Старонка:Адвечным шляхам (1921).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шлях сучаснай палітычнай працы, яна апынулася ў шпонах палітычнага прымусу, палітычна-клясавай зацікаўленасьці і ад сучаснай палітыкі мала чаго можа чакаць народ, быццам ён выкарыстае яе для свае народнае творчасьці.

Як-жа стаіць справа ў жыцьці? Першы беларускі Ўрад, што стаяў, на грунце прынцыповай незалежнасьці, не дасягнуў ніякіх практычных вынікаў. Першымі спробамі „рэальнай“ палітыкі былі спробы яго наступнікаў. Так, знамянітая „Найвышэйшая Рада“, або „Дырэкторыя“, хацела згаварыцца са шляхоцкім урадам Пілсудскага, і, пеўна, стоячы на грунце незалежнасьці, Дырэкторыя была фактычна блізка ад здаваленьня культурна-нацыянальнай аўтаноміяй, аб чым сьведчыць прамова у Польскім Сойме прэм‘ера Скульскага. Гэты кірунак, як мала жыцьцёвы, практычна-адкінуты.

У ліпні 20 г. групка фэдэралістычна настроенай беларускай інтэлігэнцыі прызнала „беларускі савецкі ўрад“: савецкую Беларусь за магчымасьць легальнай працы. І гэтая спроба рассыпалася, не пакінуўшы навет ніякіх сьлядоў.

Цяпер найболей рэальным шляхам здаецца умова с.-р.-аўскага ўраду з ліцьвінамі. Але і тут толькі сьляпы ня ўбачыць,