Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

народу“. З другога боку, родныя малюнкі і родныя зьявы, — вось на што пакіраваны ўвесь час думкі поэты.

І гэты нацыянальны патос поэты, як быццам, дасягае свайго найвышэйшага пункту ў яго ў апошні час выдадзеным творы, — поэме „Новая зямля“, якую на пэўным грунце можна прызнаць, што асабліва падкрэсьліў у сваім артыкуле „Пуціны беларускае літаратуры“ проф. Ів. Замоцін, праўдзівай беларускай нацыянальнай поэмай.

Пад уплывам нацыянальных беларускіх мотываў увесь час стаіць нават беларускі пісьменьнік з яўрэяў З. Бядуля-Ясакар. „Ён да таго зросься з беларускаю культураю і беларускім народам, да таго пакахаў беларускую стыхію, як-бы ён быў беларусам ад роду. Доля-нядоля беларускага краю востра адчуваецца ім і выразна адбіваецца ў яго творах. З. Бядулі міл і патайны сьвет беларуса: яго вера ў лясуны, у русалкі, у ведзьмы; поэта не абмінае іх у сваіх творах“. (З. Жылуновіч. Беларускае пісьменства. Зборнік „Беларусь“, стар. 311). У зборніку. вершаў поэты „Пад родным небам“ вельмі выразна адбіваюць яго нацыянальную настраёвасьць першыя вершы зборніка, асабліва „Беларусь“ і „Паходні“: нацыянальныя мотывы праходзяць і праз эпічныя творы, зьмешчаныя ў апошнім разьдзеле „Зачарованы край“.

Агулам кажучы, лінію разьвіцьця беларускіх пісьменьнікаў дарэволюцыйнага настрою можна адзначыць тым, што ў іх з працягам часу формы нацыянальнай лірыкі пачынаюць зьмяняцца на формы нацыянальнага эпосу, але нацыянальны грунт іх творчасьці застаецца нязьменным.

Аднак, падобныя-ж ноты можна чуваць і ў творчасьці рэволюцыйна-пролетарскіх поэтаў Цішкі Гартны і М. Чарота. Тут, у адносінах да нацыяналь-