Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што палітыка міністэрства па беларускім справам у Ліцьве, сьведчыць аб тым, што ліцьвіны маюць уласныя зданьні, непадобныя да зданьняў саміх беларусаў.

На гэтых кароткіх увагах хацелася затрымацца, каб паказаць, што ў сучасных умовах так далёка нам яшчэ да запеўненьня грамадзянскай творчасьці шляхам аднэй палітычнай працы. Ясна, што пад чужацкім панаваньнем мы, як і іншыя, здаровыя народы, ахвярованы на паўстаньне, або на дэгэнэрацыю. Але і сучасная палітычная дзейнасьць у кірунку незалежнасьці, падгрунтованая на захапленьні ўлады палітычна-клясавымі органамі, мала можа здаволіць сумленнага чалавека. Яна не дасягне ўсё роўна забесьпячэньня грамадзкае самадзейнасьці і можа выклікаць новую роспач і нездаваленьне.

Нашы прарокі-песьняры, мусіць, марылі аб сапраўдна вольным жыцьці ў сваіх несьмяротных абразох:

„І будзе ўнукаў пачаваньне
„Там, дзе сягоньня плача дзед“ (Я. Купала)

аб праўдзівай незалежнасьці, вольнасьці духу:

„Прыдзе к нам воля святая чаканая“

бо гэтыя пранікаючыя словы ня могуць адносіцца, да куртатай палітычнай незалеж-