67. Цёмнай ноччу лучына дагарала… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 3. Захаваўся аўтограф гэтага вершу (п. IV, № 1), у якім пасьля 5-га радка ўстаўлена: „Увайшла тут, сястрыца, шатаецца“… а пасьля 13-га радка ўстаўка: „Зорачкі з кашулі рассыпаліся“…
68. Як Базыль у паходзе канаў. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 31. Аўтографы гэтага вершу захаваліся ў двух чарнавых рукапісах у папцы IV (№№ 9, 24 і 3, 3).
Рукапісныя варыянты: у 1-ым і 23-ім радкох, замест „Базыль“, стаіць „Рыгор“. Пасьля 2-га радка ўстаўлена:
Ты, дарожанька, куды пралягла? |
Пасьля 3-га радка ўстаўка: „Пакідаю я вас без пары“.
69. Я хацеў-бы спаткацца. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 7. У чарнавікох ёсьць няпоўнасьцю апрацаваны працяг гэтага вершу; ён выдрукаваны ў 4-ым разьдзеле пад № 268.
70. Варона і чыж. Верш выдаецца з аўтографу (п. VI, № 38). Задатаваны ў аўтографе 1915 годам.
71. Лявоніха. Верш выдаецца з аўтографу, які захаваўся ў папцы II, арк. 29. Гэты верш унесены поэтом у ўкладзены ім сьпіс вершаў для зборніку „На ціхім Дунаю“, які, аднак, не адбыўся. Плян да гэтага зборніку і да зборніку „Шыпшына“ (які таксама не адбыўся) складаўся поэтам у 1915-16 гадох, як можна лічыць з дат некаторых вершаў, якія ўвайшлі ў гэтыя сьпісы.
З прычыны таго, што больш дакладных дат няма, прыходзіцца аднесьці напісаньне ўсіх вершаў вышэйпамянёных сьпісаў да 1915-16 гадоў.
У плян гэтых зборнікаў поэтам унесены, апроч „Лявоніхі“, наступныя вершы, якія зьмяшчаюцца ў І-ым разьдзеле выданьня: „На Лявонавай кашулі“ (№ 72), „Скірпуся“ (№ 73), „Агата“ (№ 74), „Калі паласу агнявую“ (№ 75), „Маладыя гады“ (№ 76), „Вышшаў з хаты“, ціха сьпіць надворак“… (№ 77), „Сьцюжа, мрок“… (№ (78), „Прыдзецца, бачу, пазайздрыць“ (№ 79), „Непагодны вечар“ (№ 80).
72. На Лявонавай кашулі… Верш выдаецца з аўтографу (п. VI, 6). Варыянт яго быў выдрукаваны ў газеце „Вольная Беларусь“ 1918 г. № 15 у групе вершаў „На ціхім Дунаю“. Адносна году напісаньня гл. ўвагу да в. № 71.
Літ. Камісія выкарыстала варыянт аўтографу, як больш цікавы па композыцыі, а іменна: у тэксьце „Вольнай Беларусі“ аднолькава ва ўсіх строфах стаіць: „У Максіма на кашулі“, а ў аўтографе, які выкарыстаны Камісіяй, словы „У Максіма на кашулі“, адпаведна зьменены ў кожнай страфе: „на Лявонавай“, „на Сямёнавай“, „на Сапронавай“.
73. Скірпуся. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 8). Адносна даты напісаньня гл. ўвагу да гэтага разьдзелу № 71.
Рукапісныя варыянты (пачка № 11, № 3):
5Таргавала селязьня,
6Аж бражджала кішэня,
10Пачала казаць што-дня:
11Селязенька мой нехарош,
12Згубіла я астатні грош.