Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/Б/Цётка/З раскіданых вершаў/Гаданьне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Арлы-брацьця Гаданьне
Верш
Аўтар: Цётка
1927 год
Прысяга над крывавымі разорамі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гаданьне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гаданьне.

Загадай, зязюля, закукуй аб шчасьці,
Варажы аб долі запрапаўшай Насьці:
Гдзе вянок руцяны, гдзе сынок ядыны,[1]
Гдзе краса падзелась з лічыка[2] дзяўчыны?
Чаму у аковах Насьці тонкі рукі?
Чаму твар скасіўся ад страшэннай мукі?…
… На грудзях запаўшых вузялок з зямлёю,
Ўсё, што з вёскі Насьця[3] вынясла з сабою.
У халодных мурах бела вяне цела;
Насьця ўдвое гнецца, — за год пасівела.
Замест вочак сініх — поўны сьлёз дзьве раны,
Тварык бяз румянца, як папар згараны…
Ну, гадай, зязюля! Закукуй аб шчасьці,
Варажы аб долі нашай беднай Насьці!
… Засумела птушка, седзячы ў вярбіне,
Знаць, што шчыра хоча варажыць дзяўчыне…



  1. Полён. — адзіны.
  2. Русіц. — з твару, тварыку.
  3. Пабелар. — Наста.