Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/Б/Цётка/З раскіданых вершаў/Арлы-брацьця

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Грайка Арлы-брацьця
Верш
Аўтар: Цётка
1927 год
Гаданьне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Арлы-брацьці, дайце скрыдлы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Арлы-брацьця.

Арлы-брацьця, дайце скрыдлы,[1]
Бо у нізе жыць мне збрыдла,[2]
Кіньце кожны адно пёрка,
Бо жыць ўнізе стала горка.
Хачу, арлы, ляцець з вамі
Над гарамі, над мурамі,
Крыльлем хмары расьсякаці,
Сьмела ў неба заглядаці,
Жыць ў аблоках над зямлёю,
Скрыдлы раніць у страшным бою,
Кроў з-пад сэрца людзей піці
І ўгару к сабе ўзнасіці.
Арлы-брацьця, дайце скрыдлы,
Бо між людзі[3] жыць мне збрыдла,
Кіньце кожны адно пёрка,
Бо унізе жыць мне горка.



  1. Пол. — крыльлі.
  2. Полён. — дадзела, дакучыла.
  3. Польскі канчатак — між людзей, між людзьмі.