Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/О/Цалкам
← Н | О (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
П → |
О.
ОБА, абодвы, ябоя, абедзьве. Абоя — рабоя. Два Дзяміды ды абодвы нявіды. Дзьве Марысі — абедзьве зьлякліся.
ОБАБИТЬ каго, ажаніць, выдаць замуж; абабіць.
ОБАВАТЬ црк. ачаровываць, аваражываць; акудзіць, акудны, акуднік—ніца.
ОБАГРЯТЬ што, афарбовываць на чырвоны, крывавы колер; абліваць крывёй: ачырвіць; акрывавіць.
ОБАЛДѢТЬ, здурнець, зглупець; аваропець, ацяляпець.
ОБАХРОМИТЬСЯ, аблахмаціцца.
ОБАЯТЕЛЬНЫЙ, аварожлівы, урочы, акудны.
ОБВАЖДАТЬ каго, блазіць.
ОБВАЖИВАТЬ каго, абвадзіць, абвод, абводка, абводны, абводчык-чыца.
ОБВАЖИВАТЬ каго, што; абвазіць, абвожаны, абвоз, абвозчык, абвозка.
ОБВАЛИВАТЬ што, абваляць, абвалены, абвал.
ОБВАРИВАТЬ што, абвараць, абвараны.
ОБВЕРТЫВАТЬ што у што; абвінаць; абгартаць, абгорнуты, абгортак.
ОБВЕТШАТЬ, зрабіцца старым; пастарэць, адрузець, атрухлець, абвехнуць, вехнуць.
ОБВѢШАТЬ дарогу, абстаўляць вехамі; вехаваць, авехаваць, авехвіць.
ОБВИВАТЬ што чым; абматываць; авіваць, авівацца, авіцень.
ОБВИДѢТЬСЯ, абмыліцца глядзя; авідзіцца.
ОБВИНЯТЬ каго у чым; абвіняць абвінавачываць, абвінавачаны.
ОБВИНИТЕЛЬ, хто вінаваціць каго; абвінаватчык, абвінаватчы; пазоўнік, пазоўны.
ОБВИНЁННЫЙ, абвінавачаны.
ОБВѢШИВАТЬ, ашуківаць на вазе; абважываць.
ОБВИНИТЬ, абвінаваціць.
ОБВОЛАКИВАТЬ што, наўкол чаго; абалачываць, авалока, авалочка, авалочаны.
ОБВОРОВЫВАТЬ каго, акрадаць, акрадзены, акрадываньне.
ОБВѢНЧАТЬ каго, абвянчаць.
ОБВѢЩАТЬ што, апавяшчаць.
ОБВЯЛИВАТЬ мяса на ветры, чаўліць; сяўрыць.
ОБГАЖИВАТЬ што, агіджаць, агіджаны.
ОБГИБАТЬ што, абгібаць, агібаць, агінаць.
ОБГЛАЖИВАТЬ што, агладжываць, агладжаны.
ОБГЛЯДЫВАТЬ што, аглядаць, аглядацца, аглядзецца.
ОБГНИВАТЬ, агніваць, агніўшы, агной, агнояк.
ОБГОРАЖИВАТЬ што, агараджываць.
ОБГОРАТЬ, абгараць, абгарэлы, абгорак.
ОБГРЫЗАТЬ што, агрызаць, агрызак.
ОБГРЯНУТЬ каго, агрынуць.
ОБДАВАТЬ каго вадой; абліваць.
ОБДАВЛИВАТЬ што зьверху; аціскаць.
ОБДЕРГИВАТЬ што, аскубываць, астыргаць.
ОБДЕРНУТЬ што, аскубнуць, асторгнуць.
ОБДИРАТЬ што, абдзіраць, абдзерты, абдзірака, абадраны; аблупляць, аблупіць; аблутаць.
ОБДОЛЖАТЬ, абдаўжыцца.
ОБДУВАТЬ пыл, адзьмухаць, адзьмуханы.
ОБДУВАТЬ, ашуківаць, абакуліваць.
ОДУВАНЧИК расьціна, Leontodon taraxacum; кульбаба, багатка.
ОДУТЛОВАТЫЙ, апухлаваты.
ОБДУМЫВАТЬ што, абдумываць.
ОБДѢЛЫВАТЬ што, абрабляць, абробка.
ОБДѢЛЯТЬ каго, абдзяляць.
ОБЕЗГЛАВИТЬ каго, абезгаловіць, абезгалоўлены.
ОБЕЗГЛАЗИТЬ каго, абязвочыць.
ОБЕЗНАДЕЖИТЬ каго, абезнадзеіць.
ОБЕЗЗАБОТИТЬ каго, абезклапоціць.
ОБЕЗКУРАЖИВАТЬ каго, франц. пазбавіць надзеі; абезнадзеіць; агалошыць; зьбіць з панталыку.
ОБЕЗЛИЧИТЬ, прыдаваць асобе агульнае значэньне, гаварыць у агульных словах, абезасобліваць, абезасобіць.
ОБЕЗЛОШАДИТЬ каго, абязконіць.
ОБЕЗМАТЕРИТЬ каго, абязматчыць.
ОБЕЗНАДЕЖИТЬ каго, абезнадзеіць.
ОБЕЗНАРОДИТЬ край, абязлюдзіць.
ОБЕЗНАЧАЛИТЬ каго, пазбавіць пачатку, зьверхнасьці; абезпачаціць; абяззьвершыць.
ОБЕЗОБРАЖИВАТЬ што, чым; зьнепадобіць, ашпэціць.
ОБЕЗОПАСИТЬ што ад чаго; абясшкодзіць, забасьпечыць.
ОБЕЗОРУЖИВАТЬ каго, абяззбраіваць.
ОБЕЗПЕЧИВАТЬ каго чым; абаспячаць.
ОБЕЗПЛОТИТЬ каго, абезцялесіць.
ОБЕЗПОКОИВАТЬ каго, чым; турбаваць, непакоіць.
ОБЕЗПОРОЧИТЬ каго, унявінніць.
ОБЕЗПРІЮТИТЬ, пазбавіць каго прытулку; абезпрытуліць.
ОБЕЗСЛАВИТЬ каго, зьняславіць, зьнячэсьціць.
ОБЕЗСМЕРТИТЬ каго, анесьмяроціць.
ОБЕЗСМЫСЛИТЬ што, абнясэнсіць, зьнясэнсіць. Папраўкай абязсэнсілі напісанае.
ОБЕЗСРАМѢТЬ, утраціць стыд, сорам; абезсаромець.
ОБЕЗСУЖИВАТЬ каго, абязсуджаць.
ОБЕЗЧЕСТИТЬ каго, зьняславіць, зганьбіць.
ОБЕЗУМИТЬ каго, пазбавіць розуму; абязцяміць, абязцямлены.
ОБЕЗЦВѢЧИВАТЬ што, пазбаўляць колеру; абязколерыць, абязбарліваць.
ОБЕЗЬЯНА ж. называньне вялікага аддзелу млекасосных, чатырарукіх; найбольш падобны яны да чалавека; малпа. Жаргоннае: налпа.
ОБЕРЕГАТЬ што, абараняць; ашчаджаць; аховываць. Абарані Божа ад прыяцеляў, а ад ворагаў сам абаранюся. Ашчаджай капейку. Ахавай Божа ад пажару.
ОБЕРЕЖНО, асцярожна; ашчадна.
ОБЕРЕЖЛИВЫЙ чалавек, асьцярожлівы.
ОБЕРТКА ж. агортка; акладка.
ОБЕР м. ням. старшы, высшы, зьверхні, над.
ОБЕРКОНТРОЛЕР, надкантроль.
ОБЕРПРОКУРОР, надпракурор.
ОБЕРСЕКРЕТАРЬ, надсэкратар.
ОБЕЧАЙКА ж. усх. бакі сіта, рэшата, шырокі плосмы лубяны абруч; аболаўка; лубаўка.
ОБЖАЛОВАТЬ каго, абжаліць. Не абжаленых ня судзяць. Абжаліў у суд.
ОБЖАРИВАТЬ пячэню, апражываць; асмажываць.
ОБЖАТЬ што, абціснуть.
ОБЖЕРАВЛИВАТЬ асьвер, перасьверываць.
ОБЖЕСТИТЬ скрыню, аббляшыць, аббляхаваць.
ОБЖИТЬСЯ дзе, асталявацца.
ОБЖИГАТЬ каго, што; апаляць, апаляцца, апалены, апаляньне, апал.
ОБЖИГАТЕЛЬНАЯ печ, апаліўная.
ОБЖИГАЛЬЩИК, хто апаляе гаршчкі, цэглу; апаліўнік, апаліва.
ОБЖИЖАТЬ замеску, разрэдзіць, разрэджаны.
ОБЖИМАТЬ што, абціскаць.
ОБЖИНКИ ж. мн. дажынкі.
ОБЖУЖЖАТЬ пчалой, аббзычэць.
ОБЗАВОДИТЬ каго, чым; абзасобіць.
ОБЗАВЕДЕНІЕ ср. абзасобленьне, абзас'обчывы; асталёўка.
ОБЕЗЗАДАЧИВАТЬ каго, абязцямліваць, зьбіваць с панталыку.
ОБЗАДЬ чаго, прысл. спазадзь, апозадзь.
ОБЗЕРКАЛИТЬ шкло, аблюстраваць.
ОЗИМЫЙ пасеў, азімы, азіміна.
ОБОЗРѢВАТЬ што, аглядаць, агляд; азіраць, азірацца, азірны, азірчывы, азіркам.
ОБЗНАКОМИТЬ каго, з кім з чым; азнаёміць.
ОБЗНИЧЬ ударыцца, прысл. наўзніч.
ОБЗОБАТЬ што, беларуск. аб‘есьці, аглыдаць клюючы; абзобліць, абзабаць. Варона абзабала костку.
ОБИДА ж. крыўда, крыўдна, крыўдзіць, крыўднік-ніца, крыўджаны.
ОБИЛІЕ ср. многасьць, сутасьць, дастатак; багацьце.
ОБИЛЬНЫЙ, багаты, багатны; аквіты.
ОБИЛОВАТЬ чым, багацець, багатаваць.
ОБИЛЬНОСТЬ, багацьце, аквітасьць.
ОБИЛЬСТВОВАТЬ, багатаваць; аквітаваць.
ОБИНЯК м. выкрут, выкруты; абакол, абакольны, абакулы. Што круціш абакуламі гаворыш: гавары проста. Майстар на абакулы, ды на выкруты.
ОБИРАТЬ што, абіраць, абраны, абор, абіркі, абірчывы; абдзіраць.
ОБИТАТЬ дзе (лац. Vita) жывучы быць дзе, сяліцца; жыць.
ОБИТАЕТСЯ, жыве, прабывае, пасяляецца.
ОБИТАЛИЩЕ, жытло, дом, сяліба.
ОБИТАТЕЛЬ, жыхар—рка, жыхарства, жыхарскі.
ОБИТАЕМОСТЬ, жыхарства, аселасьць.
ОБИТЕЛЬ, прыбытак, прабываць; сяліба.
ОБИХОД м. гаспадарка, ужытак, дагляд.
ОБИХАЖИВАТЬ, даглядаць.
ОБИХОДНЫЙ, гаспадарчы.
ОБКАЛЫВАТЬ што, ашчэпываць, ашчапаны.
ОБКАЛЯТЬ што, абгартовываць.
ОБКАПЫВАТЬ буракі, абкапываць.
ОБКАТЫВАТЬ што, акругляць качаючы; акачываць.
ОБКАЧИВАТЬ вадой, абліваць.
ОБКЛАДЫВАТЬ што, чым; акладаць.
ОБКЛЕВЫВАТЬ ягады, абдзюбываць; дзюбаючы гладаць: забаць, зобле.
ОБКОВЫРОВАТЬ што, абкалупываць.
ОБКОЛАЧИВАТЬ лёд з бочкі, абіваць.
ОБКОЛЕСИТЬ сьвет, абкалозіць.
ОБКОЛОТЬ лучыну, ашчапаць.
ОБКРАДЫВАТЬ каго, акрада'''ць.
ОБКРОШИТЬ што абкрышыць.
ОБКУТЫВАТЬ каго, што; агартаць.
ОБЛАГАТЬ каго акладаць.
ОБЛАГОРАЖИВАТЬ, адаброчываць, акрывечываць.
ОБЛАКО, хмарка; болка, бо'''лачка.
ОБЛАКОМИТЬ каго, абласаваць.
ОБЛАМЛИВАТЬ што, абламываць, абламаны, абломак, абломчывы.
ОБЛАСКАТЬ каго, аблашчыць, аглашчыць.
ОБЛАСТИТЬ човен, апакляваўшы абіць яго драніцамі; ашчыціць.
ОБЛАСТЬ шырокая ўлада і моц; аблада; край пад асобнай ўладой: зямля, абвод; штоколечы агульнае у рэчавістым ці духовым быце; дзедзіна. Усё што знаходзіцца па-за дзедзінай розуму, яму недаступна.
ОБЛАТКА лісьцік з прэснага цеста; аплатак.
ОБЛАЧАТЬ каго, апранаць, вопратка.
ОБЛЕДЕНѢТЬ, пакрыцца лёдам; аблядавець.
ОБЛЕКАТЬ, ОБЛЕЧЬ каго, што: пакрываць; абалачываць, абалочыны, абалоча, абалосіна.
ОБЛЕПЕТЫВАТЬ, аблапошываць.
ОБЛЕГЧЕНІЕ ср. польга, польгна, польгаваць.
ОБЛИГАЦІЯ ж, лац. пазычковы білет.
ОБЛИЧАТЬ каго вініць, выкрываць, высьвятляць.
ОБЛИЧИТЕЛЬНЫЙ, паступак, абвіняючы, высьвятляючы.
ОБЛИЧИТЕЛЬ, абвінаватчык, хто абвінавачуе.
ОБЛЕСНИТЬ каго, асьляпіць.
ОБЛИСТВЕНѢТЬ, аблісцьвець.
ОБЛИЦОВЫВАТЬ што, акладаць, аздабляць.
ОБЛОБЫЗАТЬ каго, пацалаваць.
ОБЛУКАВИТЬ каго, абхітрыць, абласуціць.
ОБЛУК, ОБЛУЧЕК м. выгіб, грэбень на павозках і санях; грэбень; сяднічок.
ОБЛЫЙ, круглаваты.
ОБЛѢСЬЕ ср. ўскрай лесу; узлесьсе.
ОБЛѢТО прысл. узлецьце.
ОБМАГНИТЬ зялеза, амагнасаваць.
ОБМАНЫВАТЬ каго, ашуківаць; лудзіць; звадзіць.
ОБМАНЧЫВЫЙ, злудны, улудны; зводны.
ОБМАНКА м. горн., блінда.
ОБМАН м. ашуканства; злуда; звод, звадзіць.
ОБМАНЩИК м. ашуканец; зводнік, абакула.
ОБМАРАТЬ каго, што; абпэцкаць.
ОБМАСЛИТЬ што, аклусьціць.
ОБМЕЖОВЫВАТЬ зямлю, агранічаць, абмяжаць.
ОБМЕРЕТЬ, абумерці, абуморлівы.
ОБМЕТЫВАТЬ пыл, абмятаць, апыляць; аб шытве: абкідаць.
ОБМИНАТЬ што, аціскаць, аталачываць.
ОБМОЛВИТЬСЯ, абмовіцца, прагаварыцца.
ОБМОРОК, ад „абміраць“, абумерце; амлеласьць, амленьне.
ОБМОРОСИТЬ, абпырскаць дажджом; абпырскаць.
ОБМУНДИРОВАТЬ каго, абшыць, адзець.
ОБМУНДИРОВКА ж. абадзетак.
ОБМУСОРИТЬ падворак, асьмяціць.
ОБМѢНИВАТЬ што, абмяняць, абменены, абменны.
ОБМѢРЯТЬ, вымяраць, вымер.
ОБМЯГЧАТЬ што, абмякчаць.
ОБНАДЕЖИВАТЬ каго, чым; абнадзеіваць, абазпячаць.
ОБНАЖАТЬ што, агаляць, абнажаць.
ОБНАРОДЫВАТЬ што, апубліковываць.
ОБНАРУЖИВАТЬ што, выкрываць.
ОБНЕРЯШИТЬ каго, абнехаіць, абхаяць.
ОБНИМАТЬ каго, што; абыймаць, абоймы.
ОБЪЕМ м. абхват, абойм.
ОБЪЕМЛЕМОСТЬ, абымчівасьць.
ОБНИЩАТЬ, абяднець; згалець; абнеціца.
ОБНОВЛЯТЬ што, аднаўляць, аднова.
ОБНОВКА ж. новая рэч; абноўка.
ОБНОСОК м. атропак.
ОБНУЗДАТЬ каня, акілзаць.
ОБНѢЖИТЬСЯ, абкунежыцца, абакволіцца, распесьціцца.
ОБОБРОЧИТЬ каго, ачыншаваць.
ОБОБЩАТЬ што, уагульняць, уагульнены.
ОБОГАЩАТЬ каго, абагачаць, абагачаны.
ОБОГОТВОРЯТЬ каго, абагаўляць, багоміць.
ОБОГРѢВАТЬ што, каго; аграваць, агрэты.
ОБОДРЯТЬ каго, захочываць; асьмяляць.
ОБОДРИТЕЛЬНЫЙ, захотлівы; асьмельчывы.
ОБОЕОСТРЫЙ, абавостры.
ОБОЕСТОРОННІЙ, абастаронны, абапольны.
ОБОЖАТЬ каго, лічыць богам, божышчам, выказываць пашану як Богу; багоміць, абагомліваць, абагомленьне.
ОБОЖАТЕЛЬ м. абагоўнік, абагоуленік.
ОБОЖАТЕЛЬНЫЙ, абагоўлевы—вая.
ОБОЗНАЧАТЬ што, азначаць, азначаны.
ОБОЗРѢВАТЬ што, азіраць; аглядаць.
ОБОЗРѢНІЕ ср. агляд.
ОБОИ, папера да аклеіваньня сьцен; шпалеры.
ОБОКОЛ прысл. наўкол.
ОБОЛОЧКА, павалока, апавалока, абалона—нка.
ОБОЛЬЩАТЬ каго, чым, звадзіць, звясьці, звод; спакушаць, спакушаны, спакусьнік—ніца; абласуціць; спаляшчаць, спалешчаны. Награды больш спакушаюць чым захочуюць. Знаць благі яго спакусіў, зьвёў. Зьвёў, спакусіў дзяўчыну. Абласуціў лёстачкамі ды прымілачкамі бабу. І не спаляшчай таннасьцю, я твайго тавару ня куплю.
ОБОМШИТЬ хату, амшыць, амшоны; амшара, абшар заросшы мохам; амшанік, сьцюдзёная будоўля, але з амшонымі сьценамі, рознага ужытку; амшавець, пакрыцца, парасьці мохам.
ОБОНПОЛ прысл. црк., па той бок.
ОБОНЯТЬ, чуць носам, нюхам пах; нюхаць, вохшыць. Сабака вохшыць, звохшыў сьлед.
ОБОНЯНІЕ ср. апавохнасьць, нюх. Ад сільнага камару траціцца апавохнасьць.
ОБОРАЧЫВАТЬ што, авяртаць, аварот; абяртаць.
ОБОРАНИВАТЬ каго, што; абараняць, абарона, абаронны.
ОБОРОТЛИВЫЙ, аваротлівы, зваротлівы. Аваротлівы круг. Зваротлівы чалавек.
ОБОРОТЕНЬ, чалавек перакінуты ведзьмаком у воўка; перакульшчык, ваўкалака; вукула (смл.).
ОБОРОТ м. аварот. Аварот каляса.
ОБОРКА, абшыўка па рубу; абрубка, фальбанка, шлярка.
ОБОРВАНЕЦ м. абарванец, абдзерцік, абдзіра; лахудра.
ОБОРУДОВАТЬ што, абастовіць, астовіць. Астоўленьне майстэрні дорага каштавала. Прадаецца кузьня з усей абастоўкай.
ОБОСОБЛЯТЬ каго, адасабляць, адасобнены. Кормнага кукуця (парсюка) ўжо адасобнілі, заперлі ў катух.
ОБОСТАЛЬ прысл. ўдосыць.
ОБОСТРЯТЬ што, авайстраць, авойстраны.
ОБОСТРЕНІЕ ср. авойстраньне.
ОБОЩРЯТЬ каго, заахвочываць.
ОБОЮДНЫЙ, абапольны, абапал. Абапольная віна. Абапольны грэх. Абапол дарогі пасаджаны ліпы.
ОБРАБАТЫВАТЬ што, паляпшаць даглядам, работай; апрацовываць, апрацоўка; абрабляць, аброблены, абробка. Дзікі камень абрабляюць чэшучы яго. Скуры абрабляюць квасам. Ральлю абрабляюць плугам і бараной.
ОБРАЗОВЫВАТЬ што, надаваць кішалт, абраз; утвараць, ствараць, вытвараць. За гліны вытвараюць начыньне. Італьянцы першыя стварылі са статыстыкі навуку. Бераг, на загібе ракі творыць прытную сугу (мыс). Вецер натварыў з сыпучага пяску качагораў (дюн).
ОБРАЗОВАНІЕ, асьвета; адукація, адукаванасьць, адукаваны. Адукаваны чалавек не раўня прастаку. Век шаснадцаты быў у нас векам адукаванасьці. Адукаційная праца вымагае вялікіх высілкаў.
ОБРАЗЕЦ м. рэч паводле памеру, якасьці і падобнасьці каторай павінны быць другія рэчы; наўзорчык, наўзорны, наўзорна, наўзор; проба, пробка; постатка. Постатка ножкі крэсла. Пробка гароху, аўса, сукна. Пробка, наўзорчык паперы, лёну, воўны. Наўзорны, прыкладны вучань. Наўзорны спосаб выкладу навук. Наўзорна перапісана папера, зроблена работа.
ОБРАЗНОСТЬ, што уяўляецца ў форме постаці, абраза; уяўнасьць. Уяўнае апісаньне прыроды. Уяўлівае апавяданьне.
ОБРАЗИНА ж. хара.
ОБРАЗДИТЬ црк. акілзаць.
ОБРАЗУМИТЬ каго, апамятаць; ацяміць.
ОБРАЗУМЧИВЫЙ, апамятлівы, ацямлівы.
ОБРОНИТЬ што, ськінуць, спакінуць.
ОБРАСЫВАТЬ што, абкідаць.
ОБРАЩАТЬ, абяртаць, зьвяртаць. Няма што зьвяртаць на яго ўвагі. Абярнуў човен ўверх дном; абярнуў міску.
ОБРЕВИЗОВАТЬ што, франц. прагледзіць, парадак і праўднасьць рахункаў; зрэвізаваць; спраўдзіць.
ОБРЕКАТЬ, ОБРЕЧЬ каго, празначаць, пасьвячаць, ахвяровываць.
ОБРОЧНЫЙ пазямельны падатак; чынш, чыншовы, чыншавік. Арэнда за карыстаньне нерухомасьцю адбываная даўней якой колечы „чыннасьцю“, прыкл.: паводнай, ткацкай, рымарскай, сталярскай, бондарскай, — пазьней пераведзеная на аплату грашыма.
ОБРЕМЕНЯТЬ каго, чым; накладаць на каго цягар; ацягчаць, ацягчаньне.
ОБРЕМЕНИТЕЛЬНЫЙ, уцяжлівы. Уцяжлівыя варункі.
ОБРЕЧЬ каго, празначыць, пасьвяціць, ахвяраваць.
ОБРИТЬ каго, агаліць, аголены.
ОБРИСОВАНІЕ ср. абрысоўка.
ОБРУБАТЬ што, абсякаць, абсякацца, абсечаны, абсечнік, абсяканец.
ОБРУБОК м. кавалак адсечаны ад цэлага; тое, што абсечана з усіх старон; абсяканец, воцяпень; цяльпух, цяльпушок, цяльпешка. „Цяльнушок“ кавалак адсечаны ад цэлага, нешта вычасанае з цэлага.
Люлі, люлі Цяльпешыку, |
ОБРУБКИ, астаткі, адпадкі ад сячэньня; поцяннік, поцяпкі; аскромкі, трэскі.
ОБРУГАТЬ каго, аблаяць, аблаяны. Другі пахваліць горш чым аблаіць.
ОБРУЧЕНЬЕ ср. заручыны.
ОБРУЧАЛЬНЫЯ пярсьцёнкі, заручныя.
ОБРУЧЕНИК-ЧЕНИЦА, заручнік-ніца.
ОБРУШАТЬ што, рыючы зваліваць; абрынаць, абрынацца. Абрынуўся бераг ракі, скрай гары. Абрынуўся дом, абрынулася сьцяна, страха. Лёд абрынуўся і ледзь мы не патапіліся. Ен спохапу ды са злосьці тэй на мяне абрынуўся.
ОБРЫВАТЬ што, акапываць.
ОБРЫВАТЬ што, рвучы аддзяляць; абрываць, абрываньне, абарваць, абарванец, абрывак, абрыўны.
ОБРИЗГИВАТЬ каго, што; апырсківаць; абрызгаць, абрызнуць.
ОБРѢЗЫВАТЬ што, абразаць, абрэз, абцінаць, абцяты.
ОБРѢЗАНЕЦ м. над кім выпоўнены абрад абразаньня; абразанец.
ОБРѢЗ м. абрэз, абцін.
ОБРѢТАТЬ што, набываць; знаходзіць, вынаходзіць.
ОБРѢТЕНІЕ, набытак; знаходка.
ОБРЮЗГНУТЬ, ацячы, аплыць на целе; азызнуць, абракнуць.
ОБРЯДИТЬ што, прыбраць.
ОБРЯД, заведзены правам або звычаям парадак; абрадак, абрадовы; цэраманьял, цэрамонія.
ОБСАЖИВАТЬ, ОБСАЖДАТЬ што, чым; абсаджаць, абсаджаны, абсада, абсядаць.
ОБСАЛИВАТЬ што, аклушчаць.
ОБСАСЫВАТЬ што, абсысаць.
ОБСАХАРИТЬ што, абцкураваць.
ОБСЕЛИТЬ, мяйсцовасьць; абсяліць.
ОБСЕМЕНИТЬ поле, абсеяць, абсевак.
ОБЕРВАЦІЯ ж. лац. спаціканьне.
ОБСЕРВАЦІОННЫЙ, спацікаўчы.
ОБСЕРВАТОР м. спацікач.
ОБСИДІАН м. вульканічнае шкло.
ОБСИДѢТЬСЯ, абседзіцца.
ОБСКУРАНТ м. лац. вораг адукаціі, асьветы народу; кастырнік.
ОБСЛАЩАТЬ стравы, асаладжываць.
ОБСЛУШИВАНІЕ ср. аслуханьне.
ОБЛѢДОВАТЬ што, абазнаць, абазнаньне; спасачыць, спасочаны, спасочнік-ніца, апасока, спосач. Апасочылі ўсю аколіцу і нідзе не знашлі злодзеяў. Мальцы такі спасачылі дзе курыца нясецца. Пан загадаў нам апасочыць ўсю пушчу каб даведацца ў якім оступе мядзьведжае лагво. (Пружаны).
ОБСНАЩИВАТЬ вадаплаў; аснаджаць, аснада.
ОБСОБИТЬ што, прысобіць, асвоіць.
ОБСОВЫВАТЬСЯ, асувацца.
ОБСТАВИТЬ што, чым; абставіць, астовіць. Абставіў лавы гаршкамі. Астовіў ўсю хату болдамі, стаўцём.
ОБСТАНОВКА, акружаючыя, каго ці што людзі, рэчы, варункі; абастоўка; варункі, акольнасьць. У гэткай абастоўцы, варунках, акольнасьцях цяжка працаваць.
ОБСТАИВАТЬ каго, адстаіваць; заступацца, заступаць. Заступацца за свае правы, за сваю справу. Нябось, я цябе адстаю перад начальствам (зьверхнасьцю).
ОБСТОЯТЕЛЬНЫЙ чалавек, надзейны; пэўны.
ОБСТОЯТЕЛЬСТВА, акольнасьці, варункі. Акольнасьці, варункі не далі мне свабоды рухаў. Гэта акольнасьць прымусіла мяне перамяніць сваю подумку.
ОБСТЕГАТЬ каго, абсьцябаць, абхлястаць.
ОБСТРОГАТЬ дашку, астругаць.
ОБСТРАДАТЬСЯ, агоўтацца, абцярпецца.
ОБСТРАИВАТЬ дом, аббудовываць, аббудоўка, аббудавацца.
ОБСТРОЧИТЬ каўнер, абштабнаваць.
ОБСТРУКЦІЯ ж. лац. лек. зацьвердзь, завал у кішкох; зацьвердзь.
ОБСТУПАТЬ каго, аступаць, аступлены, оступ.
ОБСУЖДАТЬ што, абдумываючы абгаварываць што; абмярковываць, абмяркаваньне, абмяркація.
ОСУЖДЕНІЕ ср. абвіняць каго судом; хаяць абгаворамі; осуд, асуджаць, асуда, асуднік—ніца, асудны.
ОБСУРГУЧИВАТЬ ліст, абляковываць.
ОБСУСЛИТЬ, асьлінявіць.
ОБСУШИВАТЬ што, асушаць.
ОБСЧИТЫВАТЬ каго, аблічаць.
ОБСЫПЫВАТЬ каго, чым; абсыпаць.
ОБСѢМЕНЯТЬ поле, абсяваць, абсевак, абсеў, абсеўны абшар.
ОБСѢНЯТЬ што, азасьціць.
ОБТАЧИВАТЬ, на такарным пастаўцу; абтачываць, абточаны.
ОБТЕСАТЬ бэльку, абчасаць.
ОБТРЕСКАТЬСЯ аб рэчы; абшчапацца.
ОБТЯГИВАТЬ што чым, абцягаць; апінаць.
ОБТЯЖКА, напінка, напін.
ОБТЯЖНЫЯ гузікі, абапонныя.
ОБУВАТЬ каго, абуваць, азуваць.
ОБУВЬ ж. абутак, абуваць.
ОБУГЛИВАТЬ што, авогліваць, абвоглены, абвогліць.
ОБУЕВАТЬ, ОБУЯТЬ каго, агалчаць. Хцівасьць агалошыла яго. Слава агалчае людзей. Агалцелы страхам, страціўся.
ОБСУЖДАТЬ што, амярковываць.
ОБУЗДАТЬ каго, акілзаць, абрытаць; угаманіць; паўсьцягнуць.
ОБУЛТЫХАТЬСЯ ў вадзе, абалохтацца.
ОБУМИТЬ каго, аразуміць, апамятаць.
ОБУРЕВАТЬ каго, абураць. Ветры абураюць мора. Ярасьць абурае душу.
ОБУСЛОВЛИВАТЬ, абварунковываць.
ОБУХ м. тупы зад усякай вострай прылады — сякоры, нажа; абух, абушок, абушнік, абушына.
ОБУЧАТЬ каго, чаго; навучаць, навучаньне, навучаны, навучнік—ніца, навука.
ОБУЯТЬ, ахапіць, апанаваць.
ОБХАЖИВАТЬ розныя мейсцы, абхадзіць, абходжаны, абход, абходчык.
ОБХОЖДЕНІЕ, ОБХОДИТЕЛЬНОСТЬ, ветласьць.
ОБХВАТЫВАТЬ што, абхапляць; абхопчывы. Мядзьведзь абхопчывы, ахвоч абнімацца. Ахапываньне, ахапаньне, ахопісты, ахапка. Усяго ў ахапку не забярэш. Хату ды сямью ў ахапку ня возьмеш.
ОБХЛЕСТАТЬ пугу, абляскаць, ахлыстаць.
ОБЦАРАПАТЬ што, абдзерці, абдзёрстаць.
ОБЧИНЯТЬ алувок, абразаць борк алуўка; астругаць.
ОБШАРКИВАТЬ што, асмаргаць, ашмаргаць; абшмыгаць, абшмыгтаць локці ў вопратцы.
ОБШИВКА на вопратцы, аблямоўка; на сьценах хаты: ашалёўка.
ОБШИВНИ, шырокія сані; розвальні.
ОБШЛАГ м. ням. адварот на рукаве ці на грудзёх; закарваш, закарвашы.
ОБЩЕНІЕ ср. лучнасьць. Лучнасьць людзей.
ОБЩАТЬ, ОБЩАТЬСЯ, лучыць, злучаць. Не лучы гэтых людзей разам. Ня злучай маіх спраў са сваімі. Не прылучай чужога. Дзьве палавіцы гораду разлучаны ракой.
ОБЩЕЕ ср. агульнае, супольнае. Агульная міса.
ОБЩНО з кім, лучна, супольна.
ОБЩНОСТЬ, агульнасьць, сумеснасць, супольнасьць.
ОБЩИТЕЛЬНЫЙ чалавек, таварыскі, дружацкі.
ОБЩИНА ж. злучнасьць людзей як нешта аддзельная цэлае; грамада, грамадзкі.
ОБЩЕСТВО ср. сабраньне людзей злучаных якімі колечы варункамі, умовамі; суполка; таварыства. Суполка, таварыства дамаўласьнікоў, шаўцоў, краўцоў, выдаўцоў.
ОБЩЕСТВЕННЫЙ, грамадзкі.
ОБЩЕИЗВѢСТНЫЙ, агульнаведамы.
ОБЩЕДОСТУПНОЕ відовішча, агульнадаступнае.
ОБЩЕЖИТІЕ, сужывецтва; інтарнат.
ОБЩЕНАРОДНЫЙ, ўсенародны.
ОБЩЕПОЛЕЗНОЕ, агульнакарыснае.
ОБЩЕПОНЯТНОЕ, агульназразумелае.
ОБЩЕУПОТРЕБИТЕЛНОЕ, агульнаўжытнае.
ОБЩЕЛКАТЬ, аблузгаць.
ОБЩИПЫВАТЬ гусю, скубаць, аскубываць.
ОБЪЕДИНЯТЬ што, спалучаць, злучаць; садначываць; аб‘еднываць.
ОБЪЕКТ м. лац. знадабень, знадбень; самасьць.
ОБЪЕКТИВ м. шкло падзорнай трубы, зьвернутае да рэчы.
ОБЪЕКТИВНЫЯ азнакі, якія могуць быць спаціканы глядачом; суб‘ектывные, чуюцца самім аб‘ектам.
ОБЪЕКТИВНОСТЬ погляду, апісаньня; праўдная, безстаронная перадача, без асабістага удзелу.
ОБЪЕМИСТЫЙ, абоймісты, абоймістасьць.
ОБЪЕМ чаго, абойм, абойма, абоймы.
ОБѢЗЖАТЬ што, аб‘язджаць.
ОБЪЮНѢТЬ на вясну, амаладзець.
ОБЪЯВЛЯТЬ што, апавяшчаць, аглашаць.
ОБЪЯВЛЕНІЕ ср. апавешчаньне, агалошаньне.
ОБЪЯСНЯТЬ што, каму; тлумачыць.
ОБЪЯСНЕНІЕ ср. тлумачэньне.
ОБ‘ЯТЬ, абнять; ахлынуць.
ОБЫВАТЕЛЬНИЦА, абываталь-талька.
ОБЫКАТЬ да чаго, абвыкаць.
ОБЫКНОВЕНЬЕ ср. звычай, звычны; навык.
ОБЫКНОВЕННЫЙ, звычайны.
ОБЫСКИВАТЬ каго, шукаць чаго ў каго; трасьці.
ОБЫСК м. потрус, пяротрус, пяротрусы, пяротрусны.
ОБЫЧАЙ, звычай, звычаі, звычайны.
ОБЫЩИК м. пяротрусьнік, ператрусьнік.
ОБѢДАТЬ, абедаць, абеданьне, абед; палуднаваць, палуднік.
ОБѢДНЯ, царкоўная служба, літургія; палудня, палудніца; палудзенка, малая палудніца.
ОБѢДНЕНЬЕ, абядненьне, абяднець.
ОБѢЖАТЬ што, абегчы.
ОБѢЛИВАТЬ сьцены, абяляць, пабяляць.
ОБѢЛЬНЫЕ селяне, вольныя, звольненыя ад усякіх паслуг і падаткаў.
ОБѢРУЧЬ прысл. абаруч, абаручны.
ОБѢТОВАТЬ што, ахвяраваць, азарочыць, прыракаць, прырачоны.
ОБѢТ м. ахвяра; зарок, зарочны, заракацца. Даў зарок ня піць гарэлкі. Зарочнага барана павёз у царкву на ахвяру. Заракалася сьвіньня бруды есьці.
ОБѢЩАТЬ што каму, абяцаць, абяцаньне, абяцацца, абяцанка.
ОБЯЗЫВАТЬ каго, чым; абавязываць.
ОБЯЗАННОСТЬ, абавязак, абавязковы; павіннасьць.
ОБЯЗАТЕЛЬСТВО ср. забавязаньне.
ОВАЦІЯ ж. лац. выяўленьне каму ад грамады ўдзячнасьці; авація.
ОВДОВѢТЬ, аўдавець, удовы-вая.
ОВЕН м. баран, барашак, баранчык.
ОВЕРШЕК, узвершак.
ОВЕС м. авёс, аўсяны, аўсянік (блін), аўсюг.
ОВИН м. будоўля да сушэньня збожжа; еўня, асець, стадола (смл.), клуня. Вось ужо для вавашэці гатова жыта ў асеці.
ОВЛАДѢВАТЬ чым, аваладзець, аваладзеваць, аваладзежа.
ОВОД м. муха Oestrus; авадзень, авадні; гіз, гізы. Трэба разрожніваць авадня, гіза і сляпня якіх зазвычай зьмешываюць. Авадзень большы і сьвятлейшы за сьляпня, а гіз — меншы, касматы і цямнейшы за сьляпня.
ОВОЩ, ОВОЩИ, ядомые націвы і карэньні: цыбуля, капуста, буракі, морква, рэпа, агуркі, гарбузы: гардавіна, гардовіца; сьлеціва, сьлеціўя; зеляніна. Сьлеціўя сёлета неўрадзіла (Слонім).
У гародзе гардовіца, |
ОВОЩНИК м. чалавек які прадае сьлеціўя, гардавіну; сьлетнік, гардаўшчык.
ОВРАГ м. прытнабокая рытвіна, расточына ад веснавых вод; яр, яруга; растока; сухадол.
ОВЦА ж. авечка, авечы; авечнік, аўччарнік, хлявец для авечак.
ОГАРОК м. агарак, агаркі.
ОГВОЗДИТЬ скрыню, абіць цьвякамі; ацьвякаваць.
ОГИБАТЬ што, агібаць, агінаць, ахінаць.
ОГЛАВЛЯТЬ што, азгалаўліваць, азгалоўлены.
ОГЛАВЛЕНІЕ ср. агаловак, азагаловак, азагалоўны, азагалоўлівы.
ОГОНЬ м. агульн. слав.; агонь, агністы, агнявы; агнявік, камень які дае агонь; агнявіца, гарачка; вогнік, запаленьне, гангрэна; агніво, зьвяно у ланцугу, крэсіва; вогнішча, разложаны агонь, сьлед, мейсца дзе быў разложаны агонь.
ОГНЕДЫШУЩАЯ гара, агнезейчая.
ОГНЕСТОЙКІЙ, ОГНЕУПОРНЫЙ, агнеадпорны. Агнеатпорная цэгла, будоўля.
ОГНЕСТРѢЛЬНЫЙ, агнястрэльчы.
ОГНЕННЫЙ, агністы.
ОГОВАРИВАТЬ што, дапускаць што умоўна, ставіць варункі; варункаваць, засьцярагаць; рабіць увагу, ссылку амаўляць; асуджаць каго завочна, абмаўляць.
ОГОВОРКА ж. засьцярога. Трэба зрабіць засьцярогу, што падмочанага тавару ня прыймем.
ОГОЛАЖИВАТЬ каго, агаладжаць.
ОГОРОД м. агароджанае мейсца, дзе садзяць гардавіну, сьлеціва; гарод, гародны; садок.
ОГОРОДНИК м. агроднік, агродніцкі, агродніцтва.
ОГРАЖДАТЬ што, каго; асланяць. Ад ворага аслонішся, а ад прыяцеля не аслонішся. Аслані сябе крыжом і малітвай.
ОГРАДА ж. агарода, агароджа.
ОГРАДИТЕЛЬ м. заступнік.
ОГОРЧАТЬ каго, зажаляць, засмучаць, згрызьці.
ОГОРЧЕНІЕ ср. смутак, згрызота.
ОГОРОШИТЬ каго, агалошыць.
ОГОРСТАТЬ што, агартаць.
ОГРАБИТЬ каго, аграбаваць, абрабаваць, аблупіць.
ОГРАНИВАТЬ што, аграняць, агранка.
ОГРАНИЧИВАТЬ што, агранічаць, абмяжаць.
ОГРЕСТИ што, абграбсьці.
ОГУРЕЦ м. расьціна і плод Cucumis sativus; агурок, агуркі, агурэчнік; хрустак (Гродзенск.). Націва агурэчніка, таксама як гарбузоў і іншых паўзучых называюць — гічы. Агурнік, расц. Borago offic.
ОДЕЖДА ж. ўсё чым чалавек адзяваецца; адзеньне, адзежа, адзежка, адзежына; вопрата. Усей адзежы — шапка ды анучы. Без адзежы, бяз ежы, сядзелі на вежы (пабрахушка). Адзежа падзяляецца на сподню — бялізну і верхнюю — адзеньне, або вопратку. Слова „хусьцё“ літэральна тое-ж самае, што і рас. „платье“. З чужаземных пісьменнікаў даведываемся, што вопратка нашых прапрашчураў (Х—ХІІ ст.) складалася з сьвіты, ботаў і пушыстай шапкі. Гэты весткі пацьвярджаюцца нашымі народнымі абрадовымі песьнямі (Вялікоднымі і Каляднымі). Пяецца ў песьнях: „Надзень сьвіту, шоўкам шыту“. „Надзень боты Казловыя“ (адмена „хазовыя“). „Надзень шапку бабровую". 3 летапісаў можна устанавіць даволі падробна склад вопраткі нашых прашчураў. Насілі „сарочкі“, „кашулі“, „сьвіты“, сьвіты падпаясывалі паясамі з мэталю або тканіны. У багацейшых паверх сьвіты плашч „корзна“, „керэя“. На нагах „боты“, „прабашні“, „чэрэвіі“; бяднейшыя насілі „лычакі“, „назутні“. На галаве „клобук“ (шапка) з пушыстым аколкам. На шыі у багатых — залатыя ланцугі, „грыўні“; у жанок у вушах „кольцы“ („завушніцы“).
ОДЕРЕВЯНѢТЬ, адрывець, адрывянець; адубець, адубелы. Адубелі рукі ад работы, ногі ад хадоты.
ОДЕРЖИМЫИ, апантаны, агалцелы.
ОДЕСНУЮ чаго, праваруч.
ОДИН м. адзін, адна, адзіны, адзінюсенькі, адзіна, аднойчы; адзінец, адзінокі, адзінакі, адзінака, адзінакавы; адзінак, адзіначка, адзінком, адзінка, адзіночна.
ОДНОВРЕМЕННО, адначасна, адначасова.
ОДНОГЛАСНЫЙ, аднагалосны.
ОДНОДВОРЕЦ, аднахатнік, засьцянковец.
ОДНОЗВУЧНЫЙ, адназгучны.
ОДНОЗНАЧНЫЙ, сузначны.
ОДНОЛИЧНО, аднаасобна.
ОДИНАКОВЫЙ, аднолькавы.
ОДНАЖДЫ, аднакрот, аднакротны.
ОДНОИМЕННЫЙ, суіменны.
ОНООБРАЗНЫИ, аднастайны.
ОДНОРОДНЫЙ, аднаісты аднаякі.
ОДНОЦВѢТНЫЙ, аднаколерны, аднабарвісты.
ОДНАКО прысл. аднача. Усё добра, аднача канец благі.
ОДОБРЯТЬ што, пахваляць, пахвала, пахвальнік.
ОДОЛЖАТЬ каму што, даваць у доўг; пазычаць, пазыка; абавязываць, рабіць каму услугу, ласку. Пазыч мне грошы. Апазычыўся, запазычыўся кругом. Узяў пазыку пад застаў. Зрабі ласку, падай мне кнігу. Не хадзі, не прасі чужой ласкі.
А я маю курыцу, |
ОДОЛѢТЬ каго, што; („доля“, часьць), асіліць, перасіліць, перамагчы, перамагаць, перамога, пераможлівы; адужыць.
ОДОНЬЯ, ападкі, астаткі, гушча на дне; падонкі.
ОДР м. ложа, лежа; пасьцель; памост пры дрэве ў лесе, на які стаўляюць вульлі пшчол; сядлаватае разьвільле на дрэве; адро.
ОДРЯБЛѣТЬ, ОДРЯБНУТЬ, разкіснуць, зьвянуць і падыйсьці вадой як мёрзлая рэпа; ахізнуць, ахізлы.
ОДРЯХЛѢТЬ, стацца трухлым; атрухлець, атрухлелы, атрухнуць; авехнуць.
ОДТЯЖКА, адвалочка, адвалока.
ОДУБИТЬ скуры, агарбаваць.
ОДУВАНЧИК расціна Leontodon taraxacum, якога пухавістае насеньне разносіцца ветрам; кульбаба, багатка.
ОДУТЛЫЙ, адутлаваты; азызлы, азызлаваты.
ОДУРМАНИТЬ, ачмуціць, ачмута; ачмарыць, ачмара, ачмурэлы.
ОДУХОТВОРЯТЬ што, надаць чаму духоўны зьмест, значэньне, ажывіць духам; адухаўляць, адухоўлены, адухоўленьне.
ОДУШЕВЛЕНІЕ, ажыўленьне, ажыўляць.
ОДЫШКА, труднае прыгнеценае дыханьне; удушша, удушлівы, удушлівец.
ОДѢВАТЬ каго ў што, апранаць, апранацца.
ОДѢЯЛО, палотнішча якім акрываюцца кладучыся спаць; суконная або ватная: коўдра, ватола; палатняная: капа.
ОДѢЯЛЬНИК, посьцілка падшываная пад коўдру; пакрывец, прасьцірадла.
ОЖЕРЕЛЬЕ ср. нашыйная аздоба з каменяў ці манэт; нашыйнік, ашыйнік.
ОЖЕСТОЧАТЬ каго, пазбавіць спачуцьця і жаласьці; акамевіць, акамелы, акастырыцца, ачарсцьвець сэрцам. Акамеў сэрцам, акамелае сумленьне. Закамеў ў злосьці сваей.
ОЖЕСТѢВАТЬ, каржэць, калянець, дубець, карэць, скорбнуць.
ОЖЕЧЬ, апаліць.
ОЖИВЛЯТЬ каго, ажыўляць.
ОЖИВОТВОРЯТЬ, ажыцяўляць, ажыцёўлены.
ОЖИДАТЬ каго, ждаць, чакаць, чаканы.
ОЖИРѣТЬ, разсыцець.
ОЗАБОТИТЬ каго, заклапоціць, стурбаваць.
ОЗАБОЧЕННО, заклапочана, клапатліва.
ОЗАВОДИТЬСЯ чым, азасаблівацца, азасобіўся. Азасобіўся жонкай і дзеткамі.
ОЗАГЛАВИТЬ кнігу, азагаловіць, азагаловак.
ОЗАДАЧИТЬ, зумець, зумеўся, зуменьне.
ОЗАРИТЬСЯ на што, пагаліцца, паквапіцца. Паквапіўся на дармовую чарку.
ОЗДОРАВЛИВАТЬ каго, аздараўляць, ачуняць.
ОЗЕРО ср. возера, возерца, вазёрны, азярына.
ОЗИМЬ, пасеў на зіму; азіміна.
ОЗЛАЩАТЬ што, азалачываць, азалочаны.
ОЗЛОБЛЯТЬ каго, злаваць, злосьціць.
ОЗНАКОМИТЬ каго, азнаёміць, азнаёмленьне.
ОЗНАМЕНОВЫВАТЬ што, чым; азнамляць, азнамлены, азнаміцца; адзначаць, адзначаны, адзнака.
ОЗНОБЛЯТЬ пальцы, вушы, нос; азябляць, азяблы, азябшы.
ОЗНОБ, м. зяб, зябкі, зябіць, празябнуць.
ОЗНОБЧИВЫЙ, зябкі, азяблівы.
ОЗОЛЯТЬ што, ажлукчаць.
ОЗОЛА, дакука.
ОЗОРСТВО, буянства, буяніць, буян.
ОЗРѢВАТЬ, аглядаць, агляд.
ОКАЙМЛЯТЬ што, аблямовываць, аблямоўка, абрамляць, абрамоўка. Абрамаваць рысунак.
ОКАМЕНѢТЬ, акамець, акамелы.
ОКАМЕНѢЛЫЙ, акамеўшы, скамеўшы.
ОКАНЧИВАТЬ што, даканчаць, даканчальна.
ОКОНЕЧНОСТЬ, канец рэчы, гаворыцца аб руках і нагах; канчына, канчыны.
ОКОПТИТЬ шкелка, задыміць, задымлёны.
ОКАРАЧИВАТЬ каго, акярэчываць, акярэчыў, ажыргаць, ажыргнуў. Ажыргаў каня, — абняў нагамі конскі хрыбет.
ОКАРАЧУНИТЬСЯ, акапуціцца, акалець.
ОКАРМЛИВАТЬ, акярмляць, акормлены.
ОКАЯННЫЙ, пракляты, закамелы.
ОКАТИСТЫЙ, кругляны; букаты.
ОКАЧИВАТЬ, абліваць.
ОКЕАН м. ўсесьветнае мора якое акружае ўсю цьвердзь зямельную; акіян, акіянскі.
ОКИПЯТИТЬ што, акіпеніць, абварыць.
ОКИСАТЬ, станавіцца кіслым; акісаць, акіснуць; аквашывацца, акваснуць.
ОКИСЛЯТЬ што, аквашываць, акісьляць, оквась.
ОКЛЕВЕТАТЬ каго, абмовіць, абмова; ачарніць.
ОКЛИКИВАТЬ каго, аклікаць.
ОКОВЫ, аковы.
ОКНО ср. аг. слав., вакно, ваконца, ваконны.
ОКО ср. аг. слав., вока, вочка, вочы, вочкі, вочніца, вочны, вачкаваты.
ОКОЛДОВАТЬ каго, ачараваць.
ОКОЛИРОВАТЬ яблыню, прышчапляць, пучкаваць.
ОКОЛЕСИЦА, акалозіца, кругабродзіца.
ОКОЛО, каля, акаля, вакол. Каля хаты, лесу. дарогі. Будзе каля 30 гадоў. Прыбяры акаля дому. Вакол хаты рожы, а ў хаце прыгожа.
ОКОЛОЗЕМНЫЙ, акалязямельны.
ОКОЛЫШЕК, аколак.
ОКОЛОТОК м. аколіца, акалічны; кругаселіца.
ОКОЛАЧИВАТЬ каго, абіваць.
ОКОЛПАЧИТЬ каго, адурыць.
ОКОЛТАТЬСЯ каля чаго, агоўтацца.
ОКОМГНОВЕНІЕ ср, воміг, вомігам.
ОКОНЕЧНЫЙ, даканчальны, аканечны.
ОКОНОПАЧИВАТЬ човен, пакляваць.
ОКОНТУЗИТЬ, ассадніць, садно.
ОКОРАЧИТЬ што, ажыргаць.
ОКОРНАТЬ каго, што; акуртаць, куртаты.
ОКОРОК м. сьцягно, кумпяк з мясам; кумпяк, кумпячына.
ОКОРЯВѢТЬ, заскарузнуць, заскарэць.
ОКОСЕВО, дрэўца, ручка касы; касавіла.
ОКОСНѢТЬ, акалець, асьцерпнуць, акрэпнуць. Рукі акалелі, асьцерплі, акрэплі ад сьцюжы. Нябошчык яшчэ не асьцерп, не акрэп.
ЭКОСОЛАПИТЬ каго, акульгавіць.
ОКОСОГЛАЗИТЬ каго, абаднавочыць.
ОКОСТЕНѢТЬ, стацца цьвёрдым як косьць; акасьцявець, акасьцявелы, акасьцявеласьць, акастырэць, акастырыцца.
ОКОЧЕНѢТЬ, акрэпнуць астыгаючы ад сьцюжы; акрэпнуць, асьцерпнуць, адубець, акалець.
ОКОШКО ж. ваконца; прозарка, малое ваконца каля дзьвярэй.
ОКРАДЫВАТЬ каго, акрадаць, акрадзены.
ОКРАШИВАТЬ што, афарбовываць.
ОКРАСКА ж. афарбоўка.
ОКРЕСТ чаго, вакол. Вакол хаты, лесу. Вакол сьвятых чэрці плодзяцца.
ОКРЕЩИВАТЬ, ахрышчаць, ксціць.
ОКРИВЛЯТЬ каго, назбавіць вока, асьляпіць на адно вока; калечыць. Па нашаму „крывы“ можа быць толькі с пакрыўленай, падагнутай нагой, але ніколі „крывы“ ў значэньні аднавокага.
ОКРИЛЯТЬ каго, акрыяць, акрыяў, акрыялі.
ОКРИСТАЛИЗИРОВАТЬ што, акрышталіць.
ОКРОВАВИТЬ каго, што; акрывавіць, акрывеніць.
ОКРОМСАТЬ што, абчыкрыжыць.
ОКРОМУХА хлеба, акраец.
ОКРОМЯ прысл. акром, апрыч.
ОКРУГЛЯТЬ што, акругляць, акругляцца, акругласьць.
ОКРУГ м. абвод кругам; круг. Небесному кругу верхотворче Господи. С небесных кроуг Гаоуриилъ слетев. Круг нябесны (зодзіяк). Круг сонечны, месячны. (Гл. „Круг“).
ОКРУГ м. мяйсцовасьць абнятая кругам інтэрасаў; абвод; кругаколіца, кругакольны; кругаселіца, аколіца.
ОКРУЖИТЬ што, акружыць, акружацца, акружэнь.
ОКРУЧИВАТЬ што чым, акручываць, акручаць, акручаны.
ОКРУТНИК м. машкарнік.
ОКРЫЛАТѢТЬ, акрылець, акрыяць.
ОКТАЭДР м. грэцк. гэамэтр. васьміграннік; клуб агранены на восем гран.
ОКТОИХ м. кніга царкоўнага сьпеву на 8 галасоў; васмігалосьнік.
ОКТЯБРЬ, дзясяты месяц году; кастрычнік.
ОКУЛИРОВАТЬ лац. прышчапляць воспу, дрэвы; прышчапляць, прышчэпка, прышчэп.
ОКУЛИСТ м. вачавы доктар.
ОКУНАТЬ што, каго у што; апусьціць у цечу і ўзноў выняць; панураць, панураны, панурыў, панурыўся, панураньне.
ОКУПАТЬ што, акупляць.
ОКУРИВАТЬ дымам, акаджаць, ацьмяваць, адымляць.
ОКУТАТЬ дзяцё, авінуць, атуліць, агарнуць.
ОКУЧИВАТЬ бульбу, буракі; акапываць, абсыпаць.
ОЛАДЬИ, блінчыкі; аладкі.
ОЛЕНЬ м. найме зьвера Cervus tarandus; алень.
ОЛИСТВЕНИТЬ дрэвы; алісьцьвіць.
ОЛИФА ж. вараны алей да маляваньня; пакост, пакосьціць, напакосьціць.
ОЛИЦЕТВОРЯТЬ, прыдаваць рэчы аблічча, прыпісываць ўласьцівасьці асобы; уасабляць, уасобленьне, уасоблены.
ОЛОВО, крушэц, мэталь, stannum; цына, цыновы, цынаваць. Цыновая конаўка, талерка. Па нашаму „волава“: Plumbum, а па расійску — „свинец“.
ОЛТАРЬ м. аўтар, аўтарны.
ОЛУХ м. целяпей, пабавень.
ОЛЬХА дрэва Alnus glutinosa; вольха, альшына, альхоўнік, альховы.
ОМЕГА ж. грэцк. апошняя літара грэцкай абэцады.
ОМЕРЗИТЬ што, чым, каму; агідзіць, агіда; абрыдзіць, абрыда.
ОМЕРЗИТЕЛЬНЫЙ, агідлівы; абрыдлівы.
ОММОРОК м. амарока.
ОМОВЕНІЕ ср. абмыцьцё.
ОМРАЧАТЬ што, зацямняць, зацяняць; амарочываць, ахмараць, ацьмяваць.
ОМРАЧАТЬСЯ, хмарыцца, ацямняць. Ноч ацямніла зямлю. Ведамка гэта амарочыла яго. Неба ахмарылася, зыхмарылася.
ОМУТ м. яма пад вадой у рацэ ці возеры; вір, амут. У ціхім віры чэрці плодзяцца.
У халодным у вірочку, |
ОНЕМѢТЬ, анямець, анямелы; ацерпнуць. Прыседжаная нага ацерпла. Ацерплі ад сьцюжы пальцы. Анямеў, ябязмовіў навекі.
ОНУЧА м. ануча, анучына, анучы; анучнік, рызьнік, хто скупляе старое рызьзё.
ОН м. заімак; ён, яго, ягоны; яна, яно.
ОНѢМИТЬ каго, аняміць, анямеласьць.
ОПАДАТЬ, ападаць, ападкі.
ОПАЗДЫВАТЬ, прыхадзіць, прыбываць куды пазьней належнага; пазьніцца, спазьняцца, спознены, спозьненьне.
ОПАИВАТЬ каго, апаіваць, апоены.
ОПАИВАТЬ, ОПАЯТЬ што, абліць цынай; аблютаваць, алютаваць, алютоўка. Трэба алютаваць дно ў бляшанцы каб не цякла.
ОПАЛЗЫВАТЬ, апаўзаць, апаўзаньне, апоўзьліва, апоўзьлік, апаўзень.
ОПАЛУБИТЬ човен, апакрыць, астрапіць.
ОПАЛ м. цэнны камень; апаль, апалёвы.
ОПАЛЫВАТЬ белар. лехі; апалываць, апалоць, пеліва.
ОПАЛА, гнёў, няміласьць зьверхніка; кара, гнеў,
ОПАЛЬЧИВЫЙ, запальчывы, які хутка згараецца гневам.
ОПАРИВАТЬ; абварываць вараткам.
ОПОРИШ м. часьць адпоратага абутку; апорак.
ОПАСАТЬ каго, перасьцярагаць, асьцярагаць.
ОПАСАТЬСЯ, асьцярагацца, баяцца.
ОПАСЕНЬНЕ, асьцярожнасьць, абачлівасьць.
ОПАСКА, ж. асьцярога, абачнасьць.
ОПАСНЫЙ чаго трэба асьцярагацца; небасьпечны, небасьпечнасьць.
ОПАСНОСТЬ, небасьпека.
ОПАСЛИВЫЙ чалавек, асьцярожны, абачны, боязкі.
ОПАХИВАТЬ што, абдзьмухаць, абвяваць, абмахіваць.
ОПАХАЛО, знадабьбе для навяваньня на сябе прахалоды; авахтаць, авахтацца, вахтар, вахтавацца.
ОПАШЬ прысл. ўнакідзь, ўнакідку.
ОПАШЕНЬ, шырокая, вопратка; накідка.
ОПАХИВАТЬ, праводзіць баразну; аборываць.
ОПАХТАНЬНЕ, сырватка ад біцьця масла; масьлянка, юрага.
ОПЕКА ж. аг. сл. апека, апякун, апякунства, апякавацца. Апякуецца над чужымі дзяцьмі. Бацькаўская апека найлепшая.
ОПЕКАТЬ, аблажыўшы гарачым пячы; апякаць, апяканьне, апеклы.
ОПЕЛЕНЫВАТЬ каго, спавіваць.
ОПЕЛЕНИТЬ што, пакрыць.
ОПЕПЕЛЯТЬ што, спаляць; абяртаць у попел; спапяляць, папяліць; папялыжка, рэч спапялеўшая.
ОПЕРА ж. музыкальны драматычны твор, на данныя словы; опэра; якія называюць лібрэтто тэкст, зьмест.
ОПЕРЕТКА ж. музычна-сцэнічны твор жартлівага зьместу; опэрэтка.
ОПЕРАЦІЯ м. лац. гаспадарчае, тарговае ці іншае прадпрыемства; часьцей разумееца лекарская помач падаваная нажом, хірургіяй; апэрація.
ОПЕРЕЖИВАТЬ каго, апераджаць.
ОПЕРЕЛОЖѢТЬ аб ральлі, абярнуцца ў дзірван, быць запушчанай; задзірванець, задзірванелы.
ОПЕРЕНЬЕ ср. апераньне, апераны, аперыцца. Дзеткі ўжо аперыліся і акрыялі.
ОПЕРЕТЬ што на што; абаперці; прысланіць.
ОПЕСТРЯТЬ што, апстрыкаціць, апярэсьціць.
ОПЕХИВАТЬ, адтрасаць у начоўках ашакі, луску; апалываць.
ОПЕЧЬЕ, лаўка, ляжанка пры печы; пяколак.
ОПИЛИВАТЬ што, апіловываць, апілкі.
ОПИСЫВАТЬ што, апісываць, апісаньне, опіс.
ОПИСЬ, сьпісаньне чаго; сьпіс, сьпісовы.
ОПИСКА, памылка ў пісьме; памылка, памылковы, памыляцца.
ОПІЙ м. згушчаны малочысты сок індыйскіх макавак; опіум.
ОПЛАВЛИВАТЬ руду, воск, сала; тапіць, топлены, топкі.
ОПЛАКИВАТЬ каго, што; аплаківаць.
ОПЛАМЕНЯТЬ што, апалымляць, апалымець. Апалымелі ужо дровы ў печы. Апалымеў румянцам.
ОПЛАЧИВАТЬ што, каму; аплачываць.
ОПЛЕВЫВАТЬ, аплёвываць; ахарківаць, акархіваць.
ОПЛЕКА ж. нашытка, знак на плячы; нарамнік.З залатымі нарамнікамі.
ОПЛЕСНѢТЬ, зацьвілець.
ОПЛЕТАТЬ што, аплятаць, аплёт, аплецены. ОПЛОДОТВОРЯТЬ, апладняць, запладняць, заплоднены—ная, заплод, азапладняць, азаплодлівы.
ОПЛОТ м. апора, агарода.
ОПЛОШАТЬ, спрамахнуцца, прамахнуцца; здрэфіць.
ОПЛОШНОСТЬ, няруплівасьць, нядбаласьць.
ОПЛѢШИВѢТЬ, аблысець.
ОПОГАНИВАТЬ што, сплюгаўліваць, сплюгаўлены.
ОПОДЛѢТЬ, аподліцца.
ОПОДОЗРИТЬ каго, запасачыць, запасочаны. Грыня запасочылі ў крадзежы. Запасочаны злодзей хоць і нявінен адпавядае.
ОПОДОЛЬНИК м. ніз вопраткі; падол.
ОПОЗДАТЬ куды, спозьніцца.
ОПОЗИЦІЯ ж. лац. адпор, супраціўства.
ОПОЗНАВАТЬ што, беларус. апазнаваць. Я апазнаў свайго украдзенага каня на рынку.
ОПОЗОРИТЬ каго, абезславіць, асароміць; аганьбіць, зганьбіць.
ОПОЛДНИ прысл. поўдзень.
ОПОЛИЧАТЬ каго, апасочыць.
ОПОЛОВНЯ, застаронак да ссыпаньня мякіны; мякіньнік, застаронак.
ОПОЛЧАТЬ каго, падымаць народ творачы з яго войска; азбраіваць, азбройнік.
ОПОМНИТЬСЯ, апамятацца, ацяміцца.
ОПОНЕНТ м. лац. супраціўнік, спапрэчнік.
ОПОРАЖНИВАТЬ што, апаражняць, апарозіць.
ОПОРОЧИТЬ каго, ганіць, зняславіць, хуліць.І Бога хвалі і чорта не хулі. Ён запасочаньнем зьняслаўлены. Майго каня ніхто не зганіць, конь хоць куды! Ён навекі зганбіў, зьняславіў жыцьцё сваё.
ОПОРОШИТЬ што чым, абсыпаць пылам, мукой; апарушыць. Апарушыць пірог цукрам.
ОПОСЛѢ прысл. апасьля, посьле. Апасьля нас хоць трава не расьці. Кожды разумен, - хто сьпярша, хто апасьля.
ОПОСТИТЬСЯ, аскароміцца.
ОПОСТЫТЬ, ОПОСТЫЛѢТЬ; дакучыць, абрыднуць. Абрыд як горкая рэдзька.
ОПОСТѢН прысл. апасьцен.
ОПОТРОШАТЬ, апатрошыць.
ОПОХАБИТЬ каго, аблаяць.
ОПОХМѢЛЯТЬ каго, пахмяляць, пахмельле.
ОПОЧИВАТЬ, аддыхаць лежучы; апачываць.
ОПОШЛЯТЬ што, рабіць не цікавым, не глыбокім звычайным, аплыгчаць, плыгкі.
ОПОЯСЫВАТЬ каго. апаясываць; апяразываць, аперазацца, апяразаў, апяразка. Я це як аперажу віцьцю. Апяражыся паясом паверх кажуха. Аперажы сноп пярэвяслам.
ОПРАВДЫВАТЬ каго, апраўдываць, апраўдывацца, апраўданьне.
ОПРАСТЫВАТЬ што, апаражняць, спаражняць.
ОПРАШИВАТЬ каго, выпытываць.
ОПРОС м. допыт. Круціцца як на допыце.
ОПРЕДѢЛЯТЬ што, акрэсьляць азначаць, празначаць, вызначаць.
ОПРЕДѢЛЕНЬЕ ср. акрэсьленьне, акрэсьлены, акрэсьленасьць.
ОПРЕЖДАТЬ каго, апераджаць.
ОПРИТЧИТЬ каго, сурочыць.
ОПРИЧЬ прысл. акром.
ОПРОВЕРГАТЬ што, перавяртаць ўверх дном, перакуляць, перакідаць; даводзіць каму адваротнае сьпіраючыя, зьбіваць, пярэчыць, аспярачаць, зьнепраўджаць.
ОПРОВЕРЖЕНІЕ ср. зьняпраўджаньне, аспярэчаньне, асьпярэчаны.
ОПРОКЫДЫВАТЬ што, перакуляць, перакулены, перакуліць, перакульчівы.
ОПРОМЕТЧИВЫЙ, парыўчы, парыўчывасьць, парыўчасьць. Усякую справу псуе ён сваей непаздзержнай парыўчасьцю.
ОПРОМЕТЬЮ пабег, кумяльгом.
ОПРОСТАТЬ, апаражняць, спаражніць.
ОПРОС, выпыт, допыт.
ОПРОТИВѢТЬ каму, абрыднуць.
ОПРУДИТЬ раку,' загаціць.
ОПРѢСНОК м. аплатак, аплаткі.
ОПРЯТНОСТЬ, трываньне і трыманьне чыстасьці; ахайнасьць, ахайны.
ОПТИКА ж. часьць фізыкі, навука аб сьвятле, аб праявах яго і законах зроку; оптыка.
ОПТИМИЗМ, філёзофічны, кірунак які кажа што на сьвеце усё ідзе да лепшага.
ОПТ м. прадажа агулам; агул, агулам; гурт, гуртам.
ОПТОВОЙ, агульны, агульніцкі; гуртовы. Агульніцкая крама, ў якой прадаюць тавары не ў раздроб, а агулам, гуртам.
ОПУСТОШАТЬ што, белар., апусташаць, пустошыць, пустэчыць.
ОПУТЫВАТЬ што, аблутываць, аблутаць, аблутаны, аблуціна, аблута, аблутак. Аблуталі хлапца ды зьбілі з дарогі. Нашто аблутаўся ўвесь ніткамі. Інкалі называюць запоіны „аблуцінамі“, што, знача, аблуталі хлапца з дзеўкаю (Шаркаўшчына).
ОПУХОЛЬ, апухлае месца; пухля, пухліна.
ОПУЧИВАТЬ, ўздуваць, раздуваць; пушыць, апушыць. Апушыла карову ад маладой канюшыны. Апушыла, ўздула жывот.
ОПУШАТЬ што, пушным або мяккім чым ашываць брыж вопраткі; абрамаваць, абрамоўка.
ОПЫТ м. досьлед; спроба; практыка.
ОПЫТНЫЙ, дасьведчаны, практычны.
ОПЫТНОСТЬ, дасьведчанасьць, практычнасьць.
ОПѢЖИТЬ каго, апялёсіць.
ОПѢШИТЬ, растраціцца, не спахапіцца, спужацца і страціца; асалупець, спаталыжыцца.
ОПЯЛИВАТЬ чым, што; апінаць.
ОПЯТНАТЬ што, апляміць. Ягадамі аплямілі, заплямілі абрус.
ОПЯТЬ прысл. ізноў, узноў. Ен узноў прышоў прасіць. Узноў Янук расквасіў сабе нос.
ОПЯТИТЬ, падаць назад.
ОРАКУЛ м. лац. прарок, мейсца дзе прарочуць; аракул.
ОРАЛО, нарог у сасе ці плузе; рало.
ОРАНЖЕВЫЙ, колеру аранжаў, чырвона-жоўты; аранжовы.
ОРАНЖЕРЕЯ ж. фр. зімовы сад пад шклом.
ОРАТОРІЯ ж. лац. навука красамоўства.
ОРАТОР м. лац. красамоўца, умец гаварыць пры людзях; прамоўца.
ОРАТЬ, крычаць ва ўсё горла; гаманіць, зяпаць. Нехта зяпае на вуліцы, бытцам ратунку просіць. Дзеці песьні з паюць. Вольна чорту ў сваім балоце зяпаць.
ОРБИТА ж. лац. кругакольны шлях плянэты каля сонца; кругакол. Вачавая ямка ў якой ляжыць вачавое яблыка; вачадол.
ОРГАН м. лац. чэляс, орган; больш а часьцёх цела ў якіх свае назначэньні прыкл.: орган зроку — вока, орган слуху — вуха.
ОРГАНИЧЕСКІЙ, прыналежны да аднаго з двох царстваў прыроды — расьціннага ці жывёлнага. Арганічнымі называюцца тыя, у якіх ёсьць аджыўляньне і траўленьне, ці ператвараньне стравы; арганічны.
ОРГАНИЗМ м. лац. стройнае цэлае. Арганізм чалавека, — ўсё ўстройства яго цела. Арганізм машыны, яе устройства.
ОРГАНИЗАЦІЯ ж. лац. устройства.
ОРГАНИЗАТОР-ША, устройшчык—чыца.
ОРГАН м. лац. музычная прылада зложаная з вялікага ліку рознамерных труб; арганы; арганісты, музыка які іграе на арганах.
ОРГІЯ ж. грэцк. пьянства і распуста; руя. Руяй называюць кождае распуснае сабраньне, а такжа сабачае і воўчае вясельле.
ОРДА ж. татар. качуючае племя, часьць качавога народу, — арава, таўпа; арда.
ОРДЕН м. лац. кляса, стан кавалераў аднаго ордэнскага знаку ношанага як знак брацтва; ордэн. Ордэн крыжакаў.
ОРДИНАРНЫЙ, устаноўлены, заьверджаны. Ардынарны прафэсар, які зяцьверджаны сябрам прафэсарскай калегіі (касты).
ОРДЕР м. пісаны загад, квіт; ордэр.
ОРЕЛ м. птах Aguila; арол.
ОРЖАД, ОРШАД м. фр. мігдаловае малако з цукрам; сочыва.
ОРЖАНОЙ хлеб, аржаны, жытні.
ОРИГИНАЛ м. лац. іставы, праўдзівы, ня копія, ня одпіс, — дакумант ці твор; іставік, істак; арыгінал.
ОРИГИНАЛЬНЫЙ, істы, істны; сваеаблічны; асаблівы; арыгінальны.
ОРИКТОЛОГІЯ ж. грэцк. навука пазнаванья крушцоў са зьнешняга выгляду.
ОРІЕНТИРОВАТЬСЯ франц. спакмячаць. Спрасоньня я не спакмеў дзе дзьверы, Як ужо заблудзіўся ў лесе то цяжка спакмець выхад з яго (Лужкі).
ОРІЕНТАЦІЯ на што спокмеўка. Яго не пасылай туды дзе патрэбна хуткая спокмеўка. Я ў лесе не заблуджуся, бо абладаю спокмеўкай, кудой трэба ісьці (Аношка Антон, Гарманавічы). Пайшоў на спокмеўку, на цямкі і вышаў з лесу. Восьцер на спокмейку.
ОРІОН м. грэцк. спагвезьдзе; кігачы, кічагі рагачы. (Пагост. Дзісн. п.).
ОРКЕСТР м. італьян. поўнае сабраньне музыкантаў дзеля сумеснай ігры; аркестра, спогудзьба; спогудка, сыгрыўка некалькіх музыкантаў.
ОРНАМЕНТ м. франц. аздобы узорамі у будоўніцтве, рэзьбярстве; выхілясы; сповіткі. Сповіткамі і выхілясамі прыбраны сьцены.
ОРНИТОЛОГІЯ ж. грэцк. навука аб птушках, часьць гісторыі натуральнай; птахаведаньне.
ОРОБѢТЬ усх. прыйсьці ў замяшаньне па нясьмеласьці, спужацца; атаропець; асалупець, злякнуцца, спатлыжыцца, спаталычыцца. Як зірнуў я што зладзеі ў клеці, дык спаталыжыўся няведаў што рабіць. Мой сьведка спаталыжыўся і пачаў вярзьці нісянеціцу. (Празарокі).
ОРОШАТЬ што чым, авалажываць, авалога. Дождж аваложыў зямлю. Я ж гэту зямельку авалажываў потам сваім, а яе чужынцы забралі. (Несьвіж).
ОРТОПЕДІЯ ж. грэцк. умецтва папраўляць калецтва чалавечага цела.
ОРУДІЕ, усё што пасярэднічае паміж работнікам і работай, усякая прылада, знадабьбе: малаток, піла, нож, каса, машына; прылада.
ОРУЖИЕ усякая прылада якая служыць да нападаньня і абароны; зброя, збройны; збройнік, хто азброены; збройня, склад, будынак для перахову зброі.
ОРУЖЕЙНЫЙ, збрайнічны.
ОРУЖЕБОРСТВО, бітва.
ОРУЖЕНОСЕЦ, даўней: мечнік; збройчы.
ОРѢХ м. агульн. слав. арэх, арэшак, арэхавы; арэшнік; арэхаўка.
ОРѲОГРАФІЯ ж. грэцк. правопісь.
ОСА ж. жамярыца Vespa; асва, асвіны. Лезьці асвой у вочы. Злы як асва. Няруш асьвіннага гнязда.
ОСАДА ж. вайск., аблога, аблягаць. Баяры лаўкі абляглі, пасыпалі золата па скамлі. Станулі аблогай вакол гораду. Полацак вытрымаў многія аблогі на сваім вяку.
ОСАЖИВАТЬ каго, што; асаджываць.
ОСАНКА ж. склад жывога цела і ўсіх яго рухаў; пастава, постаць. Высокі, стройнай постаці.
ОСАННА црк. збаў, захавай.
ОСАЧИВАТЬ дрэва, выпускаць з дрэва сок, смалу, падсякаючы кругом пня кару; асушаць.
ОСВИДѢТЕЛЬСТВОВАТЬ што, зрабіць агляд, спраўдзіць, апазнаць ўсю праўду; асьветчыць, асьветчаньне.
ОСВИРѢПѢТЬ, азьвярэць, разьюшыцца.
ОСВОБОЖДАТЬ каго, асвабаджаць, звальняць.
ОСВѢДОМЛЯТЬ каго аб чым, белар.; асьведамляць.
ОСВѢЖИТЕЛЬНЫЙ вецярок, асьвяжаючы.
ОСВѢТАТЬ, развідняць, днець, залачэць.
ОСВѣЩАТЬ што, асьвятляць, асьвятленьне. Сонца асьвятліла зямлю. Іскрай хаты не асьветліш. Ужо саўсім на дварэ асьвятлела.
ОСВЯЩАТЬ што, асьвянчаць, асьвянчоны.
ОСДАБЛИВАТЬ страву, акрашаць.
ОСЁЛ жывёла Equns asinus; асёл, асьліны, асьлячы, асьліца.
ОСЕЛОК, брусочак; гладзік.
ОСЕМЬЯНИТЬСЯ, азасобіцца сямьёй; асямеіцца.
ОСЕНЬ, пара году паміж летам і зімой; восень, восенны, восенскі, восеншчына, восеннік.
ОСИНА дрэва Populus tremulus; асіна, асінавы, асовы. Асовыя дровы. Вядзьмаку загналі ў грудля асовы кол.
ОСКАЛИВАТЬ зубы, ашчыраць, ашчырацца. Не ашчырай зубоў на старшых за сябе. Сабака ашчырыў зубы. Ашчырлівы сабака.
ОСКВЕРНЯТЬ што, паганіць, паганіцца, апаганеньне; гадзіць, гадкі.
ОСКЛАБЛЯТЬСЯ, усьміхацца, пасьміхацца; ашчырацца.
ОСКОЛОК м. аскромак, аскепак, ашчэпак, дразга, шчабень.
ОСКОЛИТЬ палена, аскяпаць, аскепак.
ОСКОЛЬЗАТЬ, асклізаць, асьлізнуць.
ОСКОМА ж. тупое ныцьцё ў зубах ад кіслага; аскома, аскамець, аскамелы; ажоса, ажоснуць, ажосьлі.
ОСКОРБЛЯТЬ каго, абражаць, абражацца, абразьлівы, абражаньне; зьнявага, зьняважаць, зьняважліва, зьняважаньне. Я не чакаў ад яго гэткай зьнявагі. Мы-ж цябе (гаспадара) не зьненажаем, — з сьвятым Вялічкам паздараўляем.
ОСКУДѢТЬ, абяднець, атушчэць. Атушчэла маё цярпеньне. Рука даючага не абяднее.
ОСЛОЖНЯТЬ што, блутаць, блутываць.
ОСЛОП усх. м. кій, палка, кол.
ОСЛУШАНІЕ ср. непаслушнасьць, непаслушны, непаслушлівасьць; непаслухмяны, неслух, непаслушнік, непаслухмянасьць.
ОСЛѢПИТЕЛЬНЫЙ блеск, асьляпляючы.
ОСМАТРИВАТЬ што, аглядаць, агляд.
ОСМОТРИТЕЛЬНЫЙ, аглядны, абачны.
ОСМОТРИНЫ, агледзіны.
ОШМЫГАТЬ рукавы, асмуніць. „Сьмуніць“ церці выціраць. Асмуніць вяроўку, абцерці яе на круку, пасьля зьвіцьця.
ОСНАСТКА, аснада, аснаджаць, аснач.
ОСНОВЫВАТЬ што, засновываць, заснаваць, заснова; закладаць.
ОСНОВАТЕЛЬНЫЙ, грунтоўны.
ОСНОВАТЕЛЬ, заснавец, закладчык.
ОСНОВНОЙ, падставовы, падстаўны.
ОСОБЕННЫЙ, асаблівы, асаблівасьць.
ОСОБЕННО, асабліва, злашча.
ОСОКОРЬ, дрэва Polupus nivea; белы топаль, ясакар.
ОСПА ж. воспа, восьпіна, восьпіца.
ОСПАРИВАТЬ каго што; пярэчыць, сьпірацца; запярэчываць. Кождая вера пярэчыць, другой. І не запярэчуй ужо, што ты там ня быў.
ОСПОРЩИК м. супоршчык, супорлівец, супар.
ОСРАМИТЬ каго, астыдзіць, асароміць.
ОСТАЛЬНОЙ, астанны, астатні.
ОСТАТОК чаго, астанак, у астанку.
ОСТАНОВКА ж. затрымка, астаноўка.
ОСТАИВАТЬСЯ, астаівацца, астоіны.
ОСТАТНІЙ, апошні—няе—няя.
ОСТЕГИВАТЬ што, каго чым; асьцёбываць, абшываць дробна пазад іголкі; ахлыстаць каго пугай, дубцом. Асьцёбываньне, восьцібка, восьцібны; асьцёбак, той каго асьцябалі; адломак дубца.
ОСТЕКЛИТЬ што, ашкліць, ашклёны.
ОСТЕРВЕНЕНІЕ ср. азьвярэньне.
ОСТЕРЕГАТЬ каго, перасьцярагаць.
ОСТЕРЖЕНОК м. астрыжэнь, стрыжэнь.
ОСТИСТЫЙ ячмень, асьцяваты.
ОСТОВ м. аснова, корпус; кодаб.
ОСТОЖЬЕ ср. стажар.
ОСТОЛБЕНИТЬ каго, астаўпіць, астаўпеў.
ОСТОЛОП м. абрубак палена; цяльпух, цяльпук; целяпей.
ОСТРАЩИВАТЬ каго, чым; атстрашываць.
ОСТРАСТКА ж. пастрашка.
ОСТРИТЬ што, рабіць вострым; лязіць, істрыць.
ОСТРИТЬ, падпускаць шпількі, насьміхацца; шкеліць, шкельнік—ніца, сашкеліў, дашкуліў. Абсадзі шы гэтага щкеля. Досыць табе шкелі строіць. Галузаваць. Галузуюць паны з нашай беднасьці.
ОСТРЕЕ, ОСТРІЕ, вострыва, востраць.
ОСТРІЙ, востры, войстры.
ОСТРОУМІЕ ср. дасьціпнасьць, дасьціпны.
ОСТРОВ м. кавалак сушы аколены вадой; атока; востраў.
ОСТРОВИТЯНИН м. астраўчанін.
ОСТРИЧЬ каго, што; астрыгчы, астрыжаны.
ОСТРОГ м. частакол з бярвеньня ўверху завостранага; астрог. Даўней кождая сяліба была гарадцом або астрогам. Гарадзець бываў будаваны вянцамі з вугламі і вежамі, а астрог толькі абнесены вастраколам. Цяпер „асгрог“, азначае вязьніцу, турму.
ОСТЫВАТЬ, астыгаць, асьцюдзяваць, астуда.
ОСУЕТИТЬ каго, зблазіць.
ОСУЖДАТЬ, асуджаць, абмаўляць, засуджаць.
ОСУЩЕСТВЛЯТЬ што, зысчаць, зысціць, зышчаньне. Зысціліся словы мае. Думаў пабудаваць сабе хату, але не зысьціў канодумкі сваей.
ОСЫРѢТЬ, аволагнуць, авільгнуць, авогнуць. Сена зо нач авогла.
ОСЬ, асярэдзінны стрыжэнь на якім ходзіць кола;вось, восі, васявы, васявіна. Кола на восі круціцца. Зямля аварачываецца каля сваей восі.
ОСЬМ лічэбн. восем, восьмы, васьмаваць, васьміна, васьміканцік, васьмікантнік.
ОСѢВКИ збожжа, высеўкі. осѣдлость, аселасьць, аселы. Осѣменять поле, абсяваць, абсеянае, аб- севак. ОСѣРИВАТЬ, серчыкі, асярковываць. осѣнять, ацяняць, засьціць, асланяць.
ОСѢТИТЬ каго, аблутаць, ацянеціць.
ОСЯЗАНІЕ, ср. чоў ошчупу; ошчуп; дотык.
ОСЯЗАТЬ што, ашчупываць, шчупні; датыкаць.
ОСЯЗАЕМОСТЬ, датыкальнасьць, датыкальна.
ОТАПЛИВАТЬ печы, апаляць, ацяпляць.
ОТБАВЛЯТЬ што ад чаго, адыймаць.
ОТБАРАХТАТЬСЯ ад каго, адбалохтацца, адкараскацца.
ОТБЛАГОДАРИТЬ каму за што; аддзячыць, адпомніць.
ОТБЛАГОДѢТЕЛЬСТВОВАТЬ, аддабрадзеіць.
ОТБЛЕСК м. водблесь, водзіг, сполыск.
ОТБОЙ, чыннасьць адбіваньня; адбой; адвал. Ад пакупцоў адбою няма. Адвал вадаплава ад берагу.
ОТБОЛѢТЬ, кончыць хварэць; адхварэць.
ОТБОРНЫЙ, выбраны; адборны, адбор.
ОТБОЯРИТЬСЯ ад каго, адкараскацца.
ОТБРАНКА, спалайка, лаяць.
ОТБРАСЫВАТЬ камень, адкідаць, адкідлівы.
ОТБРОСЫ мн. адкідзьдзя, адпадкі.
ОТБРОСНЫЙ, адкідны, адкідак.
ОТБРИВАТЬ, адгаліваць, адгаліць.
ОТБРЯКАТЬ, адбразгаць.
ОТБУЧИТЬ, аджлукціць, жлукціць.
ОТБѢЖАТЬ куды, адбегчы, адбеглы.
ОТБѢСИТЬСЯ, атшалець.
ОТВАЖИВАТЬ каго, аднаджываць, аднадзіць, аднадка. Лёгка прынадзіць, ня лёгка аднадзіць. Аднадзілася сьвіня у гарох хадзіць. Кус панадны, ды кій аднадны.
ОТВАР чаго, адвар, адварываць.
ОТВЕРГАТЬ што, адрынаць, адрынуты, адрынаньне; адкідаць, адкінуты, адкіданьне. Не адкідай, не адрынай просьбы нашай. Ён адрынуўся ад нас. Адрынуты ад грамады.
ОТВЕРЕЗИТЬ каго, ацьвярозіць.
ОТВЕРДѢВАТЬ, цьвярдзець, зацьвярдзелы, зацьвярдзець, зацьвярдзеласьць, зацьвердзь.
ОТВЕРЗАТЬ што, расчыняць. Зямля расчыняе нетры свае. Ен расчыніў вусны свае. Усе хлябы нябесныя расчыніліся.
ОТВЕРСТІЕ ср. атворына; шчалуга, шчалужына.
ОТВЕРТЫВАТЬ што, адвяртаць, адкручываць, адшрубовываць.
ОТВЕРТКА ж. зашрубка.
ОТВИВАТЬ нітку, адвіваць, адвінаць.
ОТВИЛИВАТЬ ад чаго, выкручывацца.
ОТВИНЧИВАТЬ што, адшрубовываць, адшрубоўка.
ОТВЛЕКАТЬ што ад чаго, куды; адцягаць на другое мейсца; адцягаць, адцяганьне; адвалока.
ОТВЛЕЧЕННОСТЬ, адвалочнасьць, адвалочны. Адвалочнае паняцьце. Філёзофія і мэтафізыка займаюцца адвалочнымі паняцьцямі.
ОТВНУТРЬ прысл. спазнутра.
ОТВНѢ прысл. спазне, спазнешні.
ОТВОДОК м. сучок, ветка пасаджаная асобна; чаранок.
ОТВОДИТЬ каму, што; аддзяляць каму што, назначаць; празначаць, назначыць. У пажар кватэр не назначаюць. Гэту зямлю нам назначылі, празначылі.
ОТВОРЯТЬ што, адчыняць, атчыняцца, атчынены, адчын, адчынлівы.
ОТВРАЩАТЬ каго, што, ад чаго; адвяртаць.
ОТВРАЩЕНІЕ ср. абрыда, агіда, адраза.
ОТВРАТИТЕЛЬНЫЙ, адразьлівы, абрыдлівы, агідны.
ОТВРАТНЫЙ, адваротны.
ОТВРЕЩИ што, царк. адрыгнуць.
ОТВѢДЫВАТЬ чаго, прабаваць; аб ежы, пазнаваць смак; кушаць. Не спрабаўшы гора не пазнаеш і шчасьця. Не пакушаўшы не кажы што смачна. Пакушаў воўк канінкі ад хваста.
ОТВѢСНЫЙ, простападны; сустромы, прытны.
ОТВѢЧАТЬ каму на што; даць адповедзь; адпавядаць; адказываць. Ён мне адказаў стрэчным пытаньнем. На гэткія пытаньні, я зазвычай адпавядаю маўчаньнем. Не сьпяшай адпавядаць, сьпяшай слухаць.
ОТВѢЧАТЬ за што, за каго; адказываць, адказны, адказ, адказчык; адпавядальнасьць, адпавядальны.
ОТВѢТСТВЕННОСТЬ, адказнасьць.
ОТВѢТЧИК—ЧИЦА, адказчык—чыца.
ОТВѢШИВАТЬ, адважываць на вагах; адважываць, адважаць, адважыць. Адваж мне фунт мыла. Адважыць каго на што, прыдаць адвагі, сьмельсьці каму. Адвага, сьмеласьць; адважны, адважлівы, адважлівасьць.
ОТВЯЗЫВАТЬ што, адвязываць.
ОТВЯЗАТЬСЯ ад каго, адкасацца, адкараскацца, адстрычыцца.
ОТГАДЫВАТЬ загадку, адгадываць, атганаць. Атгані загадку. Атгані дзе мы былі (ганаць).
ОТДАВАТЬ каму, што; аддаваць, аддаваньне, аддатак, адданкі, аддатчык—чыцца, аддатны.
ОТДАВЛИВАТЬ што, адціскаць, адціскацца, адцісканьне, водціск.
ОТДАВНА прысл. здаўна.
ОТДАЛЯТЬ каго, што; аддаляць, аддалены, аддаленьне.
ОТДАНІЕ ср. аддатак.
ОТДВИГАТЬ што, адсуваць, адсунуты, адсовісты, адсоўка, адсоўны.
ОТДЕЖУРИТЬ, аддняваць.
ОТДЕРГИВАТЬ што, адрываць торгаючы; адтыргаць, адторгнуты, адтыргнуць, адтыргнуў. Я яму руку падаў, а ён сваю адтыргнуў. Адстыргні фіранку.
ОТДИРАТЬ што ад чаго, аддзіраць, аддзіраньне, адзірчывы.
ОТДОЛУ прысл. сысподу.
ОТДОХНУТЬ, адпачыць, адпачынак.
ОТДРУЖИТЬ каму за што, адпомніць.
ОТДУТЬ каго, выбіць; аддубасіць, аткалашмаціць.
ОТДУНУТЬ што, аддзьмухнуць, дзьмухаць.
ОТДЫХАТЬ, адпачываць пасьля працы, адпачываць, адпачынак.
ОТДѢВАТЬ што, атчапляць.
ОТДѢЛЫВАТЬ што, выканчаць якую работу; абрабляць, аброблены; аздабляць; выладжываць.
ОТДѢЛКА ж. абробка; аздоба; выладка.
ОТДѢЛЯТЬ што ад чаго, адзяляць, адзелены, аддзел, аддзельны; адасабліваць, адасоблены, адасобленьне, адасобчывы, адасобнены, адасобак. У клеці ёсьць яшчэ адасобак для схову дакумантаў. Каліта с чатырмя адасобкамі. Гэта саўсім іншага адасобку рэчы. Маю справу, урэшце, адасобілі ад ягонай.
ОТЕКАТЬ вадой, аплываць.
ОТЕЛЬ м. франц. гасцінніца.
ОТЕПЛѢТЬ, ацяплець.
ОТЕРЕТЬ што аб што, асморгаць, асмурыжыць, ацерці, абмуліць, ашмуляць.
ОТЕРЗАТЬ што, абтурзаць, атурзаць. Сабакі амурзалі кажух.
ОТЕЦ м. хто мае дзяцей, хто спладзіў дзяцей; бацька, баця, бацькаў, бацькавы; бацькавіч, сын бацькі, бацькаўскі. Тата, татка, татуля, татусь. Пажывеш то і Кузьму бацькам назавеш. Ня лезь раней бацькі ў пятлю. У літературнай мове ўжываецца: ацец, айца, айцу, ойчы, але ў народнай мове гэтага слова саўсім не чутно, мабыць такі яно чужое і дагэтуль ў народзе не прынялося, акром рэдкіх здарэньняў ў песьнях.
ОТЦОВСКІЙ, бацькаўскі.
ОТЦОВЩИНА, бацькавіна.
ОТЕЧЕСТВО, бацькаўшчына.
ОТЧИМ, войчым, бацюк.
ОТЖЕЧЬ што, адпаліць, адпалены.
ОТЖИВЛЯТЬ, ажыўляць, ажыўчы.
ОТЖИГАТЬ гарэлку, выганяць.
ОТЖИМАТЬ што, выціскаць.
ОТЖИРѢТЬ, атсыцець.
ОТЗАВТРАКАТЬ, атсьнедаць.
ОТЗВУК чаго, адгалосак, водгук.
ОТЗНОБИТЬ, адзябіць.
ОТЗНОИТЬ, адпарыць.
ОТЗОЛИТЬ бялізну, аджлукціць.
ОТЗУДИТЬ, атсьвсярцець.
ОТЗЫВАТЬ каго, адкуль; адклікаць, адкліканьне, отклік, атклічны ліст, атозвіны.
ОТЗЫВЧИВОСТЬ сэрца, спагадлівасьць, спагадлівы. Спагадлівы чалавек. Спагадлівасьць на чужое гора.
ОТКАЗ каму у чым, адмова, адмаўляць.
ОТКАЛЫВАТЬ што ад чаго, адшчапляць, адшчэплены, адшчапіўся, адшчэпак, адшчапенец, адшчапенства. Адшчапіў кавалак палена. Адшчапіўся бераг стала, і адшчэпак зьвісае. Адшчапенец гэты, адшчапіўся ад нашай грамады.
ОТКАРМЛИВАТЬ каго, адкармліваць, адкормнік.
ОТКАТЫВАТЬ што ад чаго, адкачываць, адкочаны, адкотак, адкотны, адкотчывы.
ОТКАЧНУТЬ, адхібнуць.
ОТКАШЛИВАТЬ, адкашліваць, адкархіваць, адкархнуць, адкархівацца.
ОТКИДЫВАТЬ што, адкідаць, адкідак.
ОТКИПЯТИТЬ, адкіпеніць, адварыць, адпрагаціць.
ОТКИЧИТЬСЯ, адпышацца.
ОТКЛАДЫВАТЬ што, адкладаць, адложаны, адлажыцца, адклад. Адклад ня йдзе на лад.
ОТКЛАНИВАТЬСЯ каму, адвітывацца.
ОТКЛОКТАТЬ, адклыгтаць.
ОТКЛОНЯТЬ што, адхіляць, адхінаць, адхінацца, адхін (адварот).
ОТКЛОНЕНІЕ, адхіл, адхілчывы, адхілчывасьць.
ОТКЛОХТАЦЬ, адквактаць.
ОТКОВЫРЫВАТЬ што, адкалупываць, адкалупаць, адкалупнуць, адкалупчывы, адкалупець, адкалупнае, адкалупнік, адкалупак.
ОТКОЖУРИВАТЬСЯ, адскажурыцца.
ОТКОЛАЧИВАТЬ, адбіваць, атшчапаць.
ОТКОЛОК м. атшчэпак, атшчапаць.
ОТКОЛЬ, ОТКОЛѢ прысл. аткуль, скуль. Аткуль, скуль прыехаў. Аткуль вецер вее? Скуль што бярэцца.
ОТКОМАНДИРОВАТЬ каго, куды, нямец.; адпасылаць, адпасланы, адпасылка, адпасыльны.
ОТКОНОПАТИТЬ, адпакляваць.
ОТКОРОБИТЬ, адкарабаціць.
ОТКОРЯЧИТЬ нагу; адкярэчыць, аджыргаць.
ОТКОСНЫЙ бераг, прытны, прыцень.
ОТКОСТЫЛЯТЬ каго, выбіць кавялой, адкавеліць, адкавелівай па дарозе.
ОТКРАИВАТЬ, адкраіваць, адцінаць, адцятак.
ОТКРАХМАЛИТЬ, адскарбліць.
ОТКРОХМАЛИТЬСЯ, адскорбіцца.
ОТКРЕЩИВАТЬСЯ, адхрэшчывацца.
ОТКРОВЕНІЕ ср. аб’ява, аб’явіцца, ябяўленьне; аткрыцьце, аткрыцьцё.
ОТКРОМСАТЬ што, адрэзаць як папала; адчыкрыжыць; адваліць.
ОКРУГЛЕНІЕ чаго акругласьць, круглянасьць.
ОТКРЫВАТЬ каму што; аткрываць, аткрыцьцё, аткрытна, аткртынасьць.
ОТКУПАТЬ што, адкупляць, адкупленьне.
ОТКУПОРИВАТЬ што, адтыкаць адкарковываць.
ОТКУТЫВАТЬ што, адвіваць, разгартаць.
ОТКУШАТЬ, спробавать на смак; пакушаць, спробаваць, пасмакаваць.
ОТЛАГАТЬ што, адкладаць, адложаны.
ОТЛАГАТЕЛЬСТВО, адклад. Адклад ня йдзе на лад.
ОТЛОГІЙ бераг, пахоны, пахоністы, пахонасьць.
ОТЛЕТАТЬ адкуль, адлятаць, адляцець, адлёт, адлётны, адлётак.
ОТЛИВАТЬ што ад чаго, адліваць, адліць, адліцьцё, адліў, адліўка.
ОТЛИЦОВЫВАТЬ што, адніцовываць.
ОТЛИЧАТЬ што ад чаго, адрожніваць, адрожнівацца. Пры агне зялёнага ад блакітнага не адрожнім.
ОТЛИЧИТЕЛЬНЫЙ, адрожлівы, адрожніваючы,
ОТЛИЧІЕ ср. адзнака. Часта зьмешываюць словы — азнака і адзнака; першае „азнака“ — перакладаецца ня расійскае словам „признак“, а другое — „адзнака“ — „отличіе“.
ОТЛИЧИТЬСЯ, адзначыцца.
ОТЛУДИТЬ начыньня, пабяліць, пабела.
ОТЛОМОК, адломак, аскромак.
ОТЛУЧКА ж. нябытнасьць.
ОТМАЛЧИВАТЬСЯ, адмаўківацца.
ОТМАТЫВАТЬ, адматываць, адвіваць.
ОТМЕЖОВЫВАТЬ зямлю, адмяжаць.
ОТМЕЩАТЬ, мсьціць, помставаць.
ОТМѣНЯТЬ што, адмяняць, адмена.
ОТМѣЧАТЬ што, адмячаць, адзначаць, адзначаны, адзнака, адзначны.
ОТМЯУКАТЬ, адмяўкаць.
ОТНИМАТЬ ад каго ці чаго што; адбіраць, адбіраньне, адбірны, адбірчывы, водбіркі, водбірак.
ОТНОСИТЬ што, аднасіць, аднос, адносчывы.
ОТНОСИТЕЛЬНЫЙ, датычны, ўзглядны. Але нельга ужываць жаргоннага барбарызму „адносны“, „адносна“, „адноснасьць“, бо ў нашай мове выглядае як бытцам нешта мела адыходзіць ад носу.
ОТНОСИТЕЛЬНО, ўзглядна, датычна. Ўзглядна і гэта добра. Датычна гэтай справы, трэба яшчэ падумаць. Узглядна лепш былобы, каб так было.
ОТНОШЕНІЕ, зварот да каго урадовым пісьмом; цэдула.
ОТНЫНѢ прысл. адцяпер. Адцяпер і давеку піць заракуся.
ОТНЮДЬ прысл. аніяк, ані. Гэта ані цябе не дамыча.
ОТОВРАТЬСЯ, адылгацца.
ОТОВСЮДУ прысл. адусюль. Адусюль найшло.
ОТОВСЮДЬ, адусюль, адусюльныя навіны.
ОТОДВИГАТЬ, адсуваць, адсунуць.
ОТОПЛЕНІЕ, ср. апал, апаляць; ацяпляць.
ОТОРАЧИВАТЬ што, абшыць край стужкай, тасемкай, скурай; аблямаваць, аблямоўка.
ОТОЩАТЬ, аслабець даўно ня еўшы; атушчэць, атушчэласьць, атушчэлы. Ад раніцы ня еў і атушчэў. Ня еў — атушчэў, пад’яеў — ацяжэў. Жывёла за зіму атушчэла.
ОТПАДЫВАТЬ ад чаго, адпадаць.
ОТПАИВАТЬ што, адлютовываць.
ОТПАЛЗЫВАТЬ куды, атпаўзаць, адпаўзьці.
ОТПЕЧАТЫВАТЬ што, аддруковываць.
ОТПЕЧАТОК чаго, водціск, воддрук.
ОТПЕЧАТЛѢВАТЬ што, адціскаць.
ОТПИРАТЬ дзьверы, адчыняць, адчыняцца, адчынены; замок — адмыкаць, адамкнуць; адключаць.
ОТПИХИВАТЬ што, каго; адпіхаць.
ОТПЛАТЧИВЫЙ, отплатлівы, адплата.
ОТПЛЕВЫВАТЬ, адплёвываць, адкархіваць.
ОТПЛЕСКИВАТЬ што, адпалыскаць, адпалыснуць.
ОТПЛЫТІЕ куды, атплыцьцё, адплываць.
ОТПЛЯСЫВАТЬ што, адтанцовываць.
ОТПОВАЖИВАТЬ каго, адпанаджываць, адпанадка.
ОТПОТЧИВАТЬ гасьцей, адчаставаць.
ОТПРАВЛЯТЬ што куды, адпраўляць, адпасылаць.
ОТПРАВИТЕЛЬ-НИЦА, адпасыльнік-ніца.
ОТПРАЗДНОВАТЬ, адсьвяткаваць.
ОТПРАВЛЕНІЕ, адпраўка.
ОТПРИГИВАТЬ ад чаго, адскаківаць, адскок.
ОТПРЫСК дрэва, малады адростак; атожылак.
ОТПУГИВАТЬ каго, адпуджываць, адпуджаць.
ОТПУСК, часовае звальненьне ад абавязкаў, службы; спаволя, спаволены, спаваліваць, спавольнік.
ОТПУТЫВАТЬ што, адблутываць, адблутны.
ОТПЫХИВАТЬСЯ, адсапывацца, адсапецца.
ОТПѢВАТЬ каго, адпяваць. Толькі памры а адпявялы знойдуцца.
ОТПЯЛИВАТЬ што, адпінаць, адпяць.
ОТПЯЧИВАТЬ калёсы, адпазаджываць, адпазадзь.
ОТРАБАТЫВАТЬ доўг, адрабляць, адработак.
ОТРАВЛЯТЬ каго чым, атручаць, атручаны, атручаньне, атрута, атрутны, атрутнік. Горкае жыцьцё атручае радасьць. Перац — курыцы атрута.
ОТРАДА ж. уцеха, асалода, успакаеньне; патоля, патоліць, спатоліць. Дзеткі патоля мая. А калі ня будзе песьні, то што спатоліць душу ім? Спатоліў жаль свой. Пьяніца знае адну толькі спатолю ў гарэлцы.
ОТРАЖАТЬ каго, забіць сілай; адбіваць, адбівацца, адбой. Ад людзей адбою няма. Люстра адбівае акружаючые рэчы.
ОТРАЖЕНІЕ чаго, адбіцьцё, адсьвет.
ОТРАПОРТОВАТЬ каму што; пераказаць, пераказ.
ОТРАСЛЬ, адросьце, адростак; галіна.
ОТРЕЗВЛЯТЬ каго, ацьвяражываць, ацьвярожаны, ацьвярожаньне. Пьяны пакуль не прасьпіцца, не ацьвярозіцца.
ОТРЕКОМЕНДОВЫВАТЬ каго каму, франц.; адрекомандовываць, рэкомандаваць.
ОТРЕПЬЕ чаго, атропкі; лахмацьцё, дзярмацьцё.
ОТРЕТИРОВАТЬСЯ фр. адыйсьці.
ОТРЕЧЕНІЕ ад чаго, адрачэньне, адрачыся.
ОТРИЦАТЬ што, адкідаць, запірацца, запярэчываць; нэхціць, нэхчаньне. Няма чаго запiрацца, прызнаўся. (Сержп. 51).
ОТРОГ м. сук, галіна рогу; атовільня, атовілкі, атовілак. Рогі лася нарастаюць атовілкамі.
ОТРОЖДАТЬ каго, што; адраджаць, адроджаны, адраджэньне, адродчывы.
ОТРОК м. ОТРОКОВИЦА ж. дзяцё ад 7 да 15 гадоў; падростак, падросткі.
ОТРУБАТЬ што, адсякаць; адсечаны.
ОТРУБОК м. адсяканец, ацёпак.
ОТРУБИ, астаткі ад прасеянай мукі; вотрына, ашакі.
ОТРЫВАТЬ што ад чаго; адрываць, адарваны, адрывак, адрыўчывы, адрывісты.
ОТРЫТЬ што, адкапаць, адкапаны, адкопны, адкопы, адкоп.
ОТРЫЖКА, адрыжка.
ОТРѢЗЫВАТЬ што ад чаго; адразаць, адрэ.
ОТРѢШАТЬ што ад чаго; адлучаць, адзяляць, адкідаць.
ОТРЯДИТЬ каго куды; адаслаць, аддзяліць.
ОТРЯД м. збор жывой сілы куды і дзеля чаго колечы адасланай; аддзел. Вайсковы аддзел. Аддзел работнікаў.
ОТРЯСЫВАТЬ што, атрахаць, атрушаць.
ОТСАЖИВАТЬ што, адсаджаць, адсадзіць.
ОТСВѢЧИВАТЬ, адбіваць сьвятло; блішчэць.
ОТСЕЛЬ, ОТСЕЛЕ (Ѣ), адгэтуль, адсюль.
ОТСЕПАРОВЫВАТЬ лац. аддзяляць, адлучаць.
ОТСИЖИВАТЬ, адседжываць, адседка.
ОТСКОБЛИТЬ што, адскабліць.
ОТСКРЕСТИ што, адскрабаць.
ОТСКРЕЖЕТАТЬ зубамі, адскрыгаць.
ОТСЛАИВАТЬ што, адслаяць, адслой.
ОТСЛАНИВАТЬ што, адсланяць, адслон.
ОТСЛУЖИВАТЬ службу, адслужыць, адслуга.
ОСМѢИВАТЬ каго, асьмяваць, асьмевы.
ОТСОВЫВАТЬ што, адсуваць, адсунуты.
ОТСОВѢТОВЫВАТЬ каму што, адраджаць.
ОТСРОЧИВАТЬ што, адкладаць. У старой нашай мове ў значэньні „срок“, ужывалася слова „рок“. На рок завіты, на тэрмін (срок) даканчальны. Рокі судовыя, тэрміны (сроки) судовыя. А маеть N стаці на суд наш земскі року пазначоного. Побоч са словам рок, ужываліся і выводныя: адрочыць, адроченьне, адрочаны.
ОТСТАВАТЬ, аставацца ззаду не даганяць; адставаць.
ОТСТАВЛЯТЬ што ад чаго, адстаўляць.
ОТСТАВКА ж. адстаўленьне, адпраўка каго ад якой службы; адпраўка, адправіць, адпраўны.
ОТСТОЯТЬ ад чаго,' быць на агледласьці.
ОТСТОЯТЬ каго, абараніць, асланіць, адстаяць.
ОТСТЕГИВАТЬ, адштабнаваць; адпінаць гузікі.
ОТСТИРАТЬ плямы, адмыць, адмываць.
ОТСТРАНЯТЬ каго адкуль, аддаляць, аддалены.
ОТСТРАДАТЬ, адмучыцца.
ОТСТРАИВАТЬ дом, адбудовываць.
ОТСТУПАТЬ куды, адступаць, адступленьне.
ОТСТУЖИВАТЬ што, адстуджаць.
ОТСУТСТВІЕ чаго дзе, нябытнасьць, нябытны, нябытаваць; немень. Гэта сталася ў часе маей нябытнасьці. Ў нябытнасьці вінаватага ня судзяць. Нябытны тут сьведка піша. Немень, нябытнасьць грошы, прымушае рабіць даўгі. Вельмі непрыгожа выглядае жаргонны расійскі барбарызм які, нажаль, цяпер даволі часта ужываюць: „атсутнасьць“, „адсутны“.
ОТСЧИТЫВАТЬ што, адлічаць, адлічаньне.
ОТСЫРѢТЬ, адвілжэць, адволгнуць.
ОТСЮДА прысл. адсюль, адгэтуль.
ОТТАЛКИВАТЬ каго, што; адпіхаць, адтаўхаць.
ОТТОЛКАТЬ, адтоўхаць. Мне такі акуратна бакі адмоўхалі.
ОТТАЛКИВАЮЩІЙ, непрыемны, гідкі; адражаючы, адразьлівы, адраза, адражаць.
ОТТАРАЩИТЬ нагу, руку, адтапырыць.
ОТТАСКИВАТЬ адкуль, адцягаць.
ОТТАЧИВАТЬ нож, істрыць, навостраны.
ОТТЕПЕЛЬ, адліга, адліжна.
ОТТИРАТЬ што, адціраць.
ОТТИСКИВАТЬ што, адціскаць, адбіваць.
ОТТОГДА прысл. адтады.
ОТТОЛКАТЬ што, адпіхаць.
ОТТОРГАТЬ што ад чаго, адрываць; адтыргаць, адтырнуты, адтыржны.
ОТТОЧИТЬ нож, адыйстрыць, адыйстраны.
ОТТРАПЕЗОВАТЬ, адпасілкавацца, пад’есьці.
ОТТРЯСЫВАТЬ што, адтрасаць, адтрэсены.
ОТТУДОВА прысл. адтуль. Адтуль адкуль і ўсе. Адкуль вецер, адтуль і дождж. „Адкуль Гануля?“ — „3 Барысава“. — „А чыя ты? — „Дзянісава“.
ОТТУШЕВЫВАТЬ што, адцяняць.
ОТТѢНЯТЬ, адцяняць, адценак.
ОТТЯГИВАТЬ што, адцягаць, адвалакаць.
ОТТЯЖКА, адвалока, адклад.
ОТУЖИНАТЬ, адвячэраць.
ОТУТЮЖИТЬ вопратку, адпегліць.
ОТУХАТЬ аб вугальлях, ачаваць, ачанаць, ачалі.
ОТФИНТИТЬ, выкруціцца.
ОТФЫРКАТЬ носам, адпорскаць.
ОТХОЖІЙ промысл, адыходны.
ОТХАРКИВАТЬ, адхаркаваць, адкархаваць.
ОТХВАТИТЬ што, адхапіць, адваліць.
ОТХЛЕСТАТЬ каго, адсьцябаць.
ОТХЛОПАТЬ каго, адляскаць.
ОТХЛЫНУТЬ беларуск., ад чаго; адхлынуць, адлынуць.
ОТЦАРАПАТЬ струп, аддзерці, адкалыпаць.
ОТЦВѢТАТЬ, адквітаць, адквітаньне.
ОТЦОВЩИНА ж. бацькаўшчына.
ОТЦѢЖИВАТЬ што, адцаджаць.
ОТЦѢПЛЯТЬ што, адчапляць, адчэп, адчэпны.
ОТЧАЛИВАТЬ ад берагу, адплываць.
ОТЧАСТИ прысл. часьцю, часткова.
ОТЧАИВАТЬ каго, абезнадзеіваць, абезнадзеіцца.
ОТЧАЯНІЕ ср. безнадзея, роспач. Роспач бярэ глядзець на іх бяду. Распачны паступак, крок. Безнадзея агарнула яго. Безнадзейная справа.
ОТЧЕГО злуч. чаму, чаго дзеля. Чаго дзеля не прыйсьці, прыйду. Чаму-б табе ня заняцца чым?
ОТЧЕКАНИВАТЬ манэту, адбіваць, выбіваць.
ОТЧЕРКИВАТЬ што, адкрэсьляць.
ОТЧЕРПЫВАТЬ што, адчарпаць.
ОТЧЕРТИТЬ што, адкрэсьліць.
ОТЧЕСТВО імя па бацьку; прыйме. Маскалі кажуць заўсёды імя с прыймем: Петра Антонавіч, Іван Іванавіч; у нас здавён гэта ўжо вывелася.
ОТЧЕСТВОВАТЬ каму за што, адудзячыць.
ОТЧЕТ, справаздача.
ОТЧЕТЛИВЫЙ, выразісты, выразістасьць, выяўна, выяўнасьць.
ОТЧИЗНА, бацькаўшчына.
ОТЧИМ, войчым, бацюк.
ОТЧИСЛЯТЬ што, адкуль, куды; адлічаць.
ОТЧИЧ м. дзедзіч, дзедзічны, дзедзіна.
ОТЧІЙ дом, бацькаўскі.
ОТЧМОКАТЬ каго, адцмокаць.
ОТЧУЖДАТЬ каго, адчураць, адчураньне.
ОТШАГАТЬ, адкрочыць.
ОТШАСТАТЬ, адшахнуць.
ОТШАТАТЬ, адківаць, адхібаць.
ОТШАТНУТЬ, адхібнуць, адшахнуць.
ОТШВЫРНУТЬ, адшпурнуць.
ОТШЕВЕЛИТЬ што, адкратаць.
ОТШИБАТЬ што ад чаго, адбіваць.
ОТШЕСТВІЕ ср. адойсьце, зойсьце. Па зойсьцю з сьвету гэтага нябошчыка Якіма.
ОТШПАКЛЕВЫВАТЬ, адкітовываць.
ОТШТУКАТУРИТЬ сьцяну, адтынкаваць.
ОТЩЕЛКАТЬ што, адлузгаць, адлузнуць.
ОТЩИПНУТЬ кветку, адшчыкнуць, адарваць шчыпком.
ОТЫСКИВАТЬ што, адшуківаць, адшуківаньне.
ОТѢЗЖАТЬ куды, ад’язджаць, ад’езджы.
ОТРЮЛИВАТЬ ад работы, адлынаць.
ОТѢНЯТЬ, зацяняць, засьціць.
ОТЯГИВАТЬ што, ацягаць, адцяганьне.
ОТЯГОЩАТЬ каго, ацягчаць, ацяжаць.
ОФЕНЯ, разносчык тавараў; крамнік; хадач.
ОФИЦЕР м. франц. афіцэр, афіцэрства, афіцэрскі.
ОФИЦІАНТ м. фр. слуга пры стале; стольчы.
ОХАЛЬНИЧАТЬ, буяніць.
ОХЛАЖДАТЬ што, астуджаць, астудзіць, астуда, астудзяваць.
ОХЛЯБНУТЬ, ахізнуць, ахізлы; ахлюзнуць.
ОХАВРОНИТЬ каго, акукуціць.
ОХАПКА ж. ахапка, наручча, улоньне.
ОХВАТЫВАТЬ, ахапляць, абымаць.
ОХОЛАЩИВАТЬ, выкладаць.
ОХОЛОПИТЬ каго, амужычыць.
ОХОТА ж. стан чалавека які штоколечы хоча; ахвота, ахвочы, ахвотна, ахвоціць.
ОХОТА ж. лоўля і страляньне зьвераў; паляваньне, паляўнічы, паляваць; ловы, лавец, лавечыць, лавецтва, лавецкі. Лавецкі сабака. Тры гады лавечылі, многа зьвярья накалечылі. Наша старое і жывое да гэтуль слова: лавец, лавечыць; паляваньне, паляўнічы, здаецца, ўплыў польскі.
Ўставайце, баяры, коні сядлайце, |
ОХРА ж. чырвона-жоўтая зямельная фарба; вохра, вохрыць, вахраваць.
ОХРАНЯТЬ што, каго, абаховываць, абасьпячаць.
ОХРАНА ж. абахоў, абасьпека.
ОХРИПЛОСТЬ, хрыпка, хрыпаты, хрыпун.
ОХРОМИТЬ каго, акульгавіць, кульгавы, кульгаць.
ОХРУСТАЛИТЬ што, акрышталіць.
ОХУЖДАТЬ каго, што, агуджаць, гудзіць. Згудзілі маю работу.
ОХАТЬ, стагнаць, крактаць; вохаць.
ОЦАРАПЫВАТЬ каго, абдзіраць, абдзёр, абдзёрстаў сабе рукі.
ОЦВѢТАТЬ, аквітаць, аквітаньне, аквецьце, акветаўка.
ОЦѢНИВАТЬ што, ацаняць, ацэна.
ОЦѢПЕНѢТЬ, адрантвець, асьцербнуць.
ОЦѢПЛЯТЬ што, акружыць ланцугом, вартай, акружаць, акаляць.
ОЦѢПЛЯТЬ, навешываць; апавешываць, абвешываць. Крамнік абвесіў дзьверы таварамі.
ОЦѢП м. рагатка на дарозе, а такжа асьвер пры студні; асьвер, касарга, застава.
ОЧАГ м. под для вогнішча; агмень, вогмішча. Палажы загнет на вогмішча. Кавальскае вогмішча завецца гарном. Зьбілі под пад вогмішча.
ОЧАПИТЬ што, перасьверыць.
ОЧАРОВАТЕЛЬНЫЙ, чароўны, акудны.
ОЧЕВИДНЫЙ, ачавісты, ачавісьтасьць.
ОЧЕЛОВѢЧЕНІЕ, ачалавечаньне.
ОЧЕНЬ прысл. вельмі. Вельмі добра. Вельмі многа, мала. Вельмі, ня вельмі, — нятое каб надта, але хачу есьці.
ОЧЕРЕДЬ, пазьменная радоўка аднаго за другім; чарод, чародны, чарадаваць, чарадоўка; радоўка. Ці гэта ўжо мая радоўка на работу?
ОЧЕРЕТ укр. чарот, чаротнік; трасьнік.
ОЧЕРЧИВАТЬ што, акрэсьляць, абрысовываць.
ОЧЕРК чаго, абрыс; нарыс.
ОЧЕРСТВѢТЬ, ачарсьцьвець; аскарэць; заскорбнуць.
ОЧЕРТАНІЕ ср. абрыс.
ОЧЕСТИТЬ гасьцей, ачаставаць.
ОЧИНЯТЬ алувок, астругаць; само мейсца аструганае называецца — борк.
ОЧИПОК укр. чапец, чыпак.
ОЧКИ, акуляры; акулярнік, похва на акуляры.
ОЧКО' на дрэве, пучок; пупырок, апошняе больш адносіцца да завязі кветкі.
ОЧКОВАТЬ дрэвы, прышчапляць.
ОЧКУР м. укр. паяс, завязка пры штанах; матуз, матузы.
ОЧНУТЬСЯ са сну, прачхнуцца, ачунуцца.
ОЧУВСТВОВАТЬСЯ, ачухацца; ачуняць, ачунацца, ачунак.
ОЧУДИТЬ каго, зьдзівіць, уразіць; акудзіць, акудны, акудлівы.
ОЧУТИТЬСЯ, апынуцца.
ОШАРАШИТЬ каго, агалошыць, аглушыць.
ОШЕЙНИК м. ашыйнік.
ОЩЕЛОМИТЬ каго чым; аглушыць, спаталыжыць.
ОШЕЛУДИВѢТЬ, ашалудзець, апаршывець.
ОШИБИТЬСЯ, памыліцца, памылка.
ОШПАРИТЬ, абварыць.
ОШТРАФОВАТЬ ням. аштрафаваць.
ОШУРКИ вытапкі сала; скваркі.
ОШШУЮ слав. левую, лявіцу.
ОЩЕЛКАТЬ што, аблузгаць.
ОЩЕТИНИТЬСЯ, наставіць шэрсьць; насторшыцца.
ОЩУЛИТЬ зубы, ашчырыць, вышчырыць.
ОЩУЩАТЬ, пачуваць, почаў, почаўна, пачовісты.