Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/196

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

родзе, поэт вяжыць з сваім вастроем („Восень“, „Вясна“, „Завіруха“, „Вецер“ і інш.). Апісуючы абразы прыроды, Гарун самай тэхнікай верша стварае адпаведнае ўражаньне. Проста клясычная рэч, да прыкладу, яго верш „Навакол“… у якім плястычны малюнак сыбірскае тайгі магутна стаіць уваччу чытаньніку. Тое-ж трэба сказаць аб вершу „У прыпар“, дзе ў рознай рытміцы і ў належным падборы слоў перадаецца дзеяньне прыроды ў прыпар. Спачатку кароткія, тамуючыя, аднаслоўна-трывожныя, як перад гразою, радкі, якія спараджаюць гром. „Маланка ўраз зьявілася, мільгнула і звалілася“,—гэтыя гукі даюць дасканальнае ўяўленьне маланкі. Пачаўшы чытаць ад слоў: „Кроплі разам, згодна, жвава“… мы, заплюснуўшы вочы, пачуем, як ідзець дождж. Далей—у тым-жа родзе. Апісаньне беларускага жыцьця па багацьцю абразоў, асабліва надворных, шмат бяднейшае ў лірыцы Гаруна, чымся у творах другіх выдатных, нашаніўцаў. Па свайму духоўнаму характару яно падобна да апісаньня Гаруном прыроды („Хатка“, „Жабрачка“, „Спрэчка“). Болей элементаў народна-беларускага жыцьця знаходзім у гаруноўскіх перайманьнях народнае творчасьці (Цыкл „Новая песьня“), а таксама ў яго апрацаваньнях чыста-народных сюжэтаў, дзе знаходзім легенды, казкі, жарты („Шчасьце Мацея“, каторае варта параўнаваць з коласаўскім творам „Як Янка забагацеў“, патым—„Канец Паўлючонка“, „Каму што“). Сярод гэтых даўжэйшых вершаваных эпічных рэчаў Гаруна трэба асобна паставіць балядуВаражба“ — адзін з лепшых твораў поэта і ўсяе нашай поэзіі. Баляда гэтая вельмі нацыянальная й мастацкая, у ёй добра ўхоплен дух засьцянковага жыцьця, паказана багацьце беларускага слова у любоўных размовах і чыста-беларуская жартаўлівая далікатнасьць настрою. Баляда напісана трохстопным дактылем, па сем радкоў у строфе. Проза Жывіцы (апавяданьні) вызначаецца хараством мовы і стыля, наагул дасканальствам тэхнікі і глыбінёй думкі, але яна ненацыянальна, навет зьмест яе даволі часта небеларускі. З пагляду беларускасьці найлепей выйшаў „Пан Шабуневіч“—жывы беларускі тып пачатку адраджэньня. З другога боку, такія рэчы, як „П‘еро і Коломбіна“, здавальняюць літэратурнае вымаганьне самага тонкага смакуна, даюць пабеларуску тое, што дагэтуль беларуская інтэлігенцыя знаходзіла выключна ў чужых мовах. Адносіны мужчыны і жанчыны, каторыя ў лірыцы Гаруна маюць заўсёды рэальна раскрыты канчатак, у гэтым апавяданьні тройчы зводзяцца на трагічна-наканованую, нямінушчую разьвязку.

У мове Гаруна часам бываюць неасьцярожныя полёнізмы („і шум лясны, і гвар.).