Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

толькі клерыкальны-каталіцкі табор, каторы у скорасьці пасьля гэтаго пачаў выдаваць сваю клерыкальна-каталіцкую газэту «Biełarus» — лацінскімі літэрамі. Паступовые-ж беларускіе каталіцкіе кругі падалі голас за рускі шрыфт у Беларускай граматнасьці, шануючы національную традыцію

Посьле 1905 году, як устрэпянуўся народ, паявілася шмат паэтоў. Народ прагаварыў песьняй. Паміж паэтамі і бэлетрыстамі аказалася ня мала людзей вялікаго таленту і яны ў кароткі час здолелі паставіць беларускае пісьменство на такую вышыню, якой яно перш не даходзіло, Гэтые пісьменнікі ужо зусім павярнулі нашу пісьменнасць на той шлях, да якога, адным бокам сваей творчасьці, прымыкаў Богушэвіч: на шлях рэалізму, глыбока пранікнутаго народалюбствам, здаровым оптымізмам, цьвёрдай верай у тое, што:

«Усё-ж такі, хоць некалі,
А праўды дачэкаемся»…

Характэрна, што гэтые пісьменнікі выйшлі ужо не спаміж апапячэнай шляхты, або абрусеўшаго чыноўніцтва, а спаміж самога працуючаго народу. Паміж імі болей праваслаўных, але шмат і каталікоў. Бадай усе яны — сыны народу; найболей такіх, каторые і цяпер працуюць рукамі. Найвялікшые інтэлігенты сярод іх — народные вучыцелі. Інтэлігентоў, хоць-бы і шчыра спагадаючых народу, праўдзівых дэмократоў, але выйшоўшых з другіх станоў (классоў), у беларускім руху, агулам, ня многа, а пісьменнікоў cярод іх — толькі на завод

І хоць патэнтаваных інтэлігентоў сярод сучасных беларускіх пісьменьнікоў мала, ўсё-ж цяпер шмат лепей па беларуску пішуць, чым даўней,