Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/246

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяржава Раманавых і раскол.

Тыпічныя рысы новай дзяржавы (стар. 64). Экономічны сэнс існаваньня царквы; анімізы і першапачатковае зьбераганьне (стар. 64-65). Царква і цар. Благачэсьціе і гандлёвы капітал. Аскэтызм і яго заняпад (стар. 65-67). Патрыаршаства; яго спробы барацьбы з царызмам і разбурэньне (стар. 67-68). Старая царква ідзе ў раскол, экономічнае значэньне расколу; яго політычная роля (стар. 68-69).

Паўночная вайна і Расійская імпэрыя.

Барацьба за Бальтыцкае мора, ваенная падрыхтоўка Маскоўскай дзяржавы; Нарва, Палтава і Ніштадзкі мір; захоп паўночнага канца вялікага воднага шляху, які зьвязваў Эўропу і Азію (стар. 69-71). Мэханізм гандлёвай бюрократычнай дзяржавы; цэнтральнае і мясцовае кіраваньне; улада памешчыка; падушныя падаткі і откупы (стар. 71-73).

Частка ІІ.

Прамысловы капіталізм.

Пераходныя формы ад гандлёвага капіталу да прамысловага; сыстэма хатняй вытворчасьці (стар. 74-75). Мануфактура; перавагі машыннай вытворчасьці (стар. 75-76). Далейшае разьвіцьце гандлёвага капіталізму: новыя прадметы тавараабмену; замежная політыка гандлёвага капіталу; удзел Расіі у сямілетняй вайне (стар. 76-78). Прамысловая рэволюцыя ў Ангельшчыне, цана на збожжа і расійская памешчыцкая гаспадарка: збожжавы вываз і турэцкія войны (стар. 78-79). Ангельска-Расійскі саюз, контынэнтальная блёкада і разьвіцьце ў Расіі прамысловага капіталізму (стар. 79-81). Протэктарская сыстэма: разьвіцьце расійскай тэкстыльнай прамысловасьці (cтap. 81-82). Прамысловы капіталізм і прыгоннае права; павольны рост унутранога рынку (стар. 82-83). Вышукі замежных рынкаў; ваенная імпэрыя Мікалая І (стар. 83). Сутычка Ангельшчыны і Расіі на гэтым шляху; Крымская вайна (стар. 83-84). Вышукі замежнага рынку не ўдаліся, прыходзілася пашыраць унутраны; сялянская рэформа 1881 г.; уплыў гандлёвага капіталу; сэнс вызваленьня з зямлёй (стар. 84-86). Рост падатковага ціску; выкупныя плацяжы; іншыя павіннасьці (стар. 86). Разьвіцьцё сельскай гаспадаркі і прамысловасьці пасьля рэформы (стар. 86-87).

Прыгоньніцкая дзяржава.

Рост назьбіраньня: царская сям'я, яе прыбліжаныя; "фаворыты і царскія духовнікі" (стар. 87-88). Кароткі нарыс гісторыі сям і "Раманавых". Петра, Кацярына I, Ганна і Бірон, Елізавета Пятроўна; Пётра ІІІ, Кацярына ІІ, (cтap. 88-91). Замежная політыка Кацярыны ІІ, падзелы Польшчы; экономічны сэнс іх (стар. 91-92). Павал; яго ўнутраная і замежная політыка; сутычка з дваранствам і гібель (стар. 92-93). Аляксандар І; "сьвяшчэнны саюз" і ваенныя паселішчы; захоп "Царства Польскага" (стар. 93-95). Мікалай І; дваіснасьць яго політыкі; клопаты аб асьвеце і цэнзура; "патайныя камітэты" і закон аб абавязных сялянах (стар. 95-97). Экономічныя ўмовы гэтай дваіснасьці; фальш Мікалая і дваранскае грамадзтва яго часу, як яе вынікі (стар. 97-99). Політычныя вынікі сялянскай рэформы. Шчыліна ў прыгоньніцкай дзяржаве; характарыстыка гэтай апошняй; улада памешчыка (стар. 99-101). Барбарскія кары, пытка; бізун (стар. 101-102). Канцелярская сакрэтнасьць (стар. 102-103). Чыноўніцтва; яго паходжаньні ў Расіі; дзякі; яго організацыя; "табель аб рангах"; яго ўлада (стар. 103-104). Рэформы і барацьба з хабарам; "новы суд"; чаму ён быў выгадней за ўсё для буржуазіі (стар. 104-106). Земская рэформа; яе клясавы характар; земскія падаткі; прыніжаная політычная роля земства (стар. 106-108).