Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я. Купала, М. Багдановіч, З. Бядуля, А. Гарун, Ф. Аляхновіч і інш.). Зьявілісь чыста-сялянскія пісьменьнікі (Л. Лобік, Стары Улас і інш.) У нашаніўскую пару разьвілася і беларуская публіцыстыка (А. Навіна, Власт, Я. Лёсік і інш.).

Ян Луцкевіч.


Ян Луцкевіч.

Ян Луцкевіч (1881—1919) — віленскі археолёг, родам з Менска, быў адным з самых відных дзеячаў нашаніўскае пары. Як выдатная культурная сіла ў адраджэньні і палітычны правадыр такога руху, дзе разьвіцьце нацыянальнай літэратуры было грунтам усяе працы, Ян Луцкевіч, хоць сам блізка што і ня пісаў, зрабіў тымчасам вялікую работу ў гісторыі нашаніўскае літэратуры, быўшы ініцыятарам „Нашае Долі“ і „Нашае Нівы,“ дабываўшы кошты на друкаваньне, гуртуючы ля сябе людзей слова і жывучы з імі адным жыцьцём. У гісторыі-ж адраджэньня наагул Я. Луцкевіч мае значаньне непараўнавана важнейшае. Беларускаму народу адказаў ён багаты нацыянальны музэй, які з вялікаю пільнасьцю і працаю зьбіраў праз усё жыцьцё. Памёр ад сухот і пахован у Закапаным, у Галічыне. (Гл. кнігу „Памяці Івана Луцкевіча ў першыя ўгодкі сьмерці яго“, Вільня, 1920 г.).


Старэйшыя пісьменьнікі.

Біаграфічны матар‘ял. На сьмерць пісьменьніка ў „Вольнай Беларусі“ (№ 20—21, 1918 г.) было напісана вось што: „К. Каганец (Казімір Кастравіцкі) належыць да