Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

болей праўдзівых талентоў ды большую вартасць маюць творы, — болей пранікнуты сардэчным пачуцьцём і зразуменьнем народу. Некаторые нашых пісьменнікоў звярнулі бы ўвагу у любой старой і багатай літэратуры. Першае мейсцо займаюць: Якуб Колас, Янка Купала; далей ідуць — Алесь Гарун, Максім Богдановіч, К. Буйло, Цётка, Журба, Арол, Цішка Гартны, Янук Д., Лявон Лобік, Стары Улас, Паўловіч, Леўчык, Гурло, Ясакар; новэлісты: Тарас Гушча, Ядвігін Ш., Змітрок Бядуля, Максім Беларус, Галубок, Лейко, Алехновіч-Чэркас, Лёсік, Власт, Юшко і др.

Дагэтуль перэмагае ў беларускім пісьменстве рэалізм — у лепшым значэньні гэтаго слова. Пісьменнікі нашы, як праўдзівые народные інтэлігенты, цесна звязаны з гаротнай, абяздоленай народнай массай і перш наперш звертаюць ўвагу на тое, што іх акружае. Глыбока адчуваюць песьняры-паэты народнае горэ, жыьццё безпрасьветнае свайго народу, на каторае: «як не глянеш, сэрцэ болем зашчыміць».

«У маім сэрцы горэ гэта
Адгалос зпаходзіць,
Сэрцэ-ж, жалем абагрэта,
Песьні смутку родзіць.
Ніхай плачэм ў сіняй далі
Песьня разліецца,
Каб ўсе людзі ў сьвеці зналі,
Як нам ту? жывецца»…

гэтак зарысовывае Колас мэту творчасьці беларускаго песьняра.

«Німа хлеба, німа солі
Чужому рабі;
Німа шчасьця, німа долі, —