Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/II/На Купальле

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Заклятая кветка На Купальле
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Жніво
Іншыя публікацыі гэтага твора: На Купальле (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




На Купальле.

На Купальле на святое
Рвій, матуля, зельле тое,
Што ў нас папараць завецца!
І шчасьлівым быць здаецца!
Як нарвеш яго даволі
Ў цёмным лесе, ў чыстым полі,—
Палажы за абразамі,
Пасьвянці сваймі сьлезамі…
Двойчы, тройчы—а крапліста—
Злій сьлязою брылянцістай
І чэкай з яго прыплоду
Ад усходу да заходу…
Як із зельля глянуць кветкі,—
Будуць шчасьце меці дзеткі,
Будзем, маці, меці ў хаце
Долю, згоду і багацьце!..