Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— дык і ў эпоху рэволюцыі ён увесь жыве, цалкам і выключна, сваёю спадчынай — старонкай роднаю:

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына…
Аб ёй мне баюць казкі-сны.
Вясеньнія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын.
Што лёг ля вёсак покатам.
І ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсьцяж раблю агледзіны:
Ці гэты скарб ня збрыў дзе проч.
Ці трутнем ён ня зьедзены?
Нашу яго ў жывой душы.
Як вечны сьветач-полымя…

Гэты сьветач, як выразна паказвае зборнік вершаў „Спадчына“, поэта захаваў у сябе да апошняга часу…

Дзеля таго галоўная частка вершаў зборніка афярованы бацькаўшчыне. Нават такі сюжэт, як „валачобнікі“, выклікае ў поэты думку:

Ці-ж нас такое з роду ўжо пракляцьце
Зачаравала чарамі сваімі,
Што мусім мы пад вокнамі стагнаці…
І, ня знаючы бацькаўшчыны-маці,
У ёрмах валачыцца між чужымі…

На нацыянальныя мотывы напісаны і эпічныя вершы ў V разьдзеле зборніка — „Магіла льва“, „Бандароўна“ і інш.

Што поэзія Я. Коласа ў істоце зьяўляецца такой-жа высокай поэзіяй нацыянальнага патосу, — гэта не патрабуе асабістага давядзеньня. Сярод вершаў Коласа мы знойдзем шмат праяваў гэтага патосу, напр., у зборніку „Водгульле“ — „Родныя малюнкі“, „У палёх Беларусі“, „Покліч“ і асабліва „Беларускаму