Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дае патрэбнага значаньня сваёй літэратурнай працы. Вершы Зязюлі друкаваліся найбольш у „Biełarusie“ за 1913 і 1914 г.г. Асобны зборнічак яго поэзіі „З роднага загону“ знайшоў вялікую прыхільнасьць крытыкі. Талент поэта ўсё болей разьвіваецца („Вольная Беларусь“, 1918 г.).

Зямкевіч, Р. — вядомы бібліафіл, публіцыста, перакладчык В. Стэфаныка, гісторык беларускае літэратуры ізьбіраньнік памятак беларускага слова і мастацтва (маець вялікае багацьце). Радзіўся 7 лютага (нов. ст.) 1881 года, у Варшаве, ў сям‘і загадчыка друкарні. Бацькі яго родам са Случчыны. Зямкевіч па профэсіі інжынэр-механік.

Краўцоў, Макар (Косьцевіч)—малады і спадзейны поэт-лірык і публіцыста. Родам з Горадні.

Ластоўскі, В. — грамадзкі і палітычны дзеяч, публіцыста, аўтор некалькіх апавяданьняў, „Гісторыі Беларусі“, школьных падручнікаў і інш. Пішаць пад рознымі псэўданімамі, найболей вядомы з іх Власт. Творчасьць Ластоўскага крытыка сустрэла вельмі цёпла. У 1911 годзе М. Багдановіч пісаў так: Власт здалеў даць у сваіх абразках нешта цэннае. На жаль, ён іншы раз даволі моцна нагадуе польскіх модэрністаў (гл. „Мары“), у бытавых жа апавяданьнях губіць лепшы бок свайго таленту—сумную поэтычнасьць. Але бывае, што на апісаньнях нашага шэрага жыцьця адбіваецца лірычны пад‘ём душы пісьменьніка і ўплятае ў вянок нашай літэратуры сьвежы, яркі кьвяток (гл. ап. „Лебядзіная песьня“)“. У 1913 г. М. Багдановіч напісаў аб ім гэтак: „Власт надрукаваў усяго 3—4 рэчы, але кожную можна ўзяць за прыклад, як трэба пісаць. Асабліва хораша напісаны апавяданьні „Сож і Няпро“,—вельмі прыгожая казка-легенда (гэтага ў нас дасюль яшчэ ня было ды і наагул спатыкаецца ня часта), і, далей, „Дзень рожавай кветкі“, што нагадывае лепшыя з апавяданьняў, здабыўшых усясьветную славу дацкаму пісьменьніку Андэрсэну“. У 1917 г. у „Гомане“ Власт даў спробу гістарычнага апавяданьня „Наезчык“. Ластоўскі родам з-пад м. Глыбокага (Дзісьн. пав., Віл. губ.); у малых гадох прыйшоў ён у Вільню, працаваў у вінным склепе, шмат чытаў, чым і здабыў адукацыю; пазьней быў бібліатэкарам у студэнцкай бібліатэцы ў Пецярбурзе, адылі прыехаў у Вільню, дзе і працаваў у „Нашай Ніве“ і „Беларускай кнігарні“.

Лейка, Кандрат — надта здольны нашаніўскі апавяданьнік, каторы не пасьпеў яшчэ паказаць усю сілу свайго талента. Ён даў некалькі цэнных апавяданьняў („Кульгавы