Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Н/Цалкам
← М | Н (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
О → |
H.
НААЛКАТЬСЯ, налакнуцца, нагаладацца.
НАБАВЛЯТЬ што чым або на што; дадаваць, дадаць, дададзены, дадатак, дадатковы.
НАБАЛДАШНИК м. аправа на верхнім канцы ляскі; камёлка, булдаўка, ручка, клуга.
НАБАТ м. збуда, трывога, заклік каб зьбіраўся народ; спалох. Ударылі ў званы на спалох.
НАБАХВАЛИТЬ, нахваставацца.
НАБЕКРЕНЬ прысл. па адзін бок; набакір.
НАБЕРЕЖНАЯ ж. вуліца ці дарога на беразе; пабярэжніца, узбярэжжа.
НАБИВАТЬ што на што, чым; набіваць. Набіў на калясо абод; на касу баньку.
НАБИВ, набойка, набоісты. Даць набойку на абсацы.
НАБИЛКИ мн. рама ў якую ўстаўляюць бярдо; набільні.
НАБЛЮДАТЬ што, уважліва разглядаць, пілнаваць і заховываць; спацікаць.
НАБЛЮДЕНІЕ ср. спаціканьне.
НАБЛЮДАТЕЛЬНЫЙ, спацікаўлівы, спацікаўлівасьць.
НАБЛЮДАТЕЛЬ, спацікач.
НАБОЖНЫЙ, пабожны, пабожнасьць.
НАБОРОЗДИТЬ што, нарабіць многа барознаў; набаразнаваць набарозіць.
НАБОРТНЫЙ, наўспруговы.
НАБОРЩИК м. наборшчык.
НАБОСО прсл. басанож.
НАБОТАТЬ, наліць лішне многа; набухаць.
НАБРАСЫВАТЬ што, накідаць, накіданьне.
НАБРОСОК, нарыс алуўком, квачыкам; нарыс.
НАБРОС, накідзь.
НАБУРАВИТЬ, насьвярліць.
НАБУХАТЬ, раздавацца ад мокрасьці; набракнуць; набрынець, аб зярняці; аб прыліве сокаў: набрузнуць; набрузлы; набрузь. „Набрузь“ называюць яшчэ „бросьцю“. Дрэвы ужо пакрыліся бросьцю; г. зн. на дрэвах набрузлі пучкі. Набрузлі ўжо пукалкі кветак.
НАБѢГ вайск. раптоўны напад малым аддзелам; наскок, наскокам.
НАБѢДОКУРИТЬ, накуралесіць.
НАВАЖДАТЬ што на каго, блазіць. Блазіць яго бес зрабіць ліхое.
НАВОЖДЕНІЕ ср. наслань.
НАВАКСИТЬ боты, наваксаваць.
НАВАЛИВАТЬ што па што; наваліваць, накідаць.
НАВЕРГАТЬ што на што; нарынаць, нарынуць.
НАВЕРСТАТЬ што, нараўняць; нашыхтаваць, наматаць.
НАВЕРТЫВАТЬ што на што; накручаць, навіваць.
НАВЕСЕЛѢ прысл. наўзвеселі.
НАВЕЧЕРІЕ ср. конадзень, канодаваць.
НАВЗГЛЯД прысл. напогляд, насуглядзь.
НАВЗНИЧ прысл. нічком, ніц, ніцмя.
НАВИВАТЬ што на што, навіваць, навіты, навой, навіток, навіцень, навітка.
НАВИГАЦІЯ ж. вадаплаўства, вадаплаўны.
НАВИДАТЬСЯ чаго, нагледзіцца, набачыцца.
НАВИНЧИВАТЬ што на што; нашрубовываць, нашрубоўка.
НАВІЙ, нябошчык; навец, наўскі. „Наўцом“ называюць сьвежа памершага нябошчыка, а такжа, нябошчыка які па сьмерці ходзіць ў сваім целе ды ссе кроў (рас. вурдалак, польск. upior). Навец процістаўляецца мярсьню: даўно памершаму, які „разсыпаўся“ і ня мае ўжо цела, а паказуецца толькі як дух „сьцень“ (мярсьцень, мерсьціцца, прымярэсьціўся). У данным здарэньні слова „навец“ так сама эпітэт, як і слова „сьвежаніна“, „сьвежаваць“, „асьвяжыць“, якое ўжываецца ў тасунку да статку. Наш селянін, не скажа: „зарэзаў, забіў карову, вала, гэта лічыцца груба, дзеля гэтага кажа: „Асьвяжыў вала, карову, барана“. У мысьль гэтага непрыстойна казаць — „мярцьвец“, „труп“, на свежа памершага, а трэба казаць: „нябошчык“, „навец“. Наўскі, яму прыналежачы, прыкл. „Няўскі Вялікдзень“ (памінкі у Праводную нядзелю). У штодзеннай мове можна чуць падобныя сказы: „Наўца праводзілі на могілкі“. „Наўца памылі“.
НАВЛЕКАТЬ што на што, ці на каго; наўсьцягаць, наўсьцягнуць, няўсьцяг. — Наўсьцягаць на себе людзкое нездаволеньне. Ен гэтым наўсьцяг на себе бяду. Не наўсьцягай на сябе Божай кары.
НАВОДНЯТЬ што, заліваць вадой; авалажываць, авалога.
НАВОДНЕНІЕ, разьліў вады; паводка, разводзіца; вызліў рэк, вод.
НАВОЗ м. гной, гнаіць, гнойны; памёт. Ядуць траву ўсё памётную, а пьюць ваду — ўсё балотную. (Р. 8-9. 274).
НАВОЗРАСТѢ прысл. надорасьце.
НАВОЛАКИВАТЬ, нацягаць.
НАВОЛОЧКА, ж. похва на падушку; наўлечка, наўлечнік; пошаўка.
НАВОНЯТЬ чым, насмуродзіць.
НАВОРАЧИВАТЬ чым на што; навяртаць, навернуты, наваротлівы.
НАВОРОШИТЬ чаго, напарушыць, натрасьці.
НАВОРОВАТЬ што, накрасьць, накрасьці, накрасцца.
НАВОРСИТЬ сукно, накутраць.
НАВОРЧАТЬ, навурчэць.
НАВРАТЬ што каму; налгаць.
НАВРЕДИТЬ каму, чым; нашкодзіць.
НАВРЯД прысл. наўдачу.
НАВСЕГДА прысл. назаўсёды.
НАВСКОСЯК прысл. наўскось.
НАВСТРѢЧУ прысл. насустрач.
НАВСПЯТЬ прысл. наўсузадзь, наўзадзь.
НАВЬЮЧИТЬ што на каго, натрочыць.
НАВѢРНО прысл. напэўна.
НАВѢС ш. павець, паветка, паветны; наслон; застрэшак.
НАВѢЩАТЬ каго, наведываць, наведзіны.
НАВѢТ м. нагавор, абмова; напасьць напасьлівы, напасьнік-ніца.
НАВЯЗАТЬ каму што, начапіць.
НАВЯЗЧИВЫЙ, начэпны, накарасьлівы.
НАГАЙКА ж. тат. біч, батог, гарапнік.
НАГЛАВНЫЙ, нагалоўны.
НАГЛАЖИВАТЬ што, гладзіць пеглям; пегліць.
НАГЛАЗНЫЙ, навочны.
НАГЛЫЙ, кавыглайны, кавыглай (Смал.); зухвалы, зухвальства; нахрапны, нахрапна; бязочліва. Зухвальству, нахраплівасьці яго меры нету.
НАГЛОСТЬ, зухвальства, нахрапнасьць; кавыглайства.
НАГЛЯДНО, наўзвочна. Наўзвочны выклад навук найлепшы. Наўзвочна паказаў як гэта робяць.
НАГНОЕНІЕ, нарыў.
НАГНУТЬСЯ, нахінуцца, нагнуцца.
Куды лозы нахінуліся, |
НАГОЙ, голы; нагі, нагасьць.
НАГОВАРИВАТЬ, намаўляць, намова.
НАГОЛО прысл. нашчэнт, ўдакон, зусім.
НАГОНОШИТЬ што, наспароміць.
НАГОНЯЙ, чос. Задаць чосу.
НАГОРЕВАТЬ, набядаваць.
НАГОРНЫЙ, наўзгорны.
НАГОТА ж. голь, галеча; нагасьць.
НАГРАБИТЬ што, чаго; награбіць, нарабаваць.
НАГРАВИРОВАТЬ што, вырыць.
НАГРАЖДАТЬ каго, награджаць, нагарода, нагародлівы, нагародлівец.
НАГРАФИТЬ паперу, налінаваць.
НАГРЕБНОЙ, накопны.
НАГРОМОЗДИТЬ што на што, награмадзіць.
НАГРУБИТЬ каму, нагрубіяніць.
НАГРУЖАТЬ, награмазджаць, награмоздзіць („груз“ — громазд).
НАГРУЗЧИК м. награмоздчык.
НАГРЫЗОК м. кусанік.
НАГРѢВАТЬ што, награваць. Гэткую грыню аднэй печчу не нагрэеш. Сонца награвае пясок.
НАГРЯДНИК, рагожа да пакрываньня лех; мата.
НАГРЯЗНЯТЬ памост, набруджаць, брудзіць.
НАГРЯНУТЬ куды, нагрынуць.
НАДАВЛИВАТЬ што, націскаць.
НАДАЛБЛИВАТЬ, надзюбываць, надзёўбываць.
НАДБАВКА чаго, наддатак, наддатны, наддаваць.
НАДБРАСЫВАТЬ што, надкідаць, надкідка.
НАДВЕРТЫВАТЬ што, надкручаць.
НАДВИГАТЬ што куды, на што; насуваць.
НАДВИГАТЬСЯ, насувацца, насоўны.
НАДВЫШАТЬ цану, падвышаць.
НАДГЛЯДЫВАТЬ што, зачым; наглядаць.
НАДДѢЛЫВАТЬ што, надрабляць.
НАДЕЖДА ж. надзея, надзеіцца, надзейны; спадзея, спадзявацца, спадзейны.
НАДДЕРГИВАТЬ што, надскубываць.
НАДЕРНУТЬ што на што, насторгнуць.
НАДЖЕЧЬ што, надпаліць, надпалены.
НАДЖАТЬ што, надціснуць.
НАДЖАК м. шмэргель.
НАДЗОРНЫЙ хто, паднаглядны.
НАДЗИРАТЕЛЬ, даглядчык-чыца.
НАДКОЛ м. надшчэп, надшчапляць.
НАДКЛАДЫВАТЬ што на што; надкладаць, надкладка.
НАДКОВЫРЯТЬ; надкалупаць, надкалыпываць.
НАДКОЛОТЬ што, надшчапіць.
НАДКУШАТЬ страву, над‘есьці.
НАДЛЕЖАТЬ, належаць. Гэта справа павінна да вас належаць. Належыць зара выпаўніць загад.
НАДМЕВАТЬСЯ, надымацца, надуты.
НАДМЕННО, надута, бутна, натапорыста.
НАДМОГИЛЬНЫЙ камень, нагробны.
НАДМОРЬЕ, наўзморье.
НАДО, трэба. Трэба зрабіць. Трэба пачысьціць. Мне трэба грошы. Сколькі не жыві, а паміраць трэба.
НАДОБНЫЙ, патрэбны.
НАДОБНОСТЬ, патрэбнасьць, патрэба.
НАДОЛГО прысл, надоўга.
НАДОУМИТЬСЯ, спахапіцца, наразуміцца.
НАДОСАДИТЬ каму чым, дадзець.
НАДПИЛИТЬ што, надпілаваць, надпілоўка.
НАДПИСЬ ж. надпіс м.
НАДПОЧВЕННЫЙ слой, надглебны.
НАДРАЗНИВАТЬ каго, надражняць.
НАДРУБЛИВАТЬ што, надсякаць, надсечаны, надсячы, надсек. Глыбокі надсек на дрэве.
НАДРЫВАТЬ што, наддзіраць.
НАДРЫВ м. белар. надорва. Надрывацца над работай.
НАРѢЗЫВАТЬ што, надрэзаць, надрэз.
НАДСАЖДАТЬ што, каго; надрываць, надрывацца. Век свой прышлося над чужой працай надрывацца.
НАДСАДИНА ж. шчэрба.
НАДСМАТРИВАТЬ над чым, наглядаць.
НАДСМѢТНЫЙ, надпраектны.
НАДСТРАИВАТЬ будынак, надбудовываць.
НАДСТРОЙКА ж. надбудоўка.
НАДСѢДАТЬ, асядаць, асувацца.
НАДТРАВЛИВАТЬ кіслацю, надпаляць.
НАДУБЛЯТЬ скуру, гарбаваць.
НАДУВАТЬ што, надзьмухаць, надзьмуханы; каго: ашуківаць, ашуканства, ашуканец; абакуліваць.
НАДУТОСТЬ, нахмыленьне, нахмыльчывы; нагмыраньне.
НАДЦВѢТАТЬ, надквітаць.
НАДѢВАТЬ што, адзяваць, адзеўны; напранаць.
НАДѢЛАТЬ чаго, нарабіць, наробны.
НАДѢЯТЬСЯ на што, спадзявацца, спадзеўны.
НАДѢЯННОСТЬ, спадзейнасьць.
НАЕДИНѢ прысл. на адзіноце.
НАЕЖИТЬ скуру, навожыць, насторшыць.
НАЕМЩИК м. найміт.
НАЕМ, наймо, найманьне.
НАЖАРИВАТЬ што, напражываць.
НАЖАТЬ каго, што; націснуць.
НАЖДАК м. шмэргель.
НАЖЕЛАБЛИВАТЬ што, нажалубліваць.
НАЖЕЛАТЬ усякага дабра; нажадаць.
НАЖЕЧЬ што, напаліць.
НАЖИВАТЬ што, набываць жывучы; нажываць, нажытак.
НАЖИВА ж. зыск, зыскоўны.
НАЖИМ на што, націск.
НАЖУЖЖАТЬ, надзунець.
НАЗАВТРА прысл. назаўтра.
НАЗАДИ прысл. спозаду, ззаду.
НАЗАПЕРТИ прысл. на запоры.
НАЗАПРЕТѢ прысл. назабароне.
НАЗВАНЬЕ, назоў, найме, мяно.
НАЗВАННЫЙ, названы, нарачоны.
НАЗДРАВСТВОВАТЬСЯ каму, наздаровацца.
НАЗЕРКАЛИТЬ шкло, налюстрыць.
НАЗИДАНІЕ, навука, навучаньне.
НАЗНОБИТЬ што, каго; назябіць.
НАЗНАМЕНОВАТЬ што, назначыць.
НАЗОЙЛИВЫЙ, даедлівы, дакучлівы.
НАЗОЛА ж. прыкрасьць.
НАЗОЛИТЬ бялізну, нажлукціць.
НАЗРѢВАТЬ, дасьпеваць, дасьпелы.
НАЗУБРИВАТЬ што, зубрыць.
НАИВНЫЙ, лацьваверны.
НАЙДЕНЫШ аб дзіцяці, знайда.
НАИЗВОРОТ прысл. навыварат.
НАИЗРОѢ прысл. навыраю.
НАИЗУСТЬ, напамяць, наўзмоў.
НАИМЕНОВАНІЕ, найменьне.
НАЙПАЧЕ прысл. асабліва, найболей, злашча.
НАИСКОСЬ прысл. наўсаксь.
НАКОВАЛЬНЯ ж. кувала.
НАКАЗЫВАТЬ каго, караць, караньне.
НАКАЗАНІЕ ср. кара.
НАКАЛИВАТЬ што, напаляць, нажарываць.
НАКАЛЫВАТЬ, рабіць дзіркі; накалываць; наразьбіваць дроў: нашчапаць.
НАКАНУНѢ чаго, прысл.; наконадні, конадзень.
НАКАПЛИВАТЬ, награмаджаць.
НАКОПТѢТЬ, надымець, насопарыць.
НАКАТЫВАТЬ куды, чаго; накачываць.
НАКАЧИВАТЬ ваду, напамповываць.
НАКВОХТАТЬ, наквактаць.
НАКИДЫВАТЬ што, накідаць.
НАКИПЬ што накіпела, пена.
НАКИПЬ НА ГУБАХ, смага.
НАКЛАДЫВАТЬ што, куды; накладаць.
НАКЛАДНАЯ пры тавары; праводчая.
НАКЛАДНО, каштоўна, накладна.
НАКЛОН м. нахіл, нахіляць.
НАКЛОННО, пахіла.
НАКЛОНИТЬ, схінуць, пахінуць; скланіць.
Схінуў ён галовачку, |
НАКЛОНЧИВОСТЬ, пахіласьць;
НАКОВАЛЬНЯ, кавальня, кувала.
НАКОВЫЛИВАТЬ, кульгаць.
НАКОЖНЫЙ, наскурны.
НАКОЛАЧИВАТЬ што на што, набіваць.
НАКОЛДОВАТЬ, начараваць.
НАКОНЕЦ, наканец ўрэшце.
НАКОНЕЧНИК м. аканечнік, пупыр, канчар.
НАКОПЛЯТЬ, набіраць, наспароміць.
НАКОРЯВѢТЬ, накарэць. Наскарэлая анучына. Заскарэлыя рукі.
НАКРАХМАЛИТЬ што, наскарбліць наскорблены.
НАКРАСИТЬ чаго, нафарбаваць.
НАКРАСНѢТЬ, начырванець.
НАКРОШИТЬ, накрышыць, накружаць.
НАКРОВЕЛЬНЫЙ, настрэшны.
НАКРОШКА ж. цяртуха, цярушыць; кружаніна, кружаць.
НАКУВЫРКАТЬ, накуляць.
НАКУПАТЬ чаго, накупляць.
НАЛАГАТЬ што на што накладаць.
НАЛОГ м. аплата, падатку наложанага на жыхарства; налог, налогі, наложны.
НАЛОЖНИЦА ж. няпраўная жонка; пасьцельніца, наложніца, дружыца.
НАЛЕГАТЬ на што, налягаць, налёгі, налеглы. Налёгамі ды просьбамі вымусілі ў мяне гэта.
НАЛАДОННЫЙ, надалонны.
НАЛАЯТЬ, набрахаць, назьвягаць.
НАЛАЩИВАТЬ што, нягланцовываць; аб брытве: налязіць, навастрыць на рэмяню.
НАЛЕГКѢ прысл. ўлягку. Туды ўлягку, а адтуль з возам.
НАЛЁТ раптоўны наскок, напад; рэч якая наляцела, наслаілася на чым, налёт; белы налёт у губе — наслаць, насмага.
НАЛЕТУ, на палёце; ўлёт. Улёт хлапец ўсё разумее.
НАЛЕЧЬ прысл. налегчы, налёгі, намагаць.
НАЛИВКА ж. гарэлка налітая на карэньні ці ягады; запраўлянка.
НАЛИМОНИТЬСЯ жартл. налізацца.
НАЛИМ м. рыба Gadus lota; мянтуз.
НАЛИЦО прысл. наўзвоч. Ты мне наўзвоч пакажы грошы. Па запісі многа, а наўзвоч нічога.
НАЛИЧНИК м. будаўн. начольнік.
НАЛИЧНОСТЬ грошы, гатоўка.
НАЛИЧНОСТЬЮ, гатоўкай.
НАЛОБНИК м. папярэчны рэмянь у уздэчцы; начольнік.
НАЛОЙ м. паставок да чытаньня стоючы; налой.
НАЛОКОТНІК, насьць вопраткі пакрываючая локаць; налокцявік.
НАЛЬНУТЬ, наліпнуць, нагліпнуць, налынуць.
НАМАГНИТИТЬ што, намагнасаваць.
НАМАИВАТЬ, намуліць, нацерці часьць цела вопраткай, ці ўпражкай; намуліць, насморжыць.
НАМАКЛАЧИТЬ, намахляваць.
НАМАРАТЬ што, напэцкаць, нагвазраць.
НАМАСЛИВАТЬ што намазываць тукам; намазываць; намашчаць, намасціць.
НАМАСТЕРИТЬ што, намайстраваць.
НАМЕДНИ прысл. аномадня, анадась, анэгды.
НАМЕТЫВАТЬ што па што; накідаць.
НАМЕТНЫЙ, накідны.
НАМИНАТЬ што, намуліць, намазоліць.
НАМИНЧИВЫЙ, мулкі, намазольчы.
НАМОЛВКА, нагавор.
НАМУРАВЛИВАТЬ, паліваць.
НАМУСАТИТЬ брытву аб рэмянь, налязіць.
НАМУСОРИТЬ, нашумеціць, насьмеціць.
НАМЧАТЬ на што з разгону; наляцець.
НАМОЙНЫЙ, намытны пясок.
НАМОИНА, наплыўшая мель на рацэ; наплынь.
НАМЫШЛЯТЬ што, надумляць.
НАМѢРЕНІЕ ср. замысл. У яго замысл заўсёды добры ды выконаньне благое.
НАМѢРЕННО, умысна, сумысна. Ен гэта зрабіў сумысна. Сумысна не сказаў.
НАМѢСТНИК м. намесьнік, заступнік.
НАМѢТИТЬ што, намэціць.
НАМЯТЬ, намуліць.
НАНЕСТИ ВИЗИТ, злажыць візыту.
НАНИЗЫВАТЬ што на што, насіляць.
НАЕМЩИК м. найміт-тка, найміцкі.
НАЕМНИЧЕСТВО, найміцтва.
НАНОВО, нанова, сызноў.
НАНОГОТНАЯ, напазнокная.
НАНОЧЕВКУ прысл. насуначкі.
НАОБОРОТ прысл. наадварот, наспач.
НАОЛИФИТЬ што, пакрыць „олифой“, пакостам; напакосьціць.
НАОПАШЬ прысл. ўнакідку.
НАОПРОКИДЬ прысл. напярэкуль.
НАОСОБѢ прысл. насамоце.
НАОСВѢТѢ прысл. надодні.
НАОСТОРОЖѢ прысл. наасьцярозе.
НАОТКОСЬ прысл. наскось.
НАОТПАШЬ прысл. наросхлесь.
НАПАДЕНІЕ ср. напад, нападкі.
НАПАИВАТЬ што, налютовываць. Налютуй на кварту вечка.
НАПАКОСТИТЬ, накасьціць, набрудзіць.
НАПАЛЗЫВАТЬ на што, напаўзаць.
НАПАДЧИК м. той хто нападае; напасьнік.
НАПАПЕРТНЫЙ, насьвянтарны.
НАПАСТИ статак, напасьвіць.
НАПАСМУРИТЬСЯ, нахмарыцца.
НАПАХАТЬ зямлі, наараць, наарана.
НАПАХТАТЬ масла зьбіць масла.
НАПАЧКАТЬ чым, напэцкаць.
НАПЕЛЕНАТЬ дзяцей, наспавіваць.
НАПЕНЯТЬ на каго, нажаліцца.
НАПЕПЕЛИТЬ попелам, напопеліць.
НАПЕРВО прысл. найперш, насамперш.
НА ПЕРЕБОЙ, напяробіль.
НАПЕРЕД прысл. наперад, наўперад.
НАПЕРЕДИ прысл. спераду.
НАПЕРЕКОР, наўсупар, науздор.
НАПЕРЕТЬ чым на што, націснуць.
НАПЕРСТОК м. напалак, напарстак.
НАПЕРСНИК, вернік.
НАПЕЩРЯТЬ што, напялёсаваць.
НАПЕЧАТАТЬ што, надрукаваць.
НАПЕЧАТЛѢТЬ што ў чым, ўразіць.
НАПИТОК м. ўсё што служыць да піцьця; піта, піцьво, напітак.
НАПИЛИВАТЬ чаго, напіловываць.
НАПИЛОК м. напільнік.
НАПИНАТЬ што, напінаць, наталупліваць.
НАПИТЫВАТЬ каго, несычаць, насычаны, насычаньне.
НАПИЧКАТЬ што чым, напхаць.
НАПЛАВЛИВАТЬ мэталь, натапляць.
НАПЛАСТОВЫВАТЬ чаго, напластаць, напластоўка.
НАПЛЕСНѢТЬ, пакрыцца плесьню, нацьвілець.
НАПЛЕСКАТЬ вадой, наплюхаць.
НАПЛОСКО прысл. напласма.
НАПЛОТИННЫЙ, наплытны.
НАПЛОТИТЬ плытоў, наплыціць.
НАПЛОТНО прысл. нашчытна.
НАПЛУТОВАТЬ, нарабіць махлярства; намахляваць, наброіць, накуралесіць. Ён змахляваў у картах. Наброіў, накуралесіў па пьянаму.
НАПЛЫВ, усё што наплыло; наплыў; наток. Наток, наплыў народу на кірмаш.
НАПЛѢНИТЬ каго, напалоніць.
НАПОВАТЬ каго, напаіваць, паіць.
НАПОДОБІЕ прысл. наспадобу.
НАПОЗОРИТЬ каго, наганьбіць.
НАПОЛНЯТЬ што, напаўняць.
НАПОРТИТЬ чаго, напсаваць.
НАПОРТНЯЖИТЬ, накравечыць.
НАПОРУ прысл. часам. Часам так, а часам інак.
НАПОР, што напірае; націск.
НАПОТОЛОЧНЫЙ, наўстольны.
НАПОТОМ прысл. напасьля.
НАПОТЧИВАТЬ каго, начаставаць.
НАПОТКНУТЬСЯ на што, наткнуцца; напаторчыцца, як бытцам наткнуцца на патарчак, ражон; надзяўбсьціся, ўздяўбсьціся.
НАПОШЛѢТЬ, наплыгчэць, стацца плыгкім, не глыбокім.
НАПРАВЛЯТЬ што каго, накіровываць.
НАПРАВЛЕНІЕ ср. кірунак.
НАПРАВО прысл. ўправа. Ен пабег ўправа, а мой ўлева.
НАПРАЗДНОВАТЬ, насьвяткаваць.
НАПРАСНЫЙ чым, дарэмны.
НАПРАСЛИНА ж. дарэмшчына, напасьць.
НАПРЕДКИ прысл. наўперадзь.
НАПРЕДѢЛЬНЫЙ, пагранічны, наўзьмежны.
НАПРЕКАТЬ каго, чым, дакараць.
НАПРЕСТОЛЬНЫЙ, нааўтарны.
НАПРИНИМАТЬ чаго, напрыймаць.
НАПРИПАСАТЬ чаго, наспароміць.
НАПРИТОЛОЧНЫЙ, напрылаўны.
НАПРИХОТНИЧАТЬ, напрымсьціць.
НАПРОВАЖИВАТЬ каго, наводзіць.
НАПРОДЕР прысл. напратор.
НАПРОДОЛЬНЫЙ, наўздоўжны.
НАПРОКАЗИТЬ чым, накуралесіць, накудашыць, надурэць, наброіць, назбыткаваць.
НАПРОКАТ прысл. ўпопайма.
НАПРОКОЛ прысл. напрашчэп.
НАПРОК прысл. наўзапас. Мы насалілі наўзапас грыбоў і агуркоў.
НАПРОПАЛУЮ прысл. наспропадзь.
НАПРОСТО прысл. напрасткі.
НАПРОСТЕЖ прысл. напрастрэл.
НАПРОТИВ чаго, наўспроць.
НАПРУДИТЬ гацяў; нагаціць.
НАПРИСКИВАТЬ куды, на што; напрыскаць.
НАПРИСНУТЬ чым напырснуць.
НАПРЯГАТЬ што, напружаць, напружаньне, напруга, напругчывы. Напружыў конь ўсе сілы свае і ня мог вывезьці. Да кождай работы патрэбна пільнасьць і напруга. Натужаць, натужна.
НАПРЯЖЕНІЕ ж. напруга, натуга.
НАПРЯМЬ прысл. напрост.
НАПРЯЧЬ прысл. натужыць.
НАПУГАТЬ каго чым, напужаць.
НАПУТНОЕ ср. спадарожнае, праводнае.
НАПУТАТЬ што, наблутаць.
НАПУЧИТЬ што, напушыць, напушаны.
НАПЫЖИТЬСЯ, натапырыцца.
НАПЫЩЕННО, надута.
НАПЯЛИВАТЬ што, напінаць.
НАРАЖДАТЬ, нараджаць.
НАРОСПАШКУ аб верхняй вопратцы: наросхрысць; аб дзьвярах: наросьцяж, насьцяж.
НАРИЦАТЬ каго; называць, назоўны; мянаваць, мяноўны.
НАРИЦАТЕЛЬНЫЙ, назоўны, мяноўны.
НАРИӨМОВАТЬ вершы, нарытмаваць.
НАРКОТИЧЕСКІЙ, адураючы, наркотычны.
НАРОДОНАСЕЛЕНІЕ ср. народанасяленьне.
НАРОЖДЕНІЕ ср. нарадзіны.
НАРОТОЗЕИТЬ, насалупеніцца.
НАРОЧИТО прысл. урочыста.
НАРОЧНО, умысна, сумысна.
НАРУБИТЬ што насячы, насечаны.
НАРУЖѢ прысл. назьне, спаверху.
НАРУШАТЬ што, нарушаць.
НАРЦИС м. расьціна, нарцыз.
НАРЫВ м. запальная пухліна; нарыў.
НАРИЦАТЬ, называць, намяновываць.
НАРѢЗЫВАТЬ, нарэзаць.
НАРѢЗ м. нарэз; карба, карбаваць.
НАРѢЧІЕ ср. гутарка, дыялект.
НАРЯЖАТЬ каго што, прыбіраць, прыбірацца. А пан гаспадар прыбіраецца, ён прыбраўшыся ды сеў сабе (Р. 8—9. 166); прыхарашываць, прыхарашывацца; строіць, строіцца; штафіравацца.
НАРЫ, тапчагі.
НАРЯДНЫЙ, стройны, прыхарошаны, прыбраны.
НАРЯД прыгожая вопратка, хусьцё ці рэчы; строй.
НАРЯД м. пасылка людзей на работу; налад.
НАРЯДУ прысл. накану, на чарзе.
НАРЯСНО прысл. укр. нажаўра.
НАСАЖИВАТЬ што, насаджаць, насада.
НАСАПОЖНЫЙ, наботны, наабутны.
НАСКОРО прысл. напохваці, наскара.
НАСОРЯТЬ сьмяцьцём, насьмячаць.
НАСАСЫВАТЬ што, чаго; нацягаць ссучы; насысаць, насмактываць.
НАСОС м. знадабьбе якое ссе; цмычок, смактуг, смактугі.
НАСАСЫВАНІЕ ср. насмактываньне.
НАСАХАРИТЬ што, нацукраваць.
НАСВЕРТИТЬ, насьвярціць.
НАСВѢТАТЬ, днець, залачэць.
НАСЕЛЕНІЕ ср. жыхарства.
НАСЕЛЬНИКИ, жыхары.
НАСИДКА курыца, сядуха, квока.
НАСИЛІЕ прымус, няволя; гвалт, сілаваньне.
НАСИЛЬНО, сіламоц, гвалтам.
НАСИЛУ прысл. ледзь. Ледзь здужаў. Ледзь ногі цягаю.
НАСКАЛИТЬ зубы, нашчырыць.
НАСКВОЗЬ прысл. навылет, наўскрозь. Не сьвярлі наскрозь. Так выцерты рукавы, што наскрозь відаць.
НАСКИТАТЬСЯ, навалондацца.
НАСКОЛЬЗИТЬ на што, насьлізнуць.
НАСКОРБѢТЬ, набалець ад смутку; насмуцець.
НАСКОРО прысл. наспохваць.
НАСКРИЖАЛЬНЫЙ, натаблічны.
НАСКУДНО прысл. недастатна.
НАСКУЛЬНЫЙ нарост. наскронны.
НАСКУЧАТЬ каму, знудзіць, знуда; даесьць.
НАСЛАЖДАТЬ каго чым, вясяліць, цешыць.
НАСЛАЖДЕНІЕ ср. уцеха; насалода.
НАСЛАИВАТЬ што на што; напластовываць, напластоўка.
НАСЛАНІЕ, наслань.
НАСЛУД м. намаразь.
НАСЛУШИВАТЬ што, наслухаць, наслуханьне, наслышка.
НАСЛѢДСТВО, маетнасьць якая па сьмерці аднаго уласьніка пераходзіць да другога; спадак, спадчына, спадковы, спадковасьць.
НАСЛѢДНИК—НИЦА, хто атрымлівае спадак; спадкабернік, спадкаберніца, спадкаберчы.
НАСЛѢДІЕ ср. спадак.
НАСМОРК м. катар, катаральны; наспель.
НАСМОТРѢТЬ каго, што; нагледзіць.
НАСМѢХАТЬСЯ, насьмевацца, насьмевы; шкіліць, шкелі.
НАСОВѢТОВАТЬ каму, што; нараіць.
НАСОЗДАВАТЬ што, наствараць.
НАСОЛАЖИВАТЬ што, насаладжываць.
НАСОЧЕТАТЬ што, начотаваць.
НАСОЧИНЯТЬ басень, наскладаць.
НАСПАСАТЬ народ, назбаўляць.
НАСПѢСИВѢТЬ, напышэць.
НАСПИННЫЙ, нахрыбетны, наплечны.
НАСПЛОШЬ прысл. наўсуцэль, наўсцэль.
НАСРЕДИ чаго, прысл. пасярод.
НАСТАВЛЕНІЕ ср. навука.
НАСТАИВАТЬ што на чым, наліваць цечу на якое колечы надабьбе каб яна насыцілася яго часткамі, сокамі; наліваць, наліўка; настаўляць, настой, настойны, настоянка.
НАСТАИВАТЬ, налягаць, напіраць.
НАСТОЯЩІЙ, цяперашні; праўдзівы, запраўдны.
НАСТОЙЧИВЫЙ, напорысты, вытрывалы.
НАСТАИВАТЬ на сваім, налягаць, напіраць.
НАСТОЯТЕЛЬНО, усільна, напорыста.
НАСТОЯТЕЛЬ парахіяльны сьвятар; парох.
НАСТРОЕНІЕ, духовы стан; настрай, настроены, настраіваць. У якім ён сягоньня настраю?
НАСТРОЧИТЬ што, напісаць бойка і беззьмястоўна; нагрызмоліць.
НАСТРАЩАТЬ каго чым, запужаць, напалохаць.
НАСТРЕКОТАТЬ, насакатаць.
НАСТРОГАТЬ, настругаць.
НАТРОГО прысл. насрога.
НАСТРЯПАТЬ што, наварыць, наблутаць.
НАСТУДИТЬ хату, назябіць.
НАСТУПАТЕЛЬ, наступнік, наступны, наступчывы, наступ; аб вайне: зачэпны. Зачэпная і абпорная вайна.
НАСТ м. асеўшы пасьля адлігі і ацьвярдзеўшы ад марозу сьнег, які надыймае чалавека; шэрань.
НАСУЕСЛОВИТЬ, напляўзгаць, набрахаць.
НАСУМАТОШИТЬ, накаламесіць.
НАСУРГУЧИТЬ што, налякаваць.
НАСУРЬМИТЬ што, начарніць.
НАСУСЛИВАТЬ што, насьлюнявіць.
НАСУЩНЫЙ, цяперашні, штодзены; паўсёдны, будны. Хлеба нашага буднага дай нам сягоньня. Не аб адным паўсёдным клапоцься.
НАСЧИТЫВАТЬ, налічаць, начотаваць.
НАСЫП ж. што насыпана; насып, накоп.
НАСЫРѢТЬ насякнуць волагай, вільгацьцю; адвільжэць; правогнуць, вогкі; набракнуць.
НАСЫЩАТЬ каго, насычаць, насычацца, насыць, насытны, насыткі, насыцісты.
У дзяжэ падыходзіста, |
НАСѢДКА ж. сядуха, какоша.
НАСѢКОМОЕ ср. агульнае найме цэлай клясы жывёлаў: жукі, мухі, мятлікі, павукі і інш.; з яечка яны ператвараюцца ў вусянёў, вусеніц, пасьля ў каўшакоў, з якіх і нараджаюцца; жамяра, жамярыца. А каля каўняра як жамяра, а каля паясьніцы як брусьніцы. Паўзе ўсякая жамяра — жукі, кузуркі, мухі: поўна бутэлька налезла. „Кузуркамі“ называюць цьвёрдакрылую жамяру; „кузяўкамі“ ці „казяўкамі“ мяккацелую водную жамяру; „кузулькамі“ асобную адмену рагатых жукоў.
НАСѢСТ ж. шост на які садзяцца куры нанач; курасадная.
НАСѢЧКА ж. накарбоўка.
НАТАЛКИВАТЬ што, куды ў што; напіхаць.
НАТОЛКНУТЬСЯ, наткнуцца. Наткнуўся на непрыемную штуку.
НАТАПЛИВАТЬ печ, нацяпляць, нацепліў, зацепліў.
НАТАСКИВАТЬ што, нацягаць. Нацягні коўдру на сябе. Нацягай зямлі ў расаднік.
НАТАЧИВАТЬ нож, сякеру; найстраць, найстрыў, навостраны.
НАТЕСМИТЬ скуры, тканіны; натасьміць.
НАТОПОРЩИТЬ што, натапырыць.
НАТОРОЧИТЬ шыючы, наштабнаваць.
НАТОЩАК прысл. натшча.
НАТРАВИТЬ каго на каго; насковіць, наскаваць, нацкаваць. Насковілі сабак на нас.
НАТРАПЕЗНИК м. настольнік, абрус.
НАТУРА ж. лац. прырода, усё створанае, асабліва на нашай зямлі; сілы прыроды, праява іх, усё падлягаючае човам, цялеснае, якасьць, асобнасьць, прыроднае, прыроджанае; натура, натуральны.
НАТЯГИВАТЬ што, нацягаць, напінаць.
НАТЯЖКА, не саўсім праўднае цьверджаньне; натуга. З натугай канцы зьвялі. З натугай пастанову зрабілі.
НАУГОЛЬНИК м. усякая накладка на вугол для змацненьня ці аздобы; нарожнік.
НАУЗ рэч абярагаючая ад урокаў ці чараў; кудмень.
НАУКА ж. навука, навуковы, навучаць, навучацца.
НАУЩАТЬ каго, пад’юджаць, падбухторываць, падсковываць.
НАУСКИВАТЬ на каго сабаку, насковіць, наскаваць.
НАУШНИЧАТЬ, нашэптываць каму што на вушы; нашэптываць.
НАФАРШИРОВЫВАТЬ пячэню, накрыпаць.
НАХАЛ м. безсаромлівы і нахраплівы чалавек; зухвалец, зухвальства; нахраплівец, нахраплівасьць; нахабнік, нахабны; нахрай, нахраць, наглы наскок, грабеж; бязстыдная і раптоўная напасьць, наглы, безсаромлівы крыўднік, які бярэ раптоўна і гвалтам: нахрапнік, нахратнік. Ашуканцы другі раз і нахрапам бяруць: наскочыўшы вырве, ды наўцекі. Браць нахрапам. Нахраплівы, нахрытны, склонны да нахрапных паступкаў. Ен нахрапкі (нахрыцьцю) лезе ў вочы. Нахрапам ня вырвеш. Сьмерць нахрапам бярэ. Удача нахрап (нахрыць) любіць.
НАХИЩАТЬ чаго, нахапаць.
НАХЛЕСТАТЬ каго, што; нахлыстаць; наплюхаць, насьцябаць.
НАХЛОБУЧИТЬ шапку, насунуць, наблавушыць.
НАКЛОПОТАТЬ, наклапоціць.
НАХЛОПАТЬ, нахлястаць, налопаць.
НАХНЫКАТЬ, нахліпаць.
НАХОДИТЬ што, на што; ідучы натрапіць, наткнуцца на нешта; знахадзіць, знаходка.
НАХОДЧИВОСТЬ ж. уменьне не траціцца, знаходзіць выхад з кождага палажэньня; дасьцейлівасьць, дасьцейлівы. Дасьцейлівы дзяцюк: сякеру абувае, сякярыцаю падпаясываецца. Дасцейлівы заўсёды выкруціцца.
НАХОЛАЖИВАТЬ хату, настуджаць.
НАХРАБРИТЬ каго насьмеліць, нахаробіць.
НАЦАРАПАТЬ што на чым, надзёрстаць, надзерці. Чым гэта ты надзёрстаў сабе рукі. Надзёрстаў шрамоў на шкле.
НАЦВѢТ м. наквець.
НАЦІЯ ж. франц. народ, народнасьць.
НАЦѢЖИВАТЬ што у што, пераліць цеклаць праз крант, ці шпунт, натачыць. Натачы квасу. Сьлёз гаручых натачуся (пес.). Мышы натачылі зярна.
НАЦѢПЛЯТЬ што на што, начапляць, начапляцца, начэпка, начэпны.
НАЧАЛО ср. пачатак, распачатак, пачын.
НАЧАЛЬНЫЙ, пачатны. Пачатны, дапатопны съвет. Пачатныя сілы прыроды.
НАЧАЛЬСТВО ср. ўлада, права ўлады і загаду; зьверхнасьць, зьверхнік-ца, зьверхніцкі, зьверхставаць.
НАЧАТОК м. пачын, пачатак.
НАЧАТІЕ ср. пачатак, узчатак.
НАЧЕКАНИТЬ золата, медзі; набіць.
НАЧЕКУ прысл. нагатове.
НАЧЕРТАТЬ што, накрэсьліць, накрэсьленьне.
НАЧЕРТИТЬ што, накрэсьліць; нарысаваць, нарыс.
НАЧЕСТЬ што, налічыць.
НАЧЕСАТЬ, набраць чаго чэшучы грабянём; начасаць, начос; надзерці, наскрабсьці пазнокцямі на скуры: надзерці, наскрабсьці.
НАЧЕТЧИК м. хто начытаўся; ачытаны.
НАЧЕШУЙНАЯ сьлізь, налусная.
НАЧИНЯТЬ што чым, напаўняць пустату; надзяваць, надзяваньне, надзеўка; крыпаць, накрыпаць, накрыпаньне, накрыпка. Пірог накрыпаны мясам. Люблю запечаную накрыпку.
НАЧИРИКАТЬ, націрлінкаць, націрлікаць, начычыкаць, націлікаць.
НАЧИСЛЯТЬ што, налічаць, начотаваць.
НАЧИТАННЫЙ чалавек, ачытаны.
НАЧИХАТЬ, начхаць.
НАЧИСТО прысл. начыста.
НАЧМОКАТЬ, нацмокаць.
НАЧТО прысл. нашто. Нашто табе гэта трэба. Нашто ты чапаў яго. Нашто слабы чалавек, а і мой падыме.
НАШАТЫР м. соль з аміяку і хлёру, хлёрысты аммоній; сальміяк.
НАШВЫРЯТЬ, нашпургаць, нашпурляць.
НАШЕЙНИК м. нашыйнік, ашыйнік; для сабак: аброжа.
НАШЕЛУШИТЬ чаго, налусчыць.
НАШЕРСТИТЬ сукно, надзерці на ім кутро; накутраць.
НАШЕСТВІЕ ср. напад, нахлынь, навала. Тамарская, француская навала.
НАШЕСТЬ, шост да пасадкі курэй нанач; курасадня.
НАШИБАТЬ, нашугаць.
НАШИВКА ж. нашытка, нашвы.
НАШИЛЬНИК м. шырокі рэмянь ў дышлёвай упражы, які ідзе ад хамута пад хвост каня; нашэльнік.
НАШИПНИК м. у машынах, гняздо ў якім ходзіць канец (пята) восі; пятнік.
НАШПАРИТЬ чаго, напарыць.
НАШПОРНИК м. рэмянь якім прывязуецца шпора да бота; рэмязкі.
НАШТОПАТЬ нямец. насьцігаць.
НАШТУКАТУРИТЬ нямец. натынкаваць.
НАШУМѢТЬ, нагалчэць, нагаманіць.
НАШ замак, наш, наша, нашы, наскі, нашынец, нашына. Кожды сваю нашыну пілнуе.
НАЩЕЛКАТЬ арэхаў, налузгаць.
НАЩЕЛКА ж. наскеп; наскірсьць, наскірка, наскра.
НАЩЕПАТЬ, наскепаць; наскірстаць.
НАЩУПАТЬ што, нашчупаць; намацаць.
НАѢЗДНИК м. наездчык.
НАЯБЕДНИЧАТЬ на каго, набрахаць.
НАЯВУ прысл. наяве, наяўна.
НЕБЕЗСУДИТЬ, неасудзіць. Неасудзьце, госьцікі: чым хата багата, тым рада.
НЕБЕСНЫЙ, сызнебны.
НЕБЕСА, нябёсы.
НЕБЛАГОДАРНЫЙ, неўдзячны.
НЕБЛАГОДАТНЫЙ, недабрадайны, непрасьвядны.
НЕБЛАГОПРІЯТНЫЙ, неспрыяйны.
НЕБЛАГОВРЕМЕННЫЙ, няўчасны.
НЕБЛАГОРОДНЫЙ, некрывічэсьлівы, недабрародны.
НЕБЛАЗНЕННЫЙ, нязблазны.
НЕБО ср. неба, небны, нябесны, небасхіл, небастык, небатычны.
НЕБРЕЖНОСТЬ, неўважнасьць, неасьцярожнасьць.
НЕБОЯЗНЕННЫЙ, бязбоязны, бязбоізкі.
НЕБРЕЧЬ чым, нядбаць, нядбайства.
НЕБРЕЖНЫЙ, нядбалы; няўважны.
НЕБЫТІЕ ср. нябытнасьць, небыць.
НЕВДОЛГѢ прысл. няўдоўзе.
НЕВДОМЕК, няўцям, няўсузгад.
НЕВЕЩЕСТВЕННЫЙ, нематэрьяльны, нерэчавісты.
НЕВЕСЬ прысл. нет ведама. Нет ведама куды падзеўся. Нет ведама чаго хоча.
НЕВЗГОДА ж. нягода. Усякая нягода, ўсякая напасьць сыплецца.
НЕВЗНАТЬ прысл. няўзнак.
НЕВЗНОС і НЕВНОС м. падаткаў, неплат. За неплат падаткаў ўчас, ўзялі штраф.
НЕВЗНАЧАЙ прысл. знечаку, знянацна.
НЕВЗРАЧНЫЙ, непазорны, неўзглядны (смл.) неказісты.
НЕВЗИРАЯ на што, не глядзя. Не глядзя на сцюжу — прыехаў. Не глядзя на беднасьць сваю, корміць убогіх.
НЕВЗЫСКАТЕЛЬНЫЙ чалавек, невымогчывы, малатрэблівы.
НЕВИДИМЫЙ, які скрыты ад вачэй, які няможа быць бачаны зрокам; нязгледны; невідомы, невідомасьць.
НЕВИДАННЫЙ, нябачаны. Ня чутае ня бачанае дзіва.
НЕВИДАЛЬ ж. нязвычнае дзіва, цуда; неўглядзь; дзівосы, дзівоцьце, дзіўцё. Вось дзіўцё што рыба плавае. Або-ж не дзіўцё: карова чорная, а малако белае.
НЕВИДИМКА ж. рэч невідомая; няўгледка. Шапка-няўгледка. Няўгледкай у хату ўвайшоў.
НЕВИДУЩІЙ, сьляпы, нявісны.
НЕВИННЫЙ, які ня мае на сабе віны, праступку; нявінны, нявіннасьць; бязвінны.
НЕВКУСИЦА, што ня мае смаку; нясмачыца, несмач.
НЕВМОЧЬ прысл. ня ўзмогу.
НЕВМЕСТИМЫЙ, непатоўплівы.
НЕВМѢСТНЫЙ, які не супольны; не сумесны.
НЕВНИМАНІЕ ср. няўвага, няўважлівасьць.
НЕВОД м. рыбалоўская сець; невад, невадны, невадзіць.
НЕВОЗБРАННЫЙ, небаронны.
НЕВОЗВРАТНЫЙ, безпаваротны, неўзваротлівы.
НЕВОЗВРАТНОЕ аб часе, безпаваротнае.
НЕВОЗДЕРЖАННОСТЬ, непастрымлівасьць.
НЕВОЗМОЖНЫЙ, немагчымы.
НЕВОЗРАСТНЫЙ, недалетні.
НЕВОЛЯ ж. агульн. слав.; няволя, нявольля, нявольны, нявольства, няволіць, нявольнік—ніца, нявольніцкі.
НЕВОЧЕРЕДНЫЙ, запачародны, няўчародны.
НЕВНОПАД прысл. неўпатроп. Неўпатрап прыйшоў. Неўпатрап слова сказаў. І добра, ды неўпатрап.
НЕВПОРУ прысл. няўчас.
НЕВПИМѢР чаму, няўпрыклад.
НЕВРАЛЬГІЯ ж. грэцк. лек. нэўральгія.
НЕВРЕДИМЫЙ, непашкодны, непашкодлівы. З гэтай бяды вылез непашкодна—ліва.
НЕВСНОС м. чаго нельга вынясьці; няўсуздзерж, наўсуцерп.
НЕВЫНОСИМЫЙ, нязносны, нясьцерпны.
НЕВЫРАЗИМЫЙ, невымоўны, нясказны.
НЕВѢДЕНЬЕ м. няведаньне, няведны; няведка, кажуць аб дзіцяці.
НЕВѢЖА, НЕВѢЖДА, навяглай, нявяглайства; грубіян; неачоса; няветнік.
НЕВѢЖЛИВОСТЬ, няветлівасьць.
НЕВѢРІЕ ср. бязверыца.
НЕВѢРНЫЙ, не праўдзівы, ня вырашаны; няпраўдны.
НЕВѢРНО прысл. няпраўдна.
НЕВѢРОЯТНЫЙ, непраўдападобны.
НЕВѢСОМЫЙ, які ня можа быць зважаны; невагомы, невагомасьць.
НЕВѢСТА ж. дзева або ўдава згавораная замуж; зазвычай разумеюць дзеву заручаную мужу; нявесьніца; княгіня. Марцовая княгіня (аб старой дзеве).
НЕВѢСТКА ж. жонка сына; нявестка. Жонкі двох братоў паміж сабой: братавы, братаўкі; братава сястра і жонка паміж сабой — залоўкі; жонка мужавага брата (дзевера) — ятроўка.
НЕВѢСТЬ прысл. нет ведама. Нет ведама што кажа. Нет ведама сколькі хоча.
НЕВЯЗКА ж. беларуск. нявязка.
НЕГАСИМАЯ аб лямпцы, нязгасная.
НЕГАТИВНЫЙ лац. спрэчны. У фатаграфіі адваротны зьнімак на шкле; адваротны.
НЕГДѢ прысл. недзе. Недзе сесьць. Недзе былі ўчора. Недзе-ж трэба шукаць грошы.
НЕГЛИЖИРОВАТЬ чым. франц. неўважаць.
НЕГЛИЖЕ ср. фр. расхрыстаная дамовая вопратка.
НЕГОДНЫЙ, да нічога няздатны, няздатнасьць.
НЕГОДЯЙ м. нягоднік—ніца.
НЕГОДОВАТЬ, абурацца, бурыцца, абураньне.
НЕГОЦІАНТ м. франц. чужаземны купец.
НЕГОСТЕПРІИМНЫЙ, негасьцінны.
НЕГР м. чорнаскуры чалавек; нэгр, мурын.
НЕГРАМОТНОСТЬ, няграматнасьць, няпісьменнасьць.
НЕДАРОМ прысл. недармо.
НЕДВИЖИМЫЙ, нерухомы, нерухомасьць; непарушны, непарушнасьць. Непарушнае слова яго. Зямля — гэта нерухомая маёмасьць.
НЕДЛЯЧЕГО прысл. некчаму.
НЕДОБРЫЙ, нядобры, нядобраць, нядобрасьць.
НЕДОБРОЖЕЛАТЕЛЬ, недаброхотлівец, няспрыяйнік.
НЕДОБРОСОВѢСТЫЙ, несумленны.
НЕДОВОЛЬНЫЙ, нездаволены, нездавольле.
НЕДОВѢРІЕ ср. нявера, няверчывы, зьнявера.
НЕДОВѢШИВАТЬ, недаважываць.
НЕДОГАДЛИВЫЙ, хлапец, несцямлівы.
НЕДОГОВОРКА ж. недамоўка.
НЕДОДѢЛКА ж. недаробка.
НЕДОЗРѢВАТЬ, недабачыць, недавідзіць.
НЕДОЗРѢЛЫЙ аб пладох, недасьпелы.
НЕДОИМКА ж. што не дабрана; недабор.
НЕДОКАЛ м. нядогарт.
НЕДОКАТ чаго, недакот.
НЕДОКУДА прысл. некуды, некудысь. Некуды дзецца. Некудысь пайшоў.
НЕДОКУР гарэлкі, смалы; недагар.
НЕДОЛГО прысл. нядоўга. Нядоўга быў. Нядоўга сядзеў, ішоў. Гэтага чакаць нядоўга.
НЕДОЛЕТ кулі, недапад.
НЕДОЛЖНО прысл. непавінна.
НЕДОМОЛВКА, недамоўка.
НЕДОПОЛУЧКА чаго, недаатрымка.
НЕДОРАЗВИТОСТЬ, недасьпеласьць, недаразьвітасьць; недасіласьць, недасілак.
НЕДОРАЗУМѢНІЕ ср. непаразуменьне.
НЕДОРОСЛЬ, недаростак, падростак; малакасос.
НЕДОРУБ м. недасек.
НЕДОСЛЫШКА, нядочутка, нядочутны.
НЕДОСЛЫШАТЬ, недачуць.
НЕДОСМОТР м. недагляд.
НЕДОСОЛ стравы, недасол.
НЕДОСТИЖИМЫЙ, недасьціглы, недасяжны.
НЕДОСТОЙНЫЙ, ня годны. Ня годны ты ласк маіх.
НЕДОСУГ прысл. неўпраўка, неправоль. Было прыйсьці правольным часам, а цяпер — неправоль.
НЕДОЩИТАТЬ, недалічыць;
НЕДОЧЕТ, нястача лікам; недалік.
НЕДОТРОГА, недатыка.
НЕДОУЗДОК, уздэчка бяз цугляў; аброць.
НЕДОУМѢНІЕ, сподзіў.
НЕДОУМОК, ня поўнага розуму: недарэка.
НЕДРУГ м. вораг, злодыр, непрыяцель.
НЕДУГ м. немач, немачны; няўдольле, няўздольнік—ніца.
НЕДѢЛЯ, мера часу, тыдзень. Па расійску названьне тыдня „недѣля“ (ад „недѣлать“) саўсім не лёгічнае, бо бытцам цэлы час ня робяць нічога. Нашае „нядзеля“, сёмы дзень тыдня, ў які сьвяткуюць; па расійску завецца „воскресѣніе“.
НЕДѢЛИМОЕ, непадзельнае, непадзельнасьць.
НЕДѢЙСТВИТЕЛЬНЫЙ, нячынны, няважны, неістотны.
НЕЖДАННЫЙ, нечаканы.
НЕЖЕЛИ злуч. чым, чымсі; ня толькі. Перш думай чым рабіць. Будзе у нас і больш чым гэта драбніца.
НЕЖИЛОЕ аб будынках, няжытнае.
НЕЗАБВЕННЫЙ, незабудны, векапомны.
НЕЗАБЫВНОЕ, незабытнае гора.
НЕЗАВИДНЫЙ, незавісны, незаздросны.
НЕЗАВИСИМЫЙ; незалежны, незалежнасьць.
НЕЗАДАЧА ж. няўдача.
НЕЗАДОЛГО прысл. небавам, незабарна.
НЕЗАКОННЫЙ ня згодны с пануючым правам; няпраўны. Бо „закон“ ужываецца ў значэньні веры: закону рымскага, грэцкага.
НЕЗАКОННОРОЖДЕННЫЙ, няшлюбны.
НЕЗАМЕДЛИТЕЛЬНЫЙ выезд, незабаўны, незабарны.
НЕЗАМѢНИМЫЙ, незамянімы.
НЕЗАМѢТНЫЙ, непрыкметны, незаўважны.
НЕЗДѢШНІЙ, нятутны, не тутэйшы.
НЕЗЛОБА, НЕЗЛОБІЕ, лагоднасьць.
НЕЗНАНІЕ ср. няведаньне, няведлівасьць.
НЕЗНАМО прысл. няведама. Няведама хто. Няведама як прыступіць да яго.
НЕЗРѢЛЫЙ плод, нясьпелы.
НЕЗРИМЫЙ, няўгледны, нявідочны.
НЕЗЫБЛЕМЫЙ, непарушны, непахібны. Непахібная цьвёрдасьць духа.
НЕИЗБЫВНОЕ гора, непазбытнае.
НЕИЗБѢЖНОЕ, чаго нельга унікнуць; немінучае, неўнікнёнае.
НЕИЗВѢСТНЫЙ чалавек, няведамы.
НЕИЗВѢСТНОСТЬ мучыць, бязведамнасьць.
НЕИЗГЛАДИМАЯ шчэрба ў місе, неспагладная. Памяць аб ім будзе неспагладна жыці між людзей. Дзень мой пакінуў у мне неспагладную памяць.
НЕИЗЛѢЧИМАЯ хвароба, невылечная.
НЕИЗМѢННЫЙ таварыш, няздрадны.
НЕИЗМѢРИМАЯ глыбіня, несызмерная, нязмерная.
НЕИЗОБРАЗИМЫЙ, невыабражальны.
НЕИЗСЛѢДИМЫЙ, невысьледны.
НЕИЗРЕЧЕННЫЙ, невымоўны.
НЕИЗСЯКАЕМЫЙ аб крыніцы, неушчукны, невычэрпны.
НЕИЗЪЯСНИМОЕ шчасьце, невыслоўнае.
НЕИМОВѢРНЫЙ, німаверны.
НЕИМУЩІЙ, нямейны, немаетны, немейны, немень.
НЕИСКУСНЫЙ, няўмейны, няўмелы, няўмека. Няўмейны, няўмелы майстар.
НЕИСПОВѢДИМЫЙ, непасьціглы, невымоўны.
НЕИСПРАВНЫЙ, непапраўны.
НЕИСТОВЫЙ, нястотны; шалёны, дзікі.
НЕИСТОМНЫЙ, няўтомны.
НЕИСТОЩИМЫЙ, невычэрпны, няўшчукны.
НЕИСЧИСЛИМЫЙ, нязьлічоны, незлічонасьць.
НЕИСЦѢЛИМЫЙ, невызгойны, невыгойны.
НЕЙТРАЛЬНЫЙ лац. (neutrum: ні тое ні другое), нісянетлівы, безстаронны, безстароннасьць.
НЕЙТРАЛИЗИРОВАТЬ квас, спанечываць, спанечаны.
НЕКОГДА прысл. некалі, некады. І некады хварэць, а трэба. Некалі было лепей як цяпер. Калі-некалі бывае у нас.
НЕКИСЬ ж. усё што не квашана, не перакісла; некісь.
НЕКЛАСНЫЙ, што ня ўходзіць у парадак, у чарод; неўчародны; аб службе, рангу, неклясовы.
НЕКЛЮЖІЙ, нехлямяжы.
НЕКЛЮЧИМЫЙ, няздарны.
НЕКОЛЕБИМЫЙ, непахіблівы.
НЕКОМПЛЕКТ м. фр. няпоўня, непавень.
НЕКОРЫСТНЫЙ, некарысны.
НЕКОСНЫЙ, нябарны, нябаўны.
НЕКОЩНОЙ, нячысьцік, нялёгкае.
НЕКРАСИВЫЙ, непрыгожы.
НЕКРЕСТЬ, нехрысьць.
НЕКРОЛОГІЯ ж. грэцк. пасьмертнае слова аб кім, кароткая зьменка аб чыей сьмерці; нэкролёгія, нэкралёг; апамертная, апамертка.
НЕКРУШИМЫЙ, нязломны.
НЕКТАРНИКИ ж, мн. батан. дадатковыя пялюсткоў часткі кветкі, ў сярэдзіне карункі, якія аддзяляюць мядовую цеклаць; мадунцы.
НЕКТО заімак, нехта, нехтась. Нехта пайшоў, прыйшоў. Нехта сказаў, зрабіў. Нехтась быў тут. Нехта некага шукае.
НЕКУДА прысл. некуды, няма куды. Некуды пашоў. Некуды пасадзіць. Няма куды больш.
НЕЛАДЫ, нязгода, сварка. У іх вечная нязгода. Сваркі пачаліся ў хаце.
НЕЛАДНО прысл. нягожа.
НЕЛЕСТНО, непахлебна.
НЕЛЬЗЯ словачын ў форме прысл.; нельга, негля. Тут нельга гэта рабіць. Чаго нельга, то няможна. Чаго нельга, таго хочацца. Здумаць негля што ён вырабляў.
НЕЛѢПЫЙ, нягожы; нязграйлівы, несуразны.
НЕЛѢПОСТЬ; несуразіца, нісянеціца, нязграіца.
НЕЛЮДИМЫЙ, адлюдак, адлюдны.
НЕЛЮБО прысл. няміла.
НЕМЕДЛЕННО, небаўна, незвалочна, небарна.
НЕМИЛОСТЬ, няласка.
НЕМНОГО прысл. нямнога, крыху, крышку, няшмат. Яму няшмат трэба: крыху сала, хлеба.
НЕМОЛЧНЫЙ, нямоўчны, нямоўкны.
НЕМОЖЕТСЯ, няўздоліцца, няўздольле.
НЕМОЩНЫЙ, няўздольны, нядужлівы.
НЕМЫТЫШ м. нямыцька.
НЕМЫСЛИМЫЙ, непадумлівы.
НЕНАВИДѢТЬ каго, ненавідзець, ненавісьць, ненавісны, ненавідзіцца; незнасіць, нязносны.
НЕНАГЛЯДНЫЙ, ненаглядны.
НЕНАГРАДНЫЙ, незаплатны.
НЕНАДЕЖНЫЙ, няпэўны. Слова „ненадзейны“ жаргоннае, ўзятае з расійскага.
НЕНАДОБНЫЙ, непатрэбны. Непатрэбна мне твая ласка.
НЕНАСТЬЕ ср. плюха; слата; непагадзь; кудаса.
НЕНАКАЗАННОСТЬ, некарнасьць, безкарнасьць.
НЕНАРОЧНЫЙ, няўмысны.
НЕНАРУШИМЫЙ, непарушны, нязломны.
НЕНАСЫТИМЫЙ, ненасытны, ненасыць.
НЕНАЧТО прысл. ненашта.
НЕОБДУМАННО, неразмысна, няўмысна, неразважна, неабачна.
НЕОБИТАЕМЫЙ востраў, неаселы, неасельны.
НЕОБИХОДНАЯ гаспадыня, неахайная.
НЕОБОЗРИМЫЙ абшар, неаглядны.
НЕОБОРИМЫЙ, непераможны.
НЕОБРАЗОВАННОСТЬ, неадукаванасьць, неадукаваны.
НЕОБУЗДАННЫЙ, непаўсьцяжны, неўгамонны.
НЕОБУТЬ, каторы босы; неабуцька.
НЕОБХОДИМЫЙ, канечны. Слова „неабходны“ жаргоннае. Мне гэты кнігі канечна патрэбны, Выдаў на розныя канечныя патрэбы ўсе свае грошы.
НЕОБЬЕМЛЕМЫЙ, неабнятны.
НЕОБЫКНОВЕННЫЙ, нязвыклы, нязвычайны, звонрадны.
НЕОДОЛЖИТЕЛНЫЙ, няўслужны.
НЕОДНОКРАТНО, неаднойчы.
НЕОЖИДАННЫЙ, неспадзеўны, нечаканы, нечвільны, раптоўны, зьнянацны.
НЕОЖИДАННОСТЬ, неспадзеўка.
НЕОКОНЧАТЕЛЬНЫЙ вывад, неспакончлівы.
НЕОПИСУЕМО, неапісана.
НЕОПРЕДѢЛЕННЫЙ, неакрэсьлены.
НЕОПРОВЕРЖИМЫЙ, безпярэчны, нязьбітны.
НЕОРГАНИЧЕСКІЙ, неарганічны.
НЕОСКУДНЫЙ, невычэрпны.
НЕОСЛАБНЫЙ, неаслабны, пільны.
НЕОСМОТРИТЕЛЬНЫЙ, неаглядны, неабачны.
НЕОСПОРИМЫЙ, безпярэчны.
НЕОСТОРОЖНЫЙ, неасьцярожны.
НЕОСУЩЕСТВИМЫЙ, нязбытны, нязыстлівы. Нязыстлівыя надзеі.
НЕОСѢДЛЫЙ, неаселы, неаселасьць.
НЕОСЯЗАЕМЫЙ сьвет, неашчутны. Неашчутная рожніца таўшчыні двох валокнаў.
НЕОТВАТИМЫЙ, немінучы, немінучасьць.
НЕОТВЯЗЧИВЫЙ, неатчэпны.
НЕОТЗЫВЧИВОСТЬ, неспагадлівасьць.
НЕОТЛОЖНОЕ аб справах, неадвалочнае, неадкладнае.
НЕОТЛУЧНО, неадлучна, неадчэпна.
НЕОТМѢННЫЙ, нязьменны.
НЕОТРАЗИМЫЙ вораг, неадбойны, неўнікнёны.
НЕОТРЕЗВИМЫЙ, неацьвярозлівы.
НЕОТРИЦАЕМЫЙ, безпярэчлівы.
НЕОТСРОЧНЫЙ, неадрочны.
НЕОТСТУПНЫЙ, неадходны.
НЕОТЧУЖДАЕМЫЙ, неадчурлівы.
НЕОТЪЕМЛЕМЫЙ, які няможа быць атабраны; неадоймны, неадоймлівы.
НЕОФИТ м. грэцк. навічок, ноўчык.
НЕОХОТА, нехаць, нехатны, нехатнік.
НЕОЦѢНЕННЫЙ, неацэнны.
НЕОЩУТИТЕЛЬНЫЙ, непач'оўны.
НЕПАМЯТНЫЙ, НЕПАМЯТЛИВЫЙ, няпомлівы, няпомлівасьць.
НЕПАРНЫЙ, няпарны, бязпарны.
НЕПЛОДСТВО, няплоднасьць.
НЕПОБОРИМЫЙ, НЕПОБѢДИМЫЙ, непераможны.
НЕПОВАДНЫЙ, непанадны. Непанадна сабацы пуга.
НЕПОВИННЫЙ, нявінны, нявіннасьць.
НЕПОВИНОВЕНІЕ, неслухмянасьць, непаслушнасьць, някарнасьць.
НЕПОГРѢШИМЫЙ, непагрэшны.
НЕПОДВИЖНЫЙ, нярухавы, нярухавасьць; непарушны.
НЕПОДОБІЕ ср. непадобіца.
НЕПОДРАЖАЕМЫЙ, непатворлівы, непатурлівы; нязраўнаны.
НЕПОДСТАТЬ прысл. неўдалад.
НЕПОДХОДЯЩАЯ рэч, непасоўная.
НЕПОЗВОЛИТЕЛЬНО, недазвольна.
НЕПОЗНАТЕЛЬНЫЙ, непазнатны.
НЕПОКАЯННЫЙ, непакайны.
НЕПОКОЛЕБИМЫЙ, непахібны, непарушны.
НЕПОКОРНОСТЬ, непакора.
НЕПОМНЯЩІЙ, няпомны.
НЕПОНЯТНЫЙ, незразумелы, незразуменьне.
НЕПОРОЧНЫЙ, у кім няма сказы; безсказьлівы, недаганны, няганны; цнотны.
НЕПОРОЧНОСТЬ, нясказьлівасьць, нязганнасьць.
НЕПОРЯДОЧНЫЙ, бязладны.
НЕПОСЛУШАНІЕ, непаслушлівасьць, непаслушнасьць, няслухмянасьць.
НЕПОСОБИМОЕ гора, неспаможнае.
НЕСОВѢСТИТЬСЯ, несароміцца.
НЕПОСОЛОНЬ прысл. ненаўслань.
НЕПОСРЕДСТВЕННЫЙ, безпасярэдны, безпасярэднасьць.
НЕПОСТИЖИМЫЙ, недасяглы, недасягласьць.
НЕПОСТОЯННЫЙ чалавек, вецер, неастойчывы, пераменчывы; нястотны; нестатэчны.
НЕПОЧТЕНІЕ, непашана.
НЕПОЧЕСТЛИВЫЙ, непашанлівы.
НЕПОЧТО прысл. ненашта.
НЕПРАВДА ж. агульн. слав. няпраўда.
НЕПРАВЕДНЫЙ, непраўдзівы, няпраўдны, нясправядлівы.
НЕПРАВЫЙ, няслушны.
НЕПРАВЕДНИК м. несправядлівец.
НЕПРАВИЛЬНЫЙ, няпраўдны.
НЕПРАЗДНЫЙ, непарожні, неправольны.
НЕПРЕЕМНЫЙ, непераступны, неперадатны.
НЕПРЕКЛОНЫЙ, няўгібны, няўгібнасьць.
НЕПРЕКОСЛОВНЫЙ, непярэчлівы, безпярэчны.
НЕПРЕЛОЖНАЯ воля, нязменная.
НЕПРЕОБОРИМЫЙ, непераможны.
НЕПРЕПЯТСТВЕННЫЙ, неперашкодны.
НЕПРЕРЕКАЕМАЯ, праўда, безпярэчная.
НЕПРЕТКНОВЕННЫЙ, безперашкодны.
НЕПРИВЫЧКА да работы, няўвычка, няўвыкласьць.
НЕПРИКОСНОВЕННЫЙ, недатычны, няпрыкасны.
НЕПРИЛИЧІЕ ср. непрыстойнасьць.
НЕПРИМѢНИМОЕ, недатасоўнае.
НЕПРИМѢТНЫЙ, непрыкметны.
НЕПРИНУЖДЕННЫЙ, непрымусны.
НЕПРИСУТСТВЕННОЕ мейсца, несудоўнае.
НЕПРИСУТСТВУЮЩІЙ, пры чым, дзе; непрытомны, нябытны.
НЕПРЫТВОРНЫЕ дзьверы, несашчынныя.
НЕПРИЧАСТНЫЙ, непрычынны.
НЕПРІЯТЕЛЬ м. непрыяцель; вораг, воражы, воражасьць, варагаваць.
НЕПРІЯТНЫЙ, непрыемны.
НЕПРІЯТНОСТЬ, непрыемнасьць.
НЕПРОДОЛЖИТЕЛЬНЫЙ, непрацяглы.
НЕПРОЗРАЧНЫЙ, неправідны, непразрысты.
НЕПРОМОКАЕМОСТЬ, непрамоклівасьць.
НЕПРОНИЦАЕМОСТЬ, непраніклівасьць.
НЕПРОСТИТЕЛЬНЫЙ паступак, недароўны.
НЕПРОХОДИМЫЙ, непраходны.
НЕПРОЩЕННАЯ віна, недароўная.
НЕПУТНЫЙ, безпарадны, безладны.
НЕРАВЕНСТВО, няроўнасьць.
НЕРАДИВЫЙ, неруплівы, нядбалы.
А жаніўшыся з недбалым |
НЕРАДЕНІЕ, нядбальства, нярупнасьць.
НЕРЯЖІЙ, нехлямяжы.
НЕРАЗБОРЧИВЫЙ, непераборчывы.
НЕРАЗЛУЧНЫЙ, неразлучны.
НЕРАЗРУШИМЫЙ, нязбурны.
НЕРАЗРЫВНЫЙ, неразрыўны.
НЕРАЗРѢШИМОСТЬ, неразвязка.
НЕРАСТВОРЯЕМЫЙ, што не тае ў цеклаці; нераспушчальны, неразпасытны.
НЕРАСТВОРЯЕМОСТЬ, неразпасытлівасьць, нераспушчальнасьць.
НЕРВ м. грэцк. чулая жыла ў целе, праваднік човаў і ўсякай жывой чыннасьці; нерв, нэрвы, нэрвовы, нэрвовасьць.
НЕРОБКІЙ, непалохлівы.
НЕРС м. пара калі рыба кідае ікру; нераст.
НЕРУКОТВОРЕННЫЙ, нерукатворны.
НЕРУШИМЫЙ, непарушны, нязбурны.
НЕРѢШИМОСТЬ, нестаноўчасьць.
НЕРЯХА, нехлюз, неахайны.
НЕРЯШЛИВОСТЬ, неахайнасьць, няхлюзлівасьць.
НЕСБЫТОЧНОСТЬ, нязбытнасьць, няздзёйнасьць.
НЕСВАРЕНІЕ, нястраўнасьць.
НЕСВОЕВРЕМЕННЫЙ, няўчасны.
НЕСВОЙСТВЕННЫЙ, неўласьцівы.
НЕСВѢДУЩІЙ, неведны, няведны.
НЕСВЯЗНОСТЬ, незвязласьць.
НЕСГОРЯЕМОСТЬ, нязгорчывасьць.
НЕСЕСЕР м. фр. скрынка з туалетнымі прыборамі.
НЕСКАЗАННО, невымоўна.
НЕСКОНЧАЕМЫЙ, несканечны.
НАСКРАЮ прысл. наўскрай.
НЕСЛИШКОМ прысл. нялішне.
НЕСЛЫШНЫЙ, нячутны.
НЕСЛЫХАННОЕ, нячутае.
НЕСМЫШЛЕННОСТЬ; бязсэсоўнасьць.
НЕСМѢТНЫЙ, няскмеўны, незлічоны.
НЕСНОСНЫЙ, нясьцерпны.
НЕСОВЕРШЕННОЛѢТНІЙ, непаўналетні.
НЕСОВМѢСТИМЫЙ, нястоўплівы.
НЕСОГЛАСІЕ ср. нязгода, нязгодны, нязгодлівы, нязгоднасьць.
НЕСОИЗМѢРНЫЙ, неспамерны.
НЕСОКРУШИМЫЙ, нязломны.
НЕСОМНЕННЫЙ, пэўны, пэўнасьць.
НЕСООБРАЗНЫЙ с чым, нестасоўны.
НЕСОСТОЯТЕЛЬНЫЙ, нестанны, нестаннасьць.
НЕСООТВѢТСВЕННЫЙ, неадпаведны.
НЕСОПРИКОСНОВЕННЫЙ, нястычны.
НЕСОВѢСТНЫЙ, несумленны.
НЕСПОДРУЧНЫЙ, нязручны.
НЕСПОСОБНЫЙ, няздольны.
НЕСПОХВАТЛИВЫЙ, неспахоплівы.
НЕИСПРАВНЫЙ, непапраўны.
НЕСРАВНЕННЫЙ, незраўнаны.
НЕСТЕРПИМЫЙ, нясцерпны.
НЕСТИ што, нясьці, насіць, ношаны, носіцца, носіва, носьбіт, насец.
НОСИЛЬЩИК м. чалавек які носіць пакункі, тавары; драгіль; носьбіт, нашатай.
НЕСТРОЕВОЙ, празначаны не для фронту, не для баявога войска; нешыхтавы.
НЕСТРОЕНІЕ ср. безладзьдзе.
НЕСТЯЖАТЕЛЬНЫЙ, некарысьлівы.
НЕСУДИМОСТЬ, безатказнасьць, няасуднасьць.
НЕСУЩЕСТВЕННЫЙ, неістотны.
НЕСУЩЕСТВОВАНІЕ (nihilio) небыць, небытны.
НЕСЧАСТІЕ ср. няшчасьце, няшчасьлівы.
НЕС’ѢДОМЫЙ, неядомы.
НЕТЕРПЕНІЕ ср. нецярплівасьць.
НЕТЕРПИМОСТЬ, нязносчывасьць. Нязносчывы чалавек: ён не зьнясе ніякае крыўды.
НЕТЕС м. чалавек неабычайлівы; неачоса.
НЕТЛЕННЫЙ, які няможа сатлець, згніць; нетлы, нетласьць.
НЕТОПЫРЬ, лятучая мыш; кажан; кажанець, затрымлівацца ў росьце.
НЕТРЕЗВОСТЬ, нецьвярозасьць.
НЕТРОНЬ прысл. няруш. Няруш мяне, не чапай, бо вусоў ня маеш. Няруш чужых груш.
НЕУВАЖИТЕЛЬНЫЙ, не маючый увагі, пашаны; няўважлівы, няважны. Ён неўважлівы да сваей зьверхнасьці. Гэта няважная прычына.
НЕУГАСИМЫЙ, неспагасны.
НЕУВЯДАЕМЫЙ квет, неспавянучы, неспавянлівы.
НЕУДАЧА ж. няўдача, няўдатны, няўдатлівы, няўдатнасьць.
НЕУДЕРЖИМЫЙ, непаўстрымлівы, непаўстрымлівасьць; несуздзержлівы.
НЕУДОБНЫЙ, невыгодны, невыгода; недагодны.
НЕУДОБСТВО ср. невыгода.
НЕУДОБОВАРИМЫЙ, неспатраўлівы; благі, цяжкі да страўленьня.
НЕУДОБОПОНЯТНЫЙ, малазразумелы.
НЕУЖЕЛИ прысл. няўжо. Няўжо гэта праўда? Няўжо-ж ты гэтага нязнаў? Ды няўжо ты не наеўся.
НЕУЖИВЧИВОСТЬ, неспагодлівасьць, нязжыўчывасьць. Неспагодлівы чалавек які няможа пагадзіцца з акружаючым, няможа зжыцца.
НЕУИМЧИВОСТЬ, неўгамонлівасьць.
НЕУКЛОННЫЙ, няўхільны, няўгібны.
НЕУКЛОНЧИВЫЙ, няўгіблівы, няўніклівы.
НЕУКЛЮЖИЙ, непаваротлівы.
НЕУКРОТИМЫЙ, непаўсьцяжны, неўгамонны.
НЕУМОЛЧНЫЙ, нязмоўкны, нязмоўчны.
НЕУМѢНЬЕ ср. няўмеласьць, няўмелы.
НЕУМѢРЕННЫЙ, неспамерлівы, неўмяркоўны.
НЕУМЕСТНЫЙ, нетасоўны.
НЕУПОТРЕБИТЕЛЬНЫЙ, няўжытны, няўжытэчны.
НЕУРАВНИТЕЛЬНЫЙ збор, неспароўны.
НЕУРОЖАЙ збожжа, недарод.
НЕУРЯДИЦА, няладзіца, няўладзіца.
НЕУСТОЙЧИВОСТЬ, неастоістасьць, неастоісты.
НЕУСТУПЧИВОСТЬ, непапустлівасьць, няўступлівасьць.
НЕУСТОЙКА, невыпаўненьне умовы; няслоўлівасьць.
НЕУСТРАШИМЫЙ, нябоязкі, небаязьлівы, сьмелы.
НЕУСТРОЙСТВО, безлад, безладзіца.
НЕУСЫПНЫЙ, чуйны, чуйнасьць.
НЕУТОЛИМЫЙ голад, няўтульны.
НЕУТОМИМЫЙ, няўтомны.
НЕУТУШИМЫЙ, неспагасны.
НЕУТѢШИМЫЙ, няўцешны.
НЕУЧТИВЫЙ, неабычайлівы.
НЕУЯЗЬВИМЫЙ, няўранны.
НЕФТЬ ж. горскі, выкопны тук, зямны дзёгаць; нафта; суропіца.
НЕЧАЯННЫЙ, нечаканы, неспадзеваны.
НЕЧАЯННО прысл. зьнечаку, неўспадзеў.
НЕЧЕСТИВЫЙ, паганы, паганін, паганскі.
НЕЧЕТНЫЙ, няпарны, няцотны, нечатны.
НЕЧЕТ м. лішня, лішнік, лішка.
НЕЧИСТЫЙ, нячысты, нячыстасьць; нячысьцік, эпітэт чорта, нячыстай сілы.
НЕЧИСТОТА ж. бруд, брудны, брудзіць.
НЕЧУВСТВИТЕЛЬНЫЙ, нячулы, няпочаўны. У яго нячулае сэрца. Парэз гэты няпочаўны мне. Няпочаўна ўдарыў.
НЕѢЗЖАЛАЯ ДОРОГА, непраездная.
НИВА ж. вырабленае поле, ральля; ніва, ніўка.
НИВЕЛИРОВАТЬ мяйсцовасьць, раўняць, раўнаваць, раўноўка; раўнак, прылада якая паказуе меру пахіласьці.
НИГДѢ прысл. нідзе. Нідзе не дадуць прыпыніцца. Нідзе не так, як у нас. Нідзе ня быў нічога не бачыў.
НИГИЛИЗМ м. лац. вучэньне якое адкідае ўсё, чаго нельга ашчупаць.
НИЗ м. процілеглае верху, вышыне; ніз, нізы, нізкі, нізіць.
НИЗВЕРГАТЬ камяні згары; зрынаць, зрынуты.
НИЗВОДИТЬ каго з гары; звадзіць.
НИЗЛАГАТЬ ворага, спакладаць.
НИКАК прысл. ніяк. Ніяк не магу.
НИКЕЛЬ м. мэталь, нікель, ніклёвы.
НИКОГДА прысл. ніколі. Ніколі гэтага не было і ня будзе. Ніколі ня думаў каб гэта магло стацца.
НИКТО заімак, ніхто. Ніхто ня быў нікога ня бачыў.
НИКУДА прысл. нікуды. Нікуды не пайду. Нікуды пойдзеш, ня што зробіш.
НИПОЧТО прысл. незачым.
НИСКОЛЬКО, ніяк, ніякім чынам.
НИСПАДАТЬ скуль, ападаць.
НИСПУСКАТЬ што з чаго; апускаць.
НИСХОДИТЬ скуль, схадзіць, зыход.
НИСПОСЫЛАТЬ з гары, зсылаць, спасылаць.
НИТЬ ж. валакно, усякае доўгае, тонкае, гібкае і мяккое цела; ніць, нітка, ніткі, ніцяны, ніцянік, ніцянкі.
НИЧЕЙ, нікому не прыналежны; нічый.
НИЧТОЖНЫЙ, нікчэмны, нікчэмасьць.
НИША ж. франц. углубленьне у сьцяне для пастаноўкі фігуры; ніша.
НИШКОМ украін. цішком, крытком, крадкам.
НИЩЕТА, апошняя беднасьць; убогасьць, убогі, убожлівасьць.
НИЩІЙ м. убогі; жабрак, жабрацкі, жэбры; жабраваньне; жэбрыль, хто, часта зьвяртаецца с просьбамі; старац, старцы, старцаваць, старва.
Ручнікі мае шаўковыя, |
НО злуч, але. Добры і гэты, але другі лепшы. Як не напінаўся, але нічога нявышла.
НОВЫЙ м. новы, новенькі, навюсенькі, навіць.
НОВЫЙ ЗАВѢТ, Новы Закон.
НОВОСТЬ, навіна, навіны.
НОВЬ, новая, нова узараная зямля; навіна, шчырэц, выдзеркі.
НОВШЕСТВО ср. ноўніцтва.
НОВОБРАЧНИК м. новажон, новажэнцы.
НОВОБРАНЕЦ м. новабранец.
НОВОВВЕДЕНІЕ ср. новаўстаноўленьне.
НОВОВѢРЕЦ м. новавер—рка.
НОВОДѢЛЬНЫЙ, новазробны.
НОВОЛУНІЕ ср. ноўчык, маладзік.
НОВООБРАЩЕННЫЙ, нованавернуты.
НОВОРОЖДЕННЫЙ, новародны.
НОГА ж. канчына жывёлавага цела на якім жывёла стаіць і ходзіць; нага, ножка, ногі, нагасты, ножны; дыля.
НОГОТЬ, рагавая пластка на канцы пальцаў; пазнокаць, пазнокці, пазнокны, пазнокціца, пазнокцік; кокаць, кокці, кокцік.
НОЕТ, ные; шчыміць, скаміць.
НОЖ м. нож, ножык, ножычак, нажы; сіпаг, нож які ужываюць разьнікі.
НОЖЕВЩИК м. нажавік; нажароб.
НОЖНЫ ж. похва; логны. На логны самопала оксамит чырвоны.
НОЗДРЯ ж. насавая атворына; храпа, ноздра.
НОЗДРЕВАТЫЙ, наздрысты.
НОМАДЫ м. лац. качавікі.
НОМЕНКЛАТУРА ж. лац. сабраньне і тлумачэньне ўмоўных імён якой колечы навукі; номэнклятура, іменніцтва.
HOMEP м. лічэбны знак; нумар, нумэровы, нумараваць, нумарація.
НОМИНАЛЬНЫЙ лац. найменны, назоўны.
НОНЕ прысл. цяпер. Цяпер часы цяжкія.
НОРА ж. нара, норка, нырыць.
НОРД м. ням. поўнач.
НОРМА ж. лац. агульнае правіла; норма.
НОРМАЛЬНЫЙ м. лац. звычайны; нармальны.
НОСТАЛЬГІЯ ж. грэцк. духовая хвароба, якая выклікаецца тугай па бацькаўшчыне.
НОС м. нос, носік, насаты, насавы. Па форме носу даюць назовы: курносы, даўгасы, вастраносы, лапаносы, клапаносы, гарбаносы, круканосы, балданосы, і інш.
НОСИЛЬЩИК м. драгіль, носьбіт.
НОСИЛКИ ж. мн. драгі.
НОСКИ м. ням. надзетак на ногі роблены з нітак; шкарпэткі, назуўкі.
НОЧВЫ ж. начоўкі.
НОЧЬ ж. ноч, ночка, ночны, начаваць.
НОША ж. бярэмя, несіва, ношка.
НОЯБРЬ м. адзінадцаты месяц у годзе; лістапад.
НРАВ м. адно з двох ўласьцівасьцяў чалавечага духа: розум і характар; характар; удача, нораў, замашка.
НРАВСТВЕННЫЙ, маральны, маральнасьць.
НРАВИТЬСЯ каму, падабацца.
НУДИТЬ каго чым, прымушаць, прымус.
НУЖДА ж. патрэба, патрэбнасьць; бяда, мус.
НУЖДАТЬСЯ, патрабаваць, бедаваць.
НУЖНЫЙ, патрэбны.
НУЖНО, трэба. Трэба зрабіць, пайсьці, паехаць.
НУЛЬ м. лічэбны знак (0); нуль, нулёвы.
НЫНѢ, НЫНѢШНІЙ, цяпер, цяперашні.
НѢГА ж. стан поўнага здаволеньня, насалоды; мяккі, слабы, кволы, чулы; кунега, кунежлівы, кунежыцца, кунежка, кунежывы; кволь, кволасьць, кволкі, квеліцца, квялюсь, квялюта; пяшчота, песьціць, пестлівы. Квеліцца ў пасьцелі да поўдня. Любіць то і квяліць жонку. Пястунок, мамчын, квялюта, квялюсь. Кунежлівы хлапец, зара да баб прыкунежыцца.
Матрунка у мамкі кунега была, |
НѢДРО ср. нутро, унутраны.
НѢКІЙ, нейкі. Нейкі чалавек прышоў. Нейкі час у нас спакойна было. Нейкі жаль агарнуў.
НѢМОЙ, які ад роду пазбаўлены мовы; нямы, нема, нямець, немасьць, нямота; немань, глуш, глухая старана. Немань лясная. Зайшоў у глуш у немань. Анямелі, анемлі ручкі мае ад работанькі (галасьба). Анемлі людзі з трывогі.
НѢТ, няма, німа.
НѢЧТО, нешта. Нешта чуў, бачыў, меў.
НЮНИ ж, мн. сьлінькі.
НЮХАТЬ, нюхаць, вохшыць.