Сыгналъ (1891)
Сыгналъ Апавяданьне Аўтар: Усевалад Гаршын 1891 год Пераклад: Ядвігін Ш. |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сыгнал (Гаршын/Ядвігін). |
Сыгналъ,
АЛЬБО РАЗСКАЗ АБЪ ТОМ,
ЯКЪ ДАБРО ПЕРЕМАГЛО ЗЛО У ЧАЛАВѢКА
ПЕРЕЛОЖЕНО, ЗЪ МАЛЫМИ ПЕРЕМѢНАМИ
ЗЪ РАЗСКАЗА
Всеволода Гаршина.
МОСКВА.
Тапографія А. Гатцука, Никитскій бульв., собств. д.
1891.
Сыгналъ,
АЛЬБО РАЗСКАЗ АБЪ ТОМ,
ЯКЪ ДАБРО ПЕРЕМАГЛО ЗЛО У ЧАЛАВѢКА
ПЕРЕЛОЖЕНО, ЗЪ МАЛЫМИ ПЕРЕМѢНАМИ
ЗЪ РАЗСКАЗА
Всеволода Гаршина.
МОСКВА.
Тапографія А. Гатцука, Никитскій бульв., собств. д.
1891.
|
Сыгналъ,
АЛЬБО РАЗСКАЗ АБЪ ТОМ,
ЯКЪ ДАБРО ПЕРЕМАГЛО ЗЛО У ЧАЛАВѢКА.
I.
Сёмка служиў сторожемъ на чугунцы. Адъ яго будки до адной станціи было двананцаць, до другой дзесяць вёрстъ. Вёрсты чатыры адъ яго будки выбудовали лѣтась фабрику; зъ-за лѣсу яе высоки коминъ чарнѣў, а ближей, апрочъ сусѣднихъ будокъ, не было и хатъ.
Сёмка быў чалавѣкъ хворы и нядужи.
Дзевяць гадоў передъ гэтымъ быў ёнъ на вайнѣ; служиў ёнъ дзеньщикомъ у афицера и цѣлы паходъ быў зъ нимъ. И галодны бываў ёнъ, и мёрзъ, и на слонцы пёкся, и перехадзиў ёнъ вёрстъ по сорокъ и пяцьдзесятъ ў дзень ў гарачиню и ў марозы; траплялося и падъ кулями быць ў битвѣ, але хвала Богу ни одная не зачепила.
Стаяў разъ поўкъ на першой линіи. Цѣлы тыдзень зъ турками перепалка была: лежиць наша линія, а церазъ далинку — турецкая, и адъ ранку до вечера стрѣляюць. И афицеръ Сёмки быў на линіи; ўсяки дзень три разы насиў яму Сёмка зъ поўковыхъ кухонь, зъ рову, гарачи самоваръ и абѣдъ. Идзе, бывало, зъ самоваромъ адкрытымъ мѣсцемъ; кули свищуць, у камени ляскаюць: страшно Сёмцы, плаче, а таки йдзе. Паны афицеры вельми яго хвалили: заўсёды у их была гарачая гарбата
Вярнуўся ёнъ зъ пахода цѣлы, тольки у руках и у нагахъ нѣшто ламаць пачало. Не мало бѣды пришлося яму зъ той пары папрабаваць. Пришоў ёнъ да дому — бацька стары памёръ; сынокъ быў, чацьвёрты гадокъ мѣў, и гэты захварѣў и памёръ; асталися Сёмка зъ жонкаю ўдваихъ. Ня удалася имъ и гаспадарка, да и цяжко зъ апухшими руками и нагами поле араць. Нельга имъ было жиць у сваёмъ сялѣ; пашли яны на иншія мѣсцы счасця шукаць. Быў Сёмка зъ жонкаю и на Линіи, и ў Херсони, и ў Донщинѣ; нигдзѣ счасця не знайшли. Пашла жонка служиць, а Сёмка, як и пярвѣй, усё хадзиў.
Довялося яму разъ по машинѣ ѣхаць; на адной станціи бачиць начальникъ якъ-бы знаёмы. Глядзиць на яго Сёмка, и начальникъ ў яго ўглядаецься. Пазнали адзинъ другого. Гэта быў афицеръ поўка, ў каторомъ ёнъ служиў.
— „Ты, Сёмка?“ каже ёнъ.
— „Такъ точно, ваше благародзіе, я самый и есць“.
— „Ты якъ сюды папаў?“
Разсказаў яму Сёмка: такъ, каже, и такъ.
— „Куды-жъ ты цяперъ идзешъ?“
— „Не магу знаць, ваше благародзіе“.
— „Якъ-же ты, дурень, ня можешъ знаць?“
— „Такъ точно, ваше благародзіе, дзѣля таго, што падацься нима куды. Работы якой, ваше благародзіе, шукаць треба“.
Паглядзеў на яго начальникъ станціи, падумаў и каже:
— „Отъ што, братка, застанься ты пакуль на станціи. Ты, здаецься, жанаты? Игдзѣ-жъ твая жонка?“
— „Такъ точно, ваше благародзіе, жанаты; жонка ў мѣсци у купца служиць“.
— „Ну, дакъ пиши къ жонцы, кабъ пріѣжджала. Дармавы билетъ пастараюся. Тутъ у нас адна дарожная будка будзе свабодная; папрашу уже за цябе начальника“.
— „Дзякую вельми, ваше благародзіе“, каже Сёмка. Астаўся ёнъ на станции. Памагаў у начальника на кухни, дрова сѣкъ, дворъ, пляцформу мёў. Церазъ дзьвѣ нядзѣли пріѣхала и жонка, и паѣхаў Сёмка у цялѣжцы у сваю будку. Будка новая, цёплая; дроў кольки хочешъ, агародъ невялички адъ даўнѣйшаго сторожа астаўся, и зямли зъ моргъ зъ бакоў насыпу было
Абрадоваўся Сёмка: стаў думаць, якъ ёнъ сваю гаспадарку развядзе, карову, каня купиць. Дали яму ўвесь патребны припасъ: флагъ зялёны, флагъ чирвоны, лятарни, трубку, молотъ, ключъ шрубы падкручваць, ломъ, лапату, мяцёлакъ; дали и дзьвѣ ксёнжачки зъ правилами и расписаніемъ, ў якую гадзину машина йдзе. Спачатку нашъ Сёмка и начей не спаў, усё расписаніе читаў: машина еще церазъ дзьвѣ гадзины будзе исци, а ёнъ абойдзе сваю часць, сядзе на лавочцы кале будки и ўсё глядзиць и слухае, чи не трясуцься рельсы, чи ня шумиць машина. Научиўся уже ёнъ на памяць и правила: хоць и кепска читаў, по складамъ, а ўсёжъ выучиўся.
Было гэта ўлѣтку; работа не цяжкая; снѣгу зъ насыпу адгребаць ня треба, да и машина на гэтой дарози не часто ходзиць. Абойдзе Сёмка сваю версту два разы ў дзень; гдзѣ-не-гдзѣ шрубки папрабуе падкруциць, пясочекъ падраўняе, вадзяныя трубы[1] агледзиць и йдзе да дому, гаспадарку сваю упыняць. У гаспадарцы тольки яго замятка была: што ни задумае зрабиць, абъ усёмъ дарожнаго майстра треба прасиць, а той начальнику дакладвае; пакуль прашеніе вернецься, — пара́ и пяройдзе. Пачали Сёмка зъ жонкаю навэтъ тужить.
II.
Прайшло мѣсяцоў два; пачаў Сёмка зъ сусѣдзями сторожами знаёмицься. Адзинъ быў стары-стареньки; ўсё на яго мѣсце новаго назначиць прибиралися; ледзьве зъ будки вылазиў. Жонка за яго и ў абходъ хадзила. Други будочникъ, што ближей къ станціи, быў чалавѣкъ малады еще, але худы и жилясты. Спаткалися яны зъ Сёмкаю перши разъ на насыпу, пасяредзини, памижъ будокъ ў абходзи. Сёмка шапку зняў, пакланиўся.
— „Добры вечаръ, каже, сусѣдзе!“
Сусѣдъ глянуў на яго зъ боку.
— „Добры вечаръ,“ каже.
Адвярнуўся и пашоў далѣй.
Спаткалися потымъ ихъ бабы. Привиталася Семёнова Тацяна зъ сусѣдкой; тая гэтакъ сама много не гаварила, пашла. Угледзиў разъ яе Семёнъ.
— „Што гэта, каже, у цябе, маладзица, мужъ не гаварливы?“
Памаўчала баба, потымъ каже:
— „А абъ чомъ яму зъ табою гавариць? У каждаго сваё… Идзи сабѣ зъ Богомъ“.
Прайшоў яще зъ мѣсяцъ; пазнаёмилися сусѣдзи.
Зыдуцься Сёмка зъ Василёмъ, сусѣднимъ сторожемъ, на насыпу, сядуць на берази, люльки закуряць и гаворяць абъ сваёмъ жицьи. Василь усё большъ маўчаў, а Сёмка и абъ сялѣ сваёмъ и абъ паходзи разсказываў.
— „Не мало, каже, я бѣды на сваёмъ вѣку приняў, а вѣку майго ня Богъ вѣдае кольки. Не даў Богъ счасця. Уже каму якую долю Богъ дасць, такъ яно и бывае. Гэтакъ яно, братко Василь“.
А Василь люльку выбиў абъ рельсъ, ўстаў и каже:
— „Ня доля намъ зъ табою вѣкъ заѣдае, а людзи. Нима на свѣци звѣра, гэтакаго нягоднаго и сярдзитаго, якъ чалавѣкъ. — Воўкъ воўка не ѣсць, а чалавѣкъ чалавѣка живого заѣдае“.
— „Ну, братка, и воўкъ воўка ѣсць, — гэтаго ты не кажи“.
— „Зъ гутарки гэтакъ пришлося, отъ и сказаў. А ўсё-жъ нима стваренья горшаго адъ чалавѣка. Кабъ не чалавѣча злосць да зайздросць, — жиць-бы льга было. А то ўсяки адъ цябе кусокъ атабраць стараецься, да злопаць“.
Задумаўся Семёнъ.
— „Ня вѣдаю, каже, братка. Може яно и гэтакъ, а кали и гэтакъ, то уже есць на тое адъ Бога такое палаженье“.
— „А кали гэтакъ, каже Василь, то нима чаго намъ зъ табою и гавариць. —Кали ўсякую бриду на Бога зваливаць, а самому сядзѣць да цярпѣць, — то гэта треба, братка, не чалавѣкамъ быць, а скацинаю. Отъ табѣ и ўвесь мой сказъ“.
Павярнуўся и пашоў, не пажагнаўшися.
Устаў и Сёмка.
— „Сусѣдзе! кричиць, за што-жъ ты клянешся?“
Не абярнуўся сусѣдъ, пашоў. Доўга глядзѣў на яго Сёмка, пакуль у далинцы на павароци стало Василя не видаць.
Вярнуўся ёнъ да дому и каже жонцы:
— „Ну, Кацярина, и сусѣдъ же у насъ: звѣръ, не чалавѣкъ“.
Але патомъ не пагнѣвалися яны; спаткалися йзноў и, якъ и пярвѣй, пачали гутарку, и ўсё абъ томъ самомъ.
— „Эхъ, братка, кабъ ня людзи… не сядзѣли-бъ мы зъ табою у гэтыхъ будкахъ“, казаў Василь.
— „Што-жъ ў будцы… ништо, и ў будцы жиць ильга“…
— „Жиць ильга, жиць ильга… Эхъ ты! многа жиў, мало нажиў; многа глядзѣў, мало бачиў. Бѣдному чалавѣку, чи тамъ ў будцы, чи гдзѣ, якое тамъ жицьё: ядуць цябе живадзёры гэтые, ўвесь сокъ выцискаюць, а якъ состарѣешъ, выкинуць якъ лупину якую свиньямъ на кормъ. Ты якую пенсію бярешъ?“
— „Да не вяликую, Василь; двананцаць рублёў.
— „А я тринанцаць зъ палавинаю. Скажи ты мнѣ, чаму гэта такъ? По правилу адъ праўлені усимъ адно назначено: пятнанцаць рублёў у мѣсяцъ[2], дрова, газа… Хто-жъ гэта намъ съ табою двананцаць, альбо тамъ тринанцаць съ палавинаю назначиў, скажи ты мнѣ? А еще гаворишь, жиць можно! Ты раздумай: не абъ паўтары тамъ, альбо три рубли гутарка; хоць бы и ўсѣ пятнанцаць плацили. Быў я на станціи прошлаго мѣсяца. Даректоръ дароги (важная асоба при чугунцы, инженеръ) переѣжджаў, отъ яго бачиў я; меў я гэтакую чесць. Ѣдзе сабѣ у асобномъ вагонѣ; вышоў на пляцформу, пахаджае… Да не астануся я тутъ надоўга; пайду, куды вочи глядзяць“.
— „Куды-жъ ты пойдзеш, Василь? Церазъ хлѣбъ хлѣба не шукаюць. Тутъ у цябе и хата, и цепло и зямли крыху есць. Жонка у цябе работница“…
— „Эхъ, паглядзѣў-бы ты на зямлю маю. Ни галинки на ёй нима. Пасадзиў быў ўвясною капусты, да и то дарожны майстеръ пріѣхаў“. „Гэта, каже, што такое? Чаму безъ данашенья? Дзѣля чаго безъ пазваленья? Выкапаць, кабъ и духу яе ня было“. Пьяны быў. Други разъ и ничога-бъ не сказаў, а тутъ убилося: „три рубли штрафу“.
Памаўчаў Василь, пацягнуў люльки и каже цихо:
— „Кабъ еще крыху, прибиў-бы я яго да поўсмерци“.
— „Ну, сусѣдзе, и гарачи ты, я табѣ скажу“.
— „Не гарачи я, а папраўдзи кажу и думаю. Пастой, прижджецься ёнъ у мяне, чирвоная морда! Къ самому начальнику линіи на жалобу пайду. Паглядзимъ!“
И папраўдзи паскаржиўся.
III.
Переѣжджаў разъ начальникъ дарогу аглядаць.
Церазъ три дни потымъ паны важные зъ Пецербурга мѣлися па дарози переѣхаць: ревизію, бачъ рабили, аглядали, чи ўсё ў парадку, отъ передъ ихъ переѣздомъ ўсё треба было ў парадокъ привесци. Пяску падсыпали, падраўновали, шпалы переглядзѣли, шрубки падкруцили, слупы падмалявали, на переѣздахъ вялѣли жоўтаго пясочку падсыпаць. Сусѣдка-старажиха и старого свайго выправила траву чисциць. Працаваў Сёмка цѣлы тыдзень; ўсё ў парадокъ привёў и на сабѣ халатъ паправиў, вычисциў, а бляху мѣдзяную цеглаю такъ атцёръ, што ажъ блясцѣла на слонцы.
Рабиў и Василь.
Пріѣхаў начальникъ дыстанціи на дразыни[3]; чатыры рабочихъ корбу круцяць; колцы шумяць, шесцерня гудзе; ляциць цялѣжка вёрстъ по двадцаць ў гадзину, тольки калёса выюць.
Падляцѣў до Семёновой будки; падскочиў Сёмка, адрапартаваў по-салдатски. Усё ў парадку знайшлося.
— „Даўно ты тут?“ пытае начальникъ.
— „Адъ другого мая, ваше благародзіе“.
— „Добра. А ў сто шесцьдзесятомъ нумери хто“?
Дарожны майстеръ, што разамъ зъ имъ ѣхаў, каже:
— „Василь Гуща“.
— „Гуща, Гуща… а, гэта той самы, што вы мѣли лѣтась на увази?“
— „Ёнъ самы гэта и есць“.
— „Ну, добра, паглядзимъ и у Василя Гущи. Валяй!“
Узялися работники за корбу; пашла цялѣжка у ходъ. Глядзиць Сёмка на ихъ и думае: „Ну, будзе у ихъ зъ сусѣдомъ гульба“.
Гадзинъ церазъ дзьвѣ пашоў ёнъ ў абходъ. Бачиць, зъ далинки по насыпу йдзе нѣхто, на галавѣ якъ-бы нѣшто бѣлое нясе. Пачаў Семёнъ приглядацься; бачиць — Василь: у руцѣ палка, за плечами узелокъ малы, тваръ хусткаю абвязана.
— „Сусѣдзе, куды гэта ты?“ кричиць Сёмка.
Падышоў Василь ближей; твару на ёмъ нима.
Бѣлы, якъ хуста, вочи дзикія, пачаў гавариць, — голосу нима.
— „У мѣсто, каже, ў Маскву… ў праўленіе“.
— „У праўленіе… отъ яно што! Скаржицься йдзешь? Пакинь Василь, забудзь“…
— „Не, братка, не забуду. Позна уже забываць. Бачишъ, ёнъ мяне ў тваръ выцяў, до крови разбиў. Пакуль жиць буду, не забуду, не пакину гэтакъ“.
Узяў яго за руку Сёмка.
— „Пакинь, Василь; праўду табѣ кажу: лѣпшъ ня зробишъ.“
— „Якое тамъ лѣпшъ! Я и самъ вѣдаю гэта, што лѣпш не зраблю. Праўду ты казаў, што такая наша доля. Сабѣ лѣпшъ не зраблю, але за праўду треба, братка, стаяць“.
— „Да ты скажи, адъ чаго ўсё пачалося?“
— „Да адъ чаго-жъ… аглядзѣў ўсё, зъ дразыны сышоў, ў будку глянуу. Я уже вѣдаў, што будзе крѣпка пытаць, ўсё якъ мае быць пригатаваў. Ѣхаць уже хацѣў, а я зъ жалобаю. Ёнъ заразъ у крикъ: „Тутъ, каже, важная ревизія, а ты абъ агароздѣ жалабу падаваць! Тутъ, каже, вяликія фигуры, а ты зъ капустаю лѣзешъ!“ Я не уцярпѣў, сказаў слово, ня то, кабъ уже вельми што, але яму ня сподобалося. Якъ дасць ёнъ мнѣ!.. а я стаю сабѣ, якъ-бы яно гэтакъ и треба. Паѣхали яны, апомниўся я, абмыў сабѣ тваръ и пашоў.“
— „А якъ-же будка?“
— „Жонка асталася. Не пераглѣдзиць; да чортъ зъ ими, и зъ дарогаю ихнею!“
Устаў Василь; сабраўся.
— „Бывай здароу, Сёмка. Ня вѣдаю, чи знайду сабѣ управу.“
— „Няўже-жъ ты пѣхотаю пойдзеш?“
— „На станціи на таварны поѣздъ папрашуся; заўтра ў Масквѣ буду.“
Пажагналися сусѣдзи; пашоў Василь, и доўга яго не было. Жонка за яго и рабила, дзень и ночь не спала, саўсим замарилася, чакаючи мужа.
На трейци дзень пріѣхала ревизія: машина, вагонъ багажны, и два вагоны першой клясы, а Василя ўсё нима. На чацьвёрты дзень угледзиў Сёмка яго жонку: тваръ ажъ апухла адъ слёзъ, вочи чирвоныя.
— „Вярнуўся мужъ?“ пытае.
Махнула баба рукою, ничого не атказала и пашла ў свой бокъ.
IV.
Научиўся Сёмка нѣкали еще хлопцемъ зъ калины дудки рабиць. Выпалиць дротамъ у палачцы сяредзину, дзирки гдзѣ треба прарѣже, на канцы пищикъ зробиць, и такъ важно наладзиць, што хоць што хочешъ грай. Рабиў ёнъ, якъ меў часъ, дудокъ много и церазъ знаёмаго кандуктора[4] ў мѣсца на рынокъ пасылаў. Давали яму тамъ за штуку по чатыры гроши.
На трейци дзень по ревизіи пакинуў ёнъ жонку ў хаци вечерни поѣздъ спатыкаць, што йдзе а шостой гадзине, а самъ ўзяў ножикъ и пашоў ў лѣсъ, палокъ сабѣ нарѣзаць; дайшоў ёнъ да канца сваёй часци; у гэтомъ мѣсцы дарога разомъ заварочвалася. Спусциўся ёнъ зъ насыпу и пашоў лѣсомъ падъ гору. За поўверсты было вяликое балото, а кале яго найлѣпшіе кусты для яго дудокъ расли. Нарѣзаў ёнъ палокъ цѣлы пукъ и йдзе да дому.
Идзе ёнъ лѣсомъ; слонце уже зайходзило; усюды цихо, якъ у мёртвомъ царствѣ; чуе тольки, як птушки чиликаюць, да сухи ломъ падъ нагами трещиць. Падышоў Сёмка еще трохи; скоро и чугунка, и здаецься яму нѣшто ёнъ еще чуе, нибы нѣгдзѣ жалѣзо абъ жалѣзо звяниць. Пашоў Сёмка скарѣй. Папраўки тагды ў ихнемъ участку не было. „Штобъ гэто значило?“ думае ёнъ.
Выходзиць ёнъ на край лѣса, перадъ нимъ чугунка падымаецься; наверси, на насыпу, чалавѣкъ нѣки присѣўши нѣшто робиць. Пачаў падымацься къ яму Сёмка цихо; думаў шрубы пришоў хто красци. Бачиць и чалавѣкъ ўстаў; ў руцѣ ў яго жалѣзны ломъ; падлажиў ёнъ ломъ падъ рельсъ, да якъ зверне яго ў бокъ. —
Пацямнѣло у Сёмки ў вочахъ; крикнуць хоче — ня може. Бачиць ёнъ Василя, бяжиць на верхъ бягомъ, а той зъ ломомъ на други бокъ насыпу павалиўся.
— „Василь, галубчик, вярнися! Дай ломъ, паложимъ якъ треба рельсъ; нихто и не давѣдаецься. Вярнися, не бяри на сваю душу грѣхъ!“
Не вярнуўся Василь; ў лѣсъ пашоў.
Стаиць Сёмка надъ зверненымъ рельсомъ; палки свае упусциў. Поѣздъ йдзе не таварны, — пассажирски[5]. И не затрымаешъ яго ничимъ — флага нима. Рельса на мѣсце не паложишъ: голыми руками гваздоў не забьешъ. Бѣгчи треба, канечне бѣгчи ў будку за якимъ-небудзь припасомъ. Господзи, памажи!
Бяжиць Сёмка къ сваёй будцы — утамиўся. Бяжиць, — отъ, отъ павалицься. Выбѣгъ зъ лѣсу, — до будки сажонъ сто ня большъ асталося. Чуе, — на фабрицы гудокъ загудзѣў, — шостая гадзина; а церазъ дзьвѣ минуты поѣздъ пяройдзе. Боже! змилуйся надъ невинными душами! Гэтакъ и бачиць передъ сабою Сёмка: хвациць машина лѣвымъ коламъ абъ рельсавы обрубъ, затрясецься, пахилицься, пачне шпалы рваць и на щепочки ламаць, а тутъ криво, паваротка, да насыпъ, да валицься-то ўнизъ адзинанцаць сажонъ, а тамъ ў трейцёй класи народу поўно, дзѣци малыя. Сѣдзяць яны цяперъ ўсѣ, ни абъ чомъ не думаюць. Господзи! научи Ты мянѣ!…… Не! дабѣгчи да будки и назадъ вярнуцься не паспѣешъ…
Не дабѣгъ Сёмка да будки, вярнуўся назадъ; пабѣгъ скарѣй першаго. Бяжиць, якъ безъ памяци; самъ ня вѣдае, што еще будзе. Дабѣгъ до адверненаго рельса: палки яго ў кучи лежаць. Нагнуўся ёнъ, ухапиў адну, самъ не разумѣючы на што; далѣй пабѣгъ. Здаецься яму, што уже машина йдзе. Чуе свистокъ далёки, чуе – рельсы роўно и цихо пачали трясцися. Бѣгчи далѣй ня може, силъ не стае; стаў ёнъ сажонъ на сто адъ страшнаго мѣсца: тутъ яму якъ свѣтомъ голову асвяцило.
Зняў ёнъ шапку, выняў зъ яе перкалёвую хустку; выняў ножъ зъ-за халявы, — перехрисциўся:
— „Господзи, благослави!“ Выцяў сябе нажомъ ў лѣвую руку выжей локця; пырснула кроў, палилася гарачая; памачиў ёнъ ў яе сваю хустку, расправиў, расцягнуў, навязаў на палку и выставиў свой чирвоны флагъ.
Стаиць Сёмка, флагомъ сваимъ размахвае, а поѣздъ уже видзёнъ. Ня бачиць яго машинистъ; падыдзе близко машина, а на сто саженяхъ не затрымаць цяжкаго поѣзда!
А кроў ўсё йдзе и йдзе. Прициснуў Сёмка рану къ боку, хоче зациснуць яе, але не сцихае кроў; мабыць вельми глыбоко параниў ёнъ руку.
Закружилося у яго ў галавѣ; ў вочахъ чорныя мухи залятали; потымъ и саўсимъ пацямнѣло; ў вушахъ нибы ў дзваны дзвоняць. Ня бачиць ёнъ поѣзда и ня чуе шума: адна ў яго думка ў галавѣ: не устаю, упаду, упущу флагъ; пяройдзе поѣздъ церазъ мяне…
Боже! памажи, пашли на змѣну!..
И стало цёмно ў вочахъ яго, и пусто ў души яго, и выпусциў ёнъ флагъ…
Але ня упаў кровяны знакъ на землю… нѣчья рука падхвацила яго и падняла настрѣчу падыходзиўшему поѣзду. Машинистъ угледзиў яго, затрымаў машину. Поѣздъ стаў.
Выскачили зъ вагоноў людзи, збилися ў кучу.
Бачаць: ляжиць чалавѣкъ ўвесь у крови, безъ памяци; други кале яго стаиць зъ кровяною анучкою на галини. — Гэта быў Василь
Абвёў ёнъ ўсихъ вочима, апусциў голову: —
— „Вяжице мяне, каже: я рельсъ звярнуў“…
- ↑ Трубы, по которымъ збѣгае вада зъ насыпу.
- ↑ Плата здаецься и вяликая, але при чугунцы треба и у дзень рабиць, и у ночи не спаць; там нима ни свята, ни будного дня; машина не глядзиць, хоць на перши дзень Вяликадня йдзе и треба быць гатоваму; апрочъ гэтаго треба жиць на сваёмъ хлѣби.
- ↑ Цялѣжка на чатырохъ колахъ, каторая коцицься по рельсахъ; работники круцяць корбу, и гэтакъ ѣдуць.
- ↑ Служащи при поѣздзи.
- ↑ У таварномъ поѣздзѣ возяць усякія рѣчи и тавары; у пассажирскомъ ѣздзяць людзи.
Арыгінал: | Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму. |
---|---|
Пераклад: | Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму. |