Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/189

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раства. І наагул, важнай складанай часткай зьместу бядулеўскіх апавяданьняў ёсьць хвала хараству, асабліва ў апісаньнях прыроды, гэта можна сказаць аб усіх-чыста яго рэчах. Таксама—карціны побыту. Беларускі сялянскі побыт Бядуля ведае дасканальна, але малюець яго, не ўважаючы за нешта глаўнае, а карыстаючы з яго для сваіх вышэйшых, ідэйных мастацкіх заданьняў. Прыкладам можа быць „Ліст“—верная бытавая карцінка, дзе, аднак, знаходзім нешта яшчэ: любоў маткі, любоў бязьмерную, вялікую, гатовую на мукі, на паніжэньні, а захаваную ў душы простай, несамавітай беларускай бабы! Гэткімі карцінкамі побыту, на фоне якіх Бядуля паказуець нешта вышэйшае, ідэйнае, можна назваць большасьць яго апавяцаньняў, („Ашчасьлівіла“ — „Чараўнік“, „Шалёны“ і інш.).

Лірыка Бядупі-Ясакара.Абразкі“ — сынтэз псыхікі жыдоўскай і беларускай. Уклад мовы — стылізаваны, быццам біблейны. Абразы—беларускія, але таксама агорнутыя наўмыснай стылізаванасьцю і паказаныя быццам праз нейкае небеларускае шкло. Зьмест—найчасьцей індывідуальныя перажываньні. Ен кажа: „Думы, дзеці душы маей, мне супакою не даюць“. Яму, поэту, цяжка жыць так, як жывецца, бо ён хочаць, а ня можа ўздаволь любавацца хараством сьвету божага, ня можа супакоіць сваё сэрца, здаволіць сваю душу.—„Здаецца, абхапіў-бы ўвесь сьвет божы і зьліўся-бы ў вадно з ветрам лёгкім, каб нешта цікавае, патрэбнае казаць убогім вёскам, каторыя, нібы апенкі на пасецы, расьсеяны па ўсяму вялікаму абшару беларускіх раўнін і балот“… — разважае поэт. Вершы пачаў ён свае з любоўнай лірыкі, дзе паказаў поэтычную прастату ў паглядзе на каханьне („Ці грэх“… 1913 г.), але неўзабаве перайшоў і на туманную сымволістыку, перайманьне чужога, філёзофстваваньне („Сьляпыя“). Любоўнае пачуцьцё родзіць у Ясакара трывожны і маркотны, нездаволены настрой. Маўляў, з нейкай поэтычнай прыемнасьцю ён плачаць і стогнець ад яго—сьлёзы туманяць яму вочы, боль раніць кволыя грудзі, ён чуець нешта благое („Сэрца прароча“). Падобны-ж настрей зьяўляецца ў яго часам ад уяўленьняў прыроды, перамену ў каторай ён вяжаць з сваімі перажываньнямі („Ля сьветлай затокі“). Нездаволеннасьць духа, праніканьне ў тайны істнаваньня—таксама нячужыя для Ясакара. Нахіл да містыцызму знаходзім у яго вершу „Дзіця рая“ і іншых. З прыходам вайны Ясакар на нейкі чае паддаўся ў сваёй лірыцы (і навет эпосе) агульнаму настрою, але неўзабаве шалёная вайна закранула яго глыбей, патым спужала сваёю жудаснасьцю і загіпнотызавала размахам сваіх абразоў („Во-