Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/467

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

13Селязенька—селязенечка,
17Ці ўжо я не маладзенечка?“
і далей:
Ты за печкаю сядзі,
Селязенечка, ля хаты не хадзі…

74. Агата. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 32). Адносна часу напісаньня гэтага вершу гл. ўвагу да в. № 71. Захаваўся яшчэ чарнавы накід гэтага вершу ў папцы № 11 (№ VI, ст. 10), у якім у 5-ым р. знаходзім „ступою“ (зам. „хадою“). У абодвух аўтографах памылкова напісана: „марудаю“ зам. „маруднаю“ (5 р.).
У 14-ым радку ў слове „кужэль“ пакінута напісаньне аўтографу для рыфмы з словам „мяцель“ (16 р.).
У 21-ым радку поэтам ужываецца слова „хвігура“ відавочна для захаваньня народнага колёрыту. У чарнавым аўтографе стаіць „фігуру“.

75. Калі паласу агнявую… Верш выдаецца з аўтографу (п. IV, № 7). Аб годзе напісаньня гл. ўвагу да в. № 71.
Рукапісныя варыянты (XI, № 4, 3):
7З далёкай краіны благой…
9цёмнаю ночкай сьпявае,
10Калі загараюцца зоркі,
11Што радасьць на сьвеце бывае…

76. Маладыя гады… Верш выдаецца з аўтографу з папкі VI, № 4. Аб годзе напісаньня гл. ўвагу да вершу № 71. Да вершу дадаецца аўтограф, як характэрны для рукі ў апошнія гады творчасьці поэты.
Варыянты чарнавога аўтографу з п. IV (4, 18):
5Агнявым вечарком
6Ціха ў сэрца загляне,
7Наляціць вецярком,
8Агарне, затумане.
9І чаруе мяне
10У сіняватыя ночы,
11Павявае у сьне
12І цалуе у вочы.
13Кветні, век малады.
14....днямі
15Пралятайце, гады,
16Залатымі агнямі!
17І яно над зямлёй
18Залацістымі днямі
19Зіхаціць яснатой
20І красуе цьвятамі.
Мотывы данага вершу неадступна займалі поэту ў апошнія месяцы яго жыцьця. Гэта можна бачыць з шматлікіх накідаў і пераапрацовак паасобных строф, якія захаваліся на дзьвёх старонках, пераданых у камісію Я. Дыла і зьмешчаных у папцы № IV пад нумарам 14-ым. Найбольш апрацаваныя з гэтых накідаў друкуюцца пад 1917 годам (№№ 87—88).
У 2-ім радку канчатак у слове „жаданьня“ зам. „жаданьні“ захоўваецца для рыфмы з словам „каханьня“ (4 р.).

77. Вышаў з хаты… Выдаецца з аўтографу (VI, № 8, 31), які мае выгляд чарнавога накіду, аднак верш больш-менш закончаны зьместам і стылем. Адносна году напісаньня гл. ўвагу да вершу гэтага разьдзелу № 71.

78. Сьцюжа, мрок… Верш выдаецца з чарнавога аўтографу з папкі IV, № 8, 34. Гл. ўвагу да вершу № 71.