Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Ж/Цалкам
← Е | Ж (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
З → |
Ж.
ЖАБА ж. полаз роду жаб; рапуха. Жаба, па расійску — лягушка.
ЖАБРЫ, бакавыя прарэхі каля шчэлянаў рыбы; зябры.
ЖАВОРОНОК птутка Alauda; жаўрук, жаўрэц.
ЖАЖДА ж. позыў да піцьця; спрага, прагнасьць, прагнуць, прагненьне (ад „пражыцца“, рас. „жарится“ ва ўласным соку); Смага, не пачуцьцё хаценьня піць, а вынік хаценьня піць, засыханьне у губе і асяданьне засохшай сьліны на вуснах і языку.
ЖАДНОСТЬ, прагавітасьць, прагавіты, прагацець.
ЖАЛИТЬ каго, калоць, рапіць тонкім вострывам; жыгаць, жыгнуў, жыгун; джгаць, джгнуў, джыгун; стрыкаць, стрыкнуў. Вужака, пчала жыгнула, джыгнула, джганула ў нагу. Крапіва стрыкаецца; Пастрыкаў сабе рукі крапівай. Дробная крапіва завецца жыгучка.
ЖАЛО ср. жагло, жыгала, джагло. Пчала як ужыгне, то і жагло сваё пакіне. Язык, як вужачае джагло, так і джыгае ў сэрца.
ЖАЛКІЙ, годны жалю, літасьці; жаласны. Жаласны выгляд. Гэта жаласная песьня. Ён жаласна апавядае.
ЖАЛЬ ж, агульн. слав. жаль, жалець, жаласны, жальнік, магіла, магільнік (Богіна, Дзіс. пав.). Маецца каля Богіна, недалёка ад возера перадгістарычны магільнік, які называюць жальнік, а ўсё урочышча Жальбор. Праўдападобна жалейка, ад „жаль“.
ЖАЛОСТНЫЙ жаласьлівы.
ЖАЛОВАТЬ, каго, любіць, мець у пашане і дарыць каму што; абдарываць, абдаровываць; надаваць, наданьне.
ЖАЛОБА ж. абжаленьне, жаліцца. Жаліўся мне ўнук, што ты яго уквяліў. Абжаліў у суд. Напішы абжаленьне ў суд.
ЖАЛОВАНІЕ ср. плата за працу; пэнсія, дажа. Сколькі дажы бярэш у месяц? (Празарокі, Вілейск. п.).
ЖАЛЮЗИ мн. нескл. франц. акянніцы з дашчэчак, праз якія укосам праходзіць сьвятло; рашатні, рашацень.
ЖАНДАРМ м. франц. вайсковая паліція; жандар, жандарскі.
ЖАРГОН м. франц. псаваная няўмеласьцю або чужымі словамі мова, горгат; мясцовая, правінціяльная адмена мовы; гамонка, дыялект.
ЖАР м. высокая ступень, цяпла ад сонца, ці ад агня; пал, пякота, сьпека, гарачыня, упал. Летам у нас пачынаюцца упалы. Ня так дакучае само жніво, як тая сьпека, сьпякота. Гарачыня ад печы так і шугае.
ЖАР-ПТИЦА, баечная птушка на якой пёры як жар гараць; жар-птаха. Жар-птаха, зьяўляецца сымвалам сонца; выабражае яе народная міфалогія як птушку з дзявочай галавой.
ЖАРКОЕ ср. печаная мяса; пячэня, пражаніна.
ЖАРИТЬ што, пражыць, пражыцца. Пражаны гарох; пражаная бульба, яечня. Пражыць пячэню.
ЖАРОТОК, дробныя жаркіе вугалькі; прысок.
ЖАРОВНЯ, начыньне да трыманьня жару, гарачых вугалёў: жарніца.
ЖАРКО, горача, палка, скварна. Небо от сквары Божества его вскурится (Срезн.).
ЖАСМИН расьц. Philadelphus coranarius; язьмін.
ЖАТЬ што, ціснуць, гнясьці, гнобіць, шчаміць, муліць. Ціснуць, муляюць боты. Шчэміць сэрца маё жаль непазбытны. Гняце цяжар зьверху ў ніз. Гнобіць пан наймітаў, як калісь гнобіў падданых. Сашчаміў рукі, зубы.
ЖАТВА. жніво, жаць, жняя, жанцы.
ЖЕВАТЬ што, перамалываць зубамі; жваць, жве, жвакаць, жвякаць, жвакацца, жвакі, жваць, жвякун, жвак, жвака, жвачка, жвала; жумрыць, жамжурыць скоранька жваць, перамалываць зубамі.
ЖГУЧІЙ, палкі, палкасьць. Палкае сонца. Палкае каханьне. Палкасьць у грудзёх чую. Палкі погляд. Палкае сэрца.
ЖГУТ, хустка ці ручнік зьвіты вяроўкай; пытка.
ЖДАТЬ чаго, ждаць, жданьне, жданы, жданкі, ждальны, ждальнік; чакаць, чаканьне, чаканы, чаканьне, чакач.
ЖЕЗЛ м. посах, ляска. Ляска маршалкоўская, і біскупская.
ЖЕЛАТИНА ж. франц. жалятына; клейчык.
ЖЕЛАТЬ чаго, жадаць, жадзець — крэпка хацець чаго жаданьне, хаценьне, жадаба тое што расійскае, „алчба“, „жадность“.
ЖЕЛАННЫЙ жаданы, пажаданы. Пажаданы госьць. Пажаданьне. Найлепшые табе мае пажаданьні.
ЖЕЛВАК, цьвёрдая, клубавістая пухліна на целе; жаўлак, жаўлаты; валбук, валдыр, вулдыр, вудыр.
ЖЕЛЕ франц. квашаніна, дрыжэль з фруктаў або ягад: дрыжэль.
ЖЕЛЕЗА анат. залоза, залозны; гручола, гручолы.
ЖЕЛКНУТЬ, жоўкнуць, жуцець, жутлы, жоўць, жоўты, жаўцець. Жуцець, жутлы запісана каля Ільлі (Вілейск. пав.).
ЖЕЛНА, чорны дзяцел, жаўна.
ЖЕЛОБ м. доўгая і вузкая ўклясласьць; жолаб, жалубіць, жалабок, жалубісты, жалонка, жалубаўка, вадасточны латок пры страсе да сьцяканьня вады, найчасьцей з бляхі.
ЖЕЛТЫЙ ад колеру, барвы, масьці; барвы сонца або золата, рожных адценкаў; жоўты, жоўценькі, жаўтаваты, жоўтасьць, жаўціня, жаўцізна, жаўтуха, жаўцянка, жаўтушка, жоўтны, жутлы, жуцець, жаўцяк, жаўтух, жаўтыш, жаўціць, жаўцець.
ЖЕЛЧЬ ж. анат. жоўць, жаўцявы; горыч і неспрыяйнасьць: жоўць, жоўцьны, жоўцьнасьць. Не славамі ўжо, а жоўцю ў вочы брызгае, у яе гэтулькі набралася жоўцьнасьці на сэрцы. Ен чалавек жоўцьны, з ім трэба ветла.
ЖЕЛУДОК м. анат. мясісты мяшок у версе брушной падзі ў якім ператраўляецца ежа; ён ляжыць ўсутыч пад груда-брушнай балонай („діафрагма“), становячы прадоўжаньне глытніцы, другім канцом, звужаючыся пераходзіць у кішку; жалудак, жалудкавы, жалудны; пехцяр.
ЖЕЛУДЬ, плод дрэва дуба; жолуд, жалудны, жалуднік.
ЖЕЛѢЗО ср. коў, зялеза, зялезны, зялезца, зялезьнік, зялезісты, зялезіна, зялезіца, зелязняк, зелязянка. У нашай новай літэратуры на перакор народнаму зялеза, пачалі пісаць, нет ведама чаму „жалеза“, што зьяўляецца барбарызмам.
ЖЕМАНИТЬСЯ, карэжыцца, карэжлівы; жамоніцца (Смален.).
ЖЕМЧУГ м. самародныя клубікі, якія творацца ў чарупках асобнай адмены смаўжоў, цэненыя нараўне з дарагімі каменьнямі; жанчуг, жанчужына, жанчужны, пэрла, пэрловы, пэрліцца.
Да ўвівала пэрлоў венчык, |
ЖЕНА ж. замужняя жанчына; жана, жонка, жоначка, жанаваць, сужанка; палавіца, паплечніца.
ЖЕНЩИНА ж. наагул асоба жаночай постаці; жанка, жанчына, жаночы, жанкі, жанота, жанотлівы, жаноцкі. Часта ў мове нашай ужываюць замест жанка, польскі барбарызм „кабета“. Слова кабета нават у палякаў яшчэ ў XVI ст. лічылася лайчывым (гл. „Słownik języka polskiego“ Linde.), бо яно паходзіць ад „kobic̀“ — чараваць і азначае — чараўніца, ведзьма.
ЖЕНИТЬСЯ аб мужчыне, браць сабе жонку, вянчацца: жаніцца, жаніць, жаньба, жаніцьба, жаніх, жанаты.
ЖЕНОХОТСТВО, ЖЕНОБѢСІЕ, жанахотлівасьць, жаношальства.
ЖЕНООБРАЗНЫЙ, жанопастатны, бабелісты, бабавісты.
ЖЕНОУГОДЛИВЫЙ, жанопакорлівы, бабатул, бабатулькі.
ЖЕНИРОВАТЬ каго, франц. амбарасаваць, сароміць.
ЖЕРДЬ ж. адносна тонкі і доўгі шост; жэрдзь, жэрдка, жэрдачка, жардзісты, жардавіна, жардавік, плот з жардзьдзя; жардзіць, гарадзіць плот; жэрдня будова з жардзей да сушэньня гароху, выкі, канюшыны ці мядзіліны; жардаўня, жардавень аб тонкіх і высокіх людзях; жардняк, лес, прыгодны на жэрдзі. 7. Зак. 923 12
ЖЕРЕБЕЦ м, някладзены конскі самец; жарабец, жарабок, жарабя, жаробчык, жаробная аб кабыле якая носіць плод; жарабіць, жарабятніца.
ЖЕРЛИЦА ж. вуда на шчупакоў; вудаўня.
ЖЕРЛО ср. горла, рыгво.
ЖЕРНОВ м. млынскі камень; жарнавень, жарнавы мн.: жарнаўні, жорны, жоранцы; жорнаклёў, жорасек, майстар які высякае жорны; жарнавік, жарновец, камень надатны да вырабу жорнаў.
ЖЕРТВА ж, пажыранае, што гіне, прападае; што аддаю, чаго пазбываюся безпаваротна; хто пацярпеў ад якіх прычын; ахвяра, ахвярнік, ахвяровываць. Арх.: жэртва.
ЖЕРТВЕННИК, аўтар, аўтарны.
ЖЕРТВОВАНІЕ ср. ахвяраваньне.
ЖЕРТВОВАТЕЛЬ м. ахвяроўнік—роўніца, ахвярнасьць.
ЖЕСТКІЙ, цьвёрды, каляны, жоскі, шорскі. Каляная скура, ледзь угнеш яе. Адзежа намокла спярша, пасьля замёрзла і зрабілася саўсім калянай, Акалянеў на холадзе. Каструбісты. Тканіна грубая, каструбістая. Цьвёрдая, жоская пасьцель. Жоскі чалавек. Шорская воўна, тканіна.
ЖЕСТОКІЙ, жоскі, цьвёрды, у стасунку да другіх, чалавек без жаласьці, жаласьлівасьці; жорскі (ад „жарства“), жорскасьць, жарсьцець — станавіцца больш жоскім, неміласэрным. Шорскі, шорсткі ня ветлівы. Ветла адказаў, але жорска паступіў, і, наадварот, жорска гаварыў, але людзка паступіў.
ЖЕСТ м. франц. спокіў, кіў, спокіўкі, спокіўкам. Спокіўкам рукі паклікаў яго. Кінь ты ўсе гэты свае ківы і покіўкі рукамі. З нямым трэба на ківы гаварыць. Ен толькі зрабіў моўчкі спокіў рукой на знак зваей згоды.
ЖЕСТЬ ж. жалеза у аркушах; бляха, бляшка, бляшаны, бляшанка, начыньне з бляхі: бляхар, майстар які робіць з бляхі рожныя вырабы; бляхарня, фабрыка дзе робяць бляху; бляхаваць, абіваць што бляхаю.
ЖЕТОН м. франц. адбітка на блясе рысунку ў форме мэдалю, шчыта і інш.: пазнамок.
ЖЕЧЬ што, паліць, паленьне, палкі; палена, палкасьць.
ЖИВОЙ агульн. слав. хто жыве, ў кім, або ў чым ёсьць жыцьцё; жывы, жывенькі, жывіць, жывучасьць, жыць, жыўцом.
ЖИВИТЕЛЬНЫЙ, ажыўчы, ажыцяўляючы. Ажыўчая волага. Ажыўчая надзея. Ажыцяўляючая пабудка.
ЖИВОДЕР м. хто займаецца зьніманьнем скур з дохлай жывёлы; ракар, скуралуп, скуралупня, скуралупства. Што датыча слова ракар, то яно больш тасуецца да таго, хто абдзірае людзкія трупы, прынамні мне прыходзілася чуць яго ў гэтым значэньні, як лаянку.
ЖИВОНАЧАЛІЕ ср. жыцёпачатнасьць, жыцёпачатны.
ЖИВОНОСНЫЙ, жыцьцяносны, жыцьцяносбіт.
ЖИВОПИСЬ, умецтва выабражаць рэчы пры помачы фарб; малярства, малярскі, маляваць, малюнак.
ЖИВОПИСНЫЙ, малёўны, маляўнічасьць. Малёўныя абразы зн. мамаляваныя фарбамі. Малёўныя ваколіцы; прыгожыя, вартыя быць намаляванымі.
ЖИВОПИТАТЕЛЬНЫИ, насытны. У дзяжы падыходзісты, на стале насыцісты, людзям на здароўе (аб хлебе).
ЖИВОСѢЧЕНІЕ ср. роспаласьць.
ЖИВОРОСЛЬ ср. напоў жывёла, напоў расьціна напр. паліп, караль; жыварасьць.
ЖИВОРИБНЫЙ САДОК, жыварыбны саднік, саднічок.
ЖИВОТВОРИТЕЛЬНЫЙ, ажыцяўляючы, ажыцёўленьне, жывадзёйлівы.
ЖИВОТВОРИТЕЛЬ ажыцёўнік, жыцьцятворнік, жывадзецель.
ЖИВОТРЕПЕЩУЩІЙ, жыватроплівы.
ЖИВОТ м. брушная падзь ад грудзей да лагі; жывот, жываты, жываток, жывоцік.
ЖИВОТНОЕ ср, усё што жыве і дыхае; жывёла, жывёліна, жывіна, жывінка, жывёлка, жывучы, жывучасьць, жывец.
ЖИВОТНОРАСТЕНІЕ ср. жыварасьць.
ЖИВОТОДАТЕЛЬ, жыцьцёдавец, жыцьцёдаўчы.
ЖИВОТОЛЮБЕЦ, жыцялюб.
ЖИДКІЙ, нягусты, плаўкі, вадзяністы, процілеглае густому; рэдкі, радзець, рэдкаваты. Рэдкая крупеня. Рэдкае палатно. Чым вышэй мы падымемся ўверх тым радзейшае будзе паветра.
ЖИДКОСТЬ ж. свомасьць рэдкага; рэдкая матэрыя якая цячэ; цякоміна, цеклаць, цякомы, цякомісты, цякомлівы. Некаторыя замест цякоміна ўжываюць слова жыжка, якое ў народнай мове служыць тэрмінам для названьня сопару што выцякае з хлявоў, навозны сок. Праўда, мяйсцамі кажуць: Густыш зьеў, а жыжку пакінуў. Але такжа умеюць адказаць гаспадыні: Пашукай жыжкі за хлявом, а ня ў місе.
ЖИЗНЬ ж. агульн. слав.; жыцьцё, жыцьцёвы, жыцьцёвасьць, жыць. Трэба жыць, як набяжыць. Жыцьцё наша гаротнае. Жытка, жытамка. От так уся іх горкая жытка прад ачу і стаіць (Сержп. стр. 3).
ЖИЗНЕНОСТЬ, жыцьцёвасьць, жывучасьць. Жыцьцёвая праўда так вучыць. Жывучы чалавек, жывёла. Гэта стварэньне жывучае.
ЖИЗНЕДАТЕЛЬ, жыцядаўнік, жыцьцедавец.
ЖИЗНЕОПИСАНІЕ, жыцёпіс, жыцьцепісец.
ЖИЗНЕРАДОСТНЫЙ, жыцёрадасны.
ЖИЗНЕСПОСОБНЫЙ, жыцьцёздатны.
ЖИЛА ж. тоўстае валакно, ніткі, зьвязкі або трубачкі ў целе чалавека і жывёлы; жылы, жыла, жыльны, жылаваты, жылкваты, жыліцца, натужацца.
ЖИЛЕТ м. фр. безрукаўная кароткая вопратка да паясьніцы; спанцэрка, з польскага кажуць: камізэлька.
ЖИЛЕЦ м. ЖИЛИЦА ж. хто жывы, або каму яшчэ суджана жыць; жыхар, жыхарка, жыхарскі. Чалавек які часова пражывае у кватэры; кватэранец, кватэранскі, кватэранцы, кватараваць.
ЖИЛИЩЕ ср. дзе жывуць людзі; жыльлё, жытло, пожыцьва, пожыцень, пожытнік, пожтны, пожытка, пожыць. Людзькія пожыцьвы называюць; хата, дом, харомы. Паеду да цёткі на пожытку. Наша жытло, займае цяпер пожыцень ці то, бач, кватэранец (Полацк),
ЖИМОЛОСТЬ дрэва кустовае, Lonicera; бружмель, бружмеліна.
ЖИРАНДОЛЬ м. фр, вялікі падсьвечнік на многа сьвечак, стаячы або вісячы; павук, сьвечнік, светаш.
ЖИР м. тук, клушч. Сьвінны тук унутранны сала, вехні саланіна; авечы, барані, казліны і каровій лой; рыбі — тук; зайчы — скром, адгэтуль названьне зайца „скромчык“, „скрамчак“; птушачы — гусінны, курынны, качый шмаляц; мядзьведжы — сала; бабровы — тусьцень; тук выраблены з малака — масла; з калапень, маку, ільнянага семя — алей, дабываны з алівак — аліва; чорны рыбій тук да мазаньня скуры — ворвань; выганяны са смалістага дрэва — дзёгаць. Тук, тучна, тучыць, тучнець, тучнасьць, тучненькі, затаўка, або затука заправа стравы з якога колечы туку, найчасьцей разцертага сала. клушч, клусты, клусьцець, клусьтасьць, клускі, клускасьць, клусьціць.
ЖИРОВАЯ ТКАНЬ, клушчавая, тканка.
ЖИРОВАЯ КЛѢТКА, клушчавая клетка.
ЖИРОВОЕ ВЕЩЕСТВО, клушчавая матэрыя.
ЖИРНЫЙ СУП, клусты юшнік, клустая страва.
ЖИТЬ, быць жывым, істнаваць; жыць, жыве, жыцца, жыцьцёвы.
ЖИТЕЛЬСТВО, аселасьць.
ЖИТЕЛЬСТВОВАТЬ, жыць, пражываць.
ЖИТЕЛЬ, жыхар, жыхарства.
ЖИТНИЦА ж. гумно.
ЖМУРИТЬ, закрываць вочы павекамі; сплюскаць, сплюснуць. Сплюсну ў вочы, — кажацца аб тым хто задрамаў і аб тых хто памер (Дзісна). Самжыць. Ледь толькі самжыў павекі; мжыцца, выдаецца мітурыцца; мжонка, тое што прымітурылася ў дрэмцы; самжыў, прысьніў (Зьдзітава). Мітурыцца, зьмітнуць, мітаць, мітурга, мітурасы. Чаго ты мітурышся („жмуришься“, „жмуриш глаза“). Зьмітнуў крыху, — ня спаў, а толькі здрамнуў. Чаго ты мітаеш вачамі? Толькі зьмітнуў павекі, ажны мне прымітурылася, што я дома. Калі я ішла каля магільніка прымітурылася мне, што нехта белы ківаецца, ажны была гэта бяроза (Полацак). Мітурасы, бред у гарачцы (Нікіфор). Мікрыць, мікрыцца. Вочы мікрацца, самі счыняюцца. Так спаць хочацца, што ў вачах мікрыцца (Орша). Мікраць — „ильлюзія“, абман зроку. Мікрынка барвісты клубік, якія здаюцца чалавеку калі засыпае, згэтуль мікры-дробры, злудны. Мікрыцца ў вачу, знача як бытцам сыплюцца барвістыя клубікі.
ЖМЫХИ, мн. ашакі.
ЖОКЕЙ м. англ. конны слуга, які езьдзіць за панам; гайдук.
ЖОМ м. цісло, гнёт.
ЖРАТЬ што, жорці, жарэ жарунок, жарун, жарво, жормя-жарэ, пожырам-жарэ, абжора, пражора, пожыр, пожырка. На такіх жаруноў пожыру не набярэшся. На пожырку прышоў. Пожыр або пошыр, корм для скацежы. Лета мокрае, дык пошару, пожыру прыдзецца дакупляць (аб сене і саломе).
ЖРЕБІЙ м. кон, канаваць, наканована, канавацца.
ЖРЕЦ м. паганскі сьвятар; духоўнік не хрысьціянскай веры, аўтарнік, валхвец.
ЖУЖЖАТЬ. выдаваць голас падобны да разцягнутага ж або з, надобна шчумялём, пчолам; бзычэць, бунець, брынець, дзунець, зыкань. зучэць, гімець.
ЖУИРОВАТЬ франц. вясёла жыць, пацешацца жыцьцём, праводзіць час на сьвецкіх забавах гуляць, гуляка.
ЖУК м. агульнае названьне каляна крылай жамяры; жук, жучок, жучаўка. Жукавіна, жукавінка, вочка, шчыток у пярсьцёнку. Пярсьцёнак з адамантавай жукавінкай.
ЖУПЕЛ м. гаручая смала, гарачыня і сморад; сопар.
ЖУРАВЛЬ м. вялікі птах заводу чапель; жураў, журава, журавы, журавель. журавіха, жораў.
ЖУРНАЛ м. франц. дзеннік, штодзенная запісь.
ЖУРНАЛИСТ м. ф. выдавец, рэдактар часопісі.
ЖУРНАЛИСТИКА, часапісьменніцтва.
ЖУРЧАТЬ выдаваць ціхі аднастайны голас, гаворыцца аб цякучай вадзе; дзурчэць, дзунець, дунець.
ЖУЧИТЬ каго, жуціць (ад „жуткі“ страшны), зн. страшыць, прабіраць лаяць.