Перайсці да зместу

Шляхам жыцьця (1913)/II/Жніво

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На Купальле Жніво
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Адцьвітанне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жніво (Наспелая постаць шчаслівых пасеваў…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Жніво.

Насьпелая постаць шчасьлівых пасеваў
За вёскай, на сонным лясоў рубяжы,
Зсівелы ўжо колас схінула к мяжы
У сумным шэптанні: «дзе, жнеі мае, вы?»

І жнеі зыйшліся.—На-права, на-лева,
Кладучы ў снапы каласы-старажы,
Зашасталі глуха сярпы, як нажы,
Пад жніўные вечна-старые напевы.

Спагадная-нудная песьня плыве,
Губляючы ў пушчы свае пералівы,
У шэлестах белаго коласа нівы,

Плыве гэта песьня ка мне і заве,
І ў сэрцы звініць, як каса у траве:
«Ты так-жэ, брат, сееш… а дзе тваё жніво?»