Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ляніна як з дадатнага, так і адмоўнага боку, на які паэта, як праудзівы рэалісты, не заплюшчвае вачэй.

Крыху пазьней у канцы 1908 г. праз два гады ад заснаванья газэты «Наша Ніва» да яе далучаецца новы шэраг паэтау і пісьменьнікау, але ужо з радоу рамесьніцтва і працоунай інтэлігенцыі. Далучаючыся да агульнай мэты на шляху адраджэньня Беларусі, яны прыносяць з сабой шмат новых рознастойных матывау у беларускую літаратуру. Гэта былі рамесьнікі: А. Гарун, Ц. Гартны, Ф. Шантыр, і інтэлігэнты — К. Буйла, У. Галубок і інш.

А. Гарун (Александр Прушынскі) быу актывісты-рэвалюцыянэр, па прафэсіі сталяр, але яшчэ у 1907 годзе яго заарыштоуваюць і высылаюць у Сібір, дзе ен і застаецца да 1907 году. Прасякнуты рэвалюцыйным духам Гарун у ссылцы сумуе па роднай Беларусі, з якой ен хацеу бы змагацца за яе вызваленьне й піша адтуль вершы у якіх адбіваецца гэты настрой. Усе яго вершы, выданыя у зборніку «Матчын дар» (1918 г) напісаны у гэтым настроі — гэта шчырая любасьць на бацькаушчыны і смутак па ей Але хоць Гарун і быу рабочым — рабочае жыцьце не знайшло адбіцьця у яго творах за выключэньнем некалькіх, як напрыклад верш «Муляру» у якім Гарун зьвяртаецца да рабочага клічучы кінуць будаваньне склепа й пайсьці з ім будаваць новы мур:

«Мур вялікі вольнай волі
Мур высокі да нябес,
Мур братэрства, роунай долі
Мур для радасьці, бяз сьлез».