Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/М/Цалкам
← Л | М (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Н → |
M.
МАГАЗИН м. фр. будынак для складу і перахову тавараў; склад.
МАГНАТ м. лац. багач, магут, дукар.
МАГОМЕТАНИН, бусурманін, бусурмацкі; магомэтанін.
МАГНИТ м. зелязняк які прыцягае зялеза; магнус, магнусовы, магнусаваць.
МАДАМ ж. фр. паня.
МАДРИГАЛ м. кароценькі вершык, пахвальнага, лесьлівага, мілоснага зьместу; мадрыгал, мадрыгалы правіць, — гаварыць залесткі, пахвалы.
МАЕРАН м. расьціна Origanum majorana; майран, майрановы.
МАЕСТРО м. нескл. італьян. майстар, мастак.
МАЗАТЬ што, чым; мазаць мазацца, мазь, мазаніна, мазьніца, масткі, маста.
МАЙ м. пяты месяц у годзе; травень, май. Май, такжа назова зелені, асабліва лісьцястых дрэў. Наламай маю. Маіць, умаць хату, прыбраць зеленьню.
МАИС м. расьціна Zea mais; какорыца.
МАКАРОНЫ ж. мн. італьян.; рэзанае на доўгія ценкія гічы цеста; разанцы, локшыны (Карск. Т. І); макарон.
МАКАТЬ што у што; макаць, маканьне, макач, маканец; маканцы, бліны; макалка, у што макаюць.
МАКЛАК, зводчык пры куплі-прадажы; фактар, факторства, фактарнік, фактараваць; махляр.
МАКЛЕР м. ням. на біржах пасрэднік паміж прадаўцом і пакупцом; маклер.
МАКОВКА сам верх; на галаве — цемя, на дрэве — хамёлка.
МАКСИМУМ лац. найбольшы лік, магчымасьць; максімум, максімальны.
МАКУЛАТУРА ж. лац. брудная сьпісаная папера.
МАК м. расьціна Papaver; мак, маковы, макоўнік, макаўка.
МАЛИНА ж. куставік Rubus ideus; маліна, малінавы, маліньнік.
МАЛЫЙ, малы, маленькі, малюк, малец, малюські, малюся, малаваты, мальшы—шая, маліць, малець.
МАЛОДУШІЕ, маладушлівасьць.
МАЛОИЗВѢСТНЫЙ, малаведамы.
МАЛОКРОВІЕ ср. недакроўнасьць.
МАЛОЛѢТІЕ ср. маленьства, малалецьце, малалетка.
МАЛООПЫТНЫЙ, непрактычны.
МАЛОСВѢДУЩІЙ, малаведны.
МАЛОСТЬ, махатка, макарка, макорынка.
МАЛЬЧИК, хлопчык, хлапец.
МАЛЮТКА, малька, мальцік.
МАМА ж. мама, мамка, мамуся, мамця.
МАМАЛЫГА ж. какоравая (кукурузная) зацірка.
МАМЗЕЛЬ ж. фр. паненка, панна.
МАМОНА ж. црк. багацьце, дастатак, скарбы.
МАМОНТ м. выкопная жывёла; мамут.
МАНЕВРЫ мн. фр. пабудова і перамаршы войск як на вайне; манэўры.
МАНЕВРИРОВАТЬ чым, арудаваць. Арудуе вяслом, касой, сякерай.
МАНЕЖ м. фр. будынак або майдан пад аткрытым небам да аб‘ежджываньня коней; манэж.
МАНЕКЕН м. ням. дрэўляная лялька са ўсімі згібамі суставаў, ужываецца малярамі да зрысовываньня вопраткі, ўсіх яе згібаў: лялька.
МАНЕР, МАНЕРА ням. спосаб, лад, форма паступаньня, падыходу да справы; спохватка.
МАНЕРНЫЙ, вычурны, вычураць, вычурлівы, вычурацца.
МАНЕРКА ж. рэзаная рысункамі даска, для набіваньня узораў на тканіну, набойка; салдацкая бляшаная конаўка ці букатка да вады.
МАНЖЕТА ж. фр. канцы рукавоў закончаныя аздобнымі фарботамі ці гладкай бельлю; зарукаўка, зарукаўнік.
МАНИТЬ каго, чым; клікаць каго знакамі, кіўком пальца, спомігам; маніць, паманіць; заклікаць удаючы голас, падаючы надзею; вабіць, вабкі, вабленьне; ашуківаць дурачыць, маніць, манюка, маманюшка, манюк, мана; прыцягаць, прыклікаць каго абяцанкамі, паказуючы спажыву, карысьць, надзіць, прынаджываць, прынада, аб‘ект пажа, даньня, якім надзяць.
МАНОВЕНІЕ ср. знак рукой, галавой, вачамі ці іншы ў форме загаду; спокіў.
МАНИФЕСТ м. лац. дзяржаўны акт, ліст; грамата.
МАНИФЕСТАЦІЯ ж. лац. выказываньне нездаволеньня настрою, замыслаў, бурным відавочным спосабам; разпагалос, разпагалосны, разпаглашаць, разпагалоска. Распагалосна зьбіраўся ў дарогу. Калі яго зьняважылі ён распагалосна устаў і выйшаў з хаты. Распаглашаецца дзеўка па кірмашох. Усе яго распагалоскі і пагрожкі нічым кончыліся,
МАНИШКА ж. фр. белы нагруднік пад камізэльку; паўкашуляк, шмізэтка.
МАНІЯ ж. грэцк. памяшаньне, памяшаны розумам. Памяшаўся хлапец на зьбіраньні марак. Памяшаньня дастаў з жалю.
МАННА ж. црк. цудоўная страва, якую праз 10 гадоў штодзень зсылаў Бог жыдам у пустыні, манна; манныя крупы, размолатая на дробныя крупкі пшаніца — манна.
МАНСАРД м. фр. сьвяцёлка, салька.
МАНТІЯ ж. шырокая, доўгая, безрукавая вопратка ўжываная як азнака высокай дастойнасьці; плашч, корзна. Каралеўскі, біскупскі, архімандрыцкі плашч, корзна.
МАНУСКРИПТ м. лац. рукапіс.
МАРАЗМ м. вынішчаньне жыцьцёвых сіл; зьнебыткаваньне, сызмор, счаўраньне. Счаўраў хлапец. Вычаўрэлі мазгі са старасьці.
МАРАТЬ што, пэцкаць, пэцкацца, пэцкель, пэцканіна; брудзіць, брудны, бруднаваты, брудзь бруд; мырзаць, мырзгаць, замырзаны, мырзкі, мазгаць, мазраць.
МАРЕВО ср. нанебнае зьявішча, калі ніжнія чыстыя слаіны паветра адбіваюць ў гарэ розныя відокі з зямлі; мяресьціва, мярэсьціцца.
МАРІОНЕТКА (ад наймя італьянца Маріоні), лялька для прадстаўленьняў ў лялькавым тэатры; лялька.
МАРКА ж. фр., знак, значок, наклейка; познамка.
МАРЛИ ср. фр. рэдзенькая скорблая тканіна; нітніца.
МАРМЕЛАД м. рожныя фрукты вараныя ў цукры: мармаляда.
МАРОДЕР м. фр. салдат грабежнік; стар. шыш шышы, шышаваць; разбойнік.
МАРС ж. лац. чацьвертая ад сонца плянэта, паміж якой і Вэнэрай знаходзіцца зямля; марс.
МАРТ м. трэйці месяц у годзе; сакавік.
МАРТЫШКА ж. малпа. Жаргоннае — налпа.
МАРШАЛ м. галоўны кіраўнік урачыстасьці, абраду; маршалак. У нас у вясельным абрадзе бывае выбіраны маршалак, які пасьля кіруе ўсім ходам вясельля.
МАРШИРОВАТЬ, ісьці вайсковым, мерным крокам; маршаваць, маршуе, маршоўка, маршовы.
МАРЬЯЖИТЬ каго, здружаць, адружаць.
МАСИВНЫЙ лац. суцэльна літы, або куты: сусцэльны, гамотны.
МАСКА ж. фр. стар. машкара, накладное аблічча пры пераадзеўку для тэатру, сцэны, забавы; машкарнік, машкар; маска маскавацца, маскаваньне.
МАСКАРАД м. забава з пераадзеваньнямі; маскарада, маскарадны.
МАСЛО ж. тук зьбіраны з малака; масла, масьляны, масьліць; тук выцісканы з расьціннага насеньня; калапель, маку, ільнянага семя, гарчыцы — алей, алеіць, алеярня, дзе робяць алей; алейніца бутэлька, бляшанка да алею; тук выцісканы з пладоў дрэва Olea europea, аліва, аліўка, аліўны.
МАСЬЛИЦА ж. ягада аліўкавага дрэва; аліўка.
МАСЛОДѢЛ м. маслароб, масларобня, масларобны; аб кароўім масьле.
МАССА ж. лац. матэрыя, цела; тоўсьць, агул матэрыі ў вядомым целе, рэчаістасьць яго; маса масыўны; масовы, многі, многасьць мноства.
МАСТЕР м. ням. здольнік, умец у якой колечы рабоце; здольнік; умец, умецтва, умеласьць; майстар, майстраваць, майстэрня, майстэрка; мастак, мастацтва, мастачыць, мастачня.
МАСТИКА ж. смалістая мяшавіна рожнага ужытку; мастка, масьць.
МАСТИСТЫИ старац, глыбокая і ня друзлая старасць акружаная пашанай; шаноўны.
МАСТОДОНТ, м. дапатопнае стварэньне аграмаднага узросту; мастадонт.
МАСТЬ, барва поўсьці на конях, каровах і інш.; масьць.
МАСШТАБ м. ням. мерка даўжыні; мерка прынятая для крэсьлярскіх работ, прыкл. цаль прыймаецца за вярсту, крэсьліцца на паперы і нарыс выпаўняецца паводле гэтага памеру; сумер, сумерны.
МАТЕМАТИКА м. грэцк., навука аб вялічінях і сколькасьцях; усё што можна выразіць лічбай належыць да матэматыкі; матэматыка, матэматычны, матэматык.
МАТЕРИК м. суша, цьвёрдая зямля; цьвердзь, цьвердзь зямельная. Падысподны, непарушаны слой зямлі, шчырэц.
МАТЕРІЯ ж. ўсё што мае вагу, што займае мейсца ў прасторы; рэчаістасьць; рэчаісты; матэрыя, матэрьяльны, матэрьял.
МАТЕРІЯЛИЗМ, адкіданьне ўсякай духовай сілы, істасьці духа ў прыродзе; матэрьялізм, матэрьяліста.
МАТЕРІЙ, узрослы, поўны; дародны, дароднасьць; чорствы.
МАТОРѢТЬ, чарсцьвець, мужнець.
МАТЬ ж. маці, матка.
МАТЕРИНСТВО, матнасьць, матная, маткаваць.
МАТРАЦ м. ням., калі мех напханы саломай ці сенам — сянік, сянічок, сянічны; чым бы ня быў напханы — пехцяр; бывае пехцяр травяны, валасяны, ваўняны, рагожавы і інш.
МАТРИКУЛ або — МАТРЫКУЛА лац. выпіс у форме пасьведчаньня; матрыкула.
МАТРИМОНІЯЛЬНЫЙ лац. жанідзебны.
МАТРИЦА ж. форма да адліваньня мэталяў; гнязьдзіла, гнезка; матрыца.
МАТРОС м. ням. салдат які служыць на вадаплаве; матрос.
МАТ м. ням. плеценая подсьцілка ці покрыўка з саломы, пакульля, рагожы; мата.
МАТ м. ням. нястача блеску; тускласьць, тусклы, тусьнець, тусніць.
МАТЬ ж. радзіцелька; маці, матуля, матуся, матухна, матка, мама, мамка, мамця, мамуся, мамуля, матуля, матулька.
МАХАТЬ чым, махаць, махацца, махтацца, махала, махло, махалка, маханьне, махавы, махавік, махтае; махнітка, галаўня, галавешка.
МАХИНА ж. лац. аграмадзіна; арх. машына.
МАХОНЬКІЙ, масенькі, махценькі.
МАХРОВЫЙ аб кветках. бахматы, Бахматы гвозьдзік, гэта поўнакветны, не лабаты. Бахматы бэз, ружы.
МАЧЕХА, ня родная матка; матчыха.
МАЧТА, ж. стаячае бярвяно на вадаплаве да падніманьня парусаў; стажар; на Дзвіне — сьлямга; мачта, мачтовы.
МАШИНА ж. машына.
МАШАНИСТ м. машыністы.
МАЯК м. морская ліхтарня; мігак.
МАЯТЬ каго, марыць, мучыць; таміць, трудзіць, канючыць, канючыцца.
МАЯТНИК м. махавік у сьцянных гадзінніках; ківач, махтач.
МГЛА ж. выпары якія згушчаюць паветра, робяць яго тусклым, мала празрыстым; імгла, імглісты, імгліць; хомар, хомарна, хаморыцца.
МГНОВЕНІЕ ср. міг. Міг жыцьця, а гэтулькі мучэньня; міглівы, мігаць, мігам.
'МЕБЕЛЬ ж. фр. хатняе знадабьбя: сталы, услоны, лаўкі, крэслы, ложкі і інш.; мэблі, мэбляваць, мэбляваньне, мэблёвы, мэбаль; стоведзь, абастовіць, абставіць мэблямі; астоўленьне, стоведны, ставец, ставежына, стоўдзік, ставадзьдзё, стаўдзё, стаўцё, стоведнік; болды, болд, гаворыцца аб стоведзі (мэблях) „разбалтаных“, расківаных, малавартых. Гэта-ж аднаго ставадзьдзя вазоў пяць набярэцца. Ні ставінкі ні гаршчынкі ў хаце. І, вось, астовілі хату, прыбралі…
МЕБЛИРОВАТЬ, мэбляваць; абстаўляць, абастоўленьне, абстанова.
МЕБЛИРОВАННЫЙ, мэбляваны, абастоўны, астоўлены.
МЕБЛИРОВКА, мэбляваньне; абстанова, абастоўленьне.
МАГЕРА ж. грэцк. імя аднэй з трох фурый; злая, благая баба; магера.
МЕДАЛЬ ж. фр. звонкая манэта выбітая ў памяць якога здарэньня; гэткі выбітак з вушком, ношаны на грудзёх учасьнікамі здарэньня, або знак дадзены ў нагароду за нешта; мэдаль, мэдалік.
МЕДВѢДЬ м. зьвер Ursus maritimus; мядзьведзь, мядзьведзька, мядзьведжы, мядзьведзіна, медзьвядзюк, мядзьведнік.
МЕДВЯНАЯ раса, мядовая.
МЕДИЦИНА ж. лац. навука, умецтва лечыць; мэдыцына.
МЕДІУМ м. лац. пасярэднік; злучнік.
МЕДЛИТЬ, бавіць, барыць, марудзіць, спаваліваць.
Ды паедзь-паедзь, маё дзіцятка, ня баўся; |
МЕДЛЕННОСТЬ, барнасьць, баўнасьць, маруднасьць, спаволя, спавольна, павольнасьць.
Ой зяцю, зяцю Дунаю, |
МЕД м. агульн. слав. мёд, мядок, мядовы; мядавік, пернік на мёдзе печаны; мядавіца, эпітэт пчалы; мядуніца, мядунка, расьціна Trifolium pratese et repens, дзяцеліна, мядзеліна, па рас.„клевер“, (што да назовы мядзеліна, то, здаецца, гэта будзе Medicago sativa, хоць усе Trifolium найчасьцей народ называе адным імем: мядуніца, мядунка.
МЕЖДУ прыймя, між, паміж, праміж, суміж. Да праміж жанкамі няма ладу (Сержп). Суміж нас няма ніводнага, такога.
МЕЖУТОЧНЫЙ, прамежны.
МЕЖА ж. мяжа, мяжовы, мяжавіна, мяжыць.
МЕЖДОУМОК м. недарэка.
МЕЖДУСОБІЕ, праміжсобіца, праміжсобны.
МЕЖЕВАТЬ, мяжыць, размяжаць, разгранічаць.
МЕЖЕВОЙ, гранічны. Суды гранічныя.
МЕЗЕНЕЦ, паляц, мезенік, мезяны.
МЕЗОНИН, м. фр. поўпаверх, надбудоўка над хатай; салька, гаўбец, галубец.
МЕЛАНХОЛІЯ ж. задумлёная маркотлівасьць, сумлівасьць, ціхая роспач, хаморлівасьць, хаморны, хаморыцца.
МЕЛКІЙ, ня буйны; дробны, дробненькі, драбнець, драбіцца, драбінка.
МЕЛКІЙ ня глыбокі; мелкі, мялець, мяліна, мяліня, мельстынь.
МЕЛОЧЬ, драбніца, дробязь.
МЕЛОЧНОИ, драбнічны, драбнічная, драбнічнае.
МЕЛОЧНОСТЬ, драбезьлівасьць, драбязьлівы, дробезнасьць.
МЕЛОЧНИК, м. хто займаецца дробнай прадажай: драбнічнік, драбнічны.
МЕЛИЗНА ж. мейсца неглыбокае; мяліня, мяльстыня.
МЕЛЮЗГА ж. дробязь, драбезьлівы, драбязьлівасьць.
МЕЛЮЗИТЬ у вачах; мікрыцца, мітусіць.
МЕЛЬЧИТЬ што, драбніць, драбіць.
МЕЛЬЧАТЬ, драбнець,
МЕЛОЧНИЧЕСТВО, драбнічніцтва.
МЕЛКОВОДІЕ, малаводзіцца.
МЕЛКОПОМѢСТНЫЙ, засьцянковы, засьцянковец,
МЕЛОДІЯ ж. фр. парадак згукаў песьні, музыкі; нота; попеўка. Словы памятаю, але ўжо попеўку забылася. Гэта песьня пяецца на ноту (попеўку такой то песьні.
МЕЛОМАНІЯ ж. фр. памяшаньне на музыцы.
МЕЛОДРАМА ж. фр. драма з музыкай і песьнямі.
МЕЛ м. выкопная белая вапна; крэйда.
МЕЛЬКАТЬ, паяўляючыся зьнікаць, няясна быць бачанаму і гуляць у вачу, пабліскаць; мігцець, мітусіцца, мітрыцца, мітурыцца, мітугі; мільгаць, мільгае, сумяльгам, кумяльгом.
МЕЛЬКОМ, мігам, кумяльгом. Апошняе, кумяльгом, гаворыцца аб борзкім бегу; Кумяльгом, кулём-понырью пабег.
МЕЛЬНИЦА ж. постаў з жорнамі малоць зярняты па муку; млын, млынок, малоцца, меліва, млынскі.
МЕЛЬНИК м. млынар, млынарства.
МЕЛЬХИОР мэталічны сустоп пакрыты серабром; новае серабро.
МЕМОРІЯ ж. фр. запіска.
МЕМОРАНДУМ м. фр. цыплёматычная запіска.
МЕМУАРЫ м. мн. фр. жыцьцёвяі запіскі.
МЕНЗУЛА ж. каморніцкі (землямерніцкі) столік з простападам і компасам.
МЕНЗУРА, МЕНЗУРКА, аптэчная мерка для цеклацяў з рысамі на ей, азначаючымі вагу вады; спомерка.
МЕНСТРУАЦІЯ ж. лац. жаночае месячнае ачышчэньне; месячка, месячніца; ачышчэньне; на хусьцёх.
МЕНТОР м. лац. вучыцель, кіраўнік.
МЕНЬ, МЕНЕК м. рыба Lota vulgaris; мянтуз.
МЕНЬШІЙ, меншы, меншасьць, мяншэць.
МЕНШИНСТВО, меншасьць.
МЕНЯ заімак, мяне. Не кідай мяне, а я ня кіну цябе. У мяне не ў цябе. Ня руш мяне.
МЕРГЕЛЬ м. ням.? адмена зямлі; мяшаніна гліны і вапны; рухляк.
МЕРЕЖА ж. адмена венцера; нерат.
МЕРЕЖКА, клетка сеткі: работа клеткамі з нітак: клетка.
МЕРЕЩИТЬСЯ, выдаецца, здаецца, відзіцца не ясна; мярэсьціцца, мітурыцца.
МЕРЕТЬ, мерці, паміраць, мерлы, мярляк, мярлец, мярцьвец, мерат, мертвы, мярцьвіня, мярьвіць.
МЕРТВЕЦКАЯ ж. трупярня.
МЕРТВЫЙ, мярцьвец, мярляк, мярлец, труп.
МЕРЗИТЬ што, плюгавіць, гідзіць, паганіць, брудзіць.
МЕРЗКІЙ, плюгавы, агідны, паганы.
МЕРЗОСТЬ, МРАЗЬ, бруд; плюгавасьць; гіда, гідзь; погань, гідзь-брыдзь.
МЕРЗАВЕЦ м. плюгавец—гаўка, агіднік—ніца.
МЕРЗНУТЬ ад мароз, зябнуць, замярзаць; мерзнуць, мерзлы, мерзьне, мерзласьць, мярзьляк.
МЕРИДІАН м. выабражальная лінія на зямлі якая праходзіць ад букляў (полюсов) прастападна на поўдзень; поўдніца, поўднік.
МЕРИН м. татар. кладзены жарабец; конь.
МЕРКАТИЛЬНЫЙ фр. тарговы, купецкі, прамысловы.
МЕРЦАТЬ, слаба пабліскаць, сьвяціцца; мільгаць, мігцець. Гл. „Мелькать“.
МЕРЦАНІЕ, мігценьне.
МЕРКНУТЬ, цямнець, траціць блеск; тускнуць, туснуць, тусьнеціць; сьвянуць, сьвялы.
МЕРКУРІЙ м. грэцк. міт. імя грэцкага бога торгу і промыслаў: Мэркуры.
МЕРТВЕННЫЙ, мярцьвісты. Мярцьвіста бледны.
МЕСТЬ, адплата злом за зло; помста, месьцежа, мсьцівы, мсьціць, помставаць, мсьціцель.
МЕССА ж. кататаліцкая абедня; імша, імшальны, мшальны.
МЕТАТЬ што, кідаць з розмаху; шыбаць, шыбнуць; шпуляць, шпургаць, шпурнуў; лукаць.
МЕСТИ што, зямятаць; мясьці, мяце, зьмятаць, зьмеціны.
МЕТЕЛЬ ж. віхор са сьнегам; мяцеліца, замець, шугавея, кудаса.
МЕТЛА ж. венік на кійку; мятла, мяцёлка, мясьці, замятаць; мятліцца, раешырацца мятлой.
МЕТАЛ м. лац. выкопная цьвёрдая матэрыя якая паддаецца куцьцю: зялеза, медзь, золата, цына, серабро, і інш.; коў, ковік, ковы, каўляны, каўлявісты, ковакоўны, ковалітны; мэталь, мэталічны, мэталёвы, мэталісты. Камяні, якія не паддаюцца каваньню дзеля сваей крохкасьці называюцца „крушцамі“.
МЕТАФИЗИКА ж. грэцк. навука аб не рэчаістым (не матэрьяльным) сьвеце, аб духоўным, што вышэй зямной прыроды, што не падлягае човам чалавечым, а толькі аднэй яго умысловасьці; мэтафізыка, мэтафізычны.
МЕТАФОРА ж. грэцк. перанос простага значэньня на сукоснае ў рыторыцы; мэтафара.
МЕТЕОР м. ўсё што праяўляецца у атмосфэры; дождж, сьнег, град, бура, падаючыя камяні; мэтэор; мэтэоролёгія, навука аб зьявішчах у паветры.
МЕТЕОРОЛИТ м. арэололіт, мэтэорны або паветраны камень, мэтэороліт. Ясны, агністы сьлед на небе ад паданьня мэтэороліта называюць зьмірсьць а мясцамі — зьнічка. Зьмірсьць спалынуў. Зьнічка пакацілася, скацілася. Народная показка кажа, што гэта іскры сыплюцца з пад молата св. Ільлі, калі ён цапы куе.
МЕТИС м. мяшанец. Бацька быў выжал, а матка з кундысаў, вось і вышлі мяшанцы.
МЕТКІЙ, трапны.
МЕТНУТЬ, кінуць, шпурнуць, лукнуць.
МЕТОД м. спосаб, парадак, прыняты шлях для дасьціжэньня чагосьці; мэтода, троп, патропна, кругатроп.
МЕТРДОТЕЛЬ м. фр. стольнік.
МЕТРОПОЛІЯ ж. грэцк. галоўны горад ў дзяржаве; кругаколіца царкоўнага кіраўніцтва пад загадам мэтрополіты, сама дзяржава ў тасунку да яе высялкаў (калоній); мэтраполія.
МЕТРИКА ж. парахільная запісь народжаных, жэняных і памершых; мэтрыка.
МЕФИСТОФЕЛЬ, імя аднаго са зрынутых Богам з неба арханелаў.
МЕХАНИКА, матэматыка ў дапасаваньні да законаў роўнавагі і руху цел; навука аб сіле і адпоры ей; умецтва запрагчы сілу да работы, будаваць машыны; мэханіка, мэханічны.
МЕЧЕНОСЕЦ м. кавалер гэтага ордэну; крыжак, крыжакі, крыжацкі.
МЕЧЕТЬ ж. араб. бажніца музульманаў; мячэ'ць.
МЕЧТАТЬ, мроіць, мроіцца, мроя, умроіць, амройчывы; крозіць, крозіцца; лятуцець. Гл. „Греза“.
МЕЧТАТЕЛЬ м. мраец, мройніца, мроіць; канодумнік, канодумка.
МЕЧЬ м. халодная зброя; меч, мячовы; мечнік урад у В. К. Літоўскім; мечаваты.
МЗДА ж. плата, нагарода, зыск, прыбытак; наўда, стар. набда (merces). Да не даси набды от блудніцы (Супр. рукапісь). Да не лиши набды убогого (Срезн.); заплата. Якая работа такая і заплата.
МЗДОИМЕЦ м. зьдзерца, хабарнік.
МИГАТЬ, сплюскаць павекі і ў той міг адчыняць, даваць каму знак вачамі; мігаць, міганьне, міглі, міганцы, перамігі, мігнуць, мігун, мігаўка; мігавіца, рас. „молнія“.
МИЗАНТРОП м. фр. чалавек які ненавідзіць людзей; людалют, людалютасьць.
МИЗГИР м. усх. павук, мухаед.
МИЗЕРНЫЙ м. фр. бедны, слабы.
МИЗИНЕЦ м. пяты, найменьшы палец; мезенік, мезены.
МИКИТКИ м. чн. беларуск.; мікіткі, падуздошша.
МИКРОСКОП м. грэцк. прылада да павялічаньня самых дробных рэчаў, мікраскоп.
МИКСТУРА ж. лац. цеклая мяшаніна, лекарскае знадабьбе; мікстура; споліўка.
МИЛИЦІЯ ж. заходн. земскае войска, паліція; міліція,
МИЛІОН м. тысяча тысяч; мільён.
МИЛЫЙ агульн. слав., мілы, міласьць; міласьцівы, міласьцівец, мілаваць, мілаваньне, мілець.
МИЛОСТЫНЯ ж. подаўка, падавец; субожынка; дарэньне. Ты мне заплаці што трэба, а подаўкі тваей я нехачу.
МИЛОСТИВЫЙ, ласкавы, ласкавасьць.
МИЛАШКА, любінятка.
Стары мамка, стары татка, |
МИЛОВИДНЫЙ, прыемны, мілы на погляд; прыгожы, гладкі.
МИЛОСЕРДІЕ, міласэрдзе, міласэрны, міласэрнасьць.
МИМИКА ж. умецтва тлумачыцца ня словамі, а абліччам і споківамі; ківомігі, ківаміглівы, ківаміжнік; міміка.
МИНДАЛЬ древа Amygdalus communis; мігдал, мігдаловы.
МИНЕРАЛ м. выкопнае, горская або каменная парода; крышэц, крышцовы; мінэрал.
МИНИМУМ м. лац. найменшая сколькасьць чаго колечы, вялічыня, цэннасьць; самоменш. Самоменш пяць рублеў штрафу. Самоменш тры мілі.
МИНИСТР м. найвышэйшы зьверхнік якой колечы галіны дзяржаўнага кіраўніцтва; міністар, міністэрскі, міністэрства.
МИНІАТЮРА ж. фр. малюнак ў вельмі малым памеры; міньятюра.
МИНУС м. матэматычны знак адыйманьня (—) тое чаго няма, чаго нястае; мінус.
МИНУТА, мера часу 1/60 часьць гадзіны; мінута.
МИРАЖ м. марава.
МИРИТЬ каго з кім; гадзіць, годжаньне, годжаны, гадзіцца: яднаць. Мірыць у значэньні гадзіць слова заноснае з Усходу, ад маскалёў.
МИР м. нястача сваркі, звады, воражасьці; згода, згодны, згодна.
МИРОВОЙ, суд які годзіць; сугодны, згодлівы.
МИРОВАЯ, сузгодчая, годчая.
МИРИТЕЛЬ, сузгодчык, сузгодніца, сузгаджаць.
МИРОДАТНЫЙ, згодадайны.
МИРОЛЮБЕЦ, згодалюб, згодалюбны.
МИРОНАРУШИТЕЛЬ, згодаруйнік, згодаруйлівы.
МИРОТВОРИТЬ, супакаіваць.
МИРНЫЙ, спакойны.
МИРО ср. црк. пахучы алеяк: крыжмо, крыжмаваць.
МИСІЯ ж. лац. пасольства; місія.
МИСІОНЕР м. лац. пасланец, місіянер.
МИСТИКА ж. лац. навука аб зьверхстотным, аб скрытым; містыка, містычны, містыцызм.
МИСТИФИЦИРОВАТЬ каго, ашуківаць.
МИСТЕРІЯ ж. духоўная драма.
МИТКАЛЬ ж. ватная тканіна; паркаль, паркалёвы.
МИТРА ж. княжая а такжа архірэйская шапка; мітра.
МИТРАЛЬЕЗА ж. фр. картачніца.
МИШЕНЬ ж. прыцэл.
МИШУРА ж. штучнае шытнае і ткацкае золата; поблеса, поблесны.
МИФ м. грэцк. міт, мітолёгія, мітычны.
МІАЗМА ж. трутная матэрыя якая мае быць ў паветры ў часе пошасных хвароб; міазма.
МІР м. увесь зямельны клуб, усе людзі, ўвесь род людзкі; сьвет, сьвецкі, сьветавы; ўсесьвет, увесь сьвет.
МІРЯНИН—НКА, сьвецкі чалавек.
МІРЩИНА ж. (communa) грамада.
МІРЯК, грамадзянін.
МІРОБЫТІЕ, стварэньне і быцьцё сьвету; сьветаістасьць, сьветаісты.
МІРОДЕРЖИТЕЛЬ, сьветаўладнік.
МІРОДЕР м. хто абірае, абдзірае людзей; людалуп, людалупства.
МИРОТВОРЕНІЕ, сьветатворства, сьветатворца.
МІРОСОЗДАТЕЛЬ, сьветастварыцель.
МИРОСОЗЕРЦАНІЕ, сьветагляд.
МІРОѢД м. крывапівец.
МЛАДЕНЕЦ м. дзяцёнак, рабёнак, маладзенчык, маладзенец, незмысьль.
МЛАДЕНСТВО, дзяцінства.
МЛАДШІЙ, малодшы.
МЛЕКОПИТАЮЩІЯ, аб стварэньнях; сасуны.
МЛЕЧНЫЙ ПУТЬ, арх. народ. стан; птушыны шлях; малочны шлях.
МНЕМОНИКА м. умецтва змацовываць памяць; мнэмоніка.
МНИТЬСЯ, млевіцца (Смаленск). Мне млевілася, памлевілася, што бытцам нехта увышоў.
МНЕНИЕ ср. паняцьце, погляд на што; сподумка. Мая сподумка — выдаць яму пазычку. Васіль высказаў сподумку сваю. Мы здаёмся на вашэціну сподумку (Новагорадак).
МНИТЕЛЬНЫЙ чалавек, недаверчывы, падозрывы, асцярожны; спадумлівы. Ты асьцярожна з ім: ён чалавек спадумлівы, гатоў паўзяць сподумку што хочаш ашукаць яго.
МНИМЫЙ, спадумны.
МНИМОУМЕРШІЙ, абумершы, абумор, абуморны.
МНИТЬ, думаць.
МНОЖЕСТВО, множства, многасьць.
МНОЖЕСТВЕННЫЙ, многасьцівы.
МНОЖИТЬ, множыць, памнажаць.
МНОЖИМОЕ, множанае.
МНОЖИТЕЛЬ, множнік.
МНОЖЕНІЕ, множаньне.
МНОГОКРАТНЫЙ, многакротны, сукротны.
МНОГОЧИСЛЕННЫЙ, многалічэбны.
МНОГОРѢЧИВЫЙ, многамоўны.
МНОГОСЛОЖНЫЙ, многасускладны.
МНЕНЬЕ, сподум. На мой сподум, няхай так будзе. Як жа на твой сподум.
МОБИЛИЗИРОВАТЬ фр. мобілізаваць; пазганяць, пазгон. Пазгон наймітаў; пазгон войска.
МОГИЛА ж. яма на паховіны, мейсца дзе пахаваны нябошчык; магіла, магілка, магільнік, магільны.
МОГИЛЬЩИК м. той хто капае магілы; грабар.
МОГУЩЕСТВО, магутнасьць, магутны, магут.
МОГУЩЕСТВЕННЫЙ, магутны, патужны, мацарны (ад „моц“).
МОДА ж. фр. часовы звычай у ўзаемных стасунках людзей, вопратцы і інш.; мода, модны, моднік—ніца.
МОДЕЛЬ м. фр. фармчак, формаўка, формлік; подабень, падабок.
МОДИФИЦИРОВАТЬ, перайначываць.
МОЖЖЕВЕЛЬНИК, ялавец, яленец. Ой, калючы ялавец, ягадкі салодкі.
МОЗЖИТЬ, біць або таўчы на мязгу; мязджыць; дрошчыць. Першае выражае разьбіцьцё на мязгу; другое — на дрызгі, трэскі. Раздрошчыў пярун дрэва. Раздрошчыў калена аб камень.
МОЗАИКА ж. умецтва выкладаць арнаманты і абразы з колёровых камяшкоў; мазаіка, мазаічны.
МОЗГ м. матэрыя якая напаўняе чэрап чалавека і вышэйшых жывёлаў; мозг, мазгі. Мозг складаецца з двох палавін — глуздоў і мажджочка які ляжыць ў патыліцы. Ад галаўнога ідзе, па хрыбетніцы, хрыбетны мозг. У косьцях знаходзіцца ужо ня „мозг“, як расійцы называюць, а шпік.
МОЗОЛЬ м. мазоль, мазалі мазоліць; насмурга.
МОЙ заімак; мой, мая, маё. Мой мазоль, мая і плата. Вазьмі сваё, а да майго ня тыч носу. Мая хата скраю, нічога нязнаю. Пажывеш з маё, дык забудзеш сваё.
МОЙКА, чыннасьць мыцьця; мыцьцё.
МОКРЫЙ агульн. слав. мокры, мокнуць, макрэць, мокра, макравата, мокрасьць, макравіна, макроцьце; моклы, макрадол, макразём.
МОЛВИТЬ што, мовіць, мовіцца, моўны.
МОЛВА ж. памоўка, пагалоска; слынь; гаворка. Аб воўку памоўка, а воўк тут. Пагалоска, слынь пашла паміж людзей аб вайне. Не ўсякай пагаласцы вер. Людзкая гаворка што хаморлівая восень. Пашла гаворка па сялу (Сержп. 47).
МОЛ прысл. маўляў. Ці-ж бо, маўляў, гэта праўда. Што ты гэта, маўляў, робіш.
МОЛЕТОЧИНА ж. тое што праедзена мольлю; маляедзіна.
МОЛИТЬ каго, аг. сл. маліць, моліць, маленьне, молены, малебны, малебнік-ніца.
МОЛИТВА ж. словы маленьня, чыннасьць маленьня; малітва, молябка.
МОЛНІЯ ж. агністая праява буры, спаміглівае асьвятленьне неба ў часе буры; маланка, маладня, маланіца, маланьня; сьвігавіца; бліскаўка, бліскавіца.
МОЛНЕННЫЙ, МОЛНІЕНОСНЫЙ, маланічны, сьвігавічны, бліскавічны.
МОЛОДОЙ, малады. Малады малодчык чаго зажурыўся.
МОЛОКО, сьвежа доенае не варанае — сырадой; квашанае — кіслае малако, прастакваша; малако робленае з канапель, маку і інш. — сочыва. Малочныя вытвары: сьмятана, масла, твораг, сыр.
МОЛОЧНІЦА ж. жанка якая прадае малако — малачарка.
МОЛОТИТЬ што, выбіваць зярно з коласа; малаціць, малочаны, малацьба, малацьбіт.
МОЛОТ, МОЛОТОК м. знадабьбе да біцьця, каваньня; молат, малаток, малаточак; малатовіна, галоўка молата; малатавіла, ручка молата; адмены молатаў: кляпач, клімач, капсьцень.
МОЛОТЬ расьціраць што колечы на муку; малоць, малоцьце, меліва.
МОЛЧАТЬ, маўчаць, маўчаньне, маўчба, маўчанка, маўчага, маўчун, маўклівасьць, маўклівы, маўклівец.
МОЛЧАНІЕ ср. моўкля, маўчаньне, моўчнасьць, моўчадзь.
МОЛ м. фр. насып з зямлі, вал; гаць.
МОЛЬБЕРТ м. малярскі паставок; паставок, паставец.
МОЛЮСК м. бязкостнае стварэньне, аддзел смаўжоў і ім падобных; мякчак.
МОМЕНТ м. фр. момант, момантальна; міг, мігам.
МОНАРХІЯ ж. грэцк. манархія, манарх, манархіста.
МОНАСТЫР м. грэцк. манастыр, манастырскі.
МОНАХ м. грэцк. мніх, мнішыць, мнішка, мнішства. У старой нашай пісьменнасьці, пачынаючы ад Кірылы Тураўскага, пісалася вышэй прыведзеная форма роўнабежна з: манах, манашка.
МОНЕТА ж. грэцк. звонкі грашавы знак з цэннага кову; манэта, манэты, манэтка, манэтны.
МОНОГАМІЯ ж. грэцк. аднажэнства.
МОНОПОЛІЯ ж. грэцк. аднаторжніцтва.
МОНОТЕИЗМ м. грэцк. аднабожніцтва.
МОНОТОНІЯ м. грэцк., аднатоннасьць.
МОНУМЕНТ м. помнік.
МОРАЛЬ м. фр. маральнасьць, маральны, маралы.
МОРГАТЬ, мігаць, міргаць, мірганьне, міргі, мірглі, міргун, міргула, міргуся, міргасьлепіца, мірганадніца.
МОРДКА ж. зьвярачы твар; мордка, мордачка, морда, мардаска, мардасы; пыза, пызька, пызаты; мурло, мурласты.
МОРЕ cp. сабраньне горкасалёных вод ў аграмадзістых волмінах зямельнага клубу; мора, марскі.
МОРЯК м. чалавек які праводзіць час на моры; марак, наморнік.
МОРЕПЛАВАНІЕ, мораплаваньне.
МОРЕНА фр. уздоўжны навал камянёў, паволі ссуваных горскімі лядамі ўніз; звал.
МОРКОВЬ ж. расьціна Dancus carotta; морква, моркаўка.
МОРОЗ м. зяба, сьцюжа пры якой вада мерзьне; мароз, марозьлівы, марозіць, моразна.
МОРОЖЕНОЕ ср. замарожанае малако з цукрам; зморазь.
МОРОСИТЬ, імжыць, крапаць. Дождж імжыць, крапае.
МОРОШКА куст і ягада Rubus chamaemorus; камяніца.
МОРС м. ягадны сок; ягадвік.
МОРТИРА ж. кароткая гармата да кіданьня бомб і гранатаў; мажджэр.
МОРЩИНА ж. складка, згіб тканіны, скуры; зморшчка, зморшчаны, зморшчыць.
МОСКОТИЛЬНЫЙ, фарбярскія і рожныя аптэчныя тавары ўжываныя рамесьнікамі; мускатэльны.
МОСТ м. агульн. слав. мост, масток, масьціць, маставіна.
МОСТКИ ж. палолажыя праз ваду ці гразь дошкі для пераходу; кладкі.
МОСЬКА ж. парода сабак; мопс, мопсік.
МОТАТЬ што, навіваць ніткі, шнуры; матаць, зматываць, змотак; матавіла прылада да зматываньня нітак.
МОТАТЬ што, раскідаць, неразумна траціць маемасьць; марнатравіць; мантэжыць.
МОТАТЬСЯ, баўтацца зьвісаючы; цялёпкацца.
МОТЫЛЬ м. мятлік, мятлічак, мятлюк; зборна — мятульга.
МОТИВ м. фр. пабудчая прычына; пабудка; паніжэньне і павышэньне голасу пры сьпяваньні; нота.
МОТИВИРОВАТЬ што, змацовываць довадамі; абасновываць, абасноўка.
МОХНАТЫЙ, лахматы, калматы, бахматы.
МОХНОНОГІЙ, лахманогі.
МОХРОВЫЙ, бахматы, бахмач; бахматка, кветка у якой слычыкі перарадзіліся у пялюсткі і напаўняюць ўсю місачку.
МОХ м. агул. слав. мох, імховы, імшыць; амшарына, абшар зеросшы мохам.
МОЦІОН м. фр. рух, рух для здароўя: прахаджка, гімнастыка.
МОЧА ж. выдзяленьне вады жывым высшым арганізмам, сікі; моча, мачыцца.
МОЧИТЬ, мачыць, мочаны, мочыва, мачонік.
МОЧАЛА, валокны ліповага лубу; рагожка.
МОЧКА ж. нітка, валакно, пучок; каждая расьцінная рэч складаецца з валокан і пляніц, прыкл: мяса, мускулы; карані абрастаюць пляніцамі і праз іх пьюць волагу; пляніца, плёнчык, плёнчыкі, пляністы; сусок, сускі; музок, музочкі.
МОЧКАТЬ, ссаць.
МОЧЬ ж. цялесная і духовая сіла, змога.
МОШЕННИК м. прахвост, жулік.
МОЩИ мн. астанкі сьвятога; рэліквіі.
МОЩНЫЙ, магутны, магутнасьць.
МРАЗЬ, агіда, гіда, гідкасьць; плюгаўства.
МРАК м. цемната, нястача сьвятла; цемень, цемра, цямрычны, цямрычнік.
МРАЧНЫЙ аб чалавеку, хмарны, хаморны, пануры, цёмкі. Пануры чалавек; панурая пагода. Ой цёмка, цёмка на дварэ, цямчэй таго за дваром (Крачк. 20).
МРАЧНОСТЬ, панурасьць. Панурасьць характapy.
МРАМОР м. цьвёрды і сьціслы камень вапністай пароды; мармур, мармуровы.
МРЕЖА ж. сець.
МСТИТЬСЯ, здаецца, выдаецца, думаецца, крозіцца; мрэе, мрэяць, мрэіцца. Месяц мрэе (песен.) Сяло мрэе за ракою. Лес мрэе ў тумане. Яшчэ на дварэ, ня мрэе. Мрэе дзеўка аб замужжы. Як пачне думаць, як пачне мрэяць.
МУДЬЯ ж. яліты, яльцы.
МУДРЫЙ агул. слав. мудры, мудрэць, мудра, мудрасьць, мудраваць, мудрэц, мѵдраўка.
МУЖ м. чалавек поўных гадоў, агульн. слав.; муж, мужны, мужаваць, мужчына, мужык, мужнець, мужства.
МУЗЫКА ж. музыка, гудзьба, гудзьбіт.
Вы гудзьбіты не гудзіця, |
МУКА, мука, мучыца, мучны, мучнік, мучавік, мучысты.
МУКА, мука, мучэньне, мучаньнік, мучаніцтва, мучыць.
МУЛЬТИПЛИКАТОР м. астранамічная прылада; паваротны круг якім бяруць адразу некалькі разоў вышыню сьвяціла.
МУМІЯ ж. высушаны труп, мумія.
МУНДИР м. ням.? мундур, мундураваць.
МУНДШТУК м. трубка праз якую кураць; муштук.
МУНИЦІЯ ж. лац. стралецка-вайсковыя знадабьбе; амуніція.
МУРАВА ж. сочная густая траўка на караню; мурог, мурожка, мурожны. Траўка - мурожка шаўковая.
Па вуліцы на шырокай, |
МУРАВИТЬ, пакрываць гліняннае начыньне палівай; паліваць, паліваны, паліва.
МУРАВЕЙ, м. жамяра; мурашка, мурашнік, муравешнік, мурашкі, мурашны.
МУСАТИТЬ, вацаваць.
МУРЛЫКАТЬ, мурчэць, муркаць, курняўкаць.
МУСКАТ м. дрэўца Myristica moschata; мушкат, мушкатовы.
МУСКУС м. піжма.
МУСОРЬ м. астаткі, адпадкі накіданныя на зямлю; сьмяцьцё, сумецьце, суметнік, сьмяціць; у Biтабшчыне кажуць яшчэ — шума, шуметнік, шумеціць.
МУТИТЬ, муціць, мутны, мутнець, муць, мутаўга, мутаўка, мутасьвет; бузаваць, збузаваў. Рабіцца нядобра, пазываць на воміт; нудзіць; мутліць, мліць.
МУХА ж. радавое найменьне двокрылай жамяры; муха, мушка, мушыны.
МУЧИТЬ, мучыць, мучаны, мучанык, мучыцель.
МЧАТЬ каго, хутка унасіць; унасіць, нясьціся, нясецца; смыжыць.
МЫЗА ж. татар; летнішча, палецішча.
МЫКАТЬ, часаць пяньку або лён на кудзелю, часаць; цягацца па сьвету, гора цягаць, бядаваць; смыжыць, гараваць.
МЫЧКА ж. кузлачок кудзелі з якога выцягаюць нітку; смычка, смыкаць.
МЫЛО ж. мыла, мыліць, мыльны, мылкі.
МЫСЛЬ ж. усякі чын розуму, думка, подумка; мысьль, мысьліць, мысьлі, мысьлёвы.
МЫС ж. высунутая клінам часьць чаго колечы; суша высунутая гарой, языком у мора; суга, сузок.
МЫТНИК або МЫТАРЬ, урадовец які зьбірае падаткі; мытнік, мытніца, камора мытная; стар: куноемец: Оже оурветь Немьчиць бороды бояриноу или коуноемьчи, дати емоу 5 грив. серебра (Смален. грам. 1230). Цяпер у народзе слова зьневажлівае: кунойміт. Кунойміта гэтага с хаты выганю.
Куноймя братка куноймя, |
МЫТА стар. падатак; мыта куніца. Паводле граматы князя Васіля Іванавіча Смаленскага (1514), відаць, што былі — куніца міравая і свадзебная: A мировая куница и свадебная имати пошти грошей, а со вдовы имать по томуж, которая поидеть замуж. З другой смаленскай граматы 1229 г., відаць, што „куна“ была нейкая дробная манэта: Латинескомоу дати от двою капию въску весцю коуна смоленьская.
МЫТЬ, ачышчаць вадой, праць і паласкаць; мыць, мыты, мыцьцё; мыйніца, будынак у якім мыюць.
МЫЧАТЬ, мычэць.
МЫШЬ ж. малы зьвярок Mus; мыш мышыны, мышачы, мышкі, мышанё, мышкаваць.
МЫШЦА, кождая асобая цэльная часьць мяса ў целе жывёлы; сьцягно, цягніца, мускул, мускулы, мускулярны.
МЫШЕЛОВКА ж. пастка.
МѢДЬ ж. медзь, мядзяны, мядзяк, медзіць, меднік.
МѢДЯНИЦА ж. зьмяя, сьлімень.
МѢЛ м. мяккі мучысты вапеннік; крэйда, крэйдка, крэйдаваты.
МѢНЯТЬ, мяняць, мяняцца, мена, менны. Мяняла бабка кажушок на шапку.
МѢРА ж. мера, мерыць.
МѢРИЛО, мерка, мернік.
МѢСИТЬ што, мясіць, мясіцца, месіва, мешаны. Цеста, гразь мясіць.
МѢСТО ср. мейсца, мяйсцовы, мясцоваць; Прыгожая мяйсцовасьць.
МѢСТИТЬ, месьціць, тоўпіць.
МѢТКО трапна.
МѢТКА на бялізне, вышытка.
МѢСТОПРЕБЫВАНІЕ, аселасьць.
МѢСЯЦ м. час авароту месяца наукол зямлі. месяц, месячны; месячнік, люнатык.
МѢТИТЬ што, значыць, значаны, значок; трапляць у цэль: цэліць, лучаць.
МѢХ м. зьвярыная скура зьнятая з поўсьцю; кажух, кажушны, кажушнік—ніца.
МѢШОК м. мех, мяшок, мяшочак, мяшэчны, мяхаваты.
МѢШАТЬ, зьмешываць; мяшаць, мяшацца, мяшаніна, мяшаньне, мяшанец.
МѢШКАТЬ дзе, чым; быць дзе доўга, не спяшацца; барыць, барыцца; марудзіць, маруда, маруднасьць, марудзтва. Гэй, не барыце, хутка дарыце. Паехаў у дарожку забарыўся, прыехаў з дарожкі — не жаніўся. (Р. 8-9. 137).
МѢЩАНИН м. бел. мяшчанін; мяшчане, жыхары места.
МЯГКІЙ, ня цьвёрды, ня пругкі; мяккі, мякаць; мякіш, мякатнік, мякацьцё, мякніца, мякіна, мякнуць, мякчыць, мяклы.
МЯКИНА, дробныя, мяккія часьці коласа; мякіна, мякіннік; адмены мякіны: пялюха (ня „плева“, а — пялюха), лялётка (аўсяная дробная мякіна; Смаленск.), пяльга, палова.
МЯСО ж. мяса, мясісты.
МЯСНИК м. хто тарагуе мясам; зарубач.
МЯТЕЖ, бунт, бунтар; мутар.
МЯТЬ што, комкаць, комсіць; клычыць; гатліць.
МЯУКАТЬ, курняўкаць.
МЯЧ м. пругкі клубік да гуляньня; шпуляк, шпульгак; кочаўка.