Гэтага погляду трымаецца І. Піліпаў: „въ концѣ 18 столѣтія, съ началомъ господства русификаторской политики Русскаго Правительства, даже воспрещается печатаніе бѣлорусскихъ книгъ".[1] А ў адносінах да рэлігійнай літаратуры падтрымлівае яго і Я. Лёсік[2].
2. 1839 год. В. Ластоўскі ў сваей „Кароткай гісторыі Беларусі“ адзначае: у 1839 гаду ўрад царскім указам забараніў ужываць беларускай мовы у цэрквах і касьцёлах, бо дагэтуль казаньня для простаго народу заўсягды гаварыліся па беларуску, асабліва ў цэрквах уніяцкіх, гдзе даўней, пакуль не замянілі, ужываліся пры богослужебствах і літургічные кнігі ў беларускай мове"[3].
У раней цытаванай „Мэморыі"... знаходзім вестку аб тым, што цар Мікалай І у 1839 г. "выдаў наказ забараняючы ўжываньне беларускай мовы".
У нарысе „Wystuplennіa bіełaruson na mіžnarodnaj arenіe“ паміж іншым чытаем: "u 1839 hadu carskіm ukazam było zabaronіeno malіcca pa bіełarusku u kascіele і cerkwі, і zabarona heta trywaje dahetul"[4].
"Меморандумъ народнаго секретаріата Бѣлоруссіи представителю высшей германской оккупаціонной власти“ ад 27 лютага 1918 г., які падпісаны старшынёй народнага сэкратарыяту Беларусі Варонкай і кіраўніком спраў сэкратарыяту Зайцам, між іншым, зьмяшчае наступныя радкі: „Въ 1839 г. запрещены церковныя проповеди и преподаваніе въ школахъ на бѣлорусскомъ языкѣ"[5].
У артыкуле: „Belarus pad Rasіejaj" знаходзім наступную катэгорычную заяву: "u 1839 hadu było zabaronіeno drucawać jakіje by to nі bylo knіhі pa bіełarusku"[6].
Акад. Е. Карскі піша: „Николаемъ І въ 1839 году было запрещено употреблять въ католическихъ костелахъ Бѣлоруссіи въ пропоповѣди народную рѣчь. Ея мѣсто заняла польская. Так продолжолось до 1897 года"[7].
Гэтую забарону ўжываньня беларускае мовы ў касьцёлах, якая адбылася нібы ў 1839 г., адзначаюць наступныя асобы: Я. Станкевіч[8],
- ↑ Пилиповъ, І. (Я. Нялепка). О Бѣлоруссіи, „Бѣлорусское Слово“, Кіеў, 1918, № 3
- ↑ Лёсік, Я. Беларуская Энэіда навыварат. "Вольны Сьцяг“, Менск, 1921, № 5; с. 26
- ↑ Власт. Кароткая Гіст. Беларусі; ст. 91, 94.
- ↑ Bіełaruskі kalendar na 1917 h. Wіlna, 1916; стар. 32.
- ↑ „Дзянніца“, Москва, 1918. № 12. Раней гэты „Меморандумъ“ друкаваўся ў часоnісі „Бѣлорусская Земля", Минскъ, 1918, № 1.
- ↑ Belaruskі kalendar Swajak. Wіlna, 1919; стар. 59.
- ↑ Карскій, Е. Бѣлорусы, ІІІ, 3; Петроградь, 1922; стар. 167.
- ↑ Янучонак, Я. (Я. Станкевіч). Беларуская мова ў касьцелі. "Гоман", Вільня. 1918; № 57.