятка і сьлепая. Садзяцца: на зямлі — малады з маладой абняўшыся; ля іх непадалёку — сват, маршалакъ, закосьнік, дружкі, музыка, войчым і мачыха; стары — на лаве, зьвесіўшы галаву над сталом. Усе хмурные, сумные, некаторые заплакаўшыся. Гул ад пажару заціх, толькі вецер шалясьціць абтлеўшым лісьцям ігрушы).
Старая, (валючыся на зямлю, як паткошэная, ў сьлед выводженаму Саму). Сына роднаго забралі! Нявестка, (супакоіваючы, заплакаўшэеся дзіцё). Над дзіцём ня мелі жалю. Сьлепая, (сама да сябе). Што тут творуцца за дзівы? Стогнуць, плачуць і рагочуць. Старэц, (вышаў незаметна і стаў ля грушы, як стуль забіралі Сама. Увесь абвешаны па жэбрачаму торбамі: стаіць апёршыся абедзьвюмя рукамі на кію. Загаварыў глуха, панура, і тады толькі зьвярнуў на сябе ўвагу). З грудзей вырві сваё сэрцэ, — А як высахне, смалою Патпалі тады лучынкай, Як пажар гарэў сягоньня, — Праўды йдзі так з ім шукаці… Дзяўчынка і хлопчык, (выбегаючы і чэпляючыся за вар’ятку, каторая усё снуе то сюды, то туды з галавешкай у руках і вянком на галаве). Маці, маці! Вар’ятка. Вон ягнята, вон шчэнята! Падростак, сядзіць аподаль на зямлі і пачынае іграць пагледаючы на музыку. Былі ў бацькі тры сыны… Паволі апускаецца ЗАСЛОНА. |
Абраз IV
[правіць]
IV.
У шынкоўні.
Ноч. Зімой. Тракцір у канцы горада; з леваго боку дзьверы; каля сьцен расстаўлена восем столікаў; на сьценах вісіць колькі лубачных малюнкаў; у кутку з левай стараны вісіць абраз — перад ім цепліцца лямпка з алівай; па правай старане — буфэт і паліцы з бутэлькамі, за буфэтам — шынкар; пасярод карчмы, пад сталеваньнем, зачэплена вялікая лямпа; падлога ўся ў гразі і мокрая. С пачатку нікога німа, апрача шынкара і чатырох дзяўчын да паслугі, — пасьля пачынаюць сыходзіцца госьці, выглед маюць усе яны ўбогі, прыбіты, нешчасны. Ад трэцяго абразу прайшло колькі часу.
Шынкар. Гасьцей, як вымела мятлою, Таргоўля, йдзе аж глянуць люба — А ўсё, ўважаю, вы прычынай; 1-я дзяўчына. Э! Ваша толькі нарэкаеш. 2-я дзяўчына. Забыўся, колькі было ўчора. 3-я дзяўчына. Ешчэ сягоньня прычэкаеш, 4-я дзяўчына, (хмурна). Як мухаў рой на мухаморы, (Чуваць топат на ганку). Дзяўчыны, (разам). А вось і госць! Ці-ж не казалі? (Уходзе двое). 1-шы. Што за мароз пячэ сягоньня! 2-гі. Ў казіны рог усіх загоне. (Садзяцца ля першаго століка з левай стараны). 1-шы. А ну, дзяўчынкі, ці кабеты, 2-гі. А крэпкай так, як мароз гэты; 1-я дзяўчына, (бярэ з буфэту дзьве чаркі, паўквартоўку, на каторую ўскладывае на шыйку тры абаранкі, і падае гасьцём). Ніхай-же добра вас патсмажэ. (Уходзюць двое). 1-шы. Што за пракляты сівер смажэ, 2-гі. Як воўк авечэк, бярэ ў лапы. (Садзяцца ля 2-га століка). 1-шы. Што-ж! Дайце нам таей сусьветнай, 2-гі. Каб аж Люцыпар у праметнай 2-я дзяўчына, (падаючы гарэлку, як 1-я). І ў пекле лепшай не дастаці. (Уходзе двое). 1-шы. Гняце і даве да зарэзу… 2-гі. Не акуе так і жалеза. (Садзяцца ля 3-го століка). 1-шы. Ніхай-жэ, ваша, там удружэ, — 2-гі. Каб аж трашчэлі сковы сьцюжы 3-я дзяўчына, (падаючы так сама, як 1-я). Не знаю што — а трашчэць будзе. (Уходзюць двое). 1-шы. Прост, лёдам кроў сьцелася ў жылах, 2-гі. Пячэ, як жаб агнём на вілах. (Садзяцца ля 4-го століка). 1-шы. Падай там нам! А каб хапіла, 2-гі. Каб так нутро ўсё растапіла, 4-я дзяўчына, (падаючы, як і 1-я). Хоць пад свой дом с такім патпалам. (Уходзе двое). 1-шы. Абвіўся гадзінай халоднай, 2-гі. Як ястрэб птушку рве галодны. 1-шы. Гэй, гэй! жывей на стол прынаду — 2-гі. А каб мацней была ад яду, — 1-я дзяўчына, (стаўляючы водку). Кагось, ці штось, але атруце. (Уходзе двое). 1-шы. Як пяруном, стрэляе ў сьцены, 2-гі. Людзей зьедае, як конь сена. (Садзяцца за 6-ты столік). 1-шы. Таей, што льецца зьмейнай хваляй, 2-гі. Каб аж нябошчыкі ўставалі, 2-я дзяўчына, (падаючы водку). Хтось запяе, хоць мо’ не ўстане. (Уходзе Сам — адзін). Сам. На небе сонца зледаваціў, (Садзіцца за 7-мы столік). Ня будзьце-ж толькі скупы ў мерцэ, 3-я дзяўчына, (падаючы водку). Крапчэй, як вар сьлязы сірочай: (У шынку усіліваецца гоман; дзеўчаты ўвіваюцца, падаючы гасьцём то водку, то піва). Пры 1-м століку. 1-шы, (да 2-га). Пі! Што глядзіш, як-бы нясьмела? 2-гі, (падымаючы с 1-м чаркі). За згубу лепшай, сьветлай далі, Пры 2-ім століку. 1-шы, (да 2-га). Сам галавы сваей ня вешай: 2-гі, (падымаючы чарку). За тые плецены прылады, — Пры 3-м століку. 1-шы, (да 2-га). Што гнеш свой карк, як вол у плузе, 2-гі, (бяручы чарку). За тые пухавы пасьцелі, Пры 4-м століку. 1-шы, (да 2-га). Што круціш сумна галавою, 2-гі, (падымаючы чарку). За тую комінную сажу, Пры 5-м століку. 1-шы, (да 2-га). Што сеў, як мокрая варона? 2-гі, (падымаючы чарку). За тые дзікіе напасьці, Пры 6-м століку. 1-шы, (да 2-га). Не закладай рук, як-бы ўсыпаў 2-гі, (бяручы с першым чарку). За тые збэшчэные сілы, (Уходзюць тры дзеўчыны). 1-я. Пусьціў на вуліцу уперад. 2-я. Людзкое ўсё зьдзёр, апаганіў. 1-я. Цяпер сюды прэ, як у нерат. 3-я. На славы, долі патаптаньне. (Расходзяцца і прыседаюць к гасьцём). 1-я, (патсажываючыся к Саму). Ты што адзін так, небарака, Сам, (падымаючы з дзяўчынай чарку). За тых, хто родны край зністожыў Шынкар, (перэпыняючы Сама). А што на сьвеце божым Пры 1-м століку. 1-шы. Што-ж? Народ грэіцца, як можэ: 2-гі. С кастры сплясьнеўшай і саломы… Пры 2-м століку. 1-шы. Масты старые йдуць на зломы, 2-гі. Не збудаваўшы сабе новых — Пры 3-м століку. 1-шы. Ўжо тлеюць вогнішчы у ровах, 2-гі. Пры 4-м століку. 1-шы. Стаў класьці ўжо на вокны маты; 2-гі. К вакнам прыладжывае латы, Пры 5-м століку. 1-шы. А ўсё-ж, і ў горадзе і то ўжо 2-гі. І гінуць самі ў ім, як смоўжы, Пры 6-м століку. 1-шы. Але ахвота змагаць сьцюжу 2-гі. Ахвотай і надзеяй дужы, Сам. Замала сівер ешчэ хухаў, Мнішка, (увышла з двара і, адбіўшы паклон у старану абраза, абходзе столікі). На манастыр і на храм Божы… С 1-го століка. С-пад храмаў лепш ідзі у людзі С 2-га століка. Лепш лён ідзі чэсаць і прасьці, С 3-го століка. Несла-ж ты помач у нешчасьці С 4-го століка. У муры чымся зашывацца, С 5-го століка. Не мур павінен храмам звацца, С 6-го століка. Дзяцей ідзі лепш гадаваці, Сам. Йдзі сонца ўсходу выгледаці (Уходзе фокусьнік; мнішка з нічым выходзе). Фокусьнік, (достаючы с-пад палы паперыну, зложэную гармонікам, і кланяючыся гасьцям). З вашай ласкі, сазваленьня (Паказываючы). Вось кусочэк вам паперы — Перш, во хата, як ёсць, хата, А вось хорам, як ёсьць, дворны, — Гэта фабрыка ўжо будзе, — Во — шынкоўня, як і наша, Суд — будынак значэ гэты, — А во! гэты мур цэгляны, Тут сібірскіе абшары: Тутка — могілкі шарамі А вось сельская зноў хата, Далей — тое ўсё, як казкай… (Апходзючы гасьцей с шапкай). Будаваў без інжынера, Колькі галасоў, (кідаючы медзякі ў шапку, посьле чаго фокусьнік выходзе с шынкоўні). Што-ж? ня дрэнные паперы. (Па выхадзе фокусьніка, Сам пачынае нехаця званіць пальцамі па леры. Усе звертаюць на яго ўвагу). Колькі галасоў. А, лернік! Што там шэпчэш звонам?! Сам, (кладучы леру на каленях). Канечна, мае голас лера. (Грае, манатонна напеваючы). Ходзе сьцежкай-пуцявінай Сонцэ потам палівае, Сыпе ў вочы, як пасеі, Плечы горб гняце пахіла, Ёмка ўжо трасуцца рукі: Чуць ідзе, а звоне з лерай А каліж к нам зьмілаваньне А каліж к нам рыцар важны А каліж к нам прыдуць весьці, А каліж мы загуляем А каліж наклепім косы А каліж песьняр вялікі А калі ўсё гэта будзе? Клічэм ка́ней на пагоду І нічога, а ўсё толькі Ждуць пасеву горы, долы, Пакрывіла сьцюжа хаты, Спад глухога неба хмары Усё палошчуць і дрыгочуць; За гарамі, за даламі Ад далёкіх, блізкіх ветраў Ані знаку агнецьветаў. Лернік-лазар ходзе плачэ, Усе мімавольна паўтараюць аношніе дзьве звароткі пад тахт песьні Сама. Пачынаецца напеваньне бяз слоў, каторае паволі усіліваецца у нейкую жутка-сумную прыдаўленую мэлёдыю; становіцца што раз ясьней с чутнымі выразна славамі. Маўчыць толькі шынкар.
… Вырвалі счасьце, вырвалі вочы, Тутка мы пьяны, ах, пьяны * Выжэй, ці ніжэй — цемра-пацёмкі: Тут пьяны мы, як сьляпые; * Зьвязаны рукі, душы ў балоце, Тутка мы пьём, не марудзім, * Хто лепш ярмом нас здаве, прыцісьне, — Тутка мы пьяны, ах пьяны… (Уходзе малады стражнік; шынкар паказывае яму мейсцэ пры 8-м апошнім століку каля самаго буфету. Песьня ізноў пераходзе ў нямы — баз слоў — гул. Скора за стражнікам уходзюць два музыкі — адзін са скрыпкай, другі — з гармонікам; як увышлі, ўсе перэсталі пець).
Колькі гасьцей, (разам). Ціха! Ўжо прышлі музыкі. (Музыкі садзяцца па левай старане, ля дзьвярэй, і зводзюць скрыпку з гармонікам).
С 1-го століка. Як добра, што шынкар паклікаў… С 2-га століка. Ніхай маланкай смык паедзе С 3-го століка. Як аплявухі, рэжце, звонам; С 4-го століка. Скрыпніце йскрыпкай і гармошкай, С 5-го століка. Зьвініце, йграйце пьяна — звонка, С 6-го століка. Зьвініце, як ноч гэта звоне, — Сам. Я чуў, шмат лет таму, жалейку… (Музыкі, глушучы далейшые словы Сама, пачынаюць іграць „ой-ра, ой-ра“; некаторые з гасьцей выкручываюць пьяна, у тахт ігры, за столікамі нагамі. Усе гаманяць і ў нос патпеваюць музыкам).
Сам, (як музыкі перервалі ігру). А каб цяпер — „Волны Дунаю“… (Іграюць „Волны Дуная“, усе ім патцягіваюць; пасьля — як падніманые з мейсца няведамай сілай — пачынаюць у пары з дзяўчынай круціцца; выгляд кожная пара мае не натуральны — поўдзікі, пануры; астальные — па адным пры кожным століку — седзяць і глуха патпеваюць музыкам: Сам так-жэ круціцца; стражнік сядзіць. Па колькі мінутах, атчыняюцца ў шынку дзьверы і двух мужчын уцягіваюць замёрзшую скасьцянеўшую кабету; ўсе, не дагледзеўшы гэтаго, час нейкі ешчэ круцяцца).
Шынкар, (так-жэ не зауважыўшы с пачатку). Што гэта? Што? Сьвяты Бог з вамі! 1-шы мужчына. (Музыка і гульня ціхне). Замёрзла тутка пад вакнамі, 2-гі мужчына. Мы йшлі сюды шукаць начлегу, — Шынкар. Нясіце сьнегу! Жывей сьнегу! Нехта з гасьцей. Так, як нябошчыку палонка. (Усе апступліваюцца каля замерзшай і угледаюцца). Стражнік, (атскаківаючы, як-бы спужаўшыся). Моя мамаша… Сам, (валючыся на калені над замерзшай. Мая жонка… Заслона.
|