Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якім, народ сам павінен знайці найлепшы шлях к вызваленьню. Поэт гаруе, што народ яго ня маець нацыянальнае волі, што яго гнятуць нацыянальныя ворагі, але з гэтым-жа разам ён цеcна зьвязуець і соцыяльнае гнібеньне сваёй нацыі. Песьні Гаруна зьясьняюць думку, што няма наwыянальнага адраджэньня без соцыяльнага, а соцыяльны дабрабыт нічога няварты бяз волі нацыі. Тую думку ён навет ня выказуець словамі, яна неяк сама чуецца з яго плаканьня, бо гэтая думка—частка яго душы, і давадзіць яе ёсьць тое самае, што давадзіць аб сваім уласным істнававьні. Гарун шануе бацькаўшчыну, як сын матку, ён любіць яе так, як хлопец сваю любую, дык, зачарованы каханьнем, пяець ёй любоўныя гымны і льлець сьлёзы ў чужыне ад разлукі з ёю. Пэрламі нашаніўское поэзіі, найлепей азначаючымі гэтую слаўную пару ў гісторыі нашае літэратуры, трэба ўважаць такія высока-поэтычныя і мастацкія элегіі Гаруна, як „Начныя думы“ ці „Чаму з маленства, з ўраджэнства“… Абразы роднага краю ў яго—плястычныя, назаўсёды памастацку адлітыя. Якая ў поэта любоў да Беларусі, такія ў яго і адраджэнцкія мотывы. Яны захопліваюць яго ўсяго-чыста. На афярнік адраджэньня складае Гарун сваю волю, сваё асабістае шчасьце, сваю любоў да бацькоў і да каханай дзяўчыны, сваё здароўе і ўсё, што мае, без астатка. Гэта—сьвятлейшы ідэал сучаснага мучальніка за ідэю. Яго адраджэнцкія абразы і жаданьні, можна сказаць, агульна-нашаніўскія („Як надарыцца мінута“, „Хай ня льлюцца дажджы“… і інш.), але ніводзін нашанівец не прамаўляе з такой вялікай шчырасьцю, балючасьцю і праўдзівасьцю пачуцьця, як гэта робіць Гарун. Поэт разумеў, што і сам народ вінават за сваю нядбайнасьць, дык даў прыклад мяккога, у беларускіх тонах, дакору па адрэсу сваіх жа братоў („Іванку“). Але-ж ён ведаў, што наш народ такім зрабілі „служкі чорныя Ясьнейшага Мамона“, угнятаньнікі, і на іх абрушыў увесь свой гнеў ў войстрай сатыры „Юдам“. У песьнях аб адраджэньні яго ніколі, аднак, ня кідае надзея на збаўленьне („Мілая, родная старонка-маці“ і інш.). Асаблівае значаньне, найважнейшую роль у вадраджэньні аддае Гарун роднай мове і творчасьці, ён натхненна пяець ім славу („Ты, мой брат, каго зваць беларусам“… „Песьня-звон“ і інш.). Як гэтакі гарачы адраджэнец і чулая, кволая, душа, поэт найвастрэй за ўсіх паняволевых перажывае трагэдыю засланьня, якой і пасьвячае шмат вершаў. Таму-то яго журба на чужыне так балючая („Журба“). Таму-то яго часам забіраець шалёны адчай, з якім не хапае сіл змагацца, якому не дае рады ніякае наўмыснае „Вясельле“. Абразок, апісаны ў вершу гэтага назову, па свайму выключнаму драматызму нага-