Старонка:Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927). Выпуск I.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ядвігін Ш.


Ядвігін Ш.

Ядвігін Ш. — гэта псэўдонім (мянушка, зьмененае імя). Запраўднае імя Антон Лявіцкі. Радзіўся ў 1870 г. ў фальв. Карпілаўцы каля м. Радашкавіч, Вялейскага павету. Сярэднюю шкалу скончыў у Вільні, а вышэйшую ў Маскве. У Маскве-ж ён сьвядома прыстаў да беларускага руху, з якім была ў яго сувязь праз знаёмства з Дуніным-Марцінкевічам. Тут пры яго (Ядвігіна) дзейным супрацоўніцтве пераложаны на беларускую мову „СыгналГаршына ў 1891 г. Пасьля Лявіцкі жыў пераменна то ў Менску, дзе выдаваў месячнік „Саха“, то ў Вільні, дзе дзейна супрацоўнічаў у Нашай Ніве“. Перад гэтым пісаў і ў „Нашай Долі“, а наагул пачаў пісаць свае расказы яшчэ раней. З 1909 году ён запаўняе сваімі „апавяданьнямі“ і „лістамі“ вялікія часткі старонак „Н. Нівы“.

Пасьля лютаўскае (1917 г.) рэвалюцыі ў Расеі, Ядвігін Ш. супрацоўнічае ў часопісях „Вольная Беларусь“, „Беларусь“ і іншых, якія выходзілі ў Менску,

Асобнымі кніжкамі выдана:

1. „Дзед Завала“, Вільня 1910 г. — вершаваная легенда.

2. „Бярозка“, Вільня 1912 г. — зборнік расказаў.

3. „Васількі“, Вільня 1914 г. — таксама зборнік расказаў і ўрэшце

4. „Uspaminy“, Wilnia 1921 h.

Ядвігін Ш. якраз тыпічны прадстаўнік пераходнага часу. Ён бярэ свае расказы з народнай творчасьці, або з фантазіі, перадае іх цікава і з гумарам; але гэты гумар найчасьцей выглядае, як насьмешка над сялянамі, — перадаецца так, што селянін трапляе ў. сьмешнае палажэньне. Мэта аўтора хутчэй — не парадзіць сялянскім балячкам, а проста пасьмяшыць чытача. Праз гэта расказы Я. Ш. ўсё-ж захоўваюць цікавасьць для ўсіх („Пазыка“, „Заморскі зьвер“ і інш.).


З зборніка „Бярозка“.

Бярозка.

Даждаўся Лявон, што яго пацеха — Марыська — выцягнулася ўгару, як тая маладая, гладкая бярозка. Ад хлапцоў адбою ня было і, хоць сэрца крывёю аблівалася, а пара падышла замуж аддаваць.

Справіў Лявон вясельле, як мае быць: каб у сэрцы дзіцячым на доўгія годы добрая памятка засталася і каб перад людзьмі сораму ня было; але як прыйшлося раставацца з дачуркай, — сплакаўся бедны, як бабёр: быццам чула сэрца нешта нядобрае. Ён і кажа ёй на апошнім адвітаньні:

— Слухай, пацеха мая, адну цябе я толькі маю і адну табе толькі даю раду: калі цябе прыцісьне горкая доля, калі табе будзе вельмі