Перайсці да зместу

Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Д/Цалкам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Г Д (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Е

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Д.

ДА прысл, так, але. Так яму і трэба. На праўду мала слоў: або так, або не. Паміж бабскім — так і не — не прапіхнеш іголкі. Але, праўду кажаш! Але, згаджаюся.

ДАБЫ, каб, абы. Каб тое веданьне наперад. Каб усё добра было. Каб не панская мудрасьць, жыдоўская хітрасьць, а наша сіла, то съвст-бы ня ўстояў. Абы ўсё было добра. Абы толькі ў ладзе ды ў грамадзе.

ДАВАТЬ што каму, агульн. слав. даваць, давай, давацца, даваньне, дацьцё, давец, датны,

ДАВЕЧА, аномадні, анадась, анэды, анагдась.

ДАВИТЬ што, душыць, ціснуць, гнясьці, прыгнятаць, клешчыць. Сабака давіцца косьцю, але пятлёй задушыў сабаку, У нас слова давіць, давіцца ужываецца толькі у значэньні затканьня горла: Задушылі чалавека. Птушка задушылася ў пляніцы. Выгняці балячку. Гняце пан людзей, Калясом пагнятло руку. Прыгнятае душу. Клешчыць жалям сэрца.

ДАВЛЕНІЕ ср. націск, уціск.

ДАВИЛО, прыбор да прыцісканьня; да выцісканьня сыроў ужываюць: націсь, цісло, ціскі; да прыцісканьня лёну у сажалках ужываюць намокшых калод, якія называюць: памак адзін. л. памакі, мн. л. У пераносным зн. памак чалавек непаваротлівы, няздарны, лежабок.

ДАВКА ж. сьціск, цесната, таўпарня, талачня.

ДАВКОСТЬ прым. аб фруктах, бульбе, сыпкіх, сухіх і душачых пры ежы; сопкасьць, сопкі. Сопкая бульба, аж на муку рассыпаецца. Сопкія грушы.

ДАВНО прысл, агульн. слав; даўно, даўненька, даўным-даўно, даўнасьць, даўны, даўнейшы, даўніна, даўнюська, даўнюсенька.

ДАЖЕ злуч. выражае руб скрайнасьць, да чаго, апошнюю, вышэйшую ступеню; нават, навет, аж. Ен зазлаваў, навет хацеў выйсьці. Нават беднаму нічога ня ўзыча. Аж пад Шаркаўшчынай знашоў. Аж ускочыў з лавы пачуўшы гэта.

ДАКАПО прысл. муз. італьян, ізноў, пачынай ізноў.

ДАКАТЬ, патакаць, такаць, такайла, такала такель, патачнік.

ДАЛЕКІЙ агульн. слав. далёкі, далёкасьць, далёка, даль, далечыня, даліць; адлеглы, адлегласьць.

ДАЛЬНОВИДНОСТЬ, празорлівасьць.

ДАМА франц. жанчына вышэйшай клясы; паня.

ДАМА у картах; краля.

ДАМБА ж. ням, насып валам ад вады, або праз балота; грэбля, капаніца, гаць. Грэблі робяць праз балота кладучы бэлькі і хвораст пад насыпку; капаніцы накапываюць з самой зямлі; гаць азначае тое-ж, што і рас. „запруда“.

ДАНТИСТ м. фр. зубны лекар, зубасад, жартаўліва: зубадзёр.

ДАРИТЬ каму, што; дарыць, дараваць, падараваць, дарунак.

ДАРОВАНІЕ, ДАРОВИТОСТЬ, чалавек абдараваны здольнасьцямі; здольнасьць, талент.

ДАРОВОЙ, дармовы, дарэмны.

ДАРСТВЕННАЯ, замацаваньне падарку на паперы; дарчая.

ДАРСТВЕННЫЙ, дарны.

ДАР, дар, дарунак, дарэньне.

ДАТЬ ТЯГУ, даць драла.

ДАХА ж. манг. кажух які апранаюць поўсьцю наверх; бармяк.

ДАЯНІЕ — датак, дадзежа. Усякі датак добра,

ДВА м. ДВѢ ж. два, двох, двом; дзьве, дзьвех, дзьвем, дзьвём; пара, цотка, цот; двое, двойчы; двойка, двач, дваяк, даваячыць, дваячыцца, двоміцца, дзьвечны, двочыць, двакрот, двадцаць, дваста.

ДВЕРЬ ж, дзьверы, дзьверны, дзьвернік-ніца; вярэі. Вярэямі называюць дзьверы з двох палавін, створак.

ДВИГАТЬ што, сунуць, рухаць, кратаць; Пасунь стоўчык да стала. Нешта рухаецца ў пяску. Рух, рухавы, рухавасьць, паруховы, паруховасьць, рухнуць. Кратае пальцамі. Ідзе, ледзь кратаецца. Не магу ні нагой, ні рукой крануць; кратацца, покрацьцю.

ДВИЖЕНІЕ ср. рух.

ДВИГАТЕЛЬ м. руштуг, цягнік.

ДВИЖИМОСТЬ, рухомасьць, рухмацьцё, рухматло.

ДВОЕ ліч. двоя, дваіх, дваім.

ДВОЕБРАЧІЕ, двужэнства.

ДВОЕДУШІЕ, двудушнасьць.

ДВОСМЫСЛЕННЫЙ, двузначны.

ДВОИТСЯ, двоміцца.

ДВОЙНОЙ, падвойны, двойчаты, дубэльтовы,

ДВОЙСТВЕННЫЙ, дваісты, дваістасьць.

ДВОР м, мейсца пад жылым домам з прыналежнымі будоўлямі і агародай; сяліба. Двор у нашай мове азначае тое, што па расійску „усадьба“, „поместье“. Дворышча жылы дом для комунальнай, радавітай сямьі. Даўней у нас жылі пераважна дворышчамі, семьямі па 10—50 душ; для гэткіх сямей будавалі вялікія хаты. Цікава адзначыць архітэктонічную асобнасьць дворышч: жылы канец дворышча выяўляў вялікую сьвятліцу са стаўбом пасередзіне які называлі „князем“, „князьком“, „канём“, „турам“; на „каня“, „князя“ зыходзіліся ад чатырох сьцен маціцы і на яго сьпіраліся. Гэткія дворышчы вядомы толькі з архіўных дакумантаў.

ДВОРЕЦ м. палац, палацовы, палацовец; арх. хорам.

ДВОРНИК, работнік і вартаўнік пры доме; брамнік.

ДВОРНЯГА, сабака, кундаль, кундыс.

ДВОР, агароджаны пляцок каля дому, заценены прыдомнымі будоўлямі; панадворак, дзядзінец, дзяцінец, надворак.

ДВОРЕЦКІЙ, кіраўнік панскага дому; дамавер, дамарадзкі, дамарад, дамараднік.

ДВОРЯНИН м. чалавек які прыналежыць да прывілейнага стану; дваранін, шляхціц.

ДВОЮРОДНЫЙ, збрат-дзеці; зродны-ная. Зродны брат, сын брата бацькі, або брата маці — дзядзькі, а такжа сястры бацькі, ці сястры маці — цёткі.

ДВУПОЛЫЙ, двуплосны, ад „плосьць“ — рас. „пол.“.

ДВУБОРТНЫЙ, дубальтоўны.

ДВУСМЫСЛЕНЫЙ, двузначны.

ДВУХСТИШІЕ, двоверш.

ДВУЦВѢТНЫЙ, двойбарвы, двойколерны.

ДВУЛИЧНЫЙ, двааблічны.

ДВѢНАДЦАТЬ, дванадцаць.

ДВѢСТИ, дзьвесьце, дваста.

ДЕБЕЛЫЙ, пухкі, тоўсты, гладкі.

ДЕБЕТ тарг. лац. левая, або даходная старана тарговай кнігі; даход.

ДЕБОШИРОВАТЬ франц. буяніць.

ДЕБРЬ ж. густа заросшая лесам даліна; гашча, княя.

ДЕБЮТ м. франц. першы выхад на сцэну; выступ.

ДЕВЕРЬ м. брат мужа; дзевер.

ДЕВИЗ м. кароткі выслоў; мянокліч.

ДЕВЯТЬ ліч. дзевяць, дзявяты, дзявяцера, дзевяцерны, дзявятка, дзявятнік, дзявятня, дзявяціць.

ДЕВЯНОСТО, дзевяцьдзесят.

ДЕГОТЬ м. дзёгаць, дзягцёвы, дзягціць, дзягцяваць, дзегцярны, дзягцяр, дзягцярніца.

ДЕЖУРИТЬ франц. займаць чарод, адбываць падзённую чарадоўку; чародаваць, чароднік, чарадоўшчык.

ДЕЗЕРТИР м. франц. зьбег, зьбежнік, зьбежніцкі, зьбегчык; уцякач, уцякачоўскі, уцякаць,

ДЕИЗМ м. навука якая прызнае адзінага Бога; дэізм, аднабожніцтва, аднабожнік.

ДЕКАБРЬ, дванадцаты месяць году; сьнежань.

ДЕКАН м. прафэсар, старшыня факультэту; дзекан.

ДЕКЛАМИРОВАТЬ лац. гаварыць або чытаць з вялікай выразнасьцю; дэклямаваць.

ДЕКЛАРАЦІЯ ж. лац. павядомленьне, апавешччаньне чаго з аканчальным вывадам; дэклярація.

ДЕКОКТ м, лац. навар па якім колечы, зельлі; адвар.

ДЕКОЛЬТЕ франц. жаночая вопратка з аткрытай шыяй і часьцю грудзей; выстрыг, растармаха.

ДЕКОРАЦІЯ ж. лац. аздобы, акружаньне; у тэатры палотны размяляваныя ў дрэвы, краявіды і інш; дэкорація.

ДЕКРЕТ м, франц. пастанова, загад.

ДЕКА ж. ням. у музычных інструмантах даска на якой нацягнуты струны; паліца.

ДЕЛЕГАЦІЯ ж. франц. выбарныя пасланцы; дэлегація.

ДЕЛИКАТНЫЙ франц. кволы, крохкі, мяккі; далікатны.

ДЕЛЬТА ж. грэцк. трыкутнік ракі пры сутоцы з морам; дэльта.

ДЕМАГОГІЯ ж. грэцк. дамаганьнеся ўлады народу; народніцтва; спосаб вясьці спрэчку, палітыку не перабіраючы ў аргумантах, спосабах; крутацтва.

ДЕМАРКАЦІЯ ж. франц. размяжоўка.

ДЕМАСКИРОВАТЬ франц. разкрываць.

ДЕМОКРАТІЯ ж, грэцк. народніцтва, народаўладнасьць, народаўладзтва, дэмокрація.

ДЕМОНСТРАЦІЯ ж. лац. тлумачаньне чаго з паказам на абьект і яго часьці; палітычн. выступленьні з заявай нездаволеньня; дэмонстрація, спаказ.

ДЕМОН м. грэцк. дэман, бес.

ДЕНДИ м. англ. модны франт; франт.

ДЕНЕЖКА ж. грош, шэляг.

ДЕНЬГИ ж. мн. гатоўка, усякая хадзячая манэта; грошы, грашавы, грашавік.

ДЕПАРТАМЕНТ м. франц. часьць або аддзел міністэрства або сэнату; дырэкторія, дэпартамант.

ДЕПЕША ж. франц. урадовае павядомленьне праз нарочнага пасланца пры другім дварэ; павядомленьне перасланае па тэлеграфу; дэпэша, штафэта.

ДЕПЛОИРОВАТЬ войска разкінуць густы шыхт у разцягнутыя рады; разкінуць, разсыпаць,

ДЕПО ср. нескл. франц. мейсца да зьбіраньня, скаданья і перахову якіх колечы рэчаў; склад, схоў.

ДЕПУТАТ м. фран. выбраны, ад ураду або ад грамадзянства дзеля пілнаваньня ходу справы; выбарны, выбарнік, выбарніцкі, дэпутат,

ДЕРБИТЬ, сьвярбець, кучыць, рымсьціць,

ДЕРГАТЬ, ДЕРГИВАТЬ, пацягаць урыўкамі; торгаць, турзаць, скубаць. Адзін штоўхае, другі моргае. Наскубі сена. Рыба скубе і паплавок моргае. Сабака турзае за полы. Турзануў за бараду.

ДЕРГОТА ж. сутаргі, торганьне, торгаўка, потарга, хвароба пры якой, якую келечы часьць цела безупынна торгае.

ДЕРГУНЧИК м. цацка, папяровая лялька ў якой ўсе чэлясы пушчаюцца ў рух пры помачы пацяганьня ніткай; гайдук.

ДЕРГАЛКА ж. драўляны ці жалезны крук якім скубуць са стогу ці тарпы сена; крук, скубель.

ДЕРЕВНЯ ж. сялянская аселасьць зложаная з многіх сяліб, гаспадарак; вёска, вясковец, вясковы, вяскоўшчына, веські. Мы людзі веськія (Новагр. п.).

ДЕРЕВО ср. агульн. слав. дрэва, дрэўляны, дрэўлясты, дрэўка, дравіна, драўляністы, дравянець, драўлянка, драўлянік, зроблены з дрэва.

ДЕРЕВЯНОЕ МАСЛО, аліва.

ДЕРЕТЬ што, дзёрці, дзярматаць, дзёрсткі, дросткі.

ДЕРЖАТЬ што, узяўшы не выпускаць, сьціскаць у руках, не выпускаць; дзяржаць, дзяржыцца, дзяржаньне, дзержні, дзяржак; трымаць, трымацца, трыманьне.

ДЕРЗНУТЬ, адважвацца, пасягаць, мець адвагу, мужства; паўзяцца, паўзятны, паўзяцьце, зухнуць, зухвальства, зухваласьць.

ДЕРЗКІЙ, настырлівы, настырчыва, настырайца, настырчывасьць. Не настырайся, чаго настырыўся?! Настырыўся, як кот супроць сабакі. Нахраплівы, нахраплівасьць, нахрапам. Нахрапам улез у хату. Нахраплівасьць яго меры ня мае ні ў паступках, ні ў словах. Нахрытны, нахрытнасьць, нахрыцьцю (Вітабшч.); зухвалы.

ДЕРЗНОВЕНІЕ ср. нахрыць, нахраплівасьць.

ДЕРЗОСЛОВІЕ ср. аскірзаньне, грубіянства.

ДЕРТЬ ж. луска, астаткі ад абдзіраньня крупячных, аўсяных, грычаных; ашакі.

ДЕРЮГА ж. самая грубая тканіна з атрэпьпя; радно, радніна; зрэбніна, зрэбішча, каструбіна, каструбьбё; рубаўё, рубьбё. Каструбіну ткуць з атропкаў лёну; зрэбьбя з першых агрэбкаў на зрабло; радно тое-ж зрэбьбя але тканае рэдка; рубаўё, рубьбё кождая зрэбная або пакульная тканіна.

ДЕРМО ср. усялякіе адпадкі, непатрэбшчына; друхло, друхлядзь.

ДЕРНУТЬ, скубнуць, торгнуць, турзнуць.

ДЕРН м. верхні слой глебы густа паросшы; дірван, дзірванець, дзірваны; дзярвець, цьвярдзець чарсцьвець, станавіцца, падобным да дрэва.

ДЕСАНТ м. фр. нескл. войска прывезенае на вадаплавах і высеўшае на бераг; высадка.

ДЕСЕРТ м. франц. апошняя салодкая страва, якая падаецца пасьля абеду ці вячэры; заедкі, заедак.

ДЕСКАТЬ, маўляў.

ДЕСМОЛОГІЯ м. грэцк, часьць анатоміі, навука аб жылах і зьвязках суставаў цела; жылаведаньне.

ДЕСНА ж. мясістая павалока каля споду зубоў; дзёслы, дзясло.

ДЕСНАЯ ж. правая, правіца.

ДЕСПОТИЗМ м. грэцк. самаволя ўлады; самаўладзтва, дэспотызм.

ДЕСТЬ ж. мера або лік паперы, 24 аркушы; лібра.

ДЕСЯТЬ ліч. дзесяць, дзесяціць, дзясяты, дзясятак, дзясяцера, дзясятая, дзясяціць, дзесяцькротна, дзясятны, дзясятка, дзясятчык, дзясятчына, дзясятуха, дзясятаваць.

ДЕТАЛЬ ж. франц. часьці ці драбніцы пры мастацкай апрацоўцы цэлага: драбніца.

ДЕФЕКЦІЯ ж. лац. пашкоджаньне, надпсаваньне, панішчаньне.

ДЕФИЛИРОВАТЬ франц. прахадзіць цэраманіяльным ходам; дэфіляваць, крочыць.

ДЕФИНИЦІЯ франц. выясьненьне, тлумачэньне.

ДЕШЕВЫЙ, танны, таннець, таннінка, таннасьць; дзешавы, дзешава, дзешавей, дзешавізна, дзешавіць, дзешавіна, дзешаўка.

ДЕШИФРИРОВАТЬ фр. што разьбіраць цыфровае пісьмо, або умоўнае; разчытываць, адшыфровываць.

ДИВАН м. турэцк. лаўка зазвычай абітая тканінай з прыслонам; услон, тапчан, канапа. Даўней тапчаны і услоны рабілі у нас шырокіе і абівалі тканінай ці скурай, поўсьцю наверх; канапа мае з заду апорышча для плеч і поручы па канцох.

ДИВЕРСІЯ ж. франц. адвалока, адвод; адцяганьне воражых сіл фальшывай трывогай; клюдзьга (ад „клюдзіць“ блутаць сьлед).

ДИВЕРТИСМЕНТ м. франц. паказ на сцэне з народнай гульбой; ігрышча, пагульба.

ДИВИДЕНТ м. лац. часьць пры дзяленьні зыску; дывідэнт.

ДИВО ср. агульн. слав. дзіва, дзіўны, дзіўнасьць, дзіўна, дзівіць, дзівіцца, дзівавацца, дзівак, дзівачыць, дзівачка, дзівец, дзівосы, дзівосны.

ДИДАКТИКА ж. грэцк. мастацтва вучыць, даваць навучаньне; вучомніцтва, вучомецтва.

ДИДАСКАЛ, прапаведнік або павучаючы пісьменьнік; вучмаг, вучмец.

ДИКІЙ агульн. слав. дзікі, дзічэць, дзікасьць, дзічыцца.

ДИКАРЬ м. чалавек дзікі; дзікун, дзікунства, дзікунскі.

ДИЛЕМА ж. лац. адмена сылёгізму, з двох і болей умоўных заключэньняў, Прыкл.: Лгаць — Богу грашыць; праўду казаць — людзей угнявіць; дылема, двотрап.

ДИЛЕТАНТ ж. італьянск. чалавек які займаецца навукай або мастацтвам не па прафэсыі а для забавы; дылетант, верхахват, верхахвацтва.

ДИЛИЖАНС м. франц. балагола, балаголка.

ДИНАМИКА ж. грэцк. навука аб руху цел, аб парушаючых сілах; дынаміка, сілаведзтва.

ДИНАСТІЯ ж. грэцк. род, пакаленьне з якога выйшла некалькі пачародна пануючых асоб; дынастыя, род.

ДИПЛОМ м. грэцк. дарчая грамата; грамата на дастойнасьць, маетнасьць; грамата або пасьведчаньне вышэйшай вучомнай установы на вучоную ступеню або на найменьне: дыплом, грамата.

ДИПЛОМАТІЯ ж. грэцк. спачатку азначала навуку аб старадаўных граматах і дакумантах, цяпер азначае навуку аб ўзаемаадносінах дзяржаў; дыплёмація, дыплёмат, дыплёматычны.

ДИРЕКТОР м. лац. кіраўнік, зьверхнік, ладар, дырэктар.

ДИРЕКЦІЯ ж. лац. кіраўніцтва, зьверхніцтва, ладарства, дырэкторыя.

ДИРИЖИРОВАТЬ гав. аб музыцы, дырагаваць, дырыгент, дырыгенцтва; кіраваць.

ДИСГАРМОНІЯ ж. грэцк. разгалосіца.

ДИСЕНТЕРІЯ ж. грэцк. крывавая лякса; крываўка.

ДИСЕРТАЦІЯ ж. лац. невялікая вучоная праца, якая мае на мэце апраўдаць адну або некалькі вучоных домневак; досьлед, разважаньне.

ДИСИДЕНТ м. лац. чалавек другой веры, які непрызнае пануючай веры; чужавернік, чужавер, дысыдэнт.

ДИСКАНТ, самы высокі с паміж пеўчых галасоў; дышкант.

ДИСКОНТ м. тарг. італьян, ўступка пры атрыманьні да тэрміну грошы па вэксалю; дысконт, перасплат, перасплатны, даць ў перасплат.

ДИСКОС м. грэцк. царк. талерачка на якую кладуць выняты з прасфары ягнец; подніца, патына.

ДИСЛОКАЦІЯ ж. франц.; перамешчаньне.

ДИСОНАНС м. франц. вызгалосіца, зяпень. Не пяе а зяпае: зяпень за зяпнём пушчае. Зяпні ў ноту пушчае.

ДИСПЕНСАЦІЯ лац. адпушчэньне грахоў; разграшэньне.

ДИСПОЗИЦІЯ ж. франц. разпарадак, дыспозыція.

ДИСПУТ м. лац. вучоная спрэчка; пяроспар, дыспут.

ДИСТАНЦІЯ ж. франц. адлегласьць, адрэзак дорогі, ракі пад наглядам адной асобы.

ДИСТИЛИРОВКА лац. перагонка праз дыстыляцыйны апарат; перагонка, дыстыляція.

ДИСЦИПЛИНА ж. франц. вайсковая паслухмянасьць; парадак падлегласьці; граза, лад, парадак, карнасьць.

ДИТЯ агульн. слав. дзяцё, дзяцяці, дзяцінны, дзеці, дзяцінасьць, дзятва, дзяцінства, дзетны.

ДИФЕРЕНЦІАЛ м. мат. грэцк. несканечна малая вялічыня; крыхна, крыхны, крыхтаваць.

ДИЧЬ ж. агульн. слав. дзічына, дзічак, дзічка, дзічэць, дзічыцца, дзічлівы.

ДИФИРАМБ м. грэцк. лірычны верш ў апьяненьні ад віна ці радасьці; няўмерная пахвала; славасьпеў, дыфірамб.

ДІАВОЛ, ДЬЯВОЛ м. дзьябал, дзьябальскі, дзьябальшчына. (гл. чорт).

ДІАГНОСТИКА ж. грэцк. устаноўленьне азнак і ўзаемных рожніц вытвараў прыроды; распазнаваньне хвароб поводле азнак; дыягностыка, распознаўка, рапазнальны, разпазнатчык.

ДІАГОНАЛЬ ж. грэцк. лінія якая злучае два куты, праведзеная з кута на кут; касада, касодны.

ДІАГРАМА ж. грэцк. рысунак да геомэтрычнага статыстычнага, ці іншага нагляднага тлумачэньня; дыяграма, вырысоўка, вырысоўна.

ДІАДЕМА ж. грэцк. аздоба на галаву ў форме кароны, вянка, апаскі; дыядэма, авянечнік.

ДІАКОН м. грэцк. нізшы духоўны стан, памочнік сьвятара; дзяк, дзякоўскі, дзякоўства.

ДІАЛЕКТИКА ж. грэцк. лёгіка ў практыцы, у спрэчцы, навука праўднага разумаваньня; мастацтва пераконуючага пустаслоўства; дыялектыка, гутарыстыка, гутарыста, гутарыстычны. О, ён такі гумарыста, што сваей гутарыстыкай хоць каго пераканае. Гутарысты, як арганісты.

ДІАМЕТР м. грэцк. пярокруг, пярокружны.

ДІАФРАГМА ж. грэцк. папярэчная перапонка якая аддзяляе грудную падьзь ад брушной; плеўка, балона.

ДІАРЕЯ ж. грэцк. лякса, мытуха.

ДІЕТА, ж. лац. парадак ужываньня страваў панодле гатунку, меры і часу; правілы паступаньня ськіраваныя да захаваньня здароўя; дыета, абярога.

ДЛАНЬ ж. далонь, далонны.

ДЛИНА ж. даўжыня, даўжня, доўгі, доўгае, даўжэнь, даўжэль, даўгаватасьць, доўжыць, доўжыцца, доўжліва, доўжлівасьць.

ДЛИТЕЛЬНЫЙ, доўжлівы, працяглы, барны.

ДЛЯ прыймя, для, дзеля. Прыймя для выражае назначэньне чыну, дзеньня (каму, чаму): Я прынёс для вас гасьцінца. Зрабіў пакупкі для дому, Ля скарнчанае каля, падобна як замест глядзі! глянь! у Горадзеншчыне — гля! як замест — трэба, кажуць трээ, замест надта — наат і. г. п. Ля вакна, ля стала ля хаты, Дзеля — адпавядае стар. слав. „ради“. Гэта ўсё я рабіў дзеля цябе. Дзеля чаго гэта? Дзеля дзетак уся праца наша.

ДМИТРОВКА, зьмітроўская памінковая субота, паміж 18 і 26 кастрычніка: восенскія дзяды, дзяды.

ДНЕВНЫЙ, дзенны, дняваць, днёўка, днець, дніна.

ДНЕВАЛЬНЫЙ, паднёўны, паднёўнік, паднёвік.

ДНЕВНИК, штоднеўнік, штоднік, дзяннік.

ДНЕШНІЙ, сёдны, сёнешні, сягоняшні.

ДНО, дно, доньне, днішча, донца, дністы.

ДОБАВИТЬ што чым, дадаць, дадатак, дадатковы, дадаваць.

ДОБИРАТЬ што, дабіраць, дабірацца, дабор, даборны, даборшчык.

ДОБЛЕСТЬ ж. вышэйшае духовае мужства, стойкасьць і дабароднасьць; буйвасьць, буйвазьнь, вазьнь. Иже в делах его вазьнь сирѣчь добромужство. (Срезнеўск.).

ДОБРАСЫВАТЬ што, куды; дакідаць, дакідзісты, докідзь, дакідак.

ДОБРО агульн. слав. дабро, добры, дабрэць, дабрата, добрасьць, дабротны, дабрак, дабруха.

ДОБРОВОЛЬНО, самахоць, самахотны, самахотнік; добравольна.

ДОБРОДѢТЕЛЬНЫЙ, дабрачынны.

ДОБРОЖЕЛАТЕЛЬ, дабрахот, дабрахотлівец-ніца.

ДОБРОКАЧЕСТВЕННЫЙ, дабраякі, дабраякасьць, дабротны.

ДОБРОСОВѢСТНОСТЬ, сумленнасьць.

ДОБРОСОВѢТЛИВЫЙ, дабрарадны.

ДОБРОТА, добраць, добрасьць.

ДОБЫВАТЬ што, дабываць, дабывацца, дабываньне, дабытак, добыч, дабычна, дабычлівы, дабытлівы, дабытнік.

ДОБЫЧА, здобыч.

ДОВЕРШАТЬ што, даканчаць, даканчальны.

ДОВЛѢТЬ каму, даволіць, стачыць. Стачыць кождаму доля яго. Даволіць дзень патрэбы свае.

ДОВОДИТЬ, давадзіць; павядамляць. Давёў сляпога да хаты. Павядамлае мне мой сваяк.

ДОВОДЧИК, даказчык. Даказаў пану на сваіх. Даказчык гэты усё даказуе куды трэба.

ДОВОЛЬНО прысл. годзі, досыць.

Адзін кажа мала, другі кажа годзі!
(III. T. I ч. 2 c. 88).

ДОВОЛЬСТВІЕ, здаволеньне, дастатак.

ДОВОЛЬСТВОВАТЬ каго чым, дастачаць, задавальняць.

ДОВОЛЬСТВОВАНІЕ ср. дастачаньне.

ДОВѢРЯТЬ што каму; здаверыць, здаверыцца.

ДОВѢРЕННОСТЬ, здавернасьць.

ДОВѢРЕННЫЙ, паўнамочнік, удавераны.

ДОГАДКА ж, здагадка, здогадзь, здагадлівасьць, здагадчык-чыца; доганка, дагануцца, ганаць.

ДОГАДЛИВО, сугадна, здагадна, дагадліва.

ДОГМА ж. грэцк. адна з асноў веры; дагмат, аснова.

ДОГОВОР м. узаемная умова; угода, умова.

ДОГОНЯТЬ, ДОГОН; здагон, здаганяць; пагоня.

ДОДАТЬ, дадаць, дадатак, дадача.

ДОДВИГАТЬ што, дасуваць, дасувацца, досуўка.

ДОДЕКАДР м. грэцк. дванадцацігранцік.

ДОДНЕСЬ прысл. дацяпер.

ДЕДѢЛЫВАТЬ што, дарабляць, даканчаць. Рабіў ды не дакончыў, трэба за яго даканчаць. Рабіў ды не дарабіў. Дарабіў цаўё да цапа, цапавіла.

ДОЖДЬ агульн. слав. дождж, дожджык, дожджысты, дажджлівы, дажджыць.

ДОЖИГАТЬ, дапаляць, дапал.

ДОЖИВАТЬ да чаго, дажываць, дажывацца, дажытак, дажывоцьце.

ДОЖИДАТЬ чаго, каго; чакаць, чаканьне; нажыдаць.

ДОЖИМАТЬ што, даціскаць, дагнятаць.

ДОЖИНАНЬЕ ср. дажынкі, дажынковы.

ДОЗВОЛЯТЬ што, пазваляць, пазваленьне, пазвольства, пазвольце, пазвольнік.

ДОЗИРАТЬ што, даглядаць, дагляд, дагляданьне, даглядчык, даглядна.

ДОЗНАНІЕ, допыт. Допыт рожніцца ад сьледзьтва тым што робіцца дзеля упэўненьня ці ёсьць падстава да таго каб прыступіць да сьледзтва.

ДОЗРѢВАТЬ аб фруктах, дасьпяваць, дасьпелы, даспяваньне.

ДОИМКА ж, дабор.

ДОЙНИК м. начыньне да даеньня; даёнка.

ДОИСКИВАТЬ што, дашуківаць, дашуківацца.

ДОИСХОДНЫЙ, датэрміновы. Датэрміновыя працэнты. Датэрміновая плата.

ДОЙНИК, даёнка.

ДОКА, праныра, разумнік, мастак.

ДОКАЗЫВАТЬ што, доводзіць, доводжаньне.

ДОКАЗАТЕЛЬСТВО ср. довад, даводны, даводна. Мне аб усім гэтым даводна ведама. Гэта галаслоўнае, бездаводнае абвінавачаньне.

ДОКЛАДЫВАТЬ што, дакончыць класьці; прыкладаць што да чаго; дакладаць. Прасіць праз каго пазваленьня ўвайсьці; выкладаць што высшаму ад сябе, або сабраньнню — азнаймляць, даваць азнаймо.

ДОКЛАДНАЯ ЗАПИСКА, азнаймная запіска.

ДОКЛАДЧЫК м. азнаймец.

ДОКЛАД, азнаймо, азнаньне.

ДОКОЛЬ, ДОКУДА, дакуль. Дакуль даехаў. Чакай дакуль не прыйду. Дакуль яшчэ маніць будзе.

ДОКТОР м. лац. хто атрымаў ад унівэрсытэту або акадэміі доктарства вышэйшую навуковую ступеню (1 студэнт, 2 кандыдат, 3 магістар, 4 доктар), доктар. Зазвычай пазываюць гэтак у нас толькі доктара медыцыны.

ДОКТРИНЕР м. праціўнік новых спосабаў дзяржаўнага кіраўніцтва; дактрынер, старадум.

ДОКУМЕНТ м. лац. кождая важная да спраў пацера; дакумант.

ДОКУПИТЬ што; чаго: дакупляць, дакупля, дакупка, дакупны.

ДОК м. адмена каналу ў партох у які уводзяцца вадаплавы для паправак, пры гэтым док запіраецца, ваду з яго выліваюць; док.

ДОЛБИТЬ што, прабіваць далатом дзіру; дзяўбсьці, дзяўбці, дзяўбе, дзюбсьці, дзюбае даўбіць.

ДОЛБЕНЬ, драўляны малаток з ручкай; даўбешка, даўбня, даўбуха, цяльпага.

ДОЛГІЙ агульн. слав. доўгі, доўга, даўжыць, даўжэнь, даўгуля, даўгак, доўж, даўжыня, доўгасьць, доўга.

ДОЛГ, пазыка, якую трэба вярнуць: доўг, даўжнік, задаўжацца; павіннасьць, што трэба споўніць: павіннасьць, абавязак.

ДОЛЖНОСТЬ, службовае мейсца; абвязак, служба; арх. намесьце, Епіскопское наместье. (Изб. 1073 г. Срезн.).

ДОЛЖЕНСТВУЕТ, належыць.

ДОЛЖЕН, павінен.

ДОЛЖНО прысл. трэба, павінна.

ДОЛОЙ, далоў, далоўкі, далоўны.

ДОЛЯ, часьць лёс; доля, дзель. Свая доля і свая воля. Воля-няволя, такая наша доля. Добра таму жыць, чыя доля ня сьпіць. Наша дзель нам перададзена. Сваю дзель узяў ад брата. Дзель сваю ўлажыў у тавары.

ДОЛЯ ж. ботан. палавіна насеннага ядра; глуздзік. Зярно бобу разглуздзілася, распалася на два глуздкі.

ДОМ м. належыць да інда-эўропэйскага засабу слоў: санскр. dama, грэцк. і лац. domos; з гістарычнай літаратуры відаць, што у нас істнавалі назовы: хорам, харомы (з чаго паходзіць храм), для абазначаньня вялікай, пышнай будовы; дом, хата для абазначаньня жыльля аднэй сямьі; двор, дворышча, так называлі у нас вялікія хаты для комунальных сямей; грыня, грыдня, упамінае Гвагнін у Вітабшчыне ў XVI ст., сустрачаецца гэтае найменьне і ў народных песьнях:

Кругом двара ўсё зялезны тын,
Сярод двара стаіць грыня.
(Ром. 8—9 стр. 174).

Першапачатковыя хаты славянскіх народаў будаваліся з бярвеньня зьбітага гваздамі на вуглох. С чатырох у квадрат сьцен атрымлівалася „ізбоина“ так сама, як ад слова „клеціць“, што знача — будаваць, атрымалася слова клець, якое у нар. песьнях ужываецца часамі ў знач. асобнай каморы, ў сярэдзіне каморы бывалі халодныя і цёплыя; цёплыя называлі коўнатамі (ад „комін“, cominata) і істопкамі (ад „тапіць,“ што знача апаляць). Халодныя каморы вядомы пад назовамі: адрына (ад „одр“ пасьцель), якія служылі да спаньня, сені, якія будавалі на стаўбох, бяз сьцен; клеці, гэта паасобныя каморы ў доме. 3 прылягаючых да дому будоўляў вядомы з летапісяў: мядушы, дзе пераховывалі мяды; братяніцы (ад „брашно“ — жыўнасьць), дзе пераховывалі емінныя прыпасы, акром гэтага мыйні і лазьні.

ДОМОВОЙ м. міт. дух які апякуецца домам і сямьёй; Дамавік, Дамавы, эпітэты: Дзедка, Гаснадар, Сам. Жыве у кождым доме; мейсца яго аселасьці печ, запечак. Калі Дамавы здаволены — усё ручыць гаспадару, калі загневаны чаго — сыплюцца розныя няшчасьці і напасьці. Уквеленага Дамавіка можна ўласкавіць зарэзаўшы пад гальнём чорнага пеўня і вымеўшы тым гальнём хату. Дамавік што год гуляе сваё вясельле, 30 сакавіка ад золаку да поўначы, тады ён можа з шалу вясёласьці нарабіць шкоды і дзеля гэтага, найлепш ставіць у гэты дзень „стол дамавіку" (рабіць прыём); дзеля чаго варыцца куцьця з сытой, для ўсей сямьі гаспадара. Пераходзячы са старога ў новы дом пераводзяць і Дамавіка-Дзедку, гэткім чынам: калі ужо усё вынесена з дому, то ў старым доме астаецца толькі гаспадыня і певень. Гаспадыня выпаліўшы апошні раз у печы зграбае жар у гліняны гаршчок і сказаўшы: „Ласкава просім Дзедку да нас, на новую сялібу“, пакрывае абрусом з кавалкам хлеба гаршчок з жарам, і, ўзяўшы жар і пеўня, ідзе ў новую хату. Пеўня пушчае пад печ, а жар сыпле ў новую печ і распаляе яе; а у чэсць Дзедкі Дамавіка „ставяць стол“, са страў вараных у новай печы. Выабражае народ Дамавіка ў постаці сівога барадатага дзеда бяз шапкі ў доўгай белай кашулі, падпаясанай паясом, з босымі нагамі і бліскучымі вачыма.

ДОМОВЛАДѢЛЕЦ, домаўласьнік-ца, домаўласьніцкі.

ДОМОПРАВИТЕЛЬ, домараднік, домавер.

ДОМОСТРОИТЕЛЬСТВО, будаўніцтва.

ДОМОХОЗЯИН, гаспадар.

ДОМАЧАДЕЦ, чаляднік, чэлядзь.

ДОМЫШЛЯТСЯ чаго, дадумывацца, дадумляцца.

ДОНАЧАЛЬНЫЙ, дапачатны, спаконвечны.

ДОНЕСЕНІЕ ср. павядомленьне.

ДОНОСЧЫК-ЦА, той хто дае ведама аб чужых праступках; даказчык-ца. Даказчыку першы бізун, Соцкі у вёсцы першы даказчык вурадніку.

ДОНДЕЖЕ прысл. црк. дакуль, пакуль.

ДОНЕЛЬЗЯ прысл. данемагу.

ДОНЫНѢ прысл. да цяпер, дасюль, дагэтуль.

ДОПАЗИТЬ што, дапасаваць.

ДОППЕЛЬ ням. дубальт, дубальтовы.

ДОПЛАТА ж. прыплата, прыплатны.

ДОПОДЛИННЫЙ выпадак, праўдзівы, запраўдны.

ДОПОЛНЕНІЕ чаго чым. дапаўненьне.

ДОПРАШИВАТЬ каго, дапытываць, допыт, дапытны.

ДОПРОСЧИК м. дапытчык, дапытніцкі, дапытлівы.

ДОПРЕЖЬ прысл. наўперш, сьпярша.

ДОПРЫЖКА, даскок, даскочны.

ДОПУЩЕНІЕ ср. допуст, дапушчэньне.

ДОРАЩИВАТЬ што, дагадовываць.

ДОРОГА ж. агульн. слав, дарога, дарогі, дарожны, дарожысты, дарожнік.

ДОРОГОЙ агульн. слав. дарагі, даражыня, дарагоўля, дарагоўшчына, даражэць, даражэньне, даражыцца, даражнеча.

ДОРОДНЫЙ, тоўсты, поўны, мясісты; гладкі.

ДОРТУАР м. франц, агульная спальня ў вучомных установах, работніцкіх дамох і інш; спальня.

ДОСАЖДАТЬ каму чым, дадзеваць, дапінаць, дакучаць, апрыкрацца.

ДОСАДА, пачуцьце непрыемнасьці, нездаволеньня; дакука прыкрасьць.

ДОСЕЛѢ прысл. дасюль, дагэтуль, дагэтульны, дасюльны.

ДОСКА ж. агульн. слав. дашка, дашчаны, дашчыць.

ДОСКАН м. зьбітая з дошчак скрыня да вады; скрыня, дашчанік.

ДОСМАТРИВАТЬ, даглядаць, дагляд, даглядчык, дагледжаны, дагляды, дагледзіны.

ДОСПѢХИ, зброя, поўнае узброеньне вайскоўца; панцыр, панцырны, панцырнік.

ДОСТАТОЧНО прысл. досыць, даволі ў достань. Досыць ужо гэтых жартаў. Было ўсяго даволі, а толькі прынукі не было. У достань піты і яды было.

ДОСТАВЛЯТЬ што, каму або куды; пастачаць.

ДОСТАВКА ж, дастава, пастача, пастачнік. Узяў падрад на пастачу дроў. Нам Лейба гарэлку пастачаў на вясельле (Полацк.пав.).

ДОСТИГАТЬ што або чаго, дасягаць, дасягнуць, дасяжны, даставаць; наганяць, даганяць каго або дажываць да чаго: дасьцігаць. Дасьціг поўных гадоў, старасьці. Дасьціг яго, пад лесам. (гл. преслѣдовать — сьцігаваць).

ДОСТИЖЕНІЕ ср. досьціг, дасягненьне. Досьцігі навукі, Нашы дасягненьні на полю веды нязначныя.

ДОСТОВѢРНЫЙ, істапраўдны, даводны, верагодны.

ДОСТОПАМЯТНЫЙ, істапомны, векапомны.

ДОСТОПОЧТЕННЫЙ, істапашаноўны, шанаблівы.

ДОСТОПРИМѢЧАТЕЛЬНЫЙ, асаблівісты, асабліўны.

ДОСТОЙНОСТЬ ж. годнасьць, вартасьць.

ДОСТОЙНЫЙ чаго годны. Веры, пашаны годны. Годны чалавек, зн. шанаваны. Хто малым нездаволен, той вялікага ня годзен.

ДОСТОЯНИЕ ср. собіна, маемасьць, ўласнасьць.

ДОСУГ м. вольны, не заняты час. гуляшчы час, покваль, паквольля, пакволя, паквольны. Калі-ж то будзе тое паквольле? А як з хаты панясуць. Паквольным часам зраблю. (Дзіс. п.). У яе усё ад спаньня непакваль (Боркавічы Віт.).

ДОСУЖІЙ—ЖАЯ, спраўны-ная, зваротлівы, сусьпешны.

ДОСЫТА прысл. ўволю, ўдосыць.

ДОСЮДА прысл. дагэтуль, дасюль.

ДОСЯГАТЬ; даставаць да чаго чым; даставаць. Па беларуску дасягаць тое, што на расійску „достігать“.

ДОТАСКИВАТЬ, дацягаць.

ДОТЛА прысл. ўдакон, ўшчэнт, скрэтэсам, ўплень, наспрах.

ДОТОЛѢ прысл. датуль, патуль. Будзеш ты тут аскірзацца датуль, пакуль на карку ня зьеду.

ДОТРОНУТЬСЯ да чаго, даторкнуцца, дакрануцца, даткнуцца, датыканьне, дотык, датычны.

ДОХОД, што даходзіць да рук, грашавая вызвалка, збор, агул прыходу; даход, даходны, даходнасьць; вызвалка, прыбытак.

ДОЧИСЛЯТЬ што, далічаць, дачотаваць.

ДОЧЬ ж. дачка, дачушка, дачухна, донька.

Чаму-ж не гуляці пакуль ў сваей маці:
І разуе і разьдзене кладоўсь, доня, спаці.

ДОШАГАТЬ, дакрочыць, дажыргаць, датупеняць.

ДРАГУН м. коннік, паводле зброі і навытаркі здольны д. пяхотнай бітвы; драгун.

ДРАГОЦѢННЫЙ, каштоўны, каштоўнасьць.

ДРАЗНИТЬ каго, дражніць, дражніцца.

ДРАКА ж. бойка, бітва.

ДРАКОН м. баечны крылаты зьмей; дракон, цмок.

ДРАПИРОВАТЬ што, убіраць пакрываючы або завешываючы тканінай; абвешываць, абвеска.

ДРАП м. франц. сукно рожных адмен і вартасьці.

ДРАСТИЧЕСКОЕ лякарства, лякарства на ляксу.

ДРАТЬ, выдзіраць навіну ці шчырэц з пад лесу; раздзіраць цэлую тканіну; драць, драцца, дзярэцца, дзірван, або выдзіркі, дранцё абадраная вопратка. Але лыкі лутаюць скуру лупяць.

ДРАЧУН м. чалавек які любіць біцца; задзіра, задзірлівы, абібок, буян.

ДРЕБЕДЕНЬ, чаўпарня, нісянеціца, мана, брынды.

ДРЕБЕЗЖАТЬ, бразджаць, дрызджаць.

ДРЕБЕЗГИ м. мн. чарапкі, дрызгі.

ДРЕВЕСИНА ж. дрывоціна, дзярвіна, дзярвець, адзярвець кастрыга. Кара згніла, але дрывоціна здаровая. Які там пошыр з саломы: карова жве, жве — кастрыгі многа, а сыці ніякай (Дзіс. пав.).

ДРЕВКО ср. тронак, цаўё.

ДЯЕВЛЕ прысл. даўней, калісь. Даўней людзі крапчэйшые былі. Калісь і ў нас была свая воля.

ДРЕВНІЙ, стары, стараветны.

ДРЕВНОСТЬ, старавеціна, стараветнасьць,

ДРЕЙФ м. марск, адкланеньне вадаплава ад простага шляху пад вецер; адклон;

ДРЕЛЬ, прыбор да сьвярленьня мэталяў; корба.

ДРЕКОЛІЕ ср. друкі, дручок, калы, кольля, кол, калок.

ДРЕМОТА ж. драмота, дрэмка, драмаць, драманьне; сомжа, прымгнуць, самжыць вочы, мжыца, мжонка.

ДРЕМУЧІЙ лес, пагудасты. Пагудстая пушча.

Хто ў бару пагудастым,
Прыдзі камне нанач!
(Казка аб Ліповічку).

ДРЕНАЖ м. франц. асушываньне балота пры помачы падземных труб; дранаваньне.

ДРЕСВА ж. зёрны камяня які разсыпаўся ад агня ці разьбіты молатам; жарства, жасцьвяны, жарсцьвіць, жарствісты, жарсьвець, жорствы, жорсткі.

ДРЕСИРОВАТЬ франц. вучыць, навучаць жывёлаў рожных штук; трасаваць, вучыць, муштраваць.

ДРОБЬ ж. зярно волава якое ужываюць да набіваньня стрэльбы; шрот, шраціна, шротны, шротнік.

ДРОБИТЬ што, крышыць, крышыцца, крыха, крышка.

ДРОБНѢТЬ, драбнець, малець. Здрабнеў народ, змалёў сьвет.

ДРОБЬ ж. часьць адзінкі або цэлага; часьць, частка.

ДРОБИЛО, пабавешка да разьбіваньня сухіх камоў на ральлі: кука.

ДРОВА ср. мн. дровы, дроў, дравіна, дравяны, дрывотны, дрывотня склад, дзе кладуць дровы; дравасек, чалавек які сячэ пілує і шчапае дровы; дравасечня, мейсца дзе сякуць і шчапаюць дровы; драванос хто носіць дровы; дравасушня, дзе сушаць дровы.

ДРОВНИ ж. мн. сані, санкі, шлягні.

ДРОГИ, навозка з драбінамі па баках; драбы.

ДРОГИСТ м. франц. таргоўнік аптэчнымі таварамі; зялейнік.

ДРОГНУТЬ, дрыгнуць, дрыгнуць. Ляжы і ня дрыгай! Дрыгнула зямля.

ДРОЖАТЬ, дрыжэць, дрыгнуць, дрыготка, дрыжлівы, дрыжмя дрыжэць, драгатаць; калаціцца, трасьціся.

ДРОЖЬ ж. дрыжака, трасавіца, подрыгі.

Лаўкі дрыгаюць, вокны мігаюць,
Печка рагоча, караваю хоча. (Крачк, с. 40).

ДРОЖДИ ср. мн. іспод паддадзенага фэрмантаціі напітку, асабліва піва; брошчы, брысьнець, брузлы.

ДРОЖКИ, лягкавая павозка.

ДРОТИК, кароткая піка да кіданьня; вошчап.

ДРУГОЙ лічэб. другі, другога, другак, друіць, другач — тавар другой дабротнасьці.

ДРУГ м. такі-ж, роўны, другі я; друг дружны, друхна, дружыць, дружны, дружнік-ца, дружына; прыяцель—лка, ніца, прыязнь, прыязны. У Смаленшчыне і Вітабшчыне гавораць: тайнік, тайка, таечка, тайкаваць, тайкуюць, тайкаўня, стайкавацца. З кім дружу, той мне друг, знача мой двайнік, другі я. Прыяцель, ад слова „прыяць“ жычыць дабра, спагадаць, знача чалавек які спагадае спрыяе мне. Тайнік, тайка, той перад кім німа сэкрату, нічога тайнага. Блізкае на значэньню і слова таварыш, якое выражае паняцьце раўні, роўнасьці. Таварыш па нядолі, па службе, па працы. Гусак казлу, а воўк авечцы не таварыш. Конь каню, а свіньня калу таварыш (сьвіньня аб кол чухаецца).

ДРУЗА ж. горн. густа зросшыя крышталы на адным камяню; гранцы, гранец.

ДРЯБЛЫЙ аб дрэве, фруктах і варыве; вялы, які утраціў крумянасьць, сьвежасьць, падгніўшы; трухлы, трухлявы, трупехлы, струпехлы, трупяхля, трухля, трухляк ператрухлеўшае дрэва; ахізлы, схізлы, хізнуць. Хізлая капуста, буракі. Асхізлі яблыкі лёжучы ў цяпле.

ДРЯНЬ ж. зборн. дрэнь, блаж. Дрэнь справа жыць з дрэннымі людзьмі. Дрэні, блажы ўсякай назьбіралася повен закутак.

ДРЯХЛЫЙ, які утраціў сілу крэпасьць ад старасьці; друзлы, друзець, друз абломкі развалін будоўлі — паўцагелкі, вапна, каменьні; друхлы, друхнуць, друхло, друхлядзь рожнае старьё, сьмяцьцё, здрухнуць разваліцца са старасьці, з ператрухлеласьці.

ДУАЛИЗМ м. лац. навука аб падвойнасьці першапрычын, прыкл. пачатку дабра і зла, або духа і цела; дуалізм, дваісьтасьць.

ДУБЛЕТ м. франц. дзьве саўсім роўныя рэчы, з якіх адна можа быць лішняй; гаворыцца аб кнігах аб рэчах музэальных; дублет, двайчак.

ДУБРАВА ж. дубовы лес; дуброва.

ДУБ дрэва Quercus; дуб, дубовы, дубаваты, дубняк, дубовік арх. перавознік; дубець.

ДУБИНА ж. палка, кол, друк.

ДУБИТЬ а скурах, гарбаваць, гарбаваньне, гарбар, гарбарня.

ДУГА ж. дуга, дужка, дугавы, дугаваты, дужнік, дугавіна дугаверхі, дугабокі.

ДУДА ж. дуда, дудка, дудасты, дудар, дудзець, дудзель, дудок. Эпітэты дуды: гудуха, вясялуха.

ДУЛО ср. атворына агнястрэльнай зброі: руля, рулька, руляваць сьвярліць рулю, атворыну з тонкімі наўкол атворны сьценкамі.

ДУМАТЬ што, аб чым; думаць, думаньне, дума, думка, думачка, думчывы, думчывасьць.

ДУНОВЕНІЕ ср. павеў, подзьмух, тхненьне.

ДУПЕЛЬ нямец. птах. бэкас.

ДУПЛО ср, выгніўшая пустата ў дрэве; дзюпло, дзюплавіна, дунлянка, дзюплісты; але часьцей: шупло, шуплавіна, шуплянка, шуплісты; адгэтуль: шупляда і шапа. У курных хатах бываў пры печы стоўб „князь“, „конязь“, „тур“ а ў ім павысяканыя для складу дробных рэчаў — шуплянкі, а часьцей — шупляды, шапы, шапліцы, залежна ад формы і назначэньня. (Буды і Ямна, Дзіс. пав.).

ДУРАК м. ДУРА ж., дурань, дурная, дурань, дурнець, дурнаваты.

ДУРАЧИТЬ каго, чмуціць, ачмучаць, ачмара.

ДУРАЧИТСЯ, блазнаваць, блазнавацца, кудашыцца.

ДУРМАН, расьціна Datura stramonium; дурэц.

ДУРНОЙ, ня добры; благі, бдыдкі, нягодны.

ДУТЬ, дуць, дзьму, дую, дзьмухаць; веяць.

ДУТИК м. шклянная або мэталічная пацерка; бульчок, бульчатка. Бульчастыя пацеркі. Бульчатку разціснуў пальцамі.

ДУТЬСЯ, выказываць сваё нездаволеньне гмырыцца, супіцца, насупіцца, дзьмецца. Госьцю ня дзьміся, еш, што у місе. дуляцца, надулены, дуляецца. (Эйшышкі).

ДУНОВЕНІЕ ср. тхненьне, подых, подзьмух. ДУХ м. агульн. слав. дух, духі, духовы, духовасьць.

ДУХОВНАЯ, пісаны дакумант аб распарадку маетнасьці на прыпадак сьмерці; запавечная, запавечная грамата, запавечываць, запавечыў—чыла, адказаў—зала; тэстамант, тэстатар, тэстаманталны. Апошні тэрмін звыклы для актовай мовы, але гэта лацінізм, які прышоў да нас праз польскія ўплывы, народ яго не ўжывае, народная мова знае два тэрміны: адказаў і запавечыў; першае ужываецца на ўсім абшары Беларусі, другое вядома з запісі з пад Сенны (Магілеўшчына).

ДУША ж. выводнае ад — дух; бязсьмяротная духовая істота абдараная розумам і воляй; чалавечае цела пасьля сваей сьмерці; душа, душка, душы.

ДУШЕВНЫЙ, духовы. Духова хворы чалавек.

ДУШЕВНО ср. духова, сардэчна. Сардэчна прыняў. Сардэчныя адносіны.

ДУШИСТЫЙ, пахучы, павохны, пахмяны.

ДУШЕГРѢЙКА ж. кароткая жаночая вопратка, рожнага крою; катанка.

ДУШЕСПАСИТЕЛЬНЫЙ, душазбаўчы.

ДУШЕПИТАТЕЛЬНЫЙ, душасытны.

ДУШЕПОЛЕЗНЫЙ, душапажытны.

ДУШЕПРИКАЗЧИК — ЦА, той хто выпаўняе апошнюю волю нябошчыка, (па яго просьбе: душапавернік.

ДУШЕРАСТЛИТЕЛЬНЫЙ, душаруйлівы.

ДУШЕУБІЙСТВО, душабойства.

ДУШЕЦѢЛЕБНЫЙ, душагойны.

ДУШ м. франц. абліваньне сьцюдзёнай вадой; прыш, прышніца.

ДУЭЛЬ м. франц. бой адзін на адзін; двубой.

ДУЭТ м. франц. двосьпеў.

ДЩЕР, ДЩИ ж. црк. дачка, дачкі; донька, доня.

ДЫМ м. агульн. слав. дым, дыміць, дымна, дымаваты, дымакур; сопат, сомар, сомарна, сапорыць; адгэтуль названьне сажы — сапуха і сосу які зьбіраецца ў люльцы сопар, аб пагодзе кажуць: засапорылася зн. захмарылася; сапоры, цёмнага колеру, буры. Вэнозную кроў называюць сапоркайу адрожненьне ад артэрыяльнай — жычкі. Артэрыі — жылы; вэны — сапоры. Сапорная кроў. Сапорная жыла, зн. вэна ў якой цёмная, задымлёная, кроў.

ДЫМОПРОХОД, м. дымаход, дымавалок.

ДЫНЯ ж. Cucumis Melo мэлён.

ДЫРЯ ж. дзіра, дзірка, дзіравіна. дзірыць, дзіравы, дзіраваты, дзірчасты, дзіраваты, дзіраўка, дзірыць. дзіравіць, дзірэць, дзіракрут, дзірабой, дзіракол, дзірасьцень, дзірасьціць, дзірыць, дзірло.

ДЫШАТЬ, дыхаць, дыхнуць, дыхаецца, дыханьне, дыхі, дыхавы, дыхніца, дыхаўка, аддыховае горла.

ДЫШЛО ср. ням. аглабля да парнай упражы, дышаль, аглабень.

ДЬЯВОЛ м. бес, чорт, дьябал, нячысьцік, мерат.

ДЬЯК м. дзяк, дзякоўскі.

ДѢВА ж., дзева, дзеўка, дзявіца, дзявоцтва, дзявоцкі, дзявуе, дзяўчына, дзеўчына, дзяўчаты, дзеўчыць; панна, паненка.

ДѢВСТВЕННИК—ЦА, дзевы, дзевая, дзеваваць, дзявуль—ля; дзявічасьць, дзявічная. Хоць старая, а яшчэ дзевая, дзявуе да сьмерці. Дявуля а такжа дзявуя гэтага не ажэніш ужо дзевым будзе да сьмерці. Панна; За стол за твой сяду паваю, ў ложа тваё лягу паннаю.

ДѢВАТЬ, ДѢТЬ, дзяваць, дзець, падзець; падзеў, западзець, западзеўся—цца.

ДѢД м. бацька бацькі або маткі; дзед, дзедка, дзядуля, дзядук, дзядуня, дзядусь, дзедухна, дзедаваць, дзедаўскі, дзядоўшчына. Слова дзяды гавораць яшчэ ў значэньні рас. „предки“. Нашы дзяды гэтага не рабілі і мы рабіць ня будзем. Дзедаўская слава.

ДѢЙСТВОВАТЬ, дзеяць, дзейны, дзейнасьць, дзейства, дзеяч, дзеячы, дзея.

ДѢЙСТВИТЕЛЬНЫЙ, праўдзівы, праўдны, акуратны; істотны, іставісты, скутэчны, запраўдны. Аказаўся запраўдны недахват. Запраўдны сьведка. Запраўдны гаспадар. Скутэчны спосаб. Іставісты сын. Іставісты гаспадар знайшоўся. Істасьць сумная але праўдная. Істотныя прычыны.

ДѢЙСТВІЕ ср. дзейнасьць, чыннасьць, чын.

ДѢЙСТВИТЕЛЬНО, запраўды, істотна, наўзапраўдзь, іставетна, запраўдна. Спраўдная золата. Запраўды кажу вам. Запраўды так будзе. Істотная прычына. Іставетная служба. Іставетнае здарэньне, не байка.

ДѢЛАТЬ што, рабіць, работа, работнік—ца, чыніць, учынак, учыніць, учынца, дзеяць, спраўляць, спраўца. Справіў ты мне вялікую крыўду.

Адапры акно, гляні на двор,
А ў тваім дварэ ды што дзеіцца?
(Ром. 8—9. 114.).

ДѢЛИТЬ што, разадзіняць на часьці; дзяліць, дзеляная, дзель, дзеля, дзяленьне, дзяліцьба, дзяльба, дзялежа, дзялянка, дзелены, дзельны, дзялільшчык, дзяльбіт, дзяльніца, дзяльнік, дзельчае, дзельчык.

ДѢЛО прымета ад дзеяць; справа, спраўка, спраўца, спраўнік, спраўшчык, справіць, спраўляцца. Не мая гэта справа. Гэта ўжо яго спраўка. Справа судовая. Ен спраўца ўсей гэтай справы. Спраўнік, які вядзе справы ў канцалярыі — рэгістратар, „дѣловод“.

ДѢТИ ср. агульн слав. дзеці, дзяцёнак, дзяцё, дзіцянё, дзіцячы, дзетаваць, дзяцінства, дзяцю'к, дзетніца анат. тое што матка.

ДѢТИНА м. дзяцюк, дзяцюкоўскі.

ДЮЖИНА ж. лац. ням. дванадцаць або шэсьць пар; тузін, тузіновы, тузінковы, тузінаваць; двошасьцень, двошасны, дваштак. Даўней у нас лічылі не на дзясяткі і сотні, а на шастакі і копы. Зам. цяперашняга дзясатка лічэбнай адзінкай была капа, якая дзялілася на паўкопкі, паўкопак меў пяць шасьнёў, шостак, шастакоў; шастак дзяліўся на два траякі.

ДЮЙМ м. ням. цаля, цалёўка, цаляваць.

ДЮНЫ ж. ням. прыморскія сыпучыя пяскі; качагоры.

ДЯДЯ, м. брат бацькі, дзядьзка, дзядзенька; жонка бацькавага брата дзядзіна, маткі сястра — цётка.

ДЯТЕЛ м. птах. Picus, дзяцел. Дзяцел доўганосы. Хто-б аб дзятлу ведаў, каб не яго даўгі нос.