Перайсці да зместу

Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/Б/Цётка/З раскіданых вершаў/Грайка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З чужыны Грайка
Верш
Аўтар: Цётка
1927 год
Арлы-брацьця
Іншыя публікацыі гэтага твора: Грайка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Грайка.

Граў-бы я многа, ды сіл не хватае[1],
І рвецца за стрункаю струнка,
Хоць песьня яшчэ не замерла ўдалая,
Хоць родзіцца думка за думкай.
Граў-бы я многа, ды сьмерць кажа — „годзе!“
Ў магілку мне ладзіцца кажа…
Эй, рвіцеся струны, што гэта мне шкодзе?[2]
Ў магілку супольна мы ляжам!
Можа з тэй ліры[3] вырасьце іва,
З парваных струн — белыя кветкі;
Можа вясною будуць ігрыва[4]
У дрэўца цяню гуляць дзеткі;
Можа хто з дзетак скруціць жалейку,
Унучку паломанай ліры,
І так зайграе, што ўсенька[5] зямелька
Пачуе мой одгалас шчыры!
Дзедавы струны, рана парваныя,
Зноў громка азвуцца, як звоны,
Песьня, за жыцьця яго недаграная,
У сэрцы унука дасьць плёны.
А на задушкі пад цёмнаю івай
Жывое пачуецца слова,
Што песьня устала з стотысячнай сілай,
Жыве мая ліра нанова!



  1. Лепей — не хапае.
  2. Провінц. — шкодзіць.
  3. Грэцк. — музык. струмані, у пераносным значаньні — дар поэзіі, поэзія наагул.
  4. Русіц. — гульліва.
  5. Уся.