Старонка:На літаратурныя тэмы (1929).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нага элемэнту, розьніца паміж Я. Купалам і Я. Коласам, з аднаго боку, і Цішкам Гартным; Чаротам- з другога, ня толькі якасная, колькі колькасная. Нацыянальны элемэнт у пролетарскіх пісьменьнікаў аслабляецца дзеля таго, што ён злучаецца з элемэнтам рэволюцыйна-кастрычнікавым, але ў гэтым злучэньні ён усё-ж такі застаецца прыметным:

Цяпер айчына — жыўчы дух
Дае адвазе рэўлюцнера,
К змаганьню будзіць гнеўны зух,
К пабедзе родзіць ў сэрцы веру…
вечнай вольнасьці завет
Любоў к айчыне папаўняе.

(Ц. Гартны. „Песьні пр. і зм.“, стар. 83).

Дзеля характарыстыкі нацыянальнага настрою Гартнага нязьлішне будзе прыпомніць гэткае месца з яго роману „Сокі цаліны“.

„Пасьля двух год разлукі з родным краем знаёмыя мясьціны паказаліся Рыгору такімі блізкімі яго сэрцу, такімі роднымі і дарагімі, што ён зусім не прыкмячаў у ўспамінках тае межы, якая двохгадовай прагалінай ляжала ў яго жыцьці. Там, у глыбіні яго душы, якая ні на хвілю не пакідала дрэньціць па родным краю, па сваіх людзях, цяпер, калі ўсё паказалася яго вачом, раптам забурліла кіпучая хваля любві і нейкага неаказнага натхненьня.

— Праўда, такі, то, — разважаў ён у сваёй хаце, — што над родны край і над родную старонку нічога даражэй не знайсьці ў сьвеце. Кламяць тыя, несправядліва судзяць, кажучы: там наша родзіна, дзе нам жыць добра — падумаў ён, пры гэтым дастаў з-пад полу свой куфэрак, адамкнуў яго вынятым з кішэні ключыкам і, дастаўшы газэту, разьвярнуў яе і, тупаючы па хаце, пачаў дэклямаваць верш:

„Край мой родны, край мой мілы…“