Далейшае разьвіцьце старадаўнай літэратурнай мовы. Калі беларускае жыцьцё ўсё шырэй набіралась эўропэйскасьці, мова наша, як мова нацыянальна-літэратурная, запанавала ў соймах і ратушах. Спачатку мова кніжная зусім мала адрозьнівалась ад народнае мовы. Але „дзеля таго, што народная мова ня мела патрэбных слоўных тэрмінаў, выказуючых новыя разуменьні, прышлося браць іх з другіх моў, а ў першую чаргу з польскай і праз яе з заходня-эўропэйскіх моў, бо з імі былі знаёмы праз Польшчу вышэйшыя і сярэднія станы на Беларусі. Потым, дзякуючы пашырэньню палітычнай і рэлігійнай вуніі з Польшчай (у канцы 16 века), калі ўмацаваўся на Беларусі польскі каталіцызм, уплыў польскай мовы на народ і духавенства стаў вельмі прыметны. З гэтай прычыны, апрацаваная к канцу 16-га века беларуская літэратурная мова была перасыпана полёнізмамі, галоўным чынам у слоўніку (
Е. Карскі). Офіцыяльнае поле яе пашырэньня было зацьверджана законам.
Летапісь Аўрамкі (Віленск. публ. бібл. л. 440 б.).
Чытаецца так: „гонца пошлеть к вели(ка)му князю Вітовту к Дорогічыну, што тая дела сталася. Й гонец той найдеть велікого князя Вітовта ў Городне. И князь велікый Вітовт за одін д(е)нь з Городна прыжэнеть к о(й)цу своему велікому князю Кейстутю“. І г. д.
каторы пісаў, што пісар земскі маець пісаць усе лісты, выпісы і позвы пабеларуску і беларускімі (кірылаўскімі) літэрамі. Але і ў другіх, ува ўсіх-чыста галінах і праявах літэратуры і жыцьця на Беларусі яна была пашырана, як нацыянальная і літэратурная. Законы, дыплёматычная перапіска, урадовае дзелаводзтва, перапіска духоўнага і сьвецкага грамадзянства, літэратурныя творы—усё было пабеларуску. У гэты час пабеларуску гаварылі ў магнацкім хораме і ў мужыцкай хаце. Мова зрабілася багатаю, гібкаю і прыгожаю, высока-разьвітаю і культурнаю. Гады былі ўжо і цьвёрдыя, агульныя, абавязковыя для ўсіх правілы правапісу.
Літэратура залатой пары. Калі турэцкая навала задавіла паўдзённа-славянскія гаспадарствы, у нас страціліся зьвязкі з Візантыяю. Беларусь пачала ўсысаць тыя культурныя сокі, якімі гадаваўся Заход. Гэтыя сокі ішлі да нас цераз Польшчу. У канцы 15-га сталецьця зьяўляецца ў нас цераз яе заходня-эўропэйскі гуманізм, каторы даў выдатнага беларускага мужа Францыска Скарыну. Гуманізм, ці адраджэньне, было на Заходзе жывым протэстам проці аскетычнага ідэала сярэдніх вякоў, прыгнятаўшага асобу чалавека. У нас яно ўліло новыя, сьвежыя ручаі ў затхле жыцьця. За гуманістамі прыйшлі незабавам рэфарматы, меўшыя ў нас вялікі пасьпех і даўшыя нам у другой палавіне 16-га сталецьця цэлы рад пісьменьнікаў. Рэфармацыя прыйшла да нас у форме кальвінізму і соцыніянства. Яна спачатку значна памагала культурнаму разьвіццю беларусаў. Працуючы для рэлігіі, нашы протэстанты адчынялі школы
і друкавалі кніжкі, паднімалі асьвету, працавалі для пісьменства. Калі значаньне рэформацыі пачало зьмяншацца, патроху запанавала рэлігійная рэакцыя. У канцы 16-га сталецьця зьяўляюцца на Беларусі езуіты, ў большасьці — палякі. Узьнімаецца войстрае змаганьне за веру, на каторае марнуюцца ўсе культурныя сілы.
Назовамі твораў і іменьнямі пісьменьнікаў залатая пара надта багата, ня гледзячы на тое, што болей згінула і зьнішчана, чымся дайшло да нас. Асабліва багаты мы старадрукарскімі выданьнямі. Да нашых дзён гэты мнагацэнны скарб быў захован ад вачэй беларускага духа; хавалі яго розныя палітычна-гістарычныя прычыны, каторыя стваралі адсутнасьць гісторыі беларускай літэратуры, як самастойнай навукі. Дзеля цэннасьці твораў або характарыстыкі веку пералічым гэткія рэчы: 1) кнігі Ф. Скарыны, 2) В. Цяпінскага і 3) С. Буднага; 4) „Одпісы“ Ф. Кміты; 5) „Дняўнік“ Т. Еўлатэйскага; 6) „Прамову“ Мялешкі; 7) вершы А. Рымшы; 8) Баркулабаўскую кроніку і 9) Літоўскі Статут,