Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вот тут і жыві!
Вот зіма, мароз вялікі, —
Дровы ў Мінск цягні:
Дзеткі змёрзлі, енкі, крыкі, —
Вот тут і жыві!
Прайшла зімка, цёпла стала, —
Весна на зямлі,
А тут корму, хлеба мала —
Вот тут і жыві!
Весна, лета — час рабочы:
Ары, касі, жні:
Пот крывавы заліў вочы, —
Вот тут і жыві!
Прайшло лета, прыйшла восень, —
— Падаткі нясі,
А дзяцей абдзёртых восем, —
От тут і жыві!

(Янка Купала — «С песняў мужыка»).

|}

Ня дзіва што гэткіе «родные абразкі» выклікаюць сумнае настраеньне і беларуская паэзія часта «плачэм — ў сіняй далі разліваецца».

Побоч са злыбедамі і нядоляй пануе у беларускай вёсцы страшэнная цемната, каторая часта прыводзіць да ўселякіх эксцэсоў, цяжкіх драм і, агулам, калечыць псыхологію чалавека, — дае развівацца горшым інстынктам. Патрасаючые, але праўдзівые абразкі «панаваньня цемні» дае у іншых сваіх апаведаньнях Змітрок Бядуля.

Гэта цемната, а такжэ зразуменьне, што надта многа уселякіх загародак і перашкод трэба перэмагчы, — зусім натуральна высовывае перад беларускімі дзеячамі пытаньне, пастаўленае паэтам Максімам Богдановічэм: