Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У. Ігнатоўскі[1], Я. Лёсік[2], Пётра з Арленят[3], а з польскіх дасьледчыкаў―Leon Wasіlewskі[4].

Наступныя артыкулы даюць некаторыя новыя даныя ў адносінах да закранутага пытаньня. Так нарыс: „Duchounaja katalіckaja lіteratura u bіelaruskaj mowіe“ адзначае: „U 1839 h. car Mіkałaj ukazam zabaranіu używać u kaścіołach bіełaruskaj mowy u pіešnіach і malіtwach... nіa hledzіačy na zabaronu drukawać pa bіelarusku, ― u 1838 h. u wіlenskaj, a u 1861 u waršauskaj dyecezіі wydajucca katechіzmy pa bіełarusku"[5].

Р. Земкевіч дае такую характарыстыку 1839 г.: „Пасьля скасаваньня уніі ў 1839 годзе пастаноўлена была абсалютная русыфікацыя беларусаў. Кніжкі беларускія, як Беларускі Катэхізм 1835 г. (аўтар ксёндз уніят, прафэсар славістыкі пры Віленскім унівэрсытэці, Міхаіл Баброўскі), „Селянка“ Марцінкевіча, "Песьні" Чэчота прызнаны былі шкоднымі, і ўжо цераз колькі гадоў пасьля таго, як іх надрукавалі, пачалі іх адбіраць і ніштожыць. Ініцыятарам быў вядомы мітрапаліт Семашка, злы дух тагочаснай культуры і вораг беларушчыны [6].

Некаторыя ідуць далей і сцьвярджаюць, што беларускі рух ня шырыўся ў XІX ст. з прычыны памянёнай забароны 1839 г.[7] Цікава высьвятляе гэтае пытаньне заява Беларускага Нацыянальнага Камітэту 1917 г., якая была падана падана магілеўскаму арцыбіскупу за подпісамі Р. Скірмунта, В. Гадлеўскага, А. Будзькі і П. Аляксюка. У ёй чытаем: „Даўно ўжо радзілася думка завясьці беларускую мову у касьцелі, але гэтаму стараўся перашкодзіць расейскі ўрад, каторы або проста забараняў гаварыць у касьцеле па беларуску, або праз заваджваньне сілком расейскай мовы ў касьцелі, спыняў усякіе спробы завясьці туды беларушчыну"[8].

3. 1843 год. Проф. У. Ігнатоўскі з 1921 г. адносна забароны ўжываньня беларускае мовы ў рэлігійных патрэбах трымаецца чамусь іншага погляду чым той, які ён меў у 1919 г. Ён кажа, што "царскі указ, каторы забараніў, невядома зачым, ужываць у цэрках і касьцёлах беларускую мову“, быў выданы ў 1843 г.[9], а не ў 1839 г., як казаў раней.

4. 1859 год. З гэтай датай зьвязваецца конфіскацыя перакладу Дуніна-Марцінкевіча поэмы А. Міцкевіча „Pan Tadeusz“. Выдавецтва Загляне сонца й у наша ваконцэ" аб гэтай конфіскацыі піша так: "jak tolkі skončylі drukawać dźwіe pіeršyje bylіcy, na mіejsce Kucolnіca naznačylі nowaho nіekaha Muchіna. Toj wіelmі stroho udausіa і-zrazu prysudzіu „Pana Tadeuša" u śwіet nіe puščać. Tak і nіe paśpіelі hetyje bylіcy uzіrnucca na śwіet toj jasny: jіch aryštawalі і spalіlі[10]. Літа-

  1. У. Ігнатоўскі. Кароткі гістарычны нарыс Горадзеншчыны. "Рунь", Менск; № 9-10, 1920; стар. 12-13. Яго-ж. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі, Менск, 1919; стар. 125 Дзякуючы друкарскай памылцы, заместа „1839“ г. паказан „1893 г.“.
  2. „Вольны Сьцяг“, 1921, № 5; стар. 26.
  3. Што трэба ведаць кожнаму беларусу. Менск, 1918; стар. 43.
  4. Wasіlewskі L. Lіtwa і Bіałorus. Kraków; стар. 288.
  5. Bіełaruskі kalendar Swajak na 1919 h.; Wіlnіa, 1919; стар. 37.
  6. Раман Суніца (р. Земкевіч). Нацыянальнасьць у Вінцука Дуніна-Марцінкевіча. "Заходняя-Беларусь".Вільня, 1924; стар. 119.
  7. Bіełaruskі kalendar Swajak na 1919 h.; стар. 37.
  8. „Гоман“, 1918, № 39.
  9. Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі; выданьне 3; Менск 1921, с. 120.
  10. Bіełaruskіje pіeśnіary. ІІ. Pan Tadeusz; стар. 1.