Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/190

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лат“, „Ад крыві чырвонай“, „Арліхі“, „Баляды“ і інш.) Урэшце ён праканаўся, што ёсьць поўная паралель між Вавілонам і сучаснай вайною, што людзі могуць зрабіць культ з усяго, самага, ў істоце, брыдкога; ён піша: „І маці з радасьцю дзіця сваё кідае на полымя, дзе шмат лягло ужо дзяцей“ („Вавілон“). Яшчэ далей — вайна зьнішчыла ідэалы поэта. („Расьсеяўся туман“), яго веру ў чалавека („Кат“). Яго адносіны да рэволюцыі аналёгічны з адносінамі да вайны. Біблейныя пераклады Ясакара вельмі поэтычны і адказуюць найчасьцей на нацыянальна-соцыяльныя тэматы („На біблейны лад“). З пазьнейшых вершаў трэба спамянуць яго прыгожую фантазію, навеяную зімовай начою і зьвязаную цесна з дапраўднасьцю — „Казку зімовай ночы“ і ўзварушлівыя, задушэўныя „Задушкі“.

Бядуля ў нашай поэзіі сваімі, глаўным чынам, апавяданьнямі шыбка й лёска здабыў дужа віднае і адпаведнае значаньне. Ды ня можна сказаць, каб з той-жа памыснасьцю ішло далейшае разьвіцьце яго таленту, у чым вінаваты былі ўмовы беларускага жыцьця. Аднак, з усяго відаць, што застой Бядулі з часу вайны і рэволюцыі кончыўся. Пачаўся расьцьвет ізноў.


Алесь Гарун.
(Радз. ў 1887 г.).

Алесь Гарун.


Алесь Гарун.

Яго біаграфія. Запраўднае імя Алеся Гаруна — Аляксандар Прушынскі. Поэт арадзіўся 27-га лютага 1887 г. (ст. ст.) ў Менску, на Багадзельнай вуліцы, у сям‘і чарнарабочага. Бацька яго Валадзімір Прушынскі і маці Зоф‘я (з роду Жывіцаў) былі тыповыя прадстаўнікі працоўнай прастанароднай грамады менскіх беларусаў-каталікоў, спрадвечных жыцельнікаў места. Зараблялі яны мала, а сям‘я была досыць вялікая, дзеля таго жылі Прушынскія зусім бедна. Маленькі Алесь рана вызначаўся сваімі здольнасьцямі. Пяцёх гадоў наўчыўся ён чытаць папольску і памаскоўску. На сёмым годзе пачаў ён хадзіць у 3-е гарадзкое прыходзкае вучылішча (на Белацаркоўнай вуліцы), але ў трэцім аддзяленьні праседзіў два гады, бо яго, такога недалетку, не дапусьцілі першы год да экзаментаў. Скончыўшы гэтае вучылішча ў 1897 годзе і пачакаўшы спаўненьня гадоў, паступіў ён у 1899 годзе ў менскую школу рамесьленых вучанікоў. У школе прабыў тры гады (1899—1902) і скончыў яе па дрэваабдзелачнаму аддзяленьню. У часе вучэньня, улетку і ўзімку выязджаў ён на вакацыі ў вёску да свае цёткі. Там