Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

одзе 1907—1914 гадоў. У восёнь 1914-га году зборнік быў перасланы з Сыбіры для друку ў Більню, дзе яго выданьнем хацела заняцца „Беларускае Выдавецкае Таварыства“. Але паўстаўшая тады вайна адсунула выхад кнігі на цэлых чатыры гады. Ад пачатку і да канца вайны Гарун пісаў помала, бо тварыць сярод крывавага туману, які ахапіў цэлы сьвет, чулы і кволы сэрцам поэт ня мог; з 1918-га году яго рэчы зьяўляюдца часьцей; яны паказуюць, што творчасьць Гаруна не зьмянілася, толькі стала яшчэ дасканальшаю (вершы: „Ен ня згіне“…—настроі, „Апякун“—байка, „Лірнік“ — напісаны пад уплывам сьмерці Каганца, „Спогадзь“—байка, „Народ“ і іншыя, зьмешчаныя ў „Вольнай Беларусі)“. Проза Прушынскага складаецца з некалькіх апавяданьняў, пісаных пад псэўданімам І. Жывіца („Маладое“, „Пан Шабуневіч“, „П‘еро і Коломбіна“, „Сьвята“ і інш.). У вастатні час ён напісаў яшчэ некалькі драматычных сцэнак для дзіцячага тэатру. Апрача таго, Прушынскі—здольны публіцыста. У 1913 годзе М. Багдановіч аб Гаруну пісаў гэтак (гл. «Калядная пісанка»): „З поэтаў «Нашае Нівы» назавём перш за ўсё А. Гаруна, ад каторага наша літэратура можаць шмат чаго спадзявацца. Лёгкасьць і мілазычнасць верша, рупная шліфоўка яго, новае і вельмі пекнае зчэпліваньне рыфм,—усё гэта дужа аздабляе яго поэзію. У дзе-якіх творах спатыкаецца сіла і сьціснутасць мовы, Глаўнае-ж тое, што пры ўсім гэтым А. Гарун ні да каго іншага непадобны, што ён не зрабіўся нічыім „падгалоскам“. Гэта зарука, што нашы надзеі на его талент ня пойдуць на марна“.

Заместа прадмовы да „Матчынага дару“ стаіць верш „Людзям“, які адразу захоплівае чытаньніка трагічнасьцю настроя і даець ключ к разуменьню ўсяе кніжкі. Тут мы відзім, што аўтор—запраўдны, прыраджоны поэт, каторы, аднак, ня можаць аддацца творчасьці так, як бы хацеў, бо замінаюць гэтаму цяжкія ўмовы жыцьця. Поэт жаліцца: „Бо мой прыгон глытае час, мне воля — рэдкі дар“. Яго поэзію спарадзілі мукі душы, „па краю родным сум“; гэта—ня пісаньне для другіх, ня творчасьць для чужога вока і для свае прыемнасьці, а гэта—балючыя развагі поэта з самім сабою, жаданьне ўцішыць боль, запісанае на паперу для самога сябе. У далікатнай засмучонасьці настрою, у шчырасьці пачуцьця і трагічнасьці думак — галоўная цэннасьць поэзіі Гаруна. На першым пляне ў яго заўсёды стаіць нязвычайная, бязьмерная любоў да бацькаўшчыны. Любоў гэтая гарманічна ахоплівае родны край як з боку нацыянальнага, так і з боку соцыяльнага. І гэта ня словы правадыра, каторы паказуець сваёй нацыі новыя дарогі, а гэта горкае плаканьне прарока Іерэміі, правяўшыся