Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сковага жыцьця, нямала прырода-апісаўчай і любоўнай лірыкі. „…Цяжкія варункі бытаваньня, зусім натуральна, забівалі ў Цішкі Гартнага многа жывых парываў і прынасілі яму шмат горкіх мінут упадку энэргіі, сумляваньня; вось у іншых вершах, ён горка жаліцца на труднасьць правясьці ў жыцьцё яго ідэалы („Я—нішто“ і інш.), на расчараваньне ў жыцьці. Але агульны тон поэзіі яго—жывы, бодры, дый гэтаму адпавядае будова вершу—найбольш кароткага, з рытмам, напамінаючым шыбкія ўдары молата ці рух гарбарскага скрэбла“ (А Навіна). У вастатнія гады творчасьць Гартнага прыймае ўсе выразьнейшы клясавы характар („Хвалі жыцьця“, драма ў 3 дзеях, і інш.). Напісаны Гартным роман „Бацькава воля“ дагэтуль ня выйшаў з друку. На лірыцы Ц. Гартнага ёсьць значны ўплыў Я. Коласа.

Гмырак, Лявон (М. Бабровіч) — малады і надта здольны нашаніўскі публіцыста. Пісаў і белетрыстыку (Б. Заяц). Быў родам з Віленшчыны, (двор Пархвенага, Вялейск. пав.), забіты на вайне пад Коўняю 30 чэрвеня 1915 года. Нарадзіўся 6 красавіка 1891 года.

Грыневіч, Антон — гдзін з даўных нашаніўскіх публіцыстаў, шырока вядомы праз зьбіраньне і гармонізацыю народных мэлёдыяў і выданьне беларускіх кніжак, у тым ліку сваіх сьпеўнікаў. Родам з Віцебшчыны.

Гурло, А. — налады беларускі пясьняр, вершы якога друкаваліся ў „Нашай Ніве“, „Маладой Беларусі“ (1913 г., сш. 3) і іншых беларускіх часопісях да 1915 г. „У той час, калі большасьць беларускіх поэтаў у сваіх творах ў цёмных фарбах малявалі гаротнае жыцьцё беларускага земляроба, Гурло вызначаўся сваімі вясёлымі сонечнымі мотывамі, якія энэргічна клікалі да волі, да змаганьня з цемрай. Колёрыт яго вершаў—сонечнае неба бяз хмарак, птушка-арол у вышыне, а пад імі ясна-срэбны ручай, абшар зялёных лугоў, моцны вецер і г. д., дзе ўся гэткая абстава кліча да радасьці і шчасьця. У 1915 г. Гурло пайшоў на вайну, а дзе ён цяпер знаходзіцца—няма ведама“ (Бел. Жыцьцё, № 7, 1920 1); Гурло, як і Ц. Гартны, родам з Капыля.

Журба Я. — вядомы сярод нашаніўцаў лірычны поэт і публіцыста. Перакладаў з украінскага, пісаў „Лісты з Украіны“. Журба—вучыцель, родам з Лепельшчыны. Дзе ён цяпер, невядома.

Зязюля, Андрэй, (ксёндз Аляксандра Астрамовіч)—здольны лірычны поэт-адраджэнец, каторы, на шкоду, не пры-