Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе (Пакроўскі/Гарабурда)/Прыгоньніцкая дзяржава
← Прамысловы капіталізм | Прыгоньніцкая дзяржава Аўтар: Міхаіл Пакроўскі 1927 Пераклад: Кастусь Гарабурда |
Рэволюцыйная буржуазія → |
Прыгоньніцкая дзяржава.
Ня гледзячы на перамогу прамысловага капіталізму, пабудова дзяржавы да канца XІX веку ў Расіі заставалася такой, якой яе стварыў гандлёвы капітал для сваіх патрэб.
Цар перастаў быць «першым купцом сваёй дзяржавы», і пры царскім двары не вялі больш гутарак пра сала і пяньку, а вялі звычайныя прыдворныя гутаркі: але «Романовы»[1], аднак, засталіся вялікімі назьбіральнікамі багацьцяў. Свайго капіталу яны, зразумела, не абвяшчалі, але ўпартая пагалоска прыпісвала ім к канцу XІX сталецьця 700 мільёнаў рублёў (залатых) аднымі чыстымі грашыма. Добра вядома, што ў 1880 гадох Аляксандар ІІІ перавёў з аднаго заходня-эўропэйскага банку ў другі 300 мільёнаў («Романовы» усе свае грошы трымалі, зразумела, у загранічных банках для бясьпекі). Апрача таго, царскай сям'і належала надзвычайна вялікая нярухомая маемасьць, так званыя «удзельныя» і «кабінецкія» маёнткі: тут былі і залатыя канальні, і заводы, і вінаграднікі і г. д. і г. д., разам больш як на мільярд нават тагочасных рублёў. На сучасныя папяровыя грошы ў «Романовых» было, напэўна, мільярдаў 500. «Першы купец свае дзяржавы» зрабіўся першым мільярдарам сусьвету.
Яго прыбліжаныя былі першымі багатырамі ў Расіі, ды не з апошніх і ва ўсім сьвеце. Сялянскія чыншны і паншчына пражываліся гадоў 100-150 назад пераважна ў Парыжы, і там «расійскія баяры» сталася прыказкай. Апрача хіба Англіі і Голяндыі, якія ўжо тады грабілі вялізныя колёніі, наўрад ці былі ў Эўропе больш вялікія маёмасьці, чым у Расіі. Самыя старыя з іх пачынаюцца яшчэ з дапëтраўскага часу, з ХVІІ веку. Строганавы ўжо тады былі міліянэрамі: за Пётрам яны мелі 120.000 душ прыгонных сялян; з тае прычыны, што лічыліся толькі адны мужчыны, дык гэта азначала чвэртку мільёна насяленьня, наагул цэлую дзяржаву; за Пётрам самым багатым чалавекам зрабіўся яго фаворыт[2] «Алексаша» Меншыкаў, сын дробнага рамесьніка, які зрабіўся генэралісімусам, сьвятлейшым князем і «герцагам Іжорскім». У яго лічылі каля 90 тысяч душ і, апрача таго, на 14 мільёнаў (тагочасных) рублёў грошай і каштоўнасьцяй. За Елізаветай Пётраўнай сям'я яе фаворыта-Разумоўскія мела каля 120.000 душ. Праз два панаваньні, за Кацярынай ІІ, багацьце галоўнага яе фаворыта Поцëмкіна ацэньвалася ў 50 мільёнаў рублёў тагочасных (ня менш 10 мільярдаў сучасных). Патомства гэтай Кацярышы ад яе першага, па часу, фаворыта, Орлова, грапы Бобрынскія да апошняга часу належалі да самых багатых людзей у Расіі. Кішэні былі поўна набітыя ня толькі ў тых, хто асалоджваў царскае цела, але і ў тых, хто клапаціўся аб царскай душы, хоць тыя атрымоўвалі і крыху меней. Царскія духоўнікі былі ўсе багатыя людзі і, напрыклад, у Дубянскага, духоўніка ня толькі апошняй, але і самай распуснай з Романовых--Елізаветы Пётраўны было 8.000 душ.
Трэба сказаць, што і працы ў царскіх духоўнікаў было ня мала. Хіба толькі ў крымінальным аддзяленьні катаржнае турмы можна было знайсьці на чалавеку столькі грахоў, колькі несьлі на сабе «благочестивейшие, самодержавнейшие» расійскія імпэратары. Часта цёмныя і невукі (ня ўсе царыцы XVІІІ веку былі зусім пісьменныя), акружаныя натоўпам праглых да нажывы халопаў, самі праглыя да ўлады і грошай, яны ня ведалі і ўстрыманьня. Кожнае іх слова было законам, пярэчыць ніхто ня сьмеў. Старая, дараманаўская Расія ведала звычаі, якія былі абавязковы і для цара; гандлёвы капітал, вырваўшы гэтыя звычаі з коранем, памятаў адзін завет: «не абманеш---не прадасі». Лгарства і мана складалі існасьць тагочаснага гандлю, лгарства і мана былі існасьцю расійскага вышэйшага грамадзтва ХVІІІ і пачатку XІX вякоў. Сумленныя людзі, нават з дваран, уцякалі ад двара, як ад пошасьці. Пётра, празваны лісьлівымі гісторыкамі «Вялікім», засадзіў жонку ў манастыр, каб жаніцца з Кацярынай, якая раней была пакаёўкай аднаго пастара (лютаранскага сьвяшчэньніка). Свайго сына Аляксея ён сам катаваў, а потым загадаў таемна пакараць сьмерцю ў казамаце Петрапаўлаўскай крэпасьці. Як ён спыняў мецяжы, мы ўжо гаварылі. Ён памёр (1725 г.) ад выніку сыфілісу, заразіўшы перад гэтым і сваю другую жонку, якая перажыла яго толькі на два гады. Цяжка, аднак, напэўна сказаць, што было прычынай яе заўчаснай сьмерці — сыфіліс ці алькоголізм: дарваўшыся да царскага прастолу, гэтая быўшая пакаёўка, якая ня умела падпісаць свайго імя, увесь дзень і большую частку ночы сядзела за бутэлькай. Унук Пётры, які заступіў яе (сын закатаванага Пётрам царэвіча Аляксея), памёр з воспы ў 15 год, не пасьпеўшы зрабіць ніводнага праступку. Яго наступніца, пляменьніца Пётры, Анна, прыехала з гатовым штатам прыдворных з Курляндыі, дзе яна жыла ўдавою -пасьля сьмерці мужа, курляндзкага герцага, і прывязла з сабою чужаземнага фаворыта, нейкага Бірона, з конюхаў, якому спачатку была надана годнасьць грапа, а потым, калі Анна зрабілася імпэратрыцай, і курляндзкага герцага. Ён і яго таварышы грабілі Расію, як заваявавую краіну. Ніколі падаткі не спаганяліся так жорстка: недаімшчыкаў ставілі на «правеж» , г. зн. білі палкамі, пакуль не заплацяць, ня лепш, чым за Грозным. Імя «біронаўшчыны» на доўгія пакаленьні зрабілася пудзілам. У той самы час, як расказваў ангельскі пасол (ангельцы пільна сачылі за тым, што рабілася ў Расіі, і зразумела чаму) «нельга было ўявіць сабе, да якой пыхі расійскі двор дайшоў у цяперашняе панаваньне, ня гледзячы на тое, што ў скарбе няма ні гроша, і таму нічога нікому ня плацяць... Усе думкі яе вялікасьці аддадзены задаваленьням і клопатам аб тым, якімі-б багацьцямі «асыпаць грапа Бірона».
Анна назначыла сваім наступнікам маленькага пляменьніка, Івана Антонавіча, пазначыла раней нават, чым ён нарадзіўся. Але біронаўская зграя перагрызлася адразу-ж пасьля яе сьмерці. Скарыстаўшы гэта, дачка Пётры, Елізавета, за дапамогай роты гвардзейскіх салдат, скінула маленькага імпэратара, які яшчэ поўзаў ракачкам, і пачала панаваць сама. Але раней, не спадзяючыся, што справа абыйдзецца так проста, яна заручылася саюзам з Францыяй і Швэцыяй; апошняя тады ваявала з Расіяй, і Елізавета, за дапамогу, абяцала аддаць шведам тое, што адабраў ад іх Пётра. Калі вышла, што дапамога швэдаў не патрэбна была, дык Елізавета без царамоніі абманула іх. Гэта была, як мы ужо сказалі, самая распусная з Романовых. Яе «фаворытам» ня было ліку, і хто толькі ня быў па гэтай «пасадзе»: ад францускага пасла Шатарді да вучняў кадэцкага корпусу. Галоўным быў прыдворны сьпявак з украінцаў, Разумоўскі. Сваіх прыдворных дам яна загадвала біць бізуном на плошчы і вырываць у іх языкі за зьняважлівыя адозвы аб яе вялікасьці. У яе было 15.000 сукняў, а калі яна памерла, у скарбе ня было ніводнага срэбнага рубля; войску пэнсію плацілі мядзянай монэтай, ды і то выліўшы яе з гармат.
Елізавета таксама пакінула прастол пляменьніку, Пётру Гольштынскаму, які зрабіўся пасьля яе сьмерці імпэратарам Пётрам ІІІ. Але ён утрымаўся толькі некалькі месяцаў. Гэта быў нікчэмны, п'яны чалавек, з замашкамі унтэр-афіцэра. У яго была жонка надзвычайна хітрая і ганарлівая інтрыгантка, з бедных нямецкіх прынцэс, якую адшукала пляменьніку за жонку Елізавета, спадзяючыся на яе паслухмянства і пакорлівасьць. Яна сапраўды прыкідалася пакорлівай і адданай, гандлявала тымчасам расійскімі вайсковымі сакрэтамі (у часе сямілетняй вайны) ды, разам ужо з Елізаветай, абманвала свайго мужа, падарыўшы яму наступніка, у нараджэньні якога ён быў зусім невінаваты. Пасьля айца яе дзіцяці пры ёй зьмянілася яшчэ некалькі фаворытаў. Калі памерла Елізавета, пры ёй на гэтай пасадзе быў спрытны і адважны гвардзейскі афіцэр Орлов, які меў у гвардзіі вялізныя сувязі і вялізны ўплыў. Пётра ІІІ пасварыўся, як Гольштынскі герцаг, з Даніяй і надумаў скарыстацца сваім становішчам, як расійскага імпэратара, каб помсьціцца суседу. Але расійская гвардзія зусім не жадала ліць кроў за гольштынскія інтарэсы; Орловы (іх у гвардзіі была цэлая сям'я) гэта скарысталі. П'яны Пётра яшчэ й не разабраў, у чым справа, як быў ужо скінуты і арыштованы, а яго жонка зрабілася імпэратрыцай Кацярынай ІІ (першай была адзначаная вышэй жонка Пётры).
Скінуты Пётра быў адразу-ж забіты ў Ропшы. У Орловых маглі знайсьціся пераймальнікі, ад нявыгоднага «прэтэндэнта» (супраціўніка) трэба было вызваліцца. Як Кацярына была прадбачліва, відаць з таго, што нават цераз 15 год просты данскі казак, прыняўшы імя Пётры ІІІ, здолеў збунтаваць палавіну Расіі (гл. ніжэй аб Пугачове). Але адразу-ж давялося прыпомніць аб другім прэтэндэнце: яшчэ быў жывы ў Шлісэльбургу няшчасны Іван Антонавіч, які вырас у турме. Адзін гвардзейскі афіцэр, Міровіч, надумаў адыграць ролю Орлова ў адносінах да яго. Іван адразу-ж быў забіты, а Міровіча схапілі ды пакаралі сьмерцю. Сеўшы на прастол цераз некалькі трупаў, прычым адзін з іх быў труп яе мужа, Кацярына пачала «бліскучае» панаваньне. Яна была больш разумнай і больш адукаванай за ўсе свае папярэдніцы, перапісвалася з вялікімі эўропэйскімі вучонымі і пісьменьнікамі таго часу (Вольтэрам, Дідро), старалася зрабіцца вядомай, як протэктарша асьветы і рабіла гэта даволі ўдала. Але з боку распусты яна бадай ці ня выперадзіла Елізавету. Яна мела адразу па некалькі фаворытаў, адзін галоўны, другія другарадныя. Калі галоўным быў Поцёмкін, другарадных ëн сам і выбіраў. Яна памерла 67 год і да апошніх дзён пры ёй быў малады афіцэр Зубов. Перад сьмерцю яна хацела пазбавіць прастолу свайго сына Паула, якога яна зьненавідзела, і які ня зносіў яе, але не пасьпела гэтага зрабіць і раптоўна памерла.
Кацярына ІІ памерла, акружаная найвялікшай павагай дваранска-буржуазнага грамадзтва, і памяць аб «веку Кацярыны» сьвята гэтым грамадзтвам захоўвалася. Назвы гарадоў Екацярынаслаў, Екацерынадар, назвы вучэбных установаў (кацярынінскі інстытут), якія да гэтых час ужываюцца ў гутарцы, помнікі Кацярыне ў Піцеры ды іншых месцах, якія таксама яшчэ чамусьці стаяць,-усё гэта яшчэ напамінае аб ёй. За што-ж дасталася такая слава распуснай і праступнай жанчыне? Зразумела, не за тое, што яна ўмела чытаць францускія кніжкі і вясьці гутаркі з пісьменьнікамі. Удзел цароў азначаўся ня іх асабістымі ўласьцівасьцямі, а тым, ці патрэбна была і ці карысна была іх дзейнасьць тым сілам, якія стварылі капіталістычна-прыгоньніцкую дзяржаву. Мы ўжо бачылі, што Кацярына, заваяваўшы паўночныя берагі Чорнага мора, адкрыла расійскай пшаніцы шлях у Заходнюю Эўропу і штырханула наперад памешчыцкую гаспадарку чарназемных губэрняў. Але гэтым яе заслугі перад расійскім гандлёвым капіталам ня вычэрпваліся. Яна аб'яднала ў межах аднае дзяржавы ўсю расійскую нізіну, ад Бальтыцкага да Чорнага мора, прыняўшы ўдзел у так званых падзелах Польшчы.
Польскае каралеўства, як мы памятаем, таксама было адной з дзяржаў, створаных гандлёвым капіталізмам, але раней «Расійскай імпэрыі», і час яго даўно прайшоў. Калісьці, у XVІ веку, за Іванам Грозным, Польшча была супраціўніцай Масквы, трымала ў руках увесь вадазбор Дняпра і прагнала маскоўскія арміі з берагоў Бальтыцкага мора. Казацкая рэволюцыя XVІІ веку нанесла ёй першы ўдар: Днепр перайшоў у рукі Масквы, якая захапіла Kіеў. Пётра ўзяў Рыгу, і другі выхад з усходніх краін польска-літоўскай дзяржавы--Заходняя Дзьвіна-таксама трапіў у расійскія рукі. Пасьля гэтага, гэтыя ўсходнія краіны (Літва, Беларусь і частка Украіны, якая засталася за Польшчай-пазьнейшыя губэрні: Віцебская, Магілеўская, Менская, Ковенская, Горадзенская, Віленская, Валынская і Падольская) экономічна залежалі не ад Варшавы, а ад Масквы і ад Пецярбургу; не забывайма, што гэта быў век гандлёвага капіталізму, калі гандлёвыя шляхі мелі галоўнае значэньне.
Пераход усіх гэтых краін пад політычную ўладу наступнікаў Пётры быў толькі пытаньнем часу. Але ня толькі ўсходнія, а і заходнія краіны Польшчы былі амаль-што ў такім самым залежным становішчы, толькі не ад Расіі, а ад Прусіі: мы памятаем, што і адтуль выхаду да мора ня было інакш, як цераз чужыя парты-Гданьск і Кенігзьберг. Першы быў на паперы польскім, а сапраўды гэта быў нямецкі горад «вольны» (г. зн. самастойная рэспубліка), які больш цягнуўся, зразумела, да Прусіі, а другі і проста належаў прусам. Польскае дваранства разумела гэту сваю залежнасьць ад суседзяў, якія спачатку ХVІІІ веку былі дужэйшымі за Польшчу. Польскі кароль быў тады не насьледсьцьвены, яго абіраў дваранскі сойм: спачатку, каб знайсьці сабе апору супроць Прусіі, абіралі курфюрстаў (князёў) Саксонскіх, самых дужых гаспадароў ва ўсходняй Нямеччыне пасьля прускага караля. Калі ў часе Сямілетняй вайны Саксонію зруйнавалі прусы, дык кінуліся да Расіі і абралі Станіслава Панятоўскага, аднаго з фаворытаў Кацярыны II-ой. Але асабістая блізкасьць польскага караля да расійскай царыцы не памагла. Калі Прусія прапанавала Кацярыне падзяліць Польшчу, Кацярына ахвотна згадзілася на гэты плян: вельмі ўжо было недарэчна прапусьціць выпадак аб'яднаць у руках аднаго гандлёвага капіталу, расійскага, усю ўсходнюю палавіну Эўропы. Насяленьне усходніх краёў Польшчы было расійскае, польскія там толькі былі памешчыкі і чыноўнікі, якіх расійскае начальства на першы час не кранула (конфіскаваўшы, аднак, маёнткі тых, хто стаяў супроць Расіі; з гэтых маёнткаў атрымлівалі свой пасаг фаворыты), словам--падзел тут не спаткаў моцнага супрацьдзеяньня, краіна здалася бадай бяз бою. Інакш справа пайшла на захадзе, дзе насяленьне ўсьцяж было польскае. Там трусы і расійцы, якія ім памагалі, напаткалі жорсткае супраціўленьне. Гэта выклікала новыя войны і новыя падзелы, пакуль у 1795 г. (а пачаліся падзелы ў 1772 г., таму, калі хочуць адзначыць Польшчу да падзелаў, то кажуць аб граніцы 1772 г.) польскае каралеўства не перастала зусім існаваць, як самастойная дзяржава. Расійскае войска нарабіла тут шмат жорсткасьцяй; асаблівай жорсткасьцю адрозьніваўся штурм Прагі (прадмесьце Варшавы на правым беразе Віслы). З тых пор пачалася ненавісьць палякаў да расійцаў. Але выйграла ад гэтых падзелаў больш Прусія, якой канчаткова дастаўся Гданск, дасталася і польская сталіца Варшава, і Аўстрыя, якая атрымала Галіцыю. Расія-ж толькі дабавіла да украінскіх і беларускіх губэрняў Курляндыю, да якой яна, як мы бачылі, даўно падбіралася.
Калі да ўсяго гэтага дадаць, што Кацярына і ў сярэдзіне імпэрыі шчыра пашырала і ўшыркі і ўглыбкі прыгоннае права, так патрэбнае гандлёваму капіталу, зрабіла ўладу памешчыкаў бадай неабмежаванай, забараніўшы прымаць скаргі на іх ад прыгонных, пашырыла прыгоннае права на ўкраінскія губэрні, у якіх раней залежнасьць сялян ад памешчыкаў была не такая вялікая, як у Велікарасіі, урэшце задушыла надзвычайна небясьпечнае для памешчыкаў пугачоўскае паўстаньне (гл. аб гэтым ніжэй), дык мы зразумеем, чаму дваранства і буржуазія яе любілі, ня гледзячы на усе яе грахі. і мы зразумеем таксама лёс яе сына. Павал Пётравіч ня зносіў свае маці, яму вельмі не падабалася, што прыдворнае памешчыцкае грамадзтва яе любіла, і ён ня мог зносіць памешчыкаў і прыдворных Кацярыны. Ён быу хворы на душу чалавек, хварэў на брэд прасьледваньня, яму скрозь здаваліся змовы і рэволюцыя (як на грэх, гэта было іменна ў час вялікай францускай рэволюцыі, якая да халоднага поту напалохала ўсіх цароў Эўропы); натуральна, што ён бачыў змоўнікаў і рэволюцыянэраў у тых, каго ён ня мог зносіць. Ён тысячамі праганяў афіцэраў з службы, ссылаў соткамі ў Сібір «падазроных» дваран, аднавіў цялесную кару дварая, скасаваную Кацярынай, забараняў нават ужываць словы, якія здаваліся яму за рэволюцыйныя. Так ён ня зносіў слова «прадстаўнікі», прагнаў аднойчы з сваёй брычкі прыдворнага, які адважыўся сказаць гэтае слова. Было строга забаронена апранацца па францускай модзе, бо ў Францыі была революцыя. Пад канец свайго жыцьця ён пабудаваў сабе, пасярэдзіне Пецярбургу, умацаваны замак, акружаны ровам, і жыў там, як у абложанай крэпасьці.
Усё гэта не перашкодзіла яму трапіць пад той самы лёс, пад які трапіў Пётра IІІ: ён быў забіты ў гэтым сваім замку гвардзейскімі афіцэрамі (11 сакавіка 1801 г.). Але гэты лёс напаткаў яго не за яго самадурства: яго малодшы сын Мікалай І быў, як угледзім, мала ў чым крыху менш жорсткі, а на яго жыцьцё ніхто з прыдворных і ня думаў пасягаць. Але Павал, да ўсяго іншага, вëў політыку, шкодную для інтарэсаў дваранства і гандлёвага капіталу. Тады быў час пачатку збожжавага загранічнага гандлю і надзвычайнага разьвіцьця паншчыны: памешчык стараўся выціснуць з прыгоннага селяніна як можна болей «дадатковага продукту». Павал надумаў абмяжоўваць паншчыну, выдаў закон, які забараняў прымушаць прыгонных працаваць больш 3 дзён на тыдзень. Падзел Польшчы, мы бачылі, быў гандлёваму капіталу выгодны: Павал протэктаваў паляком, вызваліў з турмы гэроя апошняй польскай вайны Касьцюшку, а генэрала, які ўзяў Прагу, Суворава, выгнаў у адстаўку. Усё гэта ён рабіў бяз усякага вырахаваньня, проста з свайго шалапуцтва, але ўсім гэтым ён адштырхаў ад сябе кіруючыя клясы расійскага грамадзтва. Але канчаткова падняла супроць яго гэтыя клясы яго замежная політыка. Спачатку ён згодна ішоў на повадзе ў Англіі, у саюзе з ёю ваяваў супроць рэволюцыйнай Францыі: гэта было прыемна яму, бо ён баяўся рэволюцыі, і звычайна для расійскага дваранства, якое экономічна было цесна зьвязана іменна з Англіяй (гл. папярэдні разьдзел). Вайна ішла наагул удачна. Сувораў, якога для гэта прышлося ўзяць ізноў на службу, атрымаў некалькі перамогаў, але раптам Павал, з чыста асабістых прычын, пасварыўся з сваёй саюзьніцай і зьмяніў ангельскі саюз на францускі. Расійскія парты былі закрыты для ангельскіх караблёў, а з Францыяй пачаліся зносіны. Гэта так абурыла вышэйшае расійскае грамадзтва, што змова склалася, можна сказаць, сама па сабе, прычым на чале яе стаў родны сын Паўла, Аляксандар, каханы ўнук Кацярыны, якога таму яго айцец вельмі ня любіў.
І гэты цар Аляксандар І (прызваны лісьліўцамі «благаславенным») сеў на прастол цераз труп, прытым цераз труп роднага бацькі. Пасьля сына-забойцы і мужазабойцы павінны быў зьявіцца і бацьказабойца. Напалоханы прыкладам бацькі, Аляксандар трымаўся ангельскага саюзу, пакуль толькі можна было. На саюз з Францыяй яго загнала горкая патрэба, і ён пасьпяшыў ад яго адарвацца, як толькі зьявілася магчымасьць (гл. вышэй). Перад дваранствам ён быў лісьлівы, рознымі спосабамі яму дагаджаў, асабліва да перамогі над Напалеонам, якая зрабіла яго больш самастойным. Наагул, у першую палавіну свайго панаваньня ён стараўся насьлядаваць Кацярыне, паміж іншым, і ў протектатарстве асьвеце (пры ім было заснавана некалькі унівэрсытэтаў у Пецярбургу, Харкаве і Казані; першы ў Расіі унівэрсытэт, Маскоўскі, быў заснован яшчэ за Елізаветай Пётраўнай).
Бліскучыя перамогі (расійская армія два разы, у 1814 і 1815 г.г., увайшла ў Парыж), закруцілі яму галаву. Ён пачаў пазіраць на сябе, як на галаву эўропейскіх усіх цароў, утварый «сьвяшчэнны сазоз», які сучасьнікі правільна назвалі «саюзам фальшу і тыранства», ён нібыта павінен быў дапамагаць падтрыманьню ўсеагульнае згоды, а сапраўды быў поліцэйскай прыладай для барацьбы з рэволюцыяй. Увесь час Аляксандар прысьвячаў сваёй арміі, усё больш і больш зьмяняючыся ў «вечнага салдата», як назваў яго Пушкін. На чале дзяржавы ён паставіў сапраўднага, ня венчанага салдата Аракчаева. Разам з Аракчэевым ён выдумляў знакамітыя «вайсковыя паселішчы», зрабіўшы да аднаго салдатамі па насьледству некалькі сот тысяч дзяржаўных (няпрыгонных) сялян. Гэта павінна было зрабіць больш таннай армію, бо салдаты сяляне самі сябе ўтрымлівалі, і стварыць асобны вайсковы стан, адцяты ад усёй рэшты грамадзтва, які заўсёды знаходзіўся пад загадам цара супроць усіх яго ворагаў-замежных і ўнутраных. Сяляне не хацелі йсьці на гэту вайсковую катаргу, ішлі супроць; іх супраціўленьне было задушана самымі жорсткімі мерамі: тысячы сялян былі адлупцаваны, соткі засечаны на сьмерць. З гэтага выпадку Аляксандар сказаў свае вядомыя словы: «ваенныя пасяленьні будуць, хоць-бы давялося умасьціць трупамі ўсю дарогу ад Пецярбургу да Чудава» (у Ноўгарадзкай губэрні,-там пачыналася паласа вайсковых пасяленьняў).
Тыя-ж самыя клопаты аб пяршынстве ў Эўропе прывялі Аляксандра і к далейшым захопам на захадзе. Пасьля перамогі над Напалеонам, ён запатрабаваў сабе, як нагароды, тую частку Польшчы, якая па разьдзелах адышла да Прусіі, а Напалеонам, калі ён у 1806 г. разьбіў прусакоў, была зьмейена ў самастойнае «Гэрцагства Варшаўскае» (з ветлівасьці іменна да Аляксандра Напалеон не аднавіў назвы «Каралеўства Польскага»). У супрацьлегласьць заваяваньням Кацярыны ІІ, гэтая частка Польшчы (сярэдняе цячэньне Віслы) экономічна Расіі зусім ня была патрэбна. Наадварот, яна нават перашкаджала разьвіцьцю прамысловага капіталізму: больш разьвітая польская прамысловасьць забівала вялікарасійскую і чуць не ў канцы XІX веку маскоўскія і ўладзімерскія фабрыканты з лямантам вымагалі, каб іх абаранілі ад конкурэнцыі лодзінскіх фабрык. Але яна патрэбна была Аляксандру стратэгічна (з пункту погляду вайсковага). Уразаючыся клінам у Намеччыну, ставячы расійскую армію на некалькі пераходаў ад Бэрліца і Вены, «царства Польскае» рабіла расійскага імпэратара панам усяе сярэдняе Эўропы, а прускага караля і аўстрыйскага імпэратара ставіла ад яго ў залежнасьць. Таму Аляксандар стараўся магчыма больш стала асесьціся на Вісьле і рознымі спосабамі падлагоджваўся да палякоў, як раней да расійскага дваранства. «Гэрцагства Варшаўскае» не зьмянілася ў некалькі расійскіх губэрняў, а зрабілася асаблівым царствам (на чужаземнай мове гэта перакладалі «каралёўствам»), з сваім асобным кіраваньнем і войскам, толькі цар у гэтага асобнага царства і старога расійскага быў адзін: Аляксандар. Для таго, каб яшчэ больш прывязаць да сябе сваіх новых падданых, Аляксандар даў «царству Польскаму» констытуцыю, г. зн. згадзіўся на абмежаваньне свае ўлады соймам. Абмежаваньне, зразумела, засталося на паперы, а сапраўды Аляксандар парушаў польскую констытуцыю кожную мінуту, але прайшло даволі шмат часу да таго, пакуль палякі ў гэтым разабраліся, а пакуль што ўлада новага «караля» пасьпела пусьціць глыбокія корані. Прытым да такой бессаромнасьці, як у Расіі, сваявольле ў царстве Польскім усё-ткі за Аляксандрам І ніколі не даходзіла; зраўняў польскія і расійскія парадкі толькі яго наступнік Мікалай І.
Клопаты Аляксандра аб яго ўладзе над Эўропай моцна раздражнялі расійскае дваранства і буржуазію. Раздражненьне асабліва ўзмоцнілася дзякуючы польскай політыцы Аляксандра. Пачалі гаварыць, што ён закаханы ў Польшчу, а Расію ненавідзіць. Нават купцы ў пецярбурскім гасьцінным раду гаварылі, што калі ўжо Польшчы далі констытуцыю, трэба яе даць і Расіі. Сярод расійскага афіцэрства была такая раззлаванасьць, што гаварылі пра забойства Аляксандра. Гэта шмат дапамагло ўтварэньню ў апошнія гады яго панаваньня вайсковай змовы, вядомай пад назвай «змовы дэкабрыстых», бо яна выбухла 14 дэкабра (сьнежня) 1825 г., але пачалася яна ў 1821 г., а падрыхтоўвацца пачалася яшчэ раней, з 1816-1817 г.г.[3] Аляксандар не дажыў да адкрытага выбуху змовы, ён памёр 19 лістапада 1825 г.
Яго наступнікам зрабіўся яго малады брат, Мікалай Паўлавіч, якога мы часткова ужо ведаем. Ён зразумеў памылку Аляксандра ў тым кірунку, які патрэбен быў расійскаму прамысловаму і гандлёваму капіталу: і пачаў «узброенаю рукою працярэбліваць для расійскага гандлю шляхі на ўсходзе», Польшчу зраўняў з Расіяй, скарыстаўшы няўдалую польскую рэволюцыю 1830-1831 г.г., а ў справы Заходняй Эўропы асьцерагаўся мяшацца, хоць у яго вельмі рукі сьвярбелі, каб раздушьщь і францускую рэволюцыю 1830 г., (т. зв. «ліпнёўскую», якая скінула ў Францыі панаваньне зямельнай арыстократыі, што ўкаранілася там пасьля упадку Наполеона, і якая аддала уладу буйным фабрыкантам і банкірам: іх кіраваньне прывяло да новае рэволюцыі-1848 г.). Вайсковыя пасяленьні ён таксама не пашыраў далей, і Аракчэева звольніў, але аракчэеўскія парадкі захаваліся цалком. Чаму так было, аб гэтым ужо пісалася раней (гл. ст. 83).
Мікалаеўскае панаваньне было прамежным панаваньнем. Прамысловы капітал ужо быў у наяўнасьці і змагаўся за ўладу з гандлёвым, але апошні пакуль-што быў гэтак моцны, што ня йшоў ні на водную відавочную уступку, стараючыся ладкуліць свайго праціўніка патайнымі патураньнямі. Найбольш адкрытым спосабам подкупу была замежная політыка, пра якую ўжо гаварылася. Але прамысловаму капіталу былі патрэбны ня толькі новыя рынкі, яму быў патрэбны, папершае, вольны рабочы, а падругое, яму быў патрэбны «грамацей дзесятнік», патрэбна была інтэлігенцыя, каб кіраваць гэтым рабочым, організоўваць прамысловасьць і кіраваць ёю. За Мікалаем у нас заснован тэхнолёгічны інстытут, зьявіліся «рэальныя» гімназіі, дзе асновай выкладаньня былі матэматыка, фізыка, прыродазнаўчыя навукі, комэрцыйныя школы, былі спробы палепшыць унівэрсытэты, падрыхтоўваючы выкладчыкаў для іх у загранічных унівэрсытэтах; гэта часткова і ўдалося. 1840-ыя гады былі бліскучымі часамі для Маскоўскага унівэрсытэту. І побач з гэтым галоўнае месца аддавалася клясычным гімназіям, дзе за аснову былі ўзяты нікому непатрэбныя старажытныя мовы, галоўным чынам лацінская. З вучняў стараліся выхаваць спраўных чыноўнікаў (для чаго ў старэйшых клясах выкладалася законазнаўства) і заахвоціць іх да адданасьці «праваслаўю, самадзяржаўю і народнасьці». Профэсароў, што вывучыліся ў загранічных унівэрсытэтах, трымалі пад срогім наглядам; дазвол прачытаць самую нявінную публічную лекцыю аб Аляксандры Македонскім, аб Тамерлане даваўся з найвялікшым трудом, чаму, разумеецца, кожная такая лекцыя рабілася чуць не рэволюцыйным здарэньнем. Надрукаваць нічога нельга было без дазволу цэнзуры, што прымушала пісьменьнікаў ужываць «Эзопаўскую» мову, а чытачоў вучыла разумець з поўслова і чытаць паміж радкоў. Пісаўся артыкул пра аўстрыйскага міністра фінансаў Бруке, а ўсе ведалі, што гутарка ідзе аб расійскім міністры фінансаў Броке. Нельга было, зразумела, і падумаць надрукаваць што-небудзь аб вызваленьні сялян, нельга было нават назваць проста прыгоннае права: а замест яго ўжывалася выражэньне «абавязковая рэнта», артыкул-жа меў назву «аб прычынах ваганьня цаны на збожжа у Расіі». Усе ведалі, што ў ім гутарка йдзе аб прыгонным праве і ні аб чым больш.
Каля прыгоннага права больш за ўсё клапаціўся і Мікалай І, але клапаціўся патаемна, вельмі баючыся, каб гэта не зрабілася вядома, крый божа, перш за ўсё памешчыкам, а потым самым сялянам. З першага-ж году свайго панаваньня, 1826, ён склікае адзін камітэт па сялянскіх справах за адным, і ўсе гэтыя камітэты былі сакрэтныя. У сваім габінэце ён тайком паказваў сваім прыбліжаным шафу: «Тут дакуманты, - казаў ён, - з якімі я павяду процэс супроць нявольніцтва». Але далей яго прыбліжаных-і то самых давераных - ніхто гэтай шафы ня бачыў. Толькі раз ён адважыўся пагаварыць аб гэтым пытаньні «келейно»[4] з смаленскімі памешчыкамі, але, напаткаўшы супраціўленьне, спалохаўся і не дамагаўся. Наагул, сваім характарам, гэты «жалезны» цар, «цар-рыцар», вельмі напамінаў прыказку - «маладзец сярод авец-а на малайца і сам аўца». З яго клопатаў па сялянскай справе, зразумела, нічога ня вышла, вышау толькі закон пра «абавязаных» сялян, які дазваляў памешчыкам не вызваляць сялян зусім, а толькі адмаўляцца ад права на іх асобу. «Абавязаныя» сяляне не маглі прадавацца штукамі, як жывёла, нельга было мяняць іх на сабак, адвольна браць у двор і г. д., але яны, як раней, павінны былі працаваць на пана, плаціць яму чынш, тое і другое толькі ў пэўным разьмеры (вызначаным самым памешчыкам). Словам, кожны не прапіўшы розуму пан рабіў іменна тое самае, што яму дазваляў гэты закон: можна запытаць, хто захацеў-бы абіваць канцылярыю, каб на паперы замацаваць тое, што і так яму рабіць ніхто не перашкаджаў? Гэта было ўсё роўна, як выдаць закон, які дазваляе хадзіць нагамі, есьці ротам і г. д. Ня дзіва, што жадаючых скарыстацца «дабром» новага закону бадай не знайшлося, толькі некаторыя прыдворныя Мікалая, з халопства, перавялі сваіх сялян у абавязаныя; сяляне аднесьліся да гэтага дабрадзейства зусім бясьцікаўна.
Паўстае запытаньне: чаму-ж Мікалай тупаўся на месцы ў гэтым пытаньні, важнасьць якога ён разумеў? Зразумела, ня толькі таму, што ў яго характару не хапала. Мы бачым, што там, дзе гаспадарчыя ўмовы вымагалі вызваленьня, як гэта было з прыгоннымі і майстаравымі па фабрыках, вызваленьне і адбылося бяз ніякіх перашкод і без абмеркаваньня пытаньня семдзесят сем раз у сакрэтных камітэтах. Не характар Мікалая азначаў становішча, а становішча азначала характар і яго самога і ўсяго грамадзтва, што акружала яго. Прамежнае становішча, барацьба між новым, якое стукалася у дзьверы, і старым, якое ўпарта не хацела адчыняць, усіх «уладароў» тых дзён рабіла прамежнымі істотамі, якія думалі і гаварылі адно, а рабілі другое. Гэта прыводзіла да страшэннага разьвіцьця ў тагочасным вышэйшым грамадстве фальшу.
Фальш прасякаў усё мікалаеўскае грамадзтва зьверху данізу. Фальш самога Мікалая ажыцьцявілася ў наступным факце: калі ў Сібіры злавілі банду разбойнікаў, якая доўга наводзіла жуд на цэлую губэрню, губарнатар прапанаваў іх пакараць сьмерцю. Мікалай напісаў на данясеньні губернатара: «у Расіі, дзякаваць богу, няма сьмяротнай кары, і ня мне яе аднаўляць, а даць кожнаму з разбойнікаў па 12.000 палак». Тут усё было фальшам. Папершае, сьмяротная кара ў Расіі, па пастанове вайсковых, надзвычайных і г. д. судоў існавала; і Мікалай пачаў сваё панаваньне, падпісаўшы сьмяротны прыгавор пяці правадыром «дэкабрыстых», а, падругое, больш 3.000 палак ніхто, самы здаровы чалавек, вытрымаць ня мог,-12.000 значыла пэўную сьмерць задоўга да канца кары (у гэтым выпадку на калясцы вазілі і білі палкамі ўжо труп). Мікалай гэта добра разумеў, але ня мог не паўпірацца. Фальшам было прасякнута ўсё яго асабістае жыцьцё. Ён быў, зразумела, такі самы распусны, як і ўсе яго папярэднікі і папярэдніцы. У яго была заўсëдная фаворытка, з якой яго законная жонка, Аляксандра Фёдараўна, была ў вялікай дружбе,-так гэта лічылася натуральным. Але апрача таго, да яго паслуг быў цэлы гарэм з прыдворных дам і дзяўчын (фрэйлін), балетных танцорак і г. д. Мужы і айцы, як заразы, баяліся Мікалаеўскага двара; поэта Пушкін зрабіўся ахвярай жахлівых абставін, якія складаліся для людзей, меўшых прыгожую жонку і адначасна меўшых няшчасьце належаць да прыдворнага кола. І вот, стварыўшы такія абставіны, Мікалай перад людзьмі прадстаўляў прыкладнага сем'яніна. На людзях ён з вялікай пашанай адносіўся да свае «законнае жонкі», быў самым «далікатным» айцом сям'і, раніцаю пры каве або ўвечары пры гарбаце, на ёлцы і г. д. прадстаўляў цэлыя комедыі «сямейнага шчасьця» . Яго халопы потым з расчуленьнем успаміналі гэтыя малюнкі на старасьці год, гэта былі самыя сьветлыя ўспаміны іх жыцьця. Гэты фалыш ён вытрымаў да канца: пасьля таго, як ён перад сьмерцю паспавядаўся і прычасьціўся, у яго пакой болей ня пушчалі фаворытку, уваход туды мела толькі імпэратрыца.
Гэты фальш, якім прасякнута было ўсё яго жыцьцё, і рабіў болей за ўсё мікалаеўскае панаваньне такім цяжкім. Пад канец Мікалай абрыд нават тым, хто ад яго парадкаў харчаваўся. Багаты памешчык і адкупшчык[5] Кошалёў расказвае ў сваіх запісах, што ў час Севастопальскай вайны ён і яго знаёмыя не асабліва заклапочаны былі паражэньнем расійскай арміі, спадзяючыся, што ваенная няўдача так або інакш паложыць канец мікалаеўскаму панаваньню. Можна было ўявіць, што гэта было за панаваньне, якое нават багатых буржуа рабіла паражэнцамі! Калі Мікалай памёр, патрэбнасьць перамены усьведамлялі ўсе, не выключаючы і яго бліжэйшых памочнікаў. Адзін з самых верных яго слуг, князь Орлов, дрыжучы ад страху, сеў на крэсла старшыні галоўнага камітэту па сялянскай справе, і хоць пасьля кожнага самага нязначнага пасуваньня гэтай справы наперад ён у жаху бег да Аляксандра ІІ, і ўпадаў перад ім у гістэрыку, рэформа усё-ткі адбылася, і сяляне былі вызвалены, наколькі дазволіў гандлёвы капітал. Экономічныя прычыны і вынікі падзеньня прыгоннага права мы бачылі, і да гэтага зварачацца ня будзем. Але адным экономічным бокам справа не магла абмежавацца: экономічная перамена цягнула за сабою і шэраг іншых. Прыгоньяіцкая дзяржава, стварэньне гандлёвага капіталу прадстаўляла з сябе цэлую сыстэму кіраваньня. Калі вынулі або, ва усякім разе, моцна пахіснулі асноўны камень-прыгоннае права, то ўся пабудова павінна была пахіснуцца, і патрэскацца.
Прыгоннае права было толькі самым галоўны спосабам «па-за экономічнай прынукі» дробнага самастойнага продуктатара да таго, каб ён аддаў свой дадатковы (а часам і патрэбны) продукт. Але мы ужо бачылі і іншыя спосабы, напрыклад, падаткі. Сутнасьць была ў тым, каб апутаць дробната продуктатара селяніна ці рамесьніка такой густой сеткай розных сьцісканьняў і абмежаваньняў і так яго запалохаць пры гэтым, каб яму, як кажуць, ня было куды дзецца. Гэтай мэты і дасягла прыгоньніцкая дзяржава з усімі яе парадкамі, яна раней за ўсё ўлічала ўсё мужчынскае пасяленьне, час ад часу, правяраючы яго наяўнасьць, гэта звалася «рэвізіямі» (што значыць, іменна, «паверка», «перагляд»). Па рэвізіі-першая была за Пётрам-селянін запісваўся за тым або іншым памешчыкам: маёнтак тады і ацэньваўся колькасьцю «рэвіскіх душ» (у пароднай мове проста «душ»), якія да яго былі прыпісаны. Памешчык адказваў за тое, каб прыпісаныя да яго сяляне не паўцякалі і плацілі спраўна падушны падатак. За гэта яны аддаваліся ў поўны загад памешчыка: Ён іх судзіў і караў, аж да ссылкі на катаржную працу. А скардзіцца на яго сяляне ня мелі права над страхам самай жорсткай цялеснай кары; за падаваньне чэлабітнай цару на памешчыка, як «укладчык» чэлабітнай (тут трэба прыпамятаць, што сяляне таго часу былі, амаль як адзін, няпісьменныя, значыцца, самі напісаць заяву не маглі), так і сялане, якія падавалі яе, падлягалі кары бізуном (мы зараз убачым, што гэта такое) і ссылцы ў Нерчынск «на вечную працу». Так казаў закон «асьвечанай» Кацярыны ІІ, выданы ў дадатак у той час, калі яна, як пераконваюць буржуазныя гісторыкі, была «лібэральная» і склікала нешта накшталт дваранскага парляманту, так званую «камісію для складаньня новага Улажэньня» («Улажэньне», г. зн. збор законаў, было выдана другім Романовым, Аляксеем Міхайлавічам, бацькам Пятра І, і потым не праходзіла панаваньня, каб не зьбіраліся пісаць новага, але з гэтага нічога ня выходзіла, пакуль Мікалай І не дадумаўся да ідэі проста сабраць разам усе законы, што выдаваліся ў розныя часы рознымі царамі, і выбраўшы важнейшыя, назваць іх «Сводом законов»).
Узброены ўсімі сродкамі, каб запалохаць селяніна, памешчык шырока гэтымі сродкамі карыстаўся. Ссылаў ён рэдка: нявыгодна было траціць рабочую сілу. Але ён карыстаўся даным яму правам кары, каб біць селяніна, і біў жорстка. За нязначнае праступства палкі, бізуны, розгі сыпаліся на сялянскую сьпіну сотнямі і тысячамі. Спрадвечнымі расійскімі карамі былі палкі (батогі) і бізуны, а розгі прышлі да нас з асьвечанага Захаду, ад нямецкіх памешчыкаў Прыбальтыцкіх губэрань: усе знаходзілі, што розгі — кара таксама пакутная, але нібыта менш шкодная для здароўя, чым палкі. Расійскія памешчыкі спачатку злоўжывалі гэтай «мяккай» формай кары і назначалі розгі тысячамі. Толькі паступова яны пераканаліся, што розгамі можна хутчэй засячы чалавека, чым палкамі. За гэтую практыку, напэўна, заплаціла жыцьцём не адна тысяча сялян, але нічым не заплаціў ніводзін памешчык. Бо, хоць і ня было закону, які-б дазваляў памешчыку забіваць прыгонных, сапраўды судзілі толькі за забойства, у простым сэнсе гэтага слова, ад «уласнае рукі» пана (дый то з дзесяці такіх спраў да суда даходзіла адна), калі-ж селянін уміраў ад вынікаў цяжкай кары, то памешчык заўсёды быў чысты, вінаватымі былі тыя, хто караў, прыгонныя-ж фурманы і лёкаі. Нібыта яны не маглі не паслухаць пана!
Біць селяніна лічылася за такую самую звычайную справу, як сьцябаць пугай каня, каб хутчэй бег. Аб гэтым бяз жаднага сораму расказваюць інтэлігентныя памешчыкі ХVІІІ веку, як напрыклад, аўтар вядомых «запісак» і адукаваны сельскі гаспадар Болотов, які лупцаваў селяніна пяць раз засаб, каб той сказаў, хто яму дапамагаў красьці. Селянін упарта маўчаў або называў невінаватых, іх таксама лупілі, але, зразумела, нічога не маглі ад іх дабіцца. Урэшце, баючыся закатаваць злодзея на сьмерць, Болотов «загадаў абкруціць яму рукі і ногі, ды, кінуўшы ў гарачую лазьню, накарміць яго гвалтам салёнаю рыбай і, паставіўшы каля яго строгую варту, загадаў не даваць яму нічога піць і марыць смагай да тых часоў, пакуль ён ня скажа праўды, і гэта толькі магло яго даняць. Ён ніяк ня мог выцярпець нястрываную смагу і сказаў нам, урэшце, аб сапраўдным злодзеі, з якім краў». Аднойчы катаваньнем Болотов давëу аднаго свайго прыгоннага да самазабойства, а другога да замаху на забойства самога Болотава. Але сумленьне гэтага адукаванага чалавека, які напісаў кніжку «Путеводитель к истинному человеческому счастью», і тут засталося спакойным; а «сапраўднымі зладзеямі, бунтаўшчыкамі ды катамі» вышлі ў яго замучаныя ім людзі.
А калі хатніх сродкаў памешчыка, розак, «харчаваньня селядцом» і г. д. не хапала, і калі прыгонны, не баючыся гэтага ўсяго, падымаў руку на памешчыка,-то на сцэну выходзіў агульнадзяржауны суд з тымі самымі катаваньнямі, але куды большымі. Суд гэты зноў такі быў памешчыцкім: яго старшыня і таварыш старшыні былі выбарныя ад дваран, а «засядацелі» з сялян (ня прыгонных) ігралі пры дваравах ролю вартаўнікоў і пасланцоў, - падмяталі іншы раз падлогу і г. д. Да панаваньня Кацярыны гэты суд мог катаваць. Катаваньне пачыналася з таго, што арыштанта, які ня прызнаўся, падымалі на закручаных назад руках на дыбу, прычым ад цяжару цела рукі адразу-ж выскоквалі з суставаў. Калі гэты пякельны боль не прымушаў «прызнацца», то яго пачыналі біць пугай. Ня трэба думаць, што гэта была звычайная прылада, якую цяпер ужываюць сяляне ды возьнікі, каб паганяць коні. Пуга «заплечнага майстра» (ката) была вельмі цяжкім і сурамятным бізуном, канец якога быў укручаны жалезным дротам ды абліты клеем і быў падобны на востракантовую гіру. Гэтая востракантовая шышка рвала ня толькі скуру, але і да касьцей мускулы, а бізун быў такі цяжкі, што спрактыкаваны «майстар» мог з аднаго маху перабіць сьпіну. Гэта ён рабіў, зразумела, ня ў час катаваньня (тут гэта не падыходзіла), а ў час кары: бо бізун зьяўляўся сродкам ня толькі здабываньня праўды, але і расправы з засуджанымі. Калі ў час катаваньня і бізун не дасягаў мэты, ужываліся далейшыя сродкі: раздушвалі пальцы асаблівымі ціскамі, сьціскалі галаву вяроўкай так, што чалавек прыходзіў у «зьдзіўленьне», урэшце, палілі падпаленымі венікамі.
З фальшу перад Заходняй Эўровай, якая прыкідалася, што прыходзіць у жах ад маскоўскага барбарства, хоць там гандлёвы капітал карыстаўся якраз такімі самымі сродкамі запалоханьня[6], Кацярына ІІ скасавала офіцыяльна катаваньне. Неофіцыяльна яно ўжывалася потым яшчэ шмат часу,-у політычных процэсах, паводле некаторых вестак, да 60-х гадоў, г. зн. яшчэ за Аляксансдрам ІІ. Гэта тычыцца судовага катаваньня; што тычыцца жандараў і ахранкі, то яны, як усім вядома, катавалі яшчэ ў 1905-1907 г.г. ды, магчыма, і пазьней; такім чынам прыстойнасьць была вытрымана толькі на паперы.
Але і на паперы не знайшлі патрэбным скасаваць кару бізуном, і гэта ня гледзячы на тое, што яна вельмі часта канчалася сьмерцю чалавека, а сьмяротная кара, зноў такі на паперы, была скасавана яшчэ Елізаветай Пятроўнай. Гаварылі, што, ідучы ў палац з гвардзейцамі арыштаваць маленькага Івана Антонавіча, яна так баялася, што дала абяцанку ў выпадку ўдачы нікога не караць сьмерцю. Мы памятаем, што дзеля тэй самай удачы яна зрабіла дагавор і з ворагамі Расіі-швэдамі. Заўладаўшы прастолам, яна абманула і швэдаў і госпада бога: адперлася ад сваіх абяцанак і замяніла шыбеніцу бізуном. Вынік быў той самы, пакутаваў няшчасны нават болей, але за тое на паперы ня было слова «сьмяротная кара», а толькі лік удараў бізуном. Усе ведалі, што калі гэты лік больш двох-трох дзесяткаў, то гэта-пэўная сьмерць, а назначалі і 120 удараў, ды прытым спрактыкавалы кат мог, як мы ведаем, забіць і з аднаго удару, калі начальства загадае. А калі начальства не жадала сьмерці засуджанага, ды у дадатак той быў чалавек багаты, мог даць кату хабар, то ён і пасьля вялікага ліку ўдараў заставаўся жывы і нават бадай здаровы. Вельмі гнуткая была кара і таму ў дубальт выгодная. Для дваран, аднак, Кацярына зусім скасавала бізун,-ён застаўся толькі для подлых людзей. Яе сын, Павал, аднавіў бізун і для дваран, ды, дарэчы, прыдумаў і замену бізуна, увёўшы для вайсковых прагон праз строй. Засуджанага вялі паміж двох радоў салдат, узброеных палкамі; кожны павінен быў выцяць, і начальства глядзела, каб білі, як трэба. Праганялі праз батальён, г. зн. 1000 чалавек, і цераз полк, г. зн. 4000 чалавек, апошняга, як і 100 удараў бізуном, ніхто не вытрымліваў: гэта зноў была замаскаваная, фальшывая форма сьмяротнай кары.
Усе гэтыя катаваньні адбываліся публічна, каб больш запалохаць народную масу. Але для тэй-жа мэты судаўніцтва было прыкрыта самай строгай сакрэтнасьцю. Ня толькі судзілі заўсёды пры зачыненых дзьвярах, але і ў залі пасяджэньня на было ні абаронцы, ні нават самога падсуднага. Перад судзьдзямі былі яго запісаныя паказаньні ды паказаньні сьведак, таксама запісаныя; на падставе ўсяго гэтага і рабіўся прыгавор, і падсуднага прыводзілі толькі для таго, каб яму гэты прыгавор прачытаць. Сакрэтнасьць ахоўвалася вельмі строга, выдаваньне простай даведкі з справы лічылася крымінальным праступкам. Само па сабе зразумела, што нельга й прыдумаць лепшай глебы для злоўжываньняў, чым такія абставіны; за грошы ў гэтым судзе ўсё можна было зрабіць: самага відочнага праступніка маглі пакінуць у «моцнай падазрэннасьці» і выпусьціць на волю. І гэта зусім натуральна, калі падумаць: суд меў на мэце ахоўваць інтарэсы гандлёвага капіталу і капіталістых; чалавек, які мог даць хабар, мае, мабыць грошы ў кішэні, значыць, хутчэй належыць да тых, каго ахоўваюць, чым да тых, ад каго ахоўваюцца. Як яму не паспрыяць? Як было пашырана хабарніцтва, добра ведаюць усе з літаратуры (з «Мёртвых душ» і «Рэвізора» Гогаля, напрыклад; толькі там па ўмовах цэнзуры часоў Мікалая, калі пісаў Гогаль, маглі быць паданы толькі самыя дробныя выпадкі хабараў, але ў вялікіх справах, аб якіх нельга было пісаць у друку, было, зразумела, тое самае). Даць хабар судоваму чыноўніку было такой самай звычайнай справай, як даць на гарбату лёкаю ці дворніку: за Мікалаем І сам міністар юстыцыі, Панін, даваў хабары, калі ў яго былі справы, прычым даваў іх нават у тых выпадках, калі на яго баку была праўда і справа павінна была кончыцца і яго карысьць згодна закону. Прывычка-другая прырода.
Сакрэтнасьць вісела ня толькі над судовым разглядам: сакрэтнасьцю было прасякнута ўсё жыцьцё прыгоньніцкай дзяржавы. Гандаль увесь пабудован на сакрэтах: купцы хаваюць адзін ад аднаго, ад пакупцоў сапраўдную цану тавару, яго пахаджэньне, яго колькасьць і г. д. Гандлёвыя кнігі - сьвятыня гандлёвага дому. якую паказваюць толькі людзям, што карыстаюцца давер'ем гаспадара. Такім самым сакрэтам прасякнута і жыцьцё дзяржавы, створанай гандлёвым каліталам. Росьпісь дзяржаўных прыбыткаў і выдаткаў, напрыклад, тады не друкавалася і яе ніхто ня ведаў, апрача цара і некалькіх міністраў. Усе пасяджэньні вышэйшых дзяржаўных устаноў былі зачынены, а найбольш важныя з іх — нават сакрэтныя: расказаць тое, што адбывалася на пасяджэньні, было праступкам большым, чым даць судовую даведку. Не дазвалялася агалоска самых звычайшых фактаў, калі яны мелі адносіны да дзяржаўнай улады і яе прадстаўнікоў, хоць-бы самых дробных. Герцэна выслалі з Пецярбургу за тое, што ён напісаў у пісьме да свайго айца, што адзін гарадавы забіў прахожага. Другі выпадак яшчэ лепшы. У дзень імянін імпэратрыцы Аляксандры, жонкі Мікалая І, у Пецяргофе наладжвалася раскошная ілюмінацыя, на якую з Пецярбургу зьяжджаліся тысячы гледачоў; аднойчы два параходы з такой публікай спаткаліся, і адзін утапіўся. Шмат людзей загінула, але аб гэтым гаварылі цішком, бо дзеля таго, што тут замяшаліся імяніны імпэратрыцы, справа не павінна была агалашацца. На кожнай, больш-менш, дзелавой паперы стаяў надпіс: «сакрэтна». Гэта захавалася да навейшага часу на паперах дыплëматычных, якія тычацца зносін з другімі дзяржавамі: у міністэрстве замежных спраў да 1917 г. несакрэтных папер ня было, і калі хацелі адзначыць што-небудзь, якое сапраўды павінна быць захована у сакрэце, то пісалі «толькі для міністра» (або «для вас»), «зусім давярыцельна» і т. п., бо слова «сакрэтна» ўжо нічога не выражала,-усё было сакрэтна.
Захавальнікам гэтых дзяржаўных сакрэтаў было чыноўніцтва. Чыноўніцтва або бюрократыя (барбарскае слова, складзенае з двох: францускае «бюро», што азначае стол для пісаньня, і грэцкае «кратос», што азначае сіла, па-беларуску - «столакіраўніцтва» або «кабінетаўладзтва») складае такую самую патрэбную прыналежнасьць прыгоньніцкай дзяржавы, як барбарская сыстэма кар або канцылярская сакрэтнасьць. Пры сакрэтным патаемным кіраўніцтве ўсё робіцца на паперы. Як за дэмократыяй высуваюцца людзі, якія ўмеюць гаварыць, а ў фэўдальным сьвеце высуваліся людзі, якія умелі добра біцца, так за панаваньнем гандлёвага капіталу высуваюцца людзі, якія умеюць добра пісаць: ня проста добра пісаць, ня пісьменьнікі, а тыя, што ўмеюць добра пісаць «дзелавыя паперы», г. зн., якія заблытанай і «кручкатворнай» мовай выкладалі «дзяржаўную сакрэтанасьць». Гэтая чыноўніцкая «тарабаршчына» сама па сабе была сакрэтам, які аддзяляў дзяржаўныя справы ад няпрысьвечаных. Ня толькі простыя людзі, але і начальства, якое не прайшло чыноўніцкай школы, не разумела тых папер, якія падпісвала. Ніякі унівэрсытэт ня мог беспасрэдна сам па сабе падрыхтаваць да чыноўніцкай кар'еры: маладога чалавека, які кончыў курс навукі, садзілі ў канцылярыю для перапісваньня папер, пакуль ён паступова вывучаў таемнасьці «дзелавога» складу. Стары кручкатворца, што праслужыў 30 год, быў тут куды мацнейшы, чым дактары ўсіх навук. Створаны гандлёвым капіталам і прыгонным правам для іх патрэбы, сваім кручкатворным сакрэтам чыноўнік паванаў над імі: слуга рабіўся дужэйшым за сваіх паноў. Купец скардзіўся на засільле чыноўніка, памешчык віхляў перад імі або скрытаў зубамі ад бясьсільнага шаленства. «Чыноўнік-бюрократ і член грамадзтва ёсьць істоты зусім супроцілеглыя», пісаў адзін дваранін у час сялянскай рэформы.
Чыноўніцтва зьяўляецца ў нас адначасна з гандлёвым капіталам, яшчэ ў Маскоўскай Русі. Тагочасныя чыноўнікі, дзь які, мелі у сабе ужо ўсе асаблівасьці будучага «бюрократа», як зерне мае ў сабе ўсю будучую расьліну. Людзі зусім ня панскага роду (першыя дзьякі часта былі з халопаў), яны трымалі ў руках вялізную уладу, - чужаземцам галоўныя дзьякі, «думныя», здаваліся проста «царамі», нажывалі вялізныя багацьці, будавалі сабе «палацы каменныя такія, што «неудобь сказаемыя», скардзілася тагочаснае купецтва. Урэшце, найбольш спрытныя з іх пралазілі ў вяльмоства: у смутны час, за царом Уладыславам, дзьяк Фёдар Андронаў кіраваў дзяржавай, за першымі Романавымі дзьякі камандвалі баярскай думай, і за трэцім Романавым дзяўчына з дзьякаўскай фаміліі зрабілася царыцай: першай жонкай Пётры (якую ён потым засадзіў у манастыр) была Лопухіна, а предкам Лопухіных быў дзьяк. За Пётрам чыноўніцтва, узмоцненае вывезенымі з-заграніцы спэцыялістымі гэтае справы, канчаткова зорганізавалася. Усе, служачыя дзяржаве, былі разьмеркаваны на «табелі аб рангах» на 14 кляс, самым ніжэйшым бый «рэгістратар», які запісваў паперы, што прыходзілі і выходзілі, а над усім стаялі «тайныя» і «дзяйсьцьвіцельныя тайныя саветнікі», якія сваёй назвай лішні раз напаміналі аб падставе, на якой трымалася ўся сыстэма, - «дзяржаўнай тайне». Значэньне чалавека ў грамадзтве мерылася тым, якое месца ў табелі аб рангах ён займаў, які чын на ім быў. Для вяльможнага дваранства справа ўроўнівалася тым, што яно атрымлівала чыны, ня служыўшы. Але памешчыкі провінцый цалком залежалі ад мясцовых вялікіх чыноўнікаў. Назначаны з Пецярбургу чыноўнік, губарнатар мог і арыштаваць двараніна. Дваранства провінцыі магло таму бараніцца ад «засільля бюрократыі» толькі колектыўна: дваране кожнага павету і кожнай губэрні выбіралі сабе маршалка, з якім і губарнатар павінен быў лічыцца, а дваранскія сходы мелі права пасылаць скаргі проста цару, мінаючы чыноўнікаў.
Калі Севастопальская вайна паставіла пытаньне аб «рэформах», рэформы не маглі абмежавацца прыгонным правам: яны павінны былі ахапіць і паліцыю, і суд, і «бюрократыю». Апошняя і зьявілася тым моцным касьцяком, які вытрымаў націск «рэформаў» і захаваў, наагул і цалком, уладу за гандлёвым капіталам. Болей за ўсё прыгоньніцкай дзяржаве прышлося ахвяраваць у галіне суду. Ня толькі прамысловы, але і гандлёвы капітал не маглі не задумацца над тым, колькі будуць каштаваць ім хабары пры тым размаху, які павінна было набыць экономічнае жыцьцё краіны. Пры параўнаўча невялікіх ранейшых гандлёвых зваротах можна было абыйсьціся дзесяткамі і соткамі тысяч, цяпер справа пахла дзесяткамі мільёнаў; на такое зьмяншэньне сваіх прыбыткаў капіталісты ня мог згадзіцца. Хабару была абвешчана нашчадная вайна. Хабарніка цкавалі скрозь - у газэтах, часопісах, комэдыях, романах, аповесьцях. Ужо Мікалай І,-мы памятаем, што ён аднэй нагою стаў у новай, прамысловай Расіі, а другой - у старой гандлёвай, - павінен быў дапусьціць высьвядчэньне дробных хабарнікаў («Рэвізор» і «Мёртвыя душы» Гогаля). Ён-жа павінен быў адмовіцца ад бізуна (захаваўшы розгі і «скрозь строй»), і за яго-ж панаваньнем, пад канец, быў складзены проект судовай рэформы па новых падставах, але ў яго, як вядома, не хапіла храбрасьці ажыцьцявіць проект. Калі скасавалі прыгоннае права, мікалаеўскі проект здаваўся ўжо ўстарэлым. Судовая рэформа Аляксандра ІІ пашла куды далей за яго. Яна пашырыла ў Расіі бадай заходняэўропэйскія (г. зн. уласьцівыя разьвітаму прамысловаму капіталізму) формы судаўніцтва. Зачынены суд зьмяніўся публічным, галосным, судаўніцтва выключна на паперы замянілася вусным судагаварэньнем. Урэшце, прыгавор да важнейшых крымінальных справах выносілі ня чыноўнікі, а прысяжныя, якія браліся з колаў самага грамадзтва. А для менш важных спраў выбіраліся «міравыя судзьдзі».
Само па сабе зразумела, што аб «вялікасьці» судовай рэформы буржуазныя пісьменьнікі крычалі яшчэ галасьней, чым аб «бескарыснасьці» сялянскай. Лгарства тут было, бадай, крыху менш: судовая рэформа была самай удалай з рэформаў 60-х гадоў, асабліва, калі прыняць пад увагу, што адначасна былі скасованы зусім цялесныя кары па суду (толькі сялянскія, валасныя суды, якія былі, як мы ведаем, над дваранскай камандай, захавалі права ўжываць розгі). Але ўсё-ж такі ня трэба запамінаць, папершае, што рэформа зусім сур'ёзна абараняла інтарэсы толькі буржуазіі, прысяжнымі ў горадзе маглі быць толькі людзі, што мелі пэўны прыбытак (пэнсія і т. п.), які перавышаў заработную плату звычайнага рабочага або нават дробнага служачага. У прысяжныя ў горадзе, такім чынам, трапляла толькі буржуазія. З сялян у прысяжныя дапушчаліся толькі тыя, якія раней займалі якую-небудзь пасаду ў сялянскім «самакіраўніцтве», г. зн. былі грунтоўна вымуштраваны дваранскім «міравым пасрэднікам». Маса працоўнага сялянства і тут была ўхілена ад справы. Міравыя судзьдзі таксама маглі выбірацца толькі з людзей, якія мелі пэўнае багацьце. А галоўнае, новая рэформа суду, так выслаўленыя «вуснае і галоснае судаўніцтва», «супарніцкі процэс», як знарок, былі зроблены для багатых. Каб гаварыць на судзе публічна, патрэбна была некаторая адукацыя, веда судовых формальнасьцяй, урэшце, проста навык. Дзе ўсё гэта было ўзяць рабочаму або селяніну? А ў грамадзянскім судзе, у якім сьпіраліся аб грошах, аб зямлі, трэба было ведаць законы аб уласнасьці, а законы гэтыя заставаліся старыя, дзе сам чорт нагу зламаў-бы. Новага кодэксу і тут не знайшлі часу напісаць. Багатыя людзі маглі гэтага ўсяго пазбыцца, наняўшы адваката, адукаванага юрыстага, які заўсёды хадзіў на судох і ведаў усе іх ходы. Бедняком давалі абаронцаў па вызначэньні ад суду, і гэта былі па большай частцы маладыя адвакаты, якія толькі пачыналі працаваць, а старыя і спрактыкаваныя стараліся як-небудзь сапхнуць справу, якая не абяцала ім «гонорару». На судзе буржуа, такім парадкам, бый куды лепей узброены, чым не-буржуа. Падругое, рэформа ня была даведзена да канца, што павінны былі прызнаць і буржуазныя гісторыкі, а потым даволі хутка была яшчэ і абцята. Для важнейшых справаў, дзе быў зацікаўлены сам урад, справаў «політычных», застаўся, як і раней, чыноўніцкі суд з так званымі «прадстаўнікамі ад станаў» (але прадстаўнікі станаў, як мы ведаем, былі і ў старым судзе); хутка гэты суд быў пашыраны на ўсе справы, дзе было заблытана чыноўніцтва. Галоснасьць была абцята тым, што суду было дана права «зачыняць дзьверы», г. зн. рабіць разгляд сакрэтным. Суд з прадстаўнікамі ад станау пры зачыненых дзьвярах ужо вельмі мала адрозьніваўся ад старога суду,-толькі тым, што быў прысутны абаронца. Урэшце, была захована адміністрацыйная права. Міністар ці губарнатар маглі высылаць у Сібір бяз жаднага судовага разгляду. А паліцыя бяз жаднага розгляду лупцавала на ўчастках, каго лічыла патрэбным.
Самая «эўропэйская» з рэформаў Аляксандра ІІ захавала, такім парадкам, досыць «ісьцінна-расійскіх» рыс. Яшчэ больш іх засталося ў другой рэформе, якой прастадушныя людзі думалі канчаткова зламаць ногі чыноўніцтву, у рэформе земскай. Да 1861 г. мясцовыя справы-паліцыя, суд на дробных праступках, утрыманьне ў парадку дарог, мастоў і г. д.-былі ў руках купецтва ў гарадох і памешчыкаў на вёсцы. Інакш кажучы, мясцовыя справы 90 проц. расійскага насяленьня былі ў руках дваранства. Аб мясцовай гаспадарцы, дарогах, мастох, больніцах, школах бадай ніхто не клапаціўся, ды апошніх бадай і на было; больніцы былі хутчэй у вялікіх маёнтках, зробленыя «прасьвечанымі» панамі часткай з фанфаронства, часткай, як патрэбная прыналежнасьць добра наладжанай гаспадаркі. Словам, дарэформавага «земства» бадай ніхто не заўважаў, і калі ў 1864 г. былі створаны «земскія установы», то ўсім здавалася, што ў Расіі зьявілася нешта новае і нават, як здавалася замілаваным у сябе рэформатарам, нешта зусім орыгінальнае, да чаго нідзе ў іншых краінах не дадумаліся. А сапраўды нашыя земскія ўстановы былі даволі дакладна зьняты з Прусіі, самай бюрократычнай краіны ў Заходняй Эўропе. Адтуль быў запазычаны і земскі цэнз падзелу насяленьня для выбараў у земскія ўстановы на тры «курыі», толькі ў Прусіі гэтыя «курыі» адрозьніваліся адна ад аднае колькасьцю падатку, які плаціўся, інакш кажучы, сваім багацьцем, так што самая буйная буржуазія мела ⅓ усіх галасоў (хоць яна не складала, мабыць, і 1 проц. насяленьня), сярэдняя буржуазія мела ⅙ (хоць з насяленьня да яе належала, мабыць, 1/10), і ўся рэшта насяленьня г. зн. 90 проц. жыхароў, таксама ⅓. У Прусіі, такім чынам, выбраньне было заснована на чыста буржуазным прынцыпе-маемасным. «Абрусеньне» гэтага прынцыпу выразілася ў тым, што у нас быў уведзены, хоць і ў скрытым выглядзе, прынцып станаў. ⅓ усіх галасоў атрымалі «асабістыя зямляўласьнікі», г. зн. дваране-памешчыкі, бо іншых асабістых зямляўласьнікаў, за выключэньнем прамысловых губэрняў, дзе ўладалі маёнткамі і фабрыканты, бадай ня было; ⅓ была дана «грамадзкаму зямляўладаньню», г. зн. сялянам, і ⅓ усёй рэшце, г. зн. буржуазіі. У павятовых сабраньнях дваране і чыноўнікі склалі, дзякуючы гэтаму, бадай палавіну ўсіх гласных, а разам з буржуазіяй бадай дзьве трэці; сяляне-ж крыху больш аднэй трэці. На выбарах губэрскіх гласных, якія пасыпаліся ўжо ня проста насяленьнем, павятовымі земствамі, большасьць была загадзя забясьпечана буржуазіі, а спаміж гэтай апошняй зямляўласьнікам: на губэрскіх сходах дваране і чыноўнікі складалі ужо больш 4/5, а сяляне менш 1/10. Урэшце, у кіраўніцтвах выканаўчых органаў земскіх сабраньняў, земскім «урадзе»,-бо кіравалі-ж іменна кіраўніцтвы, якія дзейнічалі заўсёды, а не сабраньні, якія склікаліся раз у год на 20 дзён,-перавага памешчыкаў была яшчэ больш значнай: у павеце ўжо яны адны, без буржуазіі, складалі абсолютную большасьць, а ў губэрскіх кіраўніцтвах іх было 9/10, а сялян усяго паўтара процэнта.
Затое, калі мы возьмем земскія падаткі, мы атрымаем малюнак якраз адваротны: дзесяціна «надзельнай», г. зн. сялянскай, зямлі плаціла 40 капеек, дваранскай 21 кап., а скарбовай і «удзельнай», г. зн. належаўшай царскай фаміліі, толькі 12 кап. Бадай якраз як у евангэліі: хто мае, таму дасца, а хто ня мае, ад таго адбярэцца. Да цяжару, які выціскаў з сялян «дадатковы продукт» пасьля 19 лютага 1861 году, і земскае самакіраўніцтва прычапіла свой фунцік. Калі дадаць да гэтага, што памешчыкі вельмі пяспраўна плацілі надаткі, якія прымадалі на іх долю, нядоімка памешчыцкай зямлі была куды большай, чым сялянскай, прытым, чым пан быў больш багаты, тым ён плаціў горш і тым цяжей было з яго што-небудзь спагнаць, малюнак будзе поўны: і ў земскай рэформе, як у сялянскай, стары парадак перамог больш чым напалавіну. Земскае самакіраўніцтва, у істоце, засталося дваранскім самакіраўніцтвам, і наўрад ці сяляне маглі ўцешыцца тым, што цяпер гэта было яшчэ меней самакіраўніцтва, чым раней. Чыста прыгоньціцкая дзяржава больш давярала памешчыку, чым тая поўпрыгоньніцкая, якая ўсталявалася ў Расіі з 60-х гадоў. Гандлёвы капітал ня мог запомніць, што ў 1861 г. пэўная частка дваранства перайшла на бок яго конкурэнта-прамысловага капіталу. Да земскай рэформы мясцовыя памешчыкі выбіралі і мясцовы суд, і мясцовую паліцыю: цяпер выбар судзьдзяў за імі застаўся: міравога судзьдзю выбірала павятовае земскае сабраньне, і, зразумела, каго ён выбіраў, ня лічачы нават таго, што для таго, хто выбіраўся, канечна трэ было уладаць маёнткам ня ніжэй пэўнай каштоўнасьці; міравы судзьдзя на вёсцы быў заўсёды з памешчыкаў. Але паліцыю пачала назначаць цэнтральная ўлада: раней спраўнік выбіраўся памешчыкамі павету, цяпер яго прысылала губэрская ўлада. І з боку адносін да гэтае ўлады земскія сабраньні былі куды менш самастойныя, чым ранейшыя дваранскія (якія засталіся, але выключна, як станавая організацыя). Тыя мелі права падаваць просьбы на «высачайшае імя», гэтыя - не. І губарнатар быў пастаўлены над імі, ён павінен быў сачыць за «законнасьцю» іх пастановаў, нібы гэта ня мог зрабіць суд, які па ўсіх краінах зьяўляецца іменна ахавальнікам законнасьці.
Гандлёвы капіталізм адступіў, такім парадкам, на ўсіх фронтах вельмі недалёка і адразу-ж грунтоўна ўмацаваўся на «тылавых позыцыях. Расійская прамысловасьць не дабілася таго, што атрымала даўно перад гэтым ангельская і француская,-удзелу ў організацыі краіны цераз буржуазны парлямэнт. Яна не атрымала нават таго, што мела нямецкая,-пастаяннага дарадчага голасу ў такой організацыі; пастаяннае буржуазнае прадстаўніцтва пры цэнтральнай уладзе дала расійскай буржуазіі толькі рабочая рэволюцыя 1905 году. Яна не атрымала нават вольнага рабочага. Чым-жа тлумачыцца такое прыніжанае становішча расійскай прамысловай буржуазіі параўнаўча з заходнім? Чаму яна не адважылася на большае, чым мізэрныя «вялікія рэформы» 60-х гадоў, ды й тых, як убачым далей, ня умела абараніць бяз уступак? Тут нам трэба вярнуцца назад, і мы ўгледзім, што расійскі буржуа спачатку быў у сваіх марах нават больш адважны, чым заходнія, але лютая сапраўднасьць, сапраўднасьць расійскага экономічнага разьвіцьця падцяла крыльлі гэтым марам.
- ↑ Прозьвішча Романовых прыходзіцца пісаць у чужаслове, бо, як ужо крыху адзначалася вышэй, гэтая сям'я вымерла з дачкою першага імпэратара Усерасійскага Пётры Аляксеевіча. У Елізаветы Пётраўны дзяцей ня было, і яна назначыла сваім наступнікам свайго пляменьніка Пётру, прынца Гольштэйн-Готорнскага. У таго таксама дзяцей ня было, яго наступнік Павал Пётравіч, як усе тады ведалі, нарадзіўся ў яго жонкі ад аднаго з прыдворных. Ад гэтага Паўла і пайшлі пазьнейшыя "Романовы".
- ↑ Фаворыт ("каханак")-чужаземнае слова, уведзенае велівымі гісторыкамі ў расійскую мову, каб азначаць людзей, фізычна блізкіх да царскіх асоб. У такой блізкасьці да Пётры, як тады ўсе думалі, быў і Меншыкаў. Але часьцей, зразумела, фаворыты былі іншага полу, чым асоба, якая панавала; так у нас, у XVІІІ веку, панавалі бадай выключна кабеты, дык фаворытамі былі мужчыны.
- ↑ Падрабязна аб змове дэкабрыстых гл. ніжэй, разьдзел "Революцыйная буржуазія".
- ↑ Пад сэкрэтам. Ув. перакл.
- ↑ Адкупшчыкамі, як мы памятаем, называлі тых капіталістых, якія "бралі на водкуп" продаж гарэлкі ў тэй або іншай губэрні, г. зн. плацілі дзяржаве ўсю суму падатку на гарэлку і за гэта атрымоўвалі права спойваць народ, нажываючы вялізныя барышы.
- ↑ Пуга, дыба і г. д. былі, напрыклад, у прускіх і аўстрыйскіх законах. Адзін-жа вельмі жорсткі від сьмяротнай кары-калесаваньне (раздрабленьне касьцей цяжкім колам)-прышоў да нас якраз з Захаду, дзе ён ужываўся ў Францыі, напрыклад, да рэволюцыі.