Перайсці да зместу

Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Е/Цалкам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Д Е (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Ж

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




E.

ЕВА, хроснае імя; Еўга, Еўка, Еўця, Яўціся.

ЕВАНГЕЛІЕ, навука Хрыста або Новы Закон; Эвангельля.

ЕВНУХ м. тур. скапец, страж у гарэме; кастранец.

ЕВРЕЙ, найме сэміцкай народнасьці; габрай, габрайскі, габраі; юд, юдка, юдзька; жыд—оўка, жыдоўскі. Габрай, габрайскі слова кніжнае; юд, юдка, вядомы з песень:

Гэй, карчмарачка юдка, дай гарэлачкі хутка.

Абыдзённае і паўсюднае найме у нас: жыд, жыдоўскі, якое слова занесена з франції (па французку: Guide).

ЕВХАРИСТІЯ ж. грэцк. таемства прычасьця; прычасьця у правасл.: камунія — у каталікаў.

ЕГЕРЬ м. ням. лавец, стралец. ЕгерскіСтралецкі полк.

ЕГО займе, яго, ягоны, ейны, Гэта маё гэна тваё, а тое яго, Ягоны хлеб ягона і честь. Ейная спраўка гэта.

ЕГОВА жыд. Бог.

ЕГОРИТЬ, ёрзаць, ёрзала, ярзун або непаседа.

ЕДВА прысл. ледзь, ледзьве, чуць. Ледзь не зваліўся. Ледзь дацягнуўся да дому. Ледзьве дагнаў. Чуць не прагаварыўся. Чуць, чуць справіўся.

ЕДИНЕНІЕ яднаньне, задночаньне.

ЕДИНИЦА ж. лічэбны знак 1; кождая рэч асобна, сама па сабе ўзятая: адзінка, адзіны, адзінец, адзінства, адзінны, адзіннасьць, аднастайны, аднаякі, адзіномкі, адзінота, адзініць, з’адзінець.

ЕДИНОБОРЕЦ м. аднаборац, аднаборнік.

ЕДИНОБОЖІЕ ср, аднабожжа, аднабожнік.

ЕДИНОБРАЧІЕ ср. аднажэнства.

ЕДИНОВИДНЫЙ м. аднастайны, аднастайнасьць.

ЕДИНОВЛАСТІЕ ср. аднаўладзтва.

ЕДИНОВОЗРАСТНЫЙ, аднаростак.

ЕДИНОВРЕМЕННЫЙ, адначасны.

ЕДИНОВѢРНЫЙ, аднаверны.

ЕДИНОГЛАCIE, аднагалосьсе, аднагалосны.

ЕДИНОДЕРЖАВІЕ, самаўладзтва.

ЕДИНОДУШНЫЙ, аднадушны, аднадумны.

ЕДИНОДѢЙСТВЕННЫЙ, аднадзейны, аднадзейчы.

ЕДИНОЖИТЕЛЬНЫЙ, аднажытны,

ЕДИНОЗВУЧІЕ ср. адназгучча, адназгучны.

ЕДИНОКЛЯТВЕННЫЙ, аднашлюбны.

ЕДИНОКРОВНЫЙ, аднакроўны, аднакроўнік.

ЕДИНОЛѢТНІЙ, адналетны, адналетак.

ЕДИНОМАТЕРНІЙ, аднаматны, аднаматнік.

ЕДИНОМОЩНЫЙ, аднасільны.

ЕДИНОМЫШЛЕННИК м.—ЦА ж., аднадумнік-ніца.

ЕДИНОНАЧАЛІЕ аднаўладзства, адназьверхнасьць, адназьверхнік.

ЕДИНОНАЧАЛІЕ адзін пачатак, адзінапачатнасьць,—пачатны.

ЕДИНОРАВНЫЙ, аднароўны, аднароўнік.

ЕДИНООБРАЗІЕ, аднастайнасьць, аднастайны.

ЕДИНОПРАВНЫЙ, аднапраўны.

ЕДИНООКІЙ, аднавокі,

ЕДИНОПЛЕМЕННЫЙ, аднаплемны, аднаплемнік.

ЕДИНОПРЕДѢЛЬНЫЙ, аднамежны.

ЕДИНОПРЕСТОЛЬНЫЙ, аднапасадны.

ЕДИНОРОЖДЕННЫЙ, аднародны, аднароджаны.

ЕДИНОСЛОВНЫЙ, аднаслоўны.

ЕДИНОСОВѢТІЕ ср. аднараднасьць.

ЕДИНОТЕРПЕЦ, м. аднагаротнік, аднацярлівец.

ЕДИНОСУЩНЫЙ, аднаісты, аднаістасьць, неразьдзельны.

ЕДИНОУТРОБНЫЙ, аднаматны, адналонны.

ЕДИНОТРАПЕЗНИК м. аднастраўнік, аднастольнік.

ЕДИНОЧАДНЫЙ, аднадзетны, аднародны.

ЕДИНОЧИСЛЕННЫЙ, адналічэбны.

ЕДИНОЯЗЫЧНЫЙ, аднамоўны.

ЕЖЕЛИ злуч. калі, што, асьлі, ачкалі, ашці.

ЕЖЕВЕШНІЙ, штовесны, штовесьнік.

ЕЖЕВРЕМЕННЫЙ, шточасны.

ЕЖЕГОДНЫЙ, штогодны, штогоднік.

ЕЖЕДНЕВНЫЙ, штодзенны, штодзеннік, абыдзенны.

ЕЖЕМѢСЯЧНЫЙ, штомесячны, штомесячнік.

ЕЖЕНЕДѢЛЬНЫЙ, штонядзельны, штонядзельнік.

ЕЖЕНОЧНЫЙ, штоночны.

ЕЖЕВИКА расц. Rubus fructicosus; ажына, ажыннік, ажынаўка, гарэлька на ажыне.

ЕЖ м. зьвярок. Erinaceus; вожык, вожысты, важаваты.

ЕЖИТЬСЯ, вожыцца, навожаны; насторшыцца, насторшыўся, насторшаны.

Е3, частакол, або пераплот пяцярок ракі, каб не даць рыбе ходу ў верх; яз, язіць, язовы, язы, язовішча.

ЕКЛЕСІАРХ м. грэцк. ключар, ключнік.

ЕЛЕ прысл. ледзь, ледзьве. Ледзьве прышоў. Ледзь глянуў. Ледзь ня ледзь дабрыў.

ЕЛЕЙ м. црк. расьцінны, аліўкавы тлушч; аліва, алей. Разрожнююць алей і аліва: алівай называюць аліўкавы тлушч; алеям, тлушч выціскананы з канапель, маку ці ільнянага семя.

ЕЛИКІЙ црк. сколькі, сколікі.

ЕЛОП м. дурань, балван, пабойня

ЕЛЬ, ігляста дрэва Pinus abies; ель, яловы, яльніна, елка, Ельня — абшар які паросшы ельнікам.

ЕПАНЧА ж. безрукавы плашч; апанча, бурка.

ЕПАРХІЯ ж. грэцк. наагул край, кругаколіца над уладай ЕПАРХА м. кіраўніка; цяпер: край які знаходзіцца ў стравах рэлігійных пад кіраўніцтвам архірэя ці біскупа; эпархія.

ЕПИСКОП м. грэцк. зьверхнік эпархіі: біскуп, біскупія, біскупскі, біскупства. У творах Кірылы тураўскага, ў граматах Полацка, Вітабска і Смаленска да ХІІІ ст. і ў многіх рукапісах XIV—XVII ст., пісалася ў нас не епіскоп, а — біскуп, біскупль, піскоп, піскопскі. З гэтага відаць, што і цяпер нам німа патрэбы гэтага тэрміну зьмяняць на грэцка-боўгарскае напісаньне. Слова біскуп, сьведчыць, што крыўскія землі мелі даўней крэпкія зьвязі з заходам і пераймалі іх ўплывы. Лепш сваю старыну аднаўляць, як чужыя навіны ўводзіць.

ЕРАЛАШ. м. бязсэнсіца, нісянеціца, безладзіца.

ЕРАНЬ ж. расьціна Geranium; юранія.

ЕРЕПЕНИТСЯ, стабурыцца, настабурыўся, настырацца.

ЕРЕСЬ ж. разыходжаньне у поглядах на догматы веры; гарэзія, гарэза, гарэзьнік; адшчапенец.

ЕРЗАТЬ, соўгацца, поўзаць, ёрзаць.

ЕРИК, нізіна ў якую заліваецца вясной вада і астаецца рыба, баер.

ЕРМОЛКА ж. лёгкая, шапачка, без аколка; ярмолка, шаламейка, шаломка.

ЕРОШЫТЬ што, комкаць, блутаць: кудлаць.

ЕРОШЫТЬСЯ аб валасах, падымацца дыбам: сторшыцца, насторшаны; чапурыцца. Начапурыўся як калакут (індык). Насторшыўся як вожык. Калі сабака злы, то ў яго сторшыцца поўсьць на хрыбце.

ЕРШ рыба, ёрш, яршовы, яршысты; язьдзір (Аўгуст. п.).

ЕРЫГА, пьяніца, галцяй, буян.

ЕСАУЛ м. памочнік вайсковага зьверхніка; асавул, асыстэнт.

ЕСЛИ злуч. калі, асьлі, ачкалі. Ачкалі не захачу, то што тады? Калі так, то так, а калі не? Асьлі прыедзе балазе, ачкалі не? (Орша).

ЕСТЕСТВО ср. усё што ёсьць, істасьць, істотны, істотна, істотнасьць, істота.

ЕСТЕСТВОВѢДЕНІЕ — істотаведаньне.

ЕСТЬ, ёсьць, ёсьціка, ёсьцьны.

ЕТО, гэта.

ЕФРЕЙТОР м. ням. нізшы вайсковец, памочнік падафіцэра; паводчык, паводны. У дравасекаў паводчыкам называюць старшага ў справах работы работніка, які „водзіць“.

ЕХИДНА, ядавітая вужака цёплых краёў; эхідна.

ЕХИДНЫЙ, хітры і злосны; хітразлосны, злоўмільны.

ЕЩЕ прысл. яшчэ.