Памяці Івана Луцкевіча (1920)
Памяці Івана Луцкевіча Зборнік успамінаў 1920 год |
ІВАН ЛУЦКЕВІЧ. Вільня 1920 г. |
ПАМЯЦІ
ІВАНА ЛУЦКЕВІЧА
Ў ПЕРШЫЕ ЎГОДКІ СЬМЕРЦІ ЯГО.
(20.VIII.1919 — 20.VIII.1920).
ВІЛЬНЯ1920 г.
Даць абраз душы чалавека, з каторым мы яшчэ ўчора разам працавалі для вялікае і сьвятое ідэі і каторы, памёршы, ўсё яшчэ як-быццам далей жыве з намі, — гэта на сёньня лішне трудная задача: лішне крэпка яшчэ зьвязана Яго „я“ з усім, што робіцца навакол нас, каб Яго індывідуальнасьць можна было ўжо цяпер аддзяліць ад агульнае справы. Трэба многа часу, каб на фоне разьвіваючыхся выпадкаў ясна выкрысталізавалася Яго асоба; трэба, каб жыцьцё перарасло тое, што было створана Ім — Яго розумам, Яго мысьляй, Яго сэрцам. І толькі тады можна будзе за дзелам Яго жыцьця дагледзіць Яго самога.
Мы і не бярэмся за дэтальную характэрыстыку нашага памершага без пары таварыша. Мы хочам перш за ўсё паказаць тое, што было зроблена Ім за Яго кароткае жыцьцë для справы адраджэньня беларускага народу, — а ў успамінах жывых сьведкаў працы Яго закрануць толькі некаторые рысы Яго душы, асабліва зьвяртаўшые увагу акружаючых. Мы хочам паказаць, што можа зрабіць чалавек, які ўсей душой і сэрцам сваім пранікнуўся вялікай ідэяй і служэньню ей аддаў усе свае сілы духовые і матэрыяльные, — і ахвяруем гэту кніжку памяці Яго замест вянка на далёкую магілу ў першые ўгодкі Яго сьмерці.
ЗЬМЕСТ.[1]
Стар.
|
- ↑ У арыгінальным выданьні няма, дададзена дзеля зручнасьці. (Вікікрыніцы )
- ↑ Дадзены твор напісаны Эдвардам Будзькам (1882—1958). Ён ахоўваецца аўтарскім правам да 2029 году і, на жаль, ня можа быць зьмешчаны тутака. (Вікікрыніцы )
- ↑ Дадзены твор напісаны Клаўдзіем Дуж-Душэўскім (1891—1959). Ён ахоўваецца аўтарскім правам да 2030 году і, на жаль, ня можа быць зьмешчаны тутака. (Вікікрыніцы )
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.