Перайсці да зместу

Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том I.pdf/462

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Счастье, ты вчера блеснуло мне несмело,
И поверилось, что жизнь проста, легка,
В сердце зыбком что-то пело и болело,
Радость душу мне щемила, как тоска.

А сегодня вновь мечтой себя туманю,
Книгу развернул, но не могу читать.
Как случилося, что полюбил я Аню,
Разве знаю я? Да и к чему мне знать?

43. З цыклю „Усьмешкі“. Усе эпіграмы выдаюцца з аўтографу (п. VI. № 42, 44). Тры эпіграмы (II—IV) задатаваны ў аўтографе 1912 годам. Усе яны маюць надпіс „Sine ira“. Эпіграма „Пан і Мужык“ (№ 1) над загалоўкам мае прыпіску: „З цыклю „Усьмешкі“ і падпісана поўным імем і прозьвішчам поэты. Яна ў рукапісе не задатавана, але аднесена да групы эпіграм, зважаючы на зьмест і руку.
У вершы „Чытаю я журнал сучасны“ заўважаны русіцызм „прэкраснай“ (3 р.).
Захавалася ў аўтографах поэты яшчэ адна эпіграма, якая ня зьмешчана ў выданьні затым, што тэкст яе не расшыфраваны і, як відаць, нявыгодны для чытаньня. Прыводзім яе ў увагах:
За арыхметіку бярусь
Праз.........
Часьць роўна цэламу свайму.
— Чаму?
1912 г. у даным разьдзеле задатаваны толькі тры нумары вершаў (41—43). Гэта тлумачыцца тым, што шмат вершаў гэтага году выдрукавана ў зборніку „Вянок“, які быў канчаткова падрыхтаваны поэтам да друку у 1912 годзе і надрукаваны ў 1913 годзе (гл. ўвагу да „Вянка“).

44. Ліст да В. Ластоўскага. Перадрук з газэты „Гоман“ 1917 г. № 48. Напісаны, як зазначана ў канцы выдрукаванага ў газэце тэксту, у 1913 годзе.

Рукапісныя варыянты (п. IV, № 13, ст. 30):
36Даўно ўжо выводзіць па ёй вучня смык.
37І ад працы тэй зьмяніўся йскрыпкі зык.
38Якім ён ёмкім стаў!..
43Маглі-бы не зьмяніць, калі зьмянілі дрэва?..

У 16-ым р. на слове „уражэньне“ націск пастаўлены няправільна, але яго прыходзіцца аставіць для рытмікі.

У 34-ым р. „бачна“ — новатвор у сэнсе „відна“. 42 р. у слове „сьпева“ (зам. „сьпеву“) канчатак захованы для рыфмы.

Русіцызм: „стаўні“ (5 р.).

45. С. Полуяну. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1913 г. № 30. С. Е. Полуян — малады беларускі пісьменьнік. З 1909 г. супрацоўнічаў у „Нашай Ніве“. Скончыў жыцьцё самагубствам у 1910 г. (гл. ўвагу да 2-га разьдзелу).

46. Просьценькі вершык. Верш выданы з часопісу „Biełaruskaje Żyćcio“ 1919 г. № 4. Год напісаньня вершу прыблізна ўстаноўлены Літаратурнай Камісіяй па хронолёгічнай блізкасьці з вершам: „Народ, Беларускі народ“, задатаваным 1913 годам (гл. ўвагу да в. № 47).

47. Народ, Беларускі народ! Верш выдаецца з часопісу „Biełaruskaje Żyćcio“ 1919 г. № 2. Задатаваны в. 1913 годам. З прычыны таго, што вершы „Варажба“ і „Просьценькі вершык“ былі выдрукаваны ў сумежных