вершу „Першая любоў“ — 1911. Бацька поэты таксама дапушчае, што гэты в., як і два наступныя, быў напісаны у 1911 г. У лісьце ад 9-IV 1926 г. ён дадае: „Да гэтых вершаў не падходзіць толькі другі радок з вершу „Першая любоў“ — „на вузкіх вуліцах ляжыць“, бо ў Яраслаўлі вуліцы ня вузкія. Калі судзіць па гэтай прымеце, дык можна аднесьці гэты верш да Вільні, але наўрад ці былі ў Вільні ў поэты іншыя захапленьні, апроч прыроды і культурных помнікаў. Лепей выраз „на вузкіх вуліцах“ лічыць „поэтической вольностью“. Ва ўсім іншым гэтыя вершы падыходзяць да яраслаўскіх абставін, а прыкладам: „Пад ценьню цёмных ліп“ — дасканалы малюнак „яраслаўскага бульвару“.
37. Маркотна я чакаю… Верш выдаецца з аўтографу (папка IV, № 8, арк. 7). Адносна году напісаньня гл. ўвагу да вершу № 36.
38. Пад ценьню цёмных ліп. Верш выдаецца з аўтографу (IV, 8,7). Адносна году напісаньня гэтага вершу гл. ўвагу да в. № 36.
У 10-ым радку з двух розначытаньняў поэты: „узглянуць“ і „глядзець“ прынята Літ. Камісіяю — „глядзець“.
39. Як толькі закрыю… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1911 г. № 18—19.
Русіцызм: „із“ („маку“, 5 р.), „Была ня ўсілах савацца“ (6 р.) — няўдалы зварот: для рытмікі націск трэба рабіць на складзе „бы“, між тым як, паводле правапісу, трэ‘ было-б чытаць „было“ (з націскам на канцы).
„Узьвіецца“ (зам. „узаўецца“) застаўлена, каб не парушаць рытмікі.
40. Дзябольскаму. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 31). Напісаны, як зазначана ў канцы вершу ў 1911 годзе. Адносна Дзябольскага бацька поэты гаворыць у сваіх „матар‘ялах“ да біографіі поэты, наступнае: „Дзіадор Дзябольскі быў таварышам Максіма па гімназіі і ліцэю. Часта заходзіў Максім да Дзябольскага пагутарыць і паспрачацца з братамі Дзябольскімі“…
У 11-ым р. „дна“ (зам. „дну“) астаўлена для рыфмы. У 15-ым р. у аўтографе напісана: „Мо‘ інакш“; Літ. Камісіяю словы перастаўлены для рытмікі — „Інакш мо‘“…
41. Сонэт. Перадрук з „Нашае Нівы“ 1912 г. № 10. Захаваўся чарнавы аўтограф (п. IV, № 5, ст. 15).
Рукапісныя варыянты:
1 | Замерзла шырокая крыніца… | |
Хоць не адразу, а замерзнула… |
4 Аж нават зьверху белы сьнег лажыцца…
6 Магутная, цалючая вада.
„Сьляда“ (зам. „сьляду“ ў 3 р.) застаўлена для захаваньня рыфмы з словам „нуда“ (2 р.).
42. „Учора шчасьце толькі глянула“… Выдаецца з аўтографу чарнавога рукапісу (п. XI, № 21).
Як відаць з расійскага тэксту гэтага вершу (гл. ніжэй), ён прысьвечаны Ане. „Аня, (Анна Я—на ці Анна Р—на К—ва) — адна і тая-ж асоба, яраслаўка, прыгожая дзяўчына. Яна мела ня мала паклоньнікаў, у ліку якіх быў і поэта. Знаёмства поэты з ёю адносіцца да 1912-13 г.г.“. (З ліста бацькі поэты ад 23-VI 1926 г.). Зьмешчаны в. у 1912 годзе таму, што ў ім гаворыцца як-бы аб першых днёх захапленьня поэты.
Прыводзім расійскі тэкст (IV, 13, 15):