Старонка:Новая беларуская літаратура (Адам Багдановіч).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Затое сучасьнік А. Гаруна Ц. Гартны, амаль што ня усю сваю творчасьць пасьвяціу асьвятленьню у сваіх творах жыцьця беларускага рабочага.

Сын селяніна чорнарабочага Ц. Гартны (Змітро Жылуновіч) дастау асьвету у двухклясавай школе, а пасьля папауняу яе чытаньнем, на якое аддавау шмат часу. З 1904 г. ен уваходзіць у сацыял-дэмакратычную рабочую партыю і становіцца актыўным рэвалюцыянэрам. З 1906 году ен становіцца рамесьнікам—гарбаром. У гэты час ен пачынае пісаць вершы сьпярша па расійску, а пасьля па беларуску і з 1908 г. друкуецца у «Нашай Ніве».

Ц. Гартны адзін з найбольш здольных паэтау беларускае паэзіі. Ен піша вершы, з якіх выйшлі асобнымі выданьнямі зборнікі (Песьні 1913 г.). «Песьні працы і змаганьня» (1922 г.), а таксама й апавядаьні з якіх выйшау зборнік Трэскі на хвалях» (1924 г.). Апрача гэтага Ц. Гартны піша першы беларускі раман «Сокі Цаліны» у трох частках, з якога выйшла ужо з друку першая частка «Бацькава воля»—(1922 г.).

Пачаушы сваю творчасьць з агульных матываў адраджэньня Беларусі Ц. Гартны далучае да іх і матывы рабочага жыцьця, а пасьля і зусім захапляецца імі.

З другога боку, як рэвалюцыянэр актывіста ен далучае сваю паэзію і да рэвалюцыйнасьці. Такім чынам Ц. Гартны уносіць у беларускую паэзію элемэнт пролетарскасьці і становіцца пачынальнікам будучай пралетарскай беларускай поэзіі.

Зборнік «Песьні працы і змаганьня» — сам сваім загалоукам адказвае на зьмест вершау, якія і зьяуляюцца найбольш характарнымі дзеля творчасьц